Студзёнкаўская дссш



Дата канвертавання15.05.2016
Памер33.62 Kb.
Канспект фрагмента ўрока беларускай мовы

Настаўнік: Будчанка Вікторыя Фёдараўна

Установа адукацыі: ДУА “ Студзёнкаўская ДССШ”

Тэма ўрока: Знаёмства з тыпамі маўлення: апавяданне, апісанне, разважанне



Клас: 5

Мэта: стварыць умовы для актывізацыі і паглыблення ведаў вучняў пра тыпы маўлення, іх прыметы

Задачы:

дапамагчы вучням усвядоміць залежнасць тыпу маўлення ад зместу выказвання; выпрацоўваць уменні вызначаць тып тэкстаў па змесце і будове;



садзейнічаць удасканаленню моўных, арфаграфічных уменняў і навыкаў вучняў;

ажыццяўляць сродкамі ўрока павагу да роднага слова як своеасаблівай і адметнай моўнай з'явы і крыніцы папаўнення літаратурнай мовы.


Замацаванне вывучанага
1.Прачытайце тэкст. У падкрэсленых словах устаўце прапушчаныя літары і растлумачце правільнае напісанне слоў.
Восень
Шуміць лес. Шамаціць пад нагамі лісце. Дзі..ным веерам насыпала на яшчэ з…ленаватую траву залатовак прыгажуня-б..роза. Дубы насцілаюць пад сабой цёмна-карычневую мяккую пасцель. Лісце іх не ляціць далёка, яно ця..кае і нават у вецер падае амаль вертыкальна. Зоркай іншага сусвету бліснуў кл..новы ліст, што раптам з’явіўся перад вачыма на дарозе. Адкуль ён зляцеў? Ах, вунь ён дзе, клянок! Невялічкі, зусім непрыкметны побач з волатамі-дубамі. Колькі красы ён ра…сыпаў навокал! Мноства яго лісця – найпрыгажэйшы дыван, вытканы рукой дз..воснага мастака. І я не мог прайсці па ім у запыленых ботах. Я асцярожна адступіў і абышоў бокам. Усю дарогу праз лес мяне суправаджала нябачная птушка тоненькім жалобным плачам. Што яна страціла? Па чым плакала?... У памяці ўсплывалі кар…іны далёкага маленства. (паводле І.Шамякіна.)
2.Вызначце тып тэксту.

3. Вызначце, якія сказы па мэце выказвання сустракаюцца. Прывядзіце прыклады.

4. Выпішыце з тэксту па два прыклады назоўнікавых і дзеяслоўных словазлучэнняў.

5.Выпішыце сказ са звароткам.

6.Выпішыце адзін развіты і адзін неразвіты сказы.

7.Зрабіце поўны сінтаксічны разбор выдзеленага сказа.

8. Выпішыце тры слова, у якіх колькасць літар і гукаў не супадае.


Тлумачальная даведка да фрагмента ўрока

Развіццё маўлення – адзін з напрамкаў у навучанні мове, які мае на мэце навучыць школьнікаў мэтанакіравана і правільна карыстацца моўнымі сродкамі для прыёму і перадачы інфармацыі.

На ўроку развіццё маўлення вучняў наладжвалася ў авалоданні моўнымі нормамі, г.зн. нормамі літаратурнага вымаўлення, пабудовы словазлучэнняў і сказаў; узбагачэнне слоўнікавага запасу і граматычнага ладу; фарміраванне ўменняў і навыкаў звязнага маўлення.

Пры рабоце з тэкстам на ўроку мовы вучням 5 класа былі прапанаваны наступныя заданні:

- прачытаць тэкст, вызначыць тып тэксту;

- уставіць прапушчаныя літары і растлумачыць правільнае напісанне слоў.

- вызначыць, якія сказы па мэце выказвання сустракаліся.

- выпісаць з тэксту па два прыклады назоўнікавых і дзеяслоўных словазлучэнняў.

- выпісаць сказ са звароткам.

- выпісаць адзін развіты і адзін неразвіты сказы.

- зрабіць поўны сінтаксічны разбор выдзеленага сказа.

- выпісаць тры слова, у якіх колькасць літар і гукаў не супадае.

На ўроку прысутнічалі такія прынцыпы, як узаемасувязь вуснага і пісьмовага маўлення,прынцып актыўнай камунікацыі, прынцып апоры на тэкст у яго жанрава- стылёвай разнастайнасці.

Асноўны метад і прыём працы па развіцці маўлення на ўроку – праца з тэкстам.

На ўроку выкарыстоўвалася паўтаральна-абагульняльная гутарка пры паўтарэнні вывучанага раздзела “ Сінтаксіс і пунктуацыя”.

Метад практыкаванняў-заданняў патрабаваў ад вучняў шматразовага і разнастайнага прымянення атрыманых ведаў на практыцы з мэтай выпрацоўкі ўменняў і навыкаў.

Самастойная праца на ўроку як метад навучання заснаваны на самаарганізацыі вучняў пры выкананні заданняў.

З мэтай фарміравання камунікатыўнай культуры школьнікаў выкарыстоўвала разнастайныя метадычныя формы і прыёмы, якія стымулююць творчую маўленчую дзейнасць. Выкарыстоўвала варыятыўныя заданні, прадугледжваючы паступовае іх ускладненне: ад простых да складаных:

  заданне на выпрацоўку камунікатыўных уменняў і навыкаў: абгрунтуйце, дакажыце, што гэты тэкст тыпу апісання.

  заданні - пераўтварэнні камунікатыўных уменняў і навыкаў у творчыя здольнасці: устаўце прапушчаныя літары, растлумачце правільнае напісанне слоў.



  заданні на раней вывучанае.

Такім чынам, фарміраванне камунікатыўна актыўнай асобы – адна з галоўных задач сучаснай школьнай адукацыі. Можна з упэўненасцю сказаць, што камунікатыўныя ўменні і навыкі, развіццё якіх павінна адбывацца ў працэсе школьнага навучання, запатрабаваны сённяшнім грамадствам і з’яўляюцца вызначальнымі ў працэсе самавыражэння асобы. Камунікатыўна актыўная асоба павінна ўмець якасна ўспрымаць інфармацыю, перапрацоўваць яе, умець дакладна, вобразна, дарэчна выражаць думкі ў працэсе зносін.
: e107 files -> public -> k2-3
public -> Сенненскі раённы выканаўчы камітэт
public -> Праграма вывучэння пытання “Аб дзейнасці адміністрацыі, калектыву педагогаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі па ўкараненні ў адукацыйны працэс новай рэдакцыі Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”
public -> Урок беларускай мовы у 4 класе па "Па краіне роднай мовы"
k2-3 -> Настаўніка-аўтара Чарнышкова Вольга Леанідаўна
k2-3 -> Канспект фрагмента ўрока Камінская Ніна Генадзьеўна
k2-3 -> Тэма ўрока: Правапіс не, ня з прыметнікамі
k2-3 -> 6 клас Тэма ўрока:,,Утварэнне і правапіс прыметнікаў з суфіксам -ск
k2-3 -> Канспект фрагмента ўрока Прозвішча Імя Імя па бацьку Літвінава Жанна Сцяпанаўна
k2-3 -> Багушэўская сярэдняя школа №1 Сенненскага раёна” Тэма ўрока Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага. Марфалагічны разбор дзеепрыслоўя




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка