Студэнцкі псіхалагічны тэатр мініяцюр школы асобаснага росту



Дата канвертавання29.07.2016
Памер39.77 Kb.
Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт

Аддзел выхаваўчай работы з моладдзю

ПРАЕКТ

СТУДЭНЦКІ ПСІХАЛАГІЧНЫ ТЭАТР МІНІЯЦЮР ШКОЛЫ АСОБАСНАГА РОСТУ “ШАР”



Актуальнасць праекта
Прайшло больш за 20 гадоў, калі вялікая краіна СССР закончыла сваё існаванне. Новая краіна Рэспубліка Беларусь пачала свой адлік, з’явілася шмат новых форм жыцця, асабліва імкліва сталі развівацца навука і тэхніка. Аднак людскі рэсурс не можа імкліва, рэвалюцыйна мяняцца. Асобасныя змены адбываюцца павольна, паступова. Мы перажываем няпросты перыяд часу, сутыкаючыся з новымі праблемамі, невядомымі раней. Малавядомыя пакуль што і шляхі іх вырашэння. Чалавецтва імкліва аб’ядноўваецца і аб’ектыўна становіцца адзінай сукупнасцю ў такой высокай ступені, што памылковыя дзеянні аднаго чалавека могуць пагражаць мільёнам другіх людзей. Нам, жыхарам планеты Зямля, трэба вучыцца па-новаму вырашаць тыя задачы, якія рэчаіснасць ставіць перад намі, па-новаму думаць і адчуваць. А для гэтага неабходна змяніць сваю свядромасць, выпрацаваць новыя прынцыпы мыслення.

Узнікае неабходнасць новых форм працы са студэнтамі для аказання комплекснай асобасна арыентаванай псіхалагічнай дапамогі студэнтам у пытаннях асобаснага развіцця, пазітыўнай сацыялізацыі, прафесійнага станаўлення і жыццёвага самавызначэння.

Такім чынам, праца Студэнцкага псіхалагічнага тэатра мініяцюр Школы асобаснага росту ШАР дапаможа студэнтам набыць здольнасць да сістэмнага аналізу праблемных сітуацый, планавання ініцыятыўнай дзейнасці, накіраванай на іх вырашэнне з боку пазітыўных пазіцый.
Мэта праекта: арганізацыя працэсу калектыўнага паглыблення ў псіхалагічных пытаннях як на сацыяльным, так і на асобасным узроўнях.
Задачы праекта:


  1. Выпрацоўка ў маладых людзей пазітыўных мадэляў паводзінаў.

  2. Развіццё маральных і культурных каштоўнасцяў маладых людзей.

  3. Павышэнне ўзроўню псіхолага-педагагічнай пісьменнасці і культуры адносінаў.

  4. Удасканаленне ў студэнцкай моладзі навыкаў па ўсіх накірунках выхаваўчай работы.



Аб’ект уздзеяння: студэнцкая моладзь
Прадмет ўздзеяння: працэс падрыхтоўкі моладзі да жыцця, працэс умацавання ўзаемаадносінаў з людзьмі
Мэтавыя групы: псіхолаг, вядучыя, артысты, гледачы
Партнёры: установы адукацыі, установы культуры, грамадскія арганізацыі, якія працуюць па інтэрактыўных праектах
Этапы рэалізацыі праекта:

  1. Падрыхтоўчы: кадравае, праграмна-метадычнае і інфармацыйнае забеспячэнне праекта.

  2. Асноўны: забяспячэнне ўмоў для актыўнага ўключэння студэнтаў у рэалізацыю праекта.

  3. Выніковы: Падвядзенне вынікаў рэалізацыі праекта.

  4. Аналітыка – рэфлексійны: аналіз дзейнасці, вызначэнне перспектыў.


Тэрмін рэалізацыі праекта: сакавік 2013 – сакавік 2016
План рэалізацыі праекта:
1. Кадравае вызначэнне, складанне праекта сакавік -- чэрвень 2013
2. Вызначэнне і стварэнне вучэбна-метадычна-

га комплексу праекта сакавік -- чэрвень 2013

3. Прэзентацыя праекта верасень—кастрычнік 2013
4. Актыўнае ўключэненне студэнтаў у тэатральную

дзейнасць. красавік 2013--сакавік 2016

Формы дзейнасці:


  • работа вядучых;

  • работа артыстаў: знаёмства са сцэнарыямі, рэпетыцыі, выступленні на конкурсах, дыспутах, інфармацыйны гадзінах, сустрэчах, вечарах, “круглых сталах”, майстар-класах, куратарскіх гадзінах;

  • стварэнне фотапраектаў, медыяплакатаў, відэаролікаў;

  • электронная перапіска з сацыяльнымі партнёрамі;

  • сувязь з СМІ;

  • маніторынг эфектыўнасці ідэалагічнай і выхаваўчай работы

5. Асвятленне дзейнасці школы ў СМІ краіны, ва ўніверсітэцкіх

выданнях красавік 2013--сакавік 2016
6. Стварэнне новых відаў вучэбна-метадычнага

комплексу школы красавік 2013--сакавік 2016


7. Прэзентацыя праекта на выставе навукова-

метадычнай літаратуры і педагагічнага вопыту

8. Падрыхтоўка і публікацыя назапашаных

матэрыялаў вучэбна-метадычнага комплексу



красавік 2013--сакавік 2016
9.Правядзенне метадычных семінараў для

куратараў красавік 2013--сакавік 2016



Чаканыя вынікі:
Работа над праектам дазваляе ўсім удзельнікам сфармаваць цэласны светапогляд, сістэму пазітыўных каштоўнасцяў, атрымаць навыкі выступу перад аўдыторыяй, асвоіць асновы арганізацыі мерапрыемстваў, уменні задаваць пытанні і адказваць на іх. У маладых людзей па заканчэнні праекта з’яўляецца ўяўленне аб пазітыўных спосабах выхаду з канфліктаў, аб магчымасцях правільнага рашэння, аб яго існаванні і імкненні да яго.
Аўтар праекта:

педагог-псіхолаг БДТУ Людміла Мікалаеўна Дзіцэвіч
Для кантактаў:

сл. тэл. (+375 17) 327-60-88

х.тэл. (+375 17) 281-04-35

МТС (+375 29) 769-29-78

velcom (+375 29) 960-14-53

e-mail spadarl@yandex.ru

220006 г. Мінск вул. Бабруйская, 25

інт. №1, пакой 16






: Portals
Portals -> Спіс студэнтаў 3-га курса лесагаспадарчага факультэта ў 2014-2015 навучальным годзе
Portals -> Спіс студэнтаў 2-га курса лесагаспадарчага факультэта ў 2014-2015 навучальным годзе
Portals -> Спіс студэнтаў 1-га курса лесагаспадарчага факультэта ў 2014-2015 навучальным годзе
Portals -> Пасяджэнне 1-е “О мой нязводны род, ён моцны духам ”
Portals -> Вынікі круглагадовай алімпіяды па беларускай мове
Portals -> Рэктар бдту прафесар I. М. Жарскi
Portals -> Фармацэўтычная хімія Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі
Portals -> Рэктар бдту прафесар I. М. Жарскi
Portals -> Вучэбны план спецыяльнасць: 1-89 02 02 Турызм І прыродакарыстанне




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка