Структура і парадак правядзення кваліфікацыйнага экзамену на вышэйшую катэгорыю



Дата канвертавання17.06.2016
Памер39.43 Kb.

Структура і парадак правядзення
кваліфікацыйнага экзамену на вышэйшую катэгорыю

настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры


Экзамен праводзіцца ў два этапы.

Мэта першага этапа — вызначэнне ўзроўню прырошчвання агульнапедагагічных, прадметных, метадычных ведаў у выніку практычнай дзейнасці і самаадукацыі прэтэндэнта на вышэйшую катэгорыю і ўменняў выкарыстоўваць гэтыя веды ў адукацыйным працэсе.

Мэта другога этапа — вызначэнне ўзроўню кампетэнтнасці педагога: здольнасці да праектавання фрагментаў будучай педагагічнай дзейнасці або прадстаўлення ў выглядзе мадэлі свайго вопыту на аснове рэфлексіўнага аналізу, умення прагназаваць, абгрунтоўваць, карэкціраваць спосабы і змест сваіх педагагічных дзеянняў у залежнасці ад змены ўмоў адукацыйнага працэсу.

І этап

Першы этап экзамену – выкананне пісьмовай работы, якая ўяўляе сабой шматаспектны аналіз мастацкага тэксту з рашэннем метадычнай задачы.

Пры правядзенні першага этапа экзамену настаўнік атрымлівае білет, у якім прапісаны ўмовы заданняў. Да білета дадаюцца закрытыя матэрыялы (тэксты для шматаспектнага аналізу).

Экзаменуемаму прапаноўваецца пісьмова выканаць шматаспектны аналіз мастацкага тэксту (верша, апавядання або ўрыўка з мастацкага твора), раскрыць псіхолага-педагагічныя і метадычныя аспекты вывучэння твора. Поўны пісьмовы адказ здаецца на праверку экзаменацыйнай камісіі.

Прыкладны алгарытм шматаспектнага аналізу
мастацкага тэксту


1. Тэма, ідэя. Праблематыка: агульначалавечая, нацыянальная, канкрэтна–гістарычная. Аўтарская пазіцыя..

2. Асаблівасці формы:



  • жанр;

  • кампазіцыя;

  • сістэма вобразаў, мастацкая дэталь, партрэт, пейзаж і г. д.;

  • функцыянальная роля моўных сродкаў (лексічных, фанетычных, марфалагічных, сінтаксічных) у раскрыцці аўтар­скай задумы;

  • філасофска–этычнае і эстэтычнае разуменне твора.

3. Асабістая пазіцыя настаўніка–даследчыка.

Да пісьмовай работы (шматаспектнага аналізу мастацкага тэксту) далучаюцца метадычныя заданні, якія арганічна спалучаюцца з ёй.


Крытэрыі ацэнкі шматаспектнага аналізу мастацкага тэксту:


  • абгрунтаванасць вызначэння праблематыкі, тэмы твора, яго месца ў кантэксце творчасці пісьменніка (літаратуры);

  • глыбіня разумення ідэі твора, аўтарскай пазіцыі ў святле сучаснага прачытання;

  • правільнасць вызначэння жанру, ролі кампазіцыйных асаблівасцей, элементаў сюжэта, сістэмы вобразаў, выяўленчых сродкаў;

  • выкарыстанне аналітыка–сінтэтычнага падыходу ў раскрыцці ролі моўных сродкаў з мэтай пранікнення ў мастацкую спецыфіку твора;

  • уменне рабіць прычынна–выніковае даследаванне ўчынкаў, вобразаў, сюжэтных калізій і ў цэлым твора;

  • наяўнасць уласнай філасофска–этычнай і эстэтычнай ацэнкі твора;

  • абгрунтаванасць распрацаваных метадычных рэкамендацый па вывучэнні мастацкага твора;

  • пісьменнасць, моўна–стылявая аформленасць, цэласнасць пісьмовай работы.

Пісьмовая работа правяраецца да пачатку другога этапа экзамену. Вынікі здачы першага этапа даводзяцца да прэтэндэнта. Ацэнка вынікаў першага этапа экзамену ажыццяўляецца ў адпаведнасці з крытэрыямі. У выпадку станоўчага выніку настаўнік атрымлівае заданне для падрыхтоўкі да другога этапа кваліфікацыйнага экзамену.

ІІ этап

На другім этапе прэтэндэнту прапаноўваецца на выбар адзін з двух варыянтаў здачы экзамену.


1-ы варыянт

Мадэльнае прадстаўленне вопыту ўласнай прафесійнай дзейнасці (дыдактычнай сістэмы).



2-і варыянт

Распрацоўка і абарона адукацыйнага праекта. Праектаванне ўрока, факультатыўнах заняткаў, пазакласнага мерапрыемства (тэма выбіраецца прэтэндэнтам) у рамках распрацаванага адукацыйнага праекта.



Крытэрыі ацэнкі другога этапа экзамену

Першы варыянт (мадэльнае прадстаўленне вопыту ўласнай прафесійнай дзейнасці (дыдактычнай сістэмы). Праектаванне ўрока ў рамках вопыту (дыдактычнай сістэмы):

  • актуальнасць прадстаўленага вопыту;

  • цэласнасць прадстаўленай мадэлі (мэты, задачы, змест, тэхналогіі і сродкі рэалізацыі, ацэнка эфектыўнасці);

  • ступень інаватыкі;

  • перспектыўнасць дадзенага вопыту, магчымасць яго распаўсюджання і выкарыстання іншымі педагогамі;

  • выяўленыя праблемы і шляхі іх вырашэння.

Другі варыянт (распрацоўка і абарона адукацыйнага праекта). Праектаванне ўрока ў рамках распрацаванага праекта.

  1. Значнасць праекта для развіцця адукацыі:

  • актуальнасць, неабходнасць, своечасовасць і дарэчнасць рэалізацыі праектнай ідэі для ўдасканалення і развіцця адукацыі;

  • ступень навізны і арыгінальнасць праектнай ідэі;

  • эфектыўнасць праекта з пункту гледжання развіцця адукацыі;

  • магчымасць распаўсюджвання ідэі праекта.

  1. Змястоўнасць праекта:

  • паўната структуры праекта (аналіз канкрэтнай адукацыйнай сітуацыі, праектная ідэя, апісанне праблем, пастаноўка мэт і фармулёўка задач, план рэалізацыі праекта і яго рэсурснае забеспячэнне);

  • распрацаванасць праекта (паўната задумы, абгрунтаванасць зместу, канкрэтнасць плана і г. д.);

  • узаемасувязь структурных кампанентаў праекта.

  1. Жыццяздольнасць праекта:

  • рэалістычнасць праекта;

  • магчымасць рэалізацыі (забяспечанасць арганізацыйна-дзейнаснымі рэсурсамі).

: files
files -> Конкурс журналісцкіх матэрыялаў "твой стыль"
files -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”
files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
files -> Культурная праграма Першага нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”
files -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
files -> Пазакласны занятак па музыцы. Калейдаскоп дзіцячых фальклорных гульняў
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка