Старонку гэту, Дзе я радзілася, расла



Дата канвертавання19.07.2016
Памер36.42 Kb.


Люблю наш край

старонку гэту,

Дзе я радзілася, расла,

Дзе першы раз пазнала шчасце,

Слязу нядолі праліла.
Канстанцыя Антонаўна Буйло (у шлюбе — Калечыц) нарадзілася 14 студзеня 1893 года ў Вільні (Віленская губэрня) у сям’і аб’ездніка графа Тышкевіча. Асноўную адукацыю атрымала дома ў хатніх настаўнікаў. Скончыла кароткатэрміновыя настаўніцкія курсы ў Вільні (1914). Тут пазнаёмілася з Максімам Гарэцкім. Сябравала з Уладзіславай Луцэвіч. Загадвала беларускай кнігарняй у Полацку (1915—1916), але ў сувязі з яе закрыццём перайшла на працу ў Земскі саюз.

7 чэрвеня 1916 выйшла замуж за Віталя Адольфавіча Калечыца (у 1933 арыштаваны). Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі працавала статыстам у Валакаламскім павятовым выканкаме рабочых і салдацкіх дэпутатаў, бухгалтарам саўгаса «Данілкава». З 1923 г. пераехала ў Маскву да свайго мужа, дзе жыла да самай смерці на Ціхвінскім завулку, № 11. Працавала на заводзе «Аграном» (1929—1934), начальнікам аддзела збыту палітэхлабарсаюзу (1934—1940), у 1940—1951 гг. — начальнікам апэратыўнага аддзела, затым в.а. намесніка дырэктара цэнтральнай канторы ветэрынарнага забеспячэння трэста Саюзветзабпрам.

Сябра Саюза пісьменнікаў СССР (з 1944).

Друкавацца пачала ў 1909 г., змясціўшы ў «Нашай Ніве» пад імем свайго брата Эдуарда першыя свае вершы — «Хвоя», дасланы з Адравонжы Ашмянскага павету («Наша Ніва», № 9), і «Скора зіма» («Наша Ніва», № 46). Паводле іншых звестак, першым надрукаваным вершам быў «Лес» (1903). Пад уласным імем пачала друкавацца з 1910 г. У 1914 г. у друкарні Марціна Кухты выдала свой дэбютны зборнік вершаў — «Курганная кветка».

Аўтар зборнікаў вершаў «Світанне» (1950), «На адноўленай зямлі» (1961), «Май» (1965), «Роднаму краю» (1973). Выйшлі Выбраныя творы (1954), «Выбранае» (1968, 1976), Выбраныя творы ў 2 тамах (1981). Напісала кніжкі вершаў для дзяцей «Юрачка» (1957), «У бляску зор» (1968), «Вясной» (1984). Роздум над жыццём селяніна ў дакастрычніцкі час, натхненне, працоўны ўздым, справы савецкіх людей, іх узаемаадносіны – у цэнтры ўвагі аўтара. Героіка ваенных дзён і сучаснасць, лёс асобных людзей, цэлага народа – асноўны змест паэзіі К. Буйло. Шчырасць і глыбокі лірызм абумовілі напеўнасць, меладычнасць вершаў паэтэсы. Невыпадкова многія вершы паэткі пакладзеныя на музыку. Асабліва шырокую вядомасць займела песня «Люблю», якая стала народнай.

Максім Гарэцкі ў сваёй «Гісторыі беларускае літэратуры» лічыў яе «найбольш выдатнай пасля Цёткі жаноцкай сілай ў нашай паэзіі».

Аўтарка п’ес «Кветка папараці» (1914) і «Сягонняшнія і даўнейшыя» (1914, пастаўлена ў 1921).

У сваёй творчасці яна шырока выкарыстоўвала фальклорныя матывы, вобразы народнай творчасці.

Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» і медалямі. Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1968). У гонар Канстанцыі Буйло ўсталявана мэмарыяльная дошка на Вішнеўскай сярэдняй школе Валожынскага раёну, якой прысвоена яе імя.

Памерла ў Маскве 4 чэрвеня 1986. У 1989 урну з яе прахам перавезлі ў Вішнеў на Валожыншчыне.





Душа гучыць
Здаецца мне, што я – не я, часамі,

Што песнямі напоены прастор

Дрыжыць ва мне, і свеціцца агнямі,

І напаўняе краявід да зор.

Узняць бы мне рытм песні так высока,

Каб моц зямлі ў гэту песню ўліць,

Няхай плыве яна туды, далёка,

Дзе Беларусь азёрамі ільсціць.

Хай звонка, галасіста

Над нівамі, над сёламі плыве,

Хай адаб’ецца адгалоскам чыстым

У сэрцы тых, хто ў шчасці там жыве.

Метадычныя матэрыялы:


  1. Кніжныя паліцы:

– Яе прамяністы шлях;

– Лірыка кахання К. Буйло.




  1. Юбілейныя сустрэчы: вечарына // Папка


Докшыцкая цэнтральная бібліятэка

Аддзел бібліятэчнага маркетынга







(Да 120-годдзя з дня

нараджэння

К. Буйло)

2013
: blocks -> biblpos
biblpos -> Докшыцкая цбс аддзел бібліятэчнага маркетынгу
biblpos -> Докшыцкая раённая цэнтральная бібліятэка Аддзел бібліятэчнага маркетынгу
biblpos -> Докшыцкая цбс аддзел бібліятэчнага маркетынгу
biblpos -> Докшыцкая цбс аддзел бібліятэчнага маркетынгу
biblpos -> Творы I. Сяркова
biblpos -> Максім Іванавіч Гарэцкі
biblpos -> Такі адзіны ў свеце. Калі ёсць рай
biblpos -> Докшыцкая цэнтральная раённая бібліятэка Аддзел бібліятэчнага маркетынгу
biblpos -> Докшыцкая раённая цэнтральная бібліятэка Аддзел бібліятэчнага маркетынгу
biblpos -> Докшыцкая раённая цэнтральная бібліятэка Аддзел бібліятэчнага маркетынгу




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка