Стравы беларускай нацыянальнай кухні



Дата канвертавання03.07.2016
Памер25.26 Kb.
План-канспект урока беларускай літаратуры

Клас 7


Тэхналогія: праектнае навучанне

Час правядзення: май

Настаўнік: В.І.Беляня

Абсталяванне: падручнік беларускай літаратуры, лісты паперы, дошка з магнітамі, медыяпраектар, дамашнія загатоўкі вучняў.

Тэма ўрока: Стравы беларускай нацыянальнай кухні (па матэрыялах нарыса У.Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі”, раздзел “Хлеб і да хлеба”)

Мэта ўрока: пазнаёміць са зместам раздзела “Хлеб і да хлеба”, акцэнтаваць увагу на асаблівасцях беларускай нацыянальнай кухні, даць уяўленне аб правілах сервіроўкі стала; фарміраваць уменні ствараць і прэзентаваць свой праект, афармляць уласныя назіранні;выпрацоўваць уменні працаваць у групе; стварыць умовы для развіцця маўленчай і камунікатыўнай актыўнасці; выхоўваць пашану да спадчыны беларускага народа, гонар за сваю краіну.

Сродкамі праектнай тэхналогіі прадэманстраваць разнастайныя формы і магчымасці падачы матэрыялу ў час урока.
Ход урока:


  1. Арганізацыйны момант. Прывітанне.

  2. Уступнае слова настаўніка. “Сёння ў нас з вамі незвычайны ўрок. Гэта ўрок-свята. Чаму яно прысвечана, вы здагадаецеся, калі пазнаёміцеся і выслухаеце нашу госцю - вучаніцу 6 “Б” класа Жук Юлію.

  3. Выступленне вучаніцы 6 “Б” класа Жук Юліі. Яна падрыхтавала праект “Загадкі”, які ўключае 10 загадак. Сямікласнікам прапануецца разгадаць загадкі.

  4. Абмеркаванне праекта “Загадкі”. Пытанні класу:

-Ацаніце праект Юліі.

-Якой тэмай аб’яднаны загадкі ў праекце?

5. Паведамленне тэмы і мэт урока.

6. Легенда пра тры кіты, на якіх, як быццам, трымаецца Зямля.

-На чым грунтуецца беларуская кухня? Назавіце тры прадукты.

7. Вучнёўскія паведамленні аб паходжанні і гісторыі:1-хлеб, 2-бульба, 3-соль.

8. Прадстаўленне праекта “Цікава ведаць” (пра соль, хлеб, бульбу).

9. Мазгавы штурм. Вучні працуюць у групах. Заданне: за адну хвіліну запішыце як мага больш страў з бульбы. Праз хвіліну вучні падводзяць вынікі і знаёмяць са стравамі.

10. “Ствараем меню”. Работа з падручнікам. Вучні працуюць у групах. З тэксту раздзела “Хлеб і да хлеба” вучні першай групы выпісваюць на спецыяльна падрыхтаваныя аркушы паперы назвы страў, якія беларусы елі на першае, вучні другой- назвы другой стравы, вучні трэцяй- назвы напояў і дэсертаў.

Вынікі сваёй работы прэзентуюць вучням іншых груп.

Пытанне:

-Прыдумайце назву рэстарану, дзе б падаваліся такія стравы.

11.Даследаванне. Усім вучням прапануецца запісаць любімую страву сваёй сям’і. З атрыманымі дадзенымі працуе эксперт.

12. Вучнёўскія праекты “Рэцэпты”. Вучні дэманструюць праекты: “Дранікі з грыбамі”, “Аладкі”, “Блінцы з тварагом”, “Капуста”.

Знаёмства з кулінарнымі кнігамі.

13. Выступленне эксперта.

14. Гутарка з вучнямі.

-Якія правілы паводзін за сталом вы ведаеце?

-Як правільна сервіраваць стол? (1 вучань дэманструе з дапамогай набора посуду).

Знаёмства з узорам поўнай сервіроўкі стала.

15. Рэфлексія.

16. Ацэньванне (па магчымасці праводзіцца на працягу ўсяго ўрока).



17. Дамашняе заданне. Прачытаць раздзел “Людзі зямлі беларускай”.

Падрыхтаваць рэбусы.


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка