Стыпендыя Лейна Кіркланда 9 конкурс фатаграфій і малюнкаў 10 конкурс



Дата канвертавання15.05.2016
Памер157.02 Kb.
ТыпКонкурс




Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

ад грамадскага аб’яднання

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

сайт http://3sektar.by/


Выпуск 4 (516)

(02 лютага 2012 г.)

Рэдактар выпуску: Кася Крот

Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая






Сёння ў выпуску:



«Офіс па правах людзей з інваліднасцю» наведаў Гродна 2

Падведзены вынікі конкурса “Птушкі ў аб’ектыве - 2011” 3

Даведнік па супрацы НГА і бізнесу 3

4


Конкурс творчых прац абітурыентаў ЕГУ – 2012 4

Паездка ў Брусэль для экспертаў па вышэйшай адукацыі 5

Фотаконкурс “Пацалунак па-беларуску” 5

Праграма для рэдактараў і журналістаў «Будзь на сувязі» 6

Пераклад Канвенцыі аб правах інвалідаў на беларускую мову 7

Павышэнне кваліфікацыі ў галіне грамадскага сектару 8

Мэтавае фінансаванне ад Міжнароднага дзіцячага фонда 9

Навучанне ў галіне дабрачыннасці 9

9

Конкурс эсэ па правах чалавека 9



Стыпендыя Лейна Кіркланда 9

Конкурс фатаграфій і малюнкаў 10

Конкурс стыпендый на навучанне ў Варшаве 10





Падзеі:



уверх

«Офіс па правах людзей з інваліднасцю» наведаў Гродна


Гродна стаў першым абласным цэнтрам, дзе  асветніцкая праваабарончая ўстанова з Мінска правяла інфармацыйную сустрэчу з людзьмі з інваліднасцю, прадстаўнікамі дзяржаўных арганізацый сацыяльнай абароны, грамадскіх арганізацый, СМІ.

Мэтай сустрэчы было інфармаванне грамадскасці аб правах людзей з інваліднасцю, аб Офісе па правах людзей з інваліднасцю, Канвенцыі ААН аб правах інвалідаў, аб механізмах абароны правоў людзей з інваліднасцю, дэманстрацыя кампаній і праектаў па абароне правоў людзей з інваліднасцю.

Спецыяліст па камунікацыях Офіса па правах людзей з інваліднасцю Таісія Пастухова:

-У гэтым годзе наша асноўная задача – наладзіць працу з рэгіёнамі, таму што вельмі шмат людзей з рэгіёнаў звяртаюцца да нас па дапамогу, прыязджаюць. Вось мы і вырашылі аб’ехаць абласныя цэнтры самі, каб адказаць на пытанні, дапамагчы, а пасля ўжо будзем весці працу з рэгіянальнымі актывістамі.


Наша задача – навучыць людзей з інваліднасцю абараняцца і абараняць свае правы. Зваротаў вельмі шмат і ў большасці выпадкаў мы яшчэ не дасягнулі вынікаў, але ёсць і шмат станоўчых рашэнняў.

Сустрэча ў Гродне праводзілася ў межах інфармацыйнай кампаніі “Даступнасць”. Яе асноўная мэта – барацьба з інфармацыйнымі, прававымі, эканамічнымі, архітэктурнымі, ментальнымі бар’ерамі ў дачыненні людзей-інвалідаў.

Каардынатар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі распавёў аб працы арганізацыі, аб Канвенцыі па правах інвалідаў, прынятай ААН у 2006 годзе і пакуль не прынятай у Беларусі.

У другой частцы сустрэчы Сяргей Драздоўскі, юрысконсульт  арганізацыі Юлія Копак і спецыяліст па камунікацыях Таісія Пастухова адказвалі на пытанні аўдыторыі.

На сустрэчу прыйшлі два дзесяткі гарадзенцаў, якія выкарысталі магчымасць, каб атрымаць карысную інфармацыю і кансультацыі па складаных пытаннях. Людзі казалі пра цяжкасці з атрыманнем льготнага жылля, бясплатных лекаў, з сацыялізацыяй, адукацыяй і працаўладкаваннем інвалідаў, дзяліліся вопытам і часам дапамагалі парадамі адзін аднаму.

Паводле супрацоўнікаў Офіса па правах людзей з інваліднасцю, у некаторых складаных сітуацыях вельмі дапамагае публічнасць. Яны раяць распавядаць пра свае праблемы праз СМІ, звяртацца да журналістаў, якія змогуць правесці журналісцкае расследванне і разабрацца ў сітуацыі, а ў скрайніх выпадках адстойваць свае правы ў судзе.



Паводле http://t-styl.info

уверх

Падведзены вынікі конкурса “Птушкі ў аб’ектыве - 2011”


Да XVI З’езду ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” вызначаныя пераможцы фотаконкурса ў намінацыях “Людзі” і “Птушкі”.

У фінале апынуліся лепшыя фотаздымкі, якія атрымалі максімальныя адзнакі. Усяго ў фінал патрапіла 116 фотаздымкаў намінацыі “Птушкі” і 31 здымак намінацыі “Людзі”.

Пераможцам намінацыі “Людзі” стаў здымак Мікалая Гулінскага “Гродзенскі фотаспецназ”. Другое месца атрымаў здымак Алега Сазінава “Ляцяць гусі…”, трэцяе - Дзмітрый Вінчэўскі са здымкам “Чарга да трубы”.

Пераможцам намінацыі “Птушкі” стаў здымак Андрэя Несцерава “Восеньскі спявак”. Другое месца – здымак Валерыя Юрко “Восеньскі эцюд”. Трэцяе месца падзялілі паміж сабой Уладзімір Янушэвіч са здымкам “Сіваграк” і Дзмітрый Якубовіч з работай  “Зімародак - гурман”.

У якасці падарункаў пераможцы атрымалі ад АПБ сертыфікаты на аплату фотатавараў альбо фотапаслуг на суму 400 тыс. рублёў, прызёры за другое месца – 300 тыс. рублей, за трэцяе – 200тыс. рублей.

Паводле http://t-styl.info

 

уверх



Даведнік па супрацы НГА і бізнесу


Даведнік для беларускіх няўрадавых арганізацый “Як супрацоўнічаць з кампаніямі” быў выдадзены славацкім фондам Pontis і цяпер даступны для вольнага спампоўвання на сайце budzma.org.

Мэта выдання — дапамагчы няўрадавым арганізацыям у развіцці іх адносін з мясцовымі кампаніямі на прыкладзе славацкага вопыту. Цікавым будзе выданне і для прадстаўнікоў беларускага бізнэсу, якія пачынаюць актыўна звяртацца да філантрапічнай дзейнасці і прынцыпаў карпаратыўнай адказнасці.

Многія няўрадавыя арганізацыі імкнуцца павялічыць свой прафесійны ўзровень і пашырыць крыніцы фінансавання, каб быць жыццяздольнымі і паспяховымі. Пошук такіх крыніц (фінансавых і нематэрыяльных) унутры краіны шляхам наладжвання і развіцця супрацоўніцтва з кампаніямі прыносіць істотную ўзаемную выгаду і няўрадавым арганізацыям, і кампаніям. Калі вы – беларуская няўрадавая арганізацыя, гэта можа падацца вам крыху нерэалістычным. Стваральнікам зборніка таксама калісьці так здавалася. Але пасля вельмі стараннай працы цягам некалькіх гадоў… вы здзівіцеся, але гэта працуе!

Кніга была прадстаўленая падчас круглага стала “Найлепшыя практыкі ў карпаратыўнай філантропіі: абмен славацкім і беларускім вопытам”, які адбыўся 26 студзеня ў Мінску. Сустрэча стала падсумаваннем двухгадовых зносін паміж беларускімі і славацкімі партнёрамі ў такіх важных для грамадства тэмах, як супраца бізнесу і грамадства і карпаратыўная адказнасць.

Арганізатарам мерапрыемства выступіла МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” – каардынатар і адзін з ініцыятараў грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”. 

Цяпер кніга даступная для вольнага спампоўвання і на сайце “Будзьма беларусамі!” ў фарматах .DOC  і  .PDF .



Паводле прэс-рэлізу кампаніі “Будзьма беларусамі!”
уверх


А
бвесткі
:

уверх

Конкурс творчых прац абітурыентаў ЕГУ – 2012


Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт абвяшчае «Інтэлектуальны марафон»: конкурс творчых прац сярод абітурыентаў 2012 года.

Будучыя абітурыенты могуць удзельнічаць у конкурсе ў адным з навучальных кірункаў бакалаўрскай школы:



- Культурная спадчына і турызм

- Медыя і візуальны дызайн

- Медыя і камунікацыя: масавыя камунікацыі і журналістыка

- Медыя і камунікацыя: візуальная культура

- Міжнароднае права

- Паліталогія і еўрапейскія даследаванні

- Тэорыя і практыкі сучаснага мастацтва

Конкурс ладзіцца ў два этапы. На папярэднім этапе конкурсу ва ўсіх навучальных кірунках, акрамя праграмы «Медыя і візуальны дызайн», неабходна напісаць хатнюю творчую працу (сачыненне-эсэ) на тэму «Аб беларускай ідэнтычнасці». Адборачны этап конкурсу для ўдзельнікаў, якія абралі кірунак «Медыя і візуальны дызайн», праходзіць у форме стварэння серыі паштовак (ад двух да пяці) на тэму «Школа 21 стагоддзя».

Працы (эсэ і паштоўкі) павінны быць дасланы праз эл. пошту на адрас marathon@ehu.lt

Апошні тэрмін падачы прац – 12 лютага.

Заяўка для ўдзелу ў конкурсе прымаецца ў электронным выглядзе 

Канкурсанты, якія паспяхова прайшлі папярэдні этап, будуць запрошаны на вочны этап, які адбудзецца ў канцы лютага, і выканаюць пісьмовае заданне.

Пераможцы (I-III месцы) «Інтэлектуальнага марафону», якія паступаюць у ЕГУ на праграму бакалаўрскага ўзроўню, вызваляюцца ад уступнага іспыту па напісанні эсэ (тыя, хто паступаюць на праграму «Медыя і візуальны дызайн» – ад уступнага іспыту па кампазіцыі). Пераможцам (I месца) выстаўляецца адзнака 10 балаў, тым, хто заняў II і III месцы – ацэнка, атрыманая на конкурсе.

Пры іншых роўных умовах пры залічэнні ў ЕГУ прыёмная камісія універсітэта дадае пераможцам «Інтэлектуальнага марафону» (I месца) 0,5 бала да агульнай сумы балаў, набраных за ўступныя іспыты.

Патрабаванні да выканання і афармлення працаў, расклад і ўмовы этапаў ды інш. – на ehu.lt 

Паводле http://nastaunik.info
уверх

Паездка ў Брусэль для экспертаў па вышэйшай адукацыі


Асветніцкая ўстанова “Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый” ладзіць паездку для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме “Еўрапейскі Саюз і Беларусь: дзелімся вопытам”.

Беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых бельгійскіх ВНУ, устрэцца з экспертамі, якія займаюцца беларускім пытаннем у Еўрапейскай камісіі, паўдзельнічаць у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу.

Візіт для групы з 5 удзельнікаў адбудзецца ў сакавіку 2012 года.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, даследчыкі, выкладчыкі ВНУ, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, што займаюцца пытаннямі вышэйшай адукацыі.

Дэлегацыю прымае ў Брусэлі «Офіс за дэмакратычную Беларусь» (ОДБ), які аплочвае выдаткі, уключна з консульскім зборам за візу, страхоўку, білетамі на пералёт і пражываннем.

Для ўдзелу ў праграме неабходна накіраваць анкету па эл.адрасу oeec.ngo@gmail.com.

Апошні тэрмін – 12 лютага.

Адабраныя для суразмовы кандыдаты будуць паінфармаваныя не пазней за 22 лютага.

З пытаннямі звяртацца да Святланы Зінкевіч, дырэктара асветніцкай установы «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый».

Кантактны тэлефон: (029) 683 06 97

Эл. пошта: oeec.ngo@gmail.com

Анкета кандыдата – у дадатку.

Больш падрабязную інфармацыю па праекце можна знайсці на сайце «Офісa за дэмакратычную Беларусь»
уверх

Фотаконкурс “Пацалунак па-беларуску”


Да Дня святога Валянціна, сімвалам якога з’яўляецца пацалунак, Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА  і Творчы Саюз “Фотамастацтва” ладзяць юнацкі фотаконкурс, удзельнікам якога прапануецца раскрыць тэму кахання праз пацалунак.

Па ўмовах конкурса фотаздымкі ўдзельнікаў павінны адлюстроўваць беларускія рэаліі, якія адсылаюць да нацыянальных традыцый, асаблівасцей культуры, менталітэту, мыслення.


Да ўдзелу дапускаюцца аматарскія фатаграфіі партрэтнага жанру, вясельныя і жанравыя. Тэма кахання можа быць раскрытая ў розных аспектах: каханне да дзяўчыны/хлопца, любоў да маці, любоў да радзімы і г.д.

Арганізатары конкурса спадзяюцца, што удзел у ім падштурхне моладзь да асэнсавання сваёй нацыянальнай культуры.

Работы на конкурс прымаюцца да 10 лютага.

Пасля падсумавання, лепшыя работы будуць змешчаныя на выставе, пераможцы атрымаюць узнагароды.

У наступным годзе ёсць планы зрабіць аналагічны конкурс, але ўжо сярод прафесійных фатографаў.

Палажэнне аб фотаконкурсе “Пацалунак па-беларуску” – у дадатку.


уверх

Праграма для рэдактараў і журналістаў «Будзь на сувязі»


Як павысіць наведвальнасць сайта сваёй арганізацыі, прасунуць яе ў інтэрнэце, пісаць файныя артыкулы і даведацца што такое новыя медыя, SEO, SMO і SMM. Лепшыя інтэрнэт-эксперты Беларусі  навучаць вас гэтаму ў праграме «Будзь на сувязі! ».

«Будзь на сувязі» — гэта доўгатэрміновая праграма падрыхтоўкі рэдактараў інтэрнэт-рэсурсаў моладзевых арганізацый.

Мэта праграмы: Паляпшэнне каналу ўзаемасувязі моладзевых арганізацый з іх мэтавымі групамі праз узмацненне інфармацыйнага патэнцыялу арганізацый.

“Будзь на сувязі!” — гэта адукацыйная праграма, якая складаецца з:

Тэарэтычнага курсу: 6 трэнінгаў з лепшымі беларускімі экспертамі ў галіне інтэрнэт-журналістыкі і прасоўвання вэб-рэсурсаў па спецыялізацыі “Рэдактары сайтаў моладзевых арганізацый” (адміністраванне, кантэнт, SMO, SEO, падрыхтоўка і рэалізацыя інфармацыйна-рэкламных кампаній па прасоўванню ўласных сайтаў і паслугаў у інтэрнэце).

Даты семінараў:

1. Люты – 24-26;

2. Сакавік – 16 -18;

3. Красавік – 13-15;

4. Май 12-13;

5. Ліпень 7-8;

6. Лістапад –17-18.

Семінары праводзяць медыя-эксперты і рэдактары беларускіх інфармацыйных парталаў. Паміж семінарамі будзе весціся праца на сайтах арганізацый пад куратарствам спецыялістаў.

Практычнай часткі: распрацоўка ўдзельнікамі праграмы ўласных інфармацыйна-рэкламных праектаў, скіраваных на прасоўванне вэб-рэсурсаў сваіх арганізацый (конкурс міні-грантаў). Рэалізацыя праектаў пад супервізіяй спецыялістаў.

Запрашаем да ўдзелу:

1. Сябраў, актывістаў і валанцёраў моладзевых грамадскіх аб’яднанняў, што займаюцца інфармацыйнай работай альбо маюць мінімальны досвед у гэтай сферы. Ад адной арганізацыі могуць падавацца 2 чалавекі.

2. Маладых людзей, якія займаюцца журналістыкай, для навучання і далейшай працы на навінавым сайце www.ampby.org. Не абавязкова быць сябрам грамадскай арганізацыі, але пажадана мець досвед грамадскай дзейнасці.

Што трэба для ўдзелу ў праграме “Be connectеd!”?

1. Запоўненыя заяўкі ад 1-2 кандыдатаў ад арганізацыі.

2. Для журналістаў: матывацыйны ліст і рэзюмэ.

Тэрмін падачы заявак - 12 лютага.

Дадатковыя пытанні і запоўненыя заяўкі дасылайце на адрас:  beconnected2011@gmail.com

Падрабязная інфармацыя ўзор заяўкі – на сайце: http://ampby.org/2012/01/27/14224/

Паводле http://ampby.org

уверх

Пераклад Канвенцыі аб правах інвалідаў на беларускую мову


Асветніцкая праваабарончая ўстанова “Офіс па правах людзей з інваліднасцю” абвяшчае конкурс “Пераклад Канвенцыі аб правах інвалідаў на беларускую мову”. Дзейнасць Офіса па правах людзей з інваліднасцю скіраваная на прасоўванне панятку інваліднасці як праблемы правоў чалавека. У сваёй дзейнасці мы абапіраемся на каштоўнасці і палажэнні Канвенцыі аб правах інвалідаў (далей Канвенцыі).

Мэтай конкурса з’яўляецца стварэнне прафесійнага перакладу Канвенцыі на беларускую мову, а таксама пашырэнне ведаў аб Канвенцыі ў беларускім грамадстве.

Змястоўныя патрабаванні да конкурсных прац:

Конкурсныя працы павінны быць прадстаўлены ў выглядзе дакументу-перакладу артыкулаў 1, 2, 3 і 4 Канвенцыі на беларускую мову. Пераклад павінен быць выкананы ў адпаведнасці з дзейнымі правіламі беларускай мовы. Дадатковым плюсам пры ацэнцы конкурсных прац будзе арыгінальны пераклад тэрміналогіі Канвенцыі.

Тэхнічныя патрабаванні да конкурсных прац:

Працы павінны дасылацца ў электронным выглядзе. Шрыфт - Time New Roman 12 шрыфт. Праца ўтрымоўвае пераклад 1, 2, 3 і 4 артыкулаў Канвенцыі. Дапускаюцца да разгляду журы працы, дасланыя ў тэрмін.

Апошні тэрмін - да 1 сакавіка.

Дасланыя працы не вяртаюцца аўтарам.

Журы конкурсу:

Працы будзе ацэньваць кампетэнтнае журы, якое складаецца са спецыялістаў у галіне юрыспрудэнцыі і лінгвістыкі (юрысты, мовазнаўцы, выкладчыкі, журналісты). Журы працуе ў два этапы. Спачатку - адбірае short-list, затым - калегіяльна выбірае пераможцу.

Пераможца конкурсу:

Пераможца конкурсу атрымае ноўтбук.

Пераможца таксама атрымае права і прывілей цалкам перакласці на беларускую мову Канвенцыю аб правах інвалідаў на камерцыйных умовах аплаты.

Пераможцам можа быць таксама калектыў аўтараў.

Аўтарскае права:

Дасылаючы працы на конкурс, вы згаджаецеся з тым, што гэтыя матэрыялы могуць быць выкарыстаныя арганізатарамі з мэтай прасоўвання ідэяў роўнасці і заахвочвання правоў людзей з інваліднасцю ў СМІ (як электронных, так і друкаваных), паліграфічнай прадукцыі. Арганізатары гарантуюць, што выкарыстанне матэрыялаў не цягне за сабой камерцыйнай выгады. Выкарыстанне матэрыялаў ажыццяўляецца з указаннем поўнага імя аўтара і на бязвыплатнай аснове.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў:

Да ўдзелу дапускаюцца ўсе, хто даслаў конкурсныя працы і карэктна запоўненую анкету ўдзельніка да 1 сакавіка 2012 года на адрас info@disright.org (з назвай “Пераклад”). Рашэнне журы будзе прынятае да 15 сакавіка 2012 года.

Анкета для ўдзелу ў конкурсе знаходзіцца тут: http://disright.org/files/file_name459.anketa_bel.doc

Паводле http://disright.org/by

уверх


Павышэнне кваліфікацыі ў галіне грамадскага сектару


Каледж імя Карла Фрыдрыха Гёрдэлера запрашае на міжнародны семінар “Якасць дзяржаўнага кіравання” Фонда імя Роберта Боша – павышэнне кваліфікацыі кіруючых маладых кадраў у галіне грамадскага сектара (публічна-прававое кіраванне, прадпрыемствы грамадскага карыстання, некамерцыйныя арганізацыі і г.д.) з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Расіі, Турцыі і Украіны.

Запрашаюцца 20 маладых спецыялістаў з валоданнем нямецкай мовай на семінар, які адбудзецца з 8 да 29 верасня ў Берліне і Варшаве.

Удзельнікі вывучаць палітычныя працэсы і ўкараненне «Good Governance» у Германіі і ЕС, атрымаюць эксклюзіўную магчымасць паглядзець на палітычнае жыццё і наладзіць кантакты з іншымі прадстаўнікамі прафесійнай супольнасці.

Каледж з'яўляецца адукацыйнай праграмай Фонда імя Роберта Боша і працуе ў супрацы з Нямецкім Таварыствам Знешняй Палітыкі (DGAP).

Дадатковая інфармацыя – на сайце www.goerdeler-kolleg.de.

Апошні тэрмін падачы заяўкі – 12 сакавіка.



Кантакт: Мары-Лена Май (Marie-Lena May). Тэлефоны: +49 (0) 30/25 42 31-13. Факс: +49 (0) 30/25 42 31-16. m.may@dgap.org. www.dgap.org.

Кіраўнік праграмы - Маркус Люкс (Markus Lux), Фонд імя Роберта Боша, www.bosch-stiftung.de.



Паводле рассылкі БАСР

уверх



Не спазніся!


уверх

Мэтавае фінансаванне ад Міжнароднага дзіцячага фонда


Прадстаўніцтва СhildFund international абвяшчае конкурс на атрыманне мэтавага фінансавання праектаў, накіраваных на развіццё сістэмы нацыянальнага ўсынаўлення, а таксама падтрымку паслуг для сем’яў у перыяд пасля ўсынаўлення.

Больш падрабязная інфармацыя і неабходныя дакументы – на сайце www.cfi-belarus.org.

Апошні тэрмін падачы дакументаў – 17.00, 7 лютага.

Кантактная асоба Ірына Івашкевіч, тэл. (017) 257-77-08; 257-77-09; 257-59-25; 257-04-94, эл. адрас: iivashkevich@belarus.childfund.org



Паводле рассылкі БАСР

уверх

Навучанне ў галіне дабрачыннасці


Center on Philanthropy and Civil Society (Цэнтр дабрачыннасці і грамадзянскай супольнасці) запрашае маладых лідэраў трэцяга сектару да ўдзелу ў міжнароднай адукацыйнай праграме Emerging Leaders International Fellows Program.

Навучанне пройдзе з 24 верасня да 14 снежня 2012 г.

Апошні тэрмін падачы дакументаў - да 1 сакавіка.

Падрабязную інформацыю аб праграме, форму заяўкі можна знайсці на афіцыйным сайце:http://www.philanthropy.org/programs/intnl_fellows_program.html



Паводле рассылкі belngo.info


уверх

Конкурс эсэ па правах чалавека


10 снежня, у Міжнародны Дзень правоў чалавека, Фонд развіцця прававых тэхналогій і Цэнтр прававой трансфармацыі абвясцілі Конкурс эсэ па правах чалавека.

Падрабязнасці - на сайце Цэнтра прававой трансфармацыі.

Апошні тэрмін - да 1 сакавіка 2012 г. (уключна).

Матэрыялы дасылайце на эл. адрас lawessay2012@gmail.com.



уверх

Стыпендыя Лейна Кіркланда


Адкрыты конкурс для кандыдатаў з Украіны, Беларусі, Расіі, Арменіі, Азербайджану, Грузіі, Малдовы, Казахстана і Кіргізіі на стыпендыю Лейна Кіркланда (2012/2013 акадэмічны год).

Апошні тэрмін падачы заявак – да 1 сакавіка.

Уся інфармацыя і анкета – на сайце www.Kirkland.edu.pl.

уверх

Конкурс фатаграфій і малюнкаў


Калі Вы захапляецеся фатаграфіяй? Маеце свой погляд на свет? Вылучаецеся актыўнай жыццёвай пазіцыяй і шукаеце спосаб данесці да грамадства свае ідэі? Тады гэты конкурс для Вас!

Работы дасылайце на vzgliad.napravo@gmail.com альбо прыносьце арганізатарам.

Апошні тэрмін – да 31 сакавіка.

Задаць усе пытанні можна па e-mail: vzgliad.napravo@gmail.com альбо па тэлефонах: +375

29 1463830 (velcom), +375 29 8795770 (мтс)

Паводле рассылкі Belschool  

уверх

Конкурс стыпендый на навучанне ў Варшаве


Студыюм Усходняй Еўропы абвяшчае чарговы конкурс на 25 стыпендый для кандыдатаў з Цэнтральнай Еўропы, Балкан, Усходняй Еўропы, Расіі, Каўказу і Цэнтральнай Азіі.

Камплект дакументаў неабходна даслаць на эл.адрас stypendia.studium@uw.edu.pl.

Апошні тэрмін – да 15 сакавіка.

Патрабаванні да кандыдатаў і падрабязную інфармацыю глядзі на сайцеьwww.studium.uw.edu.pl



folder

kwestionariusz



: wp-content -> uploads -> 2012
2012 -> Конкурс для маладых журналістаў 4 Майстэрня грамадзянскай актыўнасці для моладзі 5
2012 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2012 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2012 -> Аб выкладанні вучэбнага прадмета (дысцыпліны) «Беларуская мова» ва ўстановах прафесіянальна-тэхнічнай і сэрэдняй спецыяльнай адукацыі
2012 -> Стыпендыя Лейна Кіркланда 7 конкурс
2012 -> Расклад правядзення факультатыўных заняткаў на 2-е паўгоддзе 2015/2016 навучальнага года
2012 -> Нефармальная адукацыя паляпшаючы якасць жыцця! 8 – 10 кастрычніка 2010 г адбыўся ІІІ фестываль нефармальнай адукацыі
2012 -> Конкурс для маладых журналістаў 6 Конкурс школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?»
2012 -> Стыпендыя Лейна Кіркланда 7 Павышэнне кваліфікацыі ў галіне грамадскага сектару 7 конкурс
2012 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка