Ўступнага экзамена ў магістратуру па спецыяльнасці



Дата канвертавання21.06.2016
Памер137.12 Kb.
НАВУЧАЛЬНАЯ ПРАГРАМА

ЎСТУПНАГА ЭКЗАМЕНА Ў МАГІСТРАТУРУ

ПА СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ

1-21 80 06

“Параўнальна-гістарычнае тыпалагічнае і супастаўляльнае мовазнаўства”

СКЛАДАЛЬНІК:

Багдзевіч А.І., кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускага і тэарэтычнага мовазнаўства Установы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы”

РЭЦЭНЗЕНТ:

Рагаўцоў В.І., доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры беларускай мовы Установы адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны універсітэт імя А.А.Куляшова”

Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння навучальна-метадычнай камісіяй па спецыяльнасці 1-210501 “Беларуская філалогія”

Пратакол № 4 ад 23.04.2010 г.

Рэкамендавана да зацвярджэння Саветам філалагічнага факультэта


Пратакол № 3 ад 25.04.2010 г.
ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Экзамен па “Агульным мовазнаўстве” для тых, хто паступае ў магістратуру па спецыяльнасці 10.02.20 Параўнальна-гістарычнае, тыпалагічнае, супастаўляльнае мовазнаўства, мае на мэце выявіць агульналінгвістычную падрыхтоўку прэтэндэнтаў, устанавіць ступень іх тэарэтычнай падрыхтаванасці да навуковай працы ў галіне кампаратыўных даследаванняў, азнаёмленасці з асноўнымі дасягненнямі лінгвістычнай навукі, асноўнымі раздзеламі і кірункамі лінгвістыкі, вызначыць іх здольнасць да аналізу фактаў канкрэтных моў у святле агульнатэарэтычных канцэпцый, да пастаноўкі навуковых задач і арыентацыі ў выбары правільных метадаў лінгвістычнага даследавання.

Агульнае мовазнаўства – класічны мовазнаўчы курс, які спрыяе абагульненню ведаў, атрыманых пры чытанні уводных лінгвістычных курсаў і пры засваенні тэарэтычнага матэрыялу ў галіне пэўнага/пэўных прыватных курсаў той ці іншай мовы. Яго мэта – па-першае, выявіць спецыфіку Мовы як уласцівасці чалавечага грамадства, па-другое, дапамагчы зарыентавацца ў інтэрпрэтацыі фактаў любой канкрэтнай мовы як агульных законаў будоввы, функцыянавання і развіцця Мовы, як шырокараспаўсюджаных моўных з’яў або як унікальных, характэрных толькі дадзенай пэўнай мове уласцівасцей.

Для сучаснай філалагічнай адукацыі важна таксама падкрэсліць шматаспектнасць бытавання мовы, шырокі спектр функцый, якія яна выконвае ў грамадстве, паказаць яе як адну з найбольш важных семіятычных сістэм, якая не толькі традыцыйна абслугоўвае патрэбы як грамадства, так і індывіда, але і з’яўляецца ў значнай ступені базай або ўзорам для ўзнікнення новых знакавых сістэм, што пашыраюцца ў грамадстве інфармацыйнай эпохі, яе ролю і асаблівасці яе развіцця ва ўмовах глабальнай інфармацыйнай прасторы і пашырэння розных форм камунікацыі, пры аўтаматызацыі працэсаў пошуку і перапрацоўкі інфармацыі, стварэнні штучнага інтэлекта.

Не менш важная таксама роля курса “Агульнае мовазнаўства” ў пашырэнні як уласна лінгвістычнага, так і агульнанавуковага кругагляда спецыяліста-філолага, азнаямленні як з асноўнымі дасягненнямі мовазнаўства мінулага, так і найбольш актуальнымі праблемамі сучаснай лінгвістыкі, са зместам памежных лінгвістычных дысцыплін.

Гэтая праграма пабудавана на аснове тыпавой універсітэцкай праграмы, складзенай прафесарам БДУ Мячкоўскай Н.Б. Аднак улічваючы суб’ектыўны падыход складальніка тыпавой праграмы, якая заснавана на вылучэнні асобных аспектаў агульнага мовазнаўства (семіятычны, псіхалінгвістычны, сацыялінгвістычны і гістарычны), лічым неабходным генералізаваць некаторыя пазіцыі. Паколькі мова ні ў адным з яе праяўленняў і аспектаў не можа разглядацца як з’ява аднапланавая, некаторыя пытанні, уключаныя ў той ці іншы раздзел, непазбежна выходзяць у пэўнай ступені за яго межы, але не могуць у той жа час выносіцца ў асобны раздзел.



УВОДЗІНЫ

Агульнае мовазнаўства як навука. Мова як адна з асноўных адзнак чалавека, яе роля ў ў станаўленні чалавечага грамадства і ў сучасным грамадстве. Мовазнаўства як складальная частка філалогіі ў кантэксце гуманітарных навук. Структура, мэта і задачы мовазнаўства. Сінхроннае і дыяхранічнае, агульнае і прыватнае, тэарэтычнае і дастасоўнае, унутранае і вонкавае мовазнаўства. Месца агульнага мовазгнаўства ў сістэме мовазнаўчых дысцыплін як сістэмы навуковых ведаў аб мове.

Сувязь мовазнаўства з іншымі навукамі і яго месца сярод іх. Агульныя тэарэтычныя пытанні мовазнаўства і філасофіі, логіка і вывучэнне структуры мовы, псіхалогія і мовазнаўства, узаемаўплыў лінгвістыкі і гісторыі, літаратуразнаўства, тэорыі камунікацыі, семіётыкі. Метады прыродазнаўчых навук у вывучэнні мовы. Фізіка, матэматыка, геаграфія, фізіялогія, неўралогія і мовазнаўства. Праблема моўнага кантакта з кібернетычнымі прыстасаваннямі і штучнага інтэлекта. Памежныя лінгвістычная дысцыпліны і іх роля ў пазнанні Мовы.
І. МОВА ЯК ЗНАКАВАЯ СІСТЭМА

Паняцце знака. Структура і тыпалогія знакаў. Паняцце знакавай сістэмы. Натуральныя і штучныя знакавыя сістэмы. Адметнасці знакаў, што ыкарыстоўваюцца чалавекам ад знакаў іншых біялагічных відаў. Першая і другая сігнальныя сістэмы чалавека, агульнае і спецыфічнае ў іх адлюстраванні і інтэрпрэтацыі навакольнага свету. Умовы распазнавання знакаў. Сацыяльная абумоўленасць знакавых сістэм. Варыяцыйнае перасячэнне знакавых парадыгм як сродак перадачы разнастайнасці свету.

План выражэння і план зместу знака. Асноўныя заканамернасці пабудовы плана выражэння. Паняцце аб абсалютнай і адноснай матываванасці знака. Віды знакаў паводле ступені матываванасці. Структура плана зместу знака. Знак як спосаб адлюстравання пэўнага аспекта прадмета ці з’явы рэчаіснасці. Варыятыўнасць знакавай інтэрпрэтацыі часава-прасторавага кантынууму. Знак як спосаб замацавання і развіцця пазнання навакольнага і ўнутранага свету. Структура плыну выражэння і плану зместу знака як вынік развіцця знакавых сістэм і чалавечага інтэлекту.

Прадукцыйнасць семіятычных сістэм. Мадыфікацыя плана зместу і плана выражэння знака як фактар дывергенцыі знакаў.

Мова як адметная знакавая сістэма. Месца мовы сярод семіятычных сістэм чалавецтва. Агульнасеміятычныя ўласцівасці моўных знакаў. Розныя тыпы знакаў у структуры мовы. Паняцце аб асіметрыі моўнага знака. Моўны знак, як расчленены аб’ект: матэрыяльны факт і факт свядомасці чалавека. Двухразовае азначванне моўнага знака, фармаванне структуры моўнага знака пры першым і другім азначваннях. Семантычная валентнасць мознага знака пры першым і другім азначванні. Парадыгматыка – сінтагматыка, статыка – дынаміка, стыхійнае – штучнае як спецыфіка мовы як знакавай сістэмы. Канвенцыянальнае і неканвенцыянальнае ў функцыянаванні знакавай сістэмы мовы.

Семіётыка, кібернетыка, лінгвістыка, тэорыя інфармацыі, тэорыя камунікацыі і іх роля ў пазнанні і развіцці інфармацыйнага патэнцыялу мовы і яго выкарыстанні пры стварэнні штучных інфармацыйных сістэм і сістэм камунікацыі. Універсальны характар семіятычнага падыходу да мовы. Прыкладная семіётыка. Стварэнне сістэм для міжцывілізацыйнай камунікацыі.


ІІ. СТРУКТУРА І ДЫНАМІЗМ МОЎНАЙ СІСТЭМЫ

Сістэмнасць як вызначальная характарыстыка мовы. Паняцце аб сістэме. Сістэма і структура. Вучэнне В.Гумбальта аб сістэмнасці мовы. Сістэмны характар мовы і паняцце аб “значнасці” ў мове ў працах Ф.дэ Сасюра. Віды сістэмных сувязяў і адносін у мове. Сінхранія і дыяхранія, статыка і дынаміка ў моўнай сістэме.

Моўная дыхатамія Ф.дэ Сасюра. Трыхатамічная канцэпцыя Л.У.Шчэрбы. Мова і маўленне ў працах мовазнаўцаў 20 ст. Праблема вылучэння адзінак мовы і маўлення. Крытэрыі вылучэння моўных адзінак. Сінтагматычныя і парадыгматычныя межы моўнай адзінкі. Паняцце моўнага кода. Маўленне як працэс кадавання – дэкадавання інфармацыі.

Узроўневая структура мовы. Парадыгматычныя і сінтагматычныя адносіны на розных узроўнях мовы. Ўзаемасувязі і ўзаемаўплывы мозных узроўняў. Статыка і дынаміка моўных узроўняў.


ІІІ. МОВА ЯК СРОДАК КАМУНІКАЦЫІ ІНДЫВІДА

Паняцце індывідуальнай моўнай сістэмы і яе суадносіны з сістэмай ідыяэтнічанй мовы. Інтдывідуальны маўленчы досвед і яго ўплыў на развіццё індывідуальнай моўнай сістэмы. Маўленне як псіхічная рэакцыя на вонкавыя стымулы.

Псіхалагічны падыход да вывучэння мовы ў працах В.Гумбальта, А.Патабні, Бадуэна дэ Куртэнэ, Л.Шчэрбы, прадстаўнікоў школы младаграматызму. Ўзнікненне псіхалінгвітсыкі, яе асноўная праблематыка. Вывучэнне працэсаў параджэння і ўспрыняцця маўлення, дзіцячага маўлення, моўных афазій, асаблівасцей авалодвання роднай і замежнай мовамі, ідэнтыфікацыя і характарыстыка людзей па іх маўленчых асаблівасцях. Выкарыстанне псіхалінгвістычных метадаў у розных галінах лінгвістыкі. Асацыяцыйныя і частотныя слоўнікі.

Псіхалінгвістычнае і нейралінгвістычнае вывучэнне маўленчай дзейнасці. Асноўныя этапы і падэтапы працэсу параджэння – успрыняцця маўлення і інтэлектуальныя аперацыяі, што іх суправаджаюць. Перадумовы маўленчага акта і ўмовы яго эфектыўнасці. Глыбінны і паверхневы сінтаксіс. Маўленне як працэс праграмавання выказвання на мадставе моўнага кода. Аўтаматызм і змушанасць маўлення пры выкарыстанні добра засвоенай мовы і мовы, што знаходзіцца на стадыі засвойвання (вывучэнне замежных моў, дзіцячае маўленне). Моўная парадыгматыка і сінтагматыка ў працэсе параджэння маўлення. Асаблівасці параджэння і ўспрыняцця вялікіх тэкстаў. Удзел індывіда ў камунікацыйным акце. Ролевыя паводзіны ў камунікацыі і іх уплыў на асаблівасці маўлення. Тыпы камунікацыйных памылак і няўдач.

Мова як функцыя чалавечага мозга. Эксперыментальнае вывучэнне моўных і маўленчых функцый мозга. Структурныя ўчасткі галаўнога мозга, што адказваюць за моўныя і маўленчыя здольнасці чалавека. Прадмет і задачы нейралінгвістыкі. Віды моўных афазій.

Тыпы маўленчых сітуацый і маўленчыя паводзіны індывіда ў іх. Асаблівасці масавай камунікацыі. Уплыў маўлення СМІ і Інтэрнета на індывідуальныя маўленчыя сістэмы. Уніфікацыйныя працэсы ў сучасных умовах адзінай інфармацыйнай прасторы. Паняцце моўнага ўплыву. Выкарыстанне тэхналогій моўнага ўздзеяння ў сучасных СМІ і палітычнай рэкламе. Паняцце пра нейралінгвістычнае праграмаванне.

Сувязь мовы з свядомасцю, мысленнем і пазнаннем. Генетычныя, псіхафізіялагічныясувязі мовы і мыслення. Розныя трактоўкі суадносін мовы і мыслення ў гісторыі лінгвістыкі і філасофіі. Роля мовы ў развіцці пазнання. Асаблівасці чалавечага пазнання навакольнага свету. Пазнанне індывіда і яго адносіны да грамдскіх пазнавальных працэсаў. Віды пазнавальных працэсаў: непасрэднае назіранне, параўнанне, атаесамленне, абагульненне (сінтэтычнае і аналітычнае) – і іх роля на розных этапах развіцця пазнавальных здольнасцей індывіда. Уплыў мовы на развіццё пазнання і пазнання на развіццё мовы. Прадукцыйны характар чалавечага пазнання і роля мовы ў ім. Індукцыя і дэдукцыя ў працэсе пазнання. Развіццё моўных адзінак ад уласных да абстрактных імёнаў як вынік і суправаджэнне развіцця пазнання. Кагнітыўная і эпістымічная функцыі мовы. Уплыў структуры моўных адзінак на дынаміку пазнавальныж працэсаў. Мова як адзін са сродкаў канструявання індывідуальнага віртуальнага свету кожнага чалавека, прадукцыйнасць і эканамічнасць моўных адзінак пры канструяванні мадэлей свету (у адрозненне ад іншых прэзентацыйных сістэм і эмпірычнага досведу). Мова і розныя формы пазнання. Мова і навуковае пазнанне. Спецыяльныя навуковыя мовы. Паняцце аб метамове.

Паняцце аб кагнітыўнай лінгвітыцы. Моўная і канцэптуаьная карціна свету.


IV. САЦЫЯЛЬНАЯ ПРЫРОДА І ФУНКЦЫІ МОВЫ

Мова як калектываўтваральны фактар. Роля мовы ў працэсе этнічнай ідэнтыфікацыі соцыума. Узаемаўплыў станаўлення і развіцця чалавечага грамадства і станаўлення і развіцця мовы. Мова як адметная форма грамадскай свядомасці і яе суадносіны з іншымі формамі грамадскай свядомасці (міфалогія, рэлігія, мастацтва, навука, ідэалогія і пад.). Стадыяльная тэорыя Мара. Тэорыя моўнай адноснасці Уорфа-Сэпіра. Залежнасць мовы ад вонкавых фактараў і апасродкаванасць іх уплыву на яе.

Паняцце пра моўную сітуацыю, тыпы моўных сітуацый. Колькасныя і якасныя фактары апісання моўных сітуацый. Аднакампанентныя і полікампанентныя моўныя сітуацыі. Паняцце эндаглоснай і экзаглоснай мовы. Дыгласія як адметная разнавіднасць полілінгвізму. Устойлівыя і няўстойлівыя моўныя сітуацыі.

Чляненне Мовы, абумоўленае сацыяльным чляненнем Чалавецтва (сацыяльная дыферэнцыяцыя моў свету). Паняцце дыялекта, тыпы дыялектаў (племянныя, тэрытарыяльныя, сацыяльныя). Мова народнасці, нацыянальная мова. Сацыяльная дыферэнцыяцыя ідыяэтнічных моў (палавы, узроставы, саслоўны, класавы, прафесійны і інш. фактары). Паняцце літаратурнай мовы.

Інтэрлінгвістыка як галіна агульнага мовазнаўства. Мовы міжнародных зносін і іх тыпы. Міжнародныя мовы ААН, сусветныя мовы, лінгва франка, піджыны і крэольскія мовы. Штучныя мовы як спроба стварэння універсальнага сродка міжнароднай камунікацыі. Эсперанта: гісторыя стварэння, сучаснае распаўсюджанне, моўныя асаблівасці. Сістэмы машыннага перакладу як спроба аўтаматызацыі міжкультурнай камунікацыі. Перспектывы інтэрлінгвістыкі.

Механізм узаемадзеяння моў. Умовы інтэрлінгвістычнага паразумення. Сацыяльны і індывідуальны аспект інтэрлінгвістычнай камунікацыі. Шматмоўе ў грамадстве і індывідуальны полілінгвізм як умова моўных кантактаў. Дыферэнцыяцыя ў грамадстве мозных сродкаў, у залежнасці ад канкрэтных патрэб камунікацыі. Моўная інтэрферэнцыя. Этапы і стадыі пазычэння моўных адзінак. Асноўныя асаблівасці ўзаемадзеяння моў на розных моўных ярусах. Паняцце моўнага саюза. Субстрат, адстрат і суперстрат. Класіфікацыя пазычанай лексікі ў залежнасці ад ступені яе засвоенасці мовай.

Магчымасць свядомага рэгулявання моўных працэсаў. Асноўныя сферы і кірункі свядомага падыходу да мовы: рэформы арфаграфіі і графікі, упарадкаванне і уніфікацыя літаратураных моў, стварэнне штучных тэрмінасістэм і штучных моў, моўная палітыка. Унітарызм і сегрэгацыя. Моўны пурызм і яго віды. Тэндэцыі да змянення моўнай карціны свету ў эпоху глабалізацыі і інфарматызацыі. Узрастанне ролі мовы з павышэннем ступені інтэлектуалізацыі грамадства. Адміністрацыйны, юрыдычны, эстэтычны, этычны і іншыя аспекты моўнай палітыкі.
V. ТЫПАЛОГІЯ МОЎ І ЛІНГВІСТЫКА УНІВЕРСАЛІЙ

Мова ўвогуле і мова як канкрэтная знакавая сістэма прынятая длякамунікацыі ўнутры пэўнага калектыву. Моўныя універсаліі і моўныя адрозненні. Тыпы моўных універсалій: абсалютныя і статыстычныя, сінхронныя і дыяхранічныя, дэдукцыйныя і індукцыйныя, агульнамозныя і прыватнаўзрозневыя. Лагічныя тыпы універсалій: агульныя рысы Мовы чалавека, сукупнасць агульных для ўсіх моў катэгорый зместу, універсальныя уласцівасці моўных адзінак і моўных сістэм. Тыпы і ўзроўні моўных адрозненняў.

Праблема класіфікацыі моў і параметры класіфікацыі. Паняцце аб тыпалогіі. Фаналагічная тыпалогія моў свету. Фаналагічныя універсаліі. Тыпы моў паводле суадносін розных тыпаз гукаў. Тыпы моў паводле адметнасцей акцэнтуацыі. Іншыя параметры фаналагічнай тыпалогіі. Марфалагічная тыпалогія. Вучэнне аб марфалагічнай класіфікацыі моў В.Гумбальта. Марфалагічныя універсаоліі. Марфалагічныя тыпы моў і іх асаблівасці. Статыстычны падыход да вызначэння ступені аналітычнысці/сінтэтычнасці моў. Суб’ектна-аб’ектная тыпалогія. Сінтаксічныя універсаліі і сінтаксічная тыпалогія. Лексічныя універсаліі і лексічная тыпалогія.

Камунікацыйная класіфікацыя моў. Юрыдычны статус мовы. Навучальна-педагагічны статус мовы (мова навучання, мова як прадмет выкладання, замежная мова, класічная мова).


VI. МОВА Ў ПРАСТОРЫ І ЧАСЕ

Параўнальна-гістарычнае мовазнаўства 19-20 стст. Погляды Я.Грыма, Х.Раска, Ф.Бопа на развіццё індаеўрапейскіх моў. Вучэнне В.Гумбальта аб развіцці мовы і аб моўных антыноміях. Лінгвагеаграфія як навука аб законах распаўсюджання мовы ў прасторы. Закон О.Шміта. Творчая спадчына А.Шлейхера і натуралістычная школа ў лінгвістыцы. Арэальная лінвгістыка. Настратычная тэорыя. Псіхалагічная канцэпцыя развіцця мовы Г.Штэйнталя і А.Патабні.

Інтралінгвістычныя і экстралінгвістычныя фактары развіцця моў. Паралелізм філагенезу і антагенезу мовы і маўлення. Дывергенцыя і канвергенцыя моў. Дыяхранічныя універсаліі. Тэорыя стадыяльнасці. Эвалюцыя мовы ў кантэксце агульнай тэорыі эвалюцыі.

Стыхійны характар развіцця мовы. Моўны закон і яго уплыў на развіццё мовы. Адносны і абсалютны прагрэс у развіцці мовы. Закон эвалюцыйнага развіцця. Закон нераўнамернага развіцця розных узроўняў мовы. Закон кампенсацыі ў развіцці мовы. Закон змяненяў па аналогіі. Прынцып эканоміі моўных сродкаў. Паняцце аб глотахраналогіі, прынцыпы глотахраналагічнага вывучэння развіцця моў. Змены ў лексічным складзе, семантыцы, фанетыцы, граматычным ладзе і іх адметнасці.

Асаблівасці развіцця розных моў. Праблема вызначэння “дасканаласці” мовы і ступені яе развітасці.
VIІ. МЕТАДЫ ДАСЛЕДАВАННЯ МОВЫ

Паняцце аб навуковым метадзе і метадалогіі. Апісальны, супастаўляльны, гістарычны метады, іх прыёмы і сферы выкарыстання ў лінгвістыцы. Параўнальна-гістарычны метад у вывучэнні статыкі і дынамікі моў і яго прымяненне. Канструкцыйныя і колькасныя метады ў лінгвістыцы. Псіхалінгвістычны метад. Дыстрыбуцыйны метад. Трансфармацыйны метад і метад кампанентавага аналізу.



СПІС РЭКАМЕНДАВАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ
Асноўная літаратура:

  1. Плотнікаў, Б.А. Агульнае мовазнаўства / Б.А.Плотнікаў. – Мінск: Універсітэцкае, 1994. – 350 с.

  2. Рагаўцоў, В.І. Агульнае мовазнаўства / В.І.Рагаўцоў. – Магілёў: МДУ імя А.А.Куляшова, 2006. – 416 с.

  3. Мечковская, Н.Б. Общее языкознание: Структура языка. Типология языков и лингвистика универсалий / Н.Б.Мечковская, Б.А.Плотников, А.Е.Супрун. – Минск: Вышэйшая школа, 1995. – 336 с.

  4. Лингвистический энциклопедический словарь. – Москва: Советская энциклопедия, 1990. – 686 с.

  5. Языкознание: энциклопедический словарь. – Москва: Большая Российская энциклопедия, 2002. – 709 с.

  6. Общее языкознание. Методы лингвистических исследований / под ред. Серебренникова Б.А. – Москва: Наука, 1973. – 318 с.

  7. Общее языкознание: Хрестоматия. – Минск: Вышэйшая школа, 1987. – 414 с.

  8. Гируцкий, А.А. Общее языкознание / А.А.Гируцкий. – Минск: ТетраСистемс, 2001. - 303 с.

  9. Мечковская, Н.Б. Общее языкознание: Структураня и социальная типология языков / Н.Б.Мечковская. – Москва: Наука, 2007. – 312 с.

  10. Березин, Ф.М. История лингвистических учений / Ф.М.Березин. – Москва: Высшая школа, 1984. – 318 с.

  11. Фрумкина, Р.М. Психолингвистика / Р.М.Фрумкина. – Москва: URSS, 2006. – 352 с.

  12. Общее языкознание:структура языка, типология языка и лингвистика универсалий: учеб.пособ. / Под ред. Супруна А.Е. – Минск.: Выш. шк. , 1995. - 336c.


Дадатковая літаратура:

  1. Ахманова, О.С. Словарь лингвистических терминов / О.С.Ахманова. – Москва: Советская энциклопедия, 1966. – 608 с.

  2. Баранов, А.Н. Введение в прикладную лингвистику / А.Н.Баранов. – Москва: МГУ, 2001. – 360 с.

  3. Васильева, Н.В. Краткий словарь лингвистических терминов / Н.В.Васильева, В.А.Виноградов, А.М.Шахнарович. – Москва: Русский язык, 1995. – 176 с.

  4. Маслова, В.А. Лингвокультурология / В.А.Маслова. – Москва: Academia, 2001. – 208с.

  5. Сцяцко, П.У. Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў / П.У.Сцяцко, М.Ф.Гуліцкі, Л.А.Антанюк. – Мінск, 1990.

  6. Бенвенист, Э. Общая лингвистика / Э.Бенвеніст. – Москва: 1974.

  7. Норманн, Б.Ю. Основы языкознания / Б.Ю.Норманн. – Минск, 1996.

  8. Фоменко, Ю.В. Язык и речь / Ю.В.Фоменко. – Новосибирск, 1990.

  9. Соссюр, Ф. Курс общей лингвистики // Ф. Соссюр. Труды по языкознанию. – Москва, 1977.

  10. Мартынов, В.В. Кибернетика. Семиотика. Лингвистика / В.В.Мартынов. – Минск, 1966.

  11. Аветян, Э.Г. Семиотика и лингвистика / Э.Г.Аветян. – Ереван, 1989.

  12. Кукушкина, Е.И. Познание, язык, культура / Е.И.Кукушкина. – Москва, 1984.

  13. Филатов, В.П. Научное познание и мир человека / В.П.Филатов. – Москва, 1989.

  14. Дейк Ван Т.А. Язык, познание, коммуникация / Т.А.Дейк Ван. – Москва, 1989.

  15. Язык политики и языковая политика: посттоталитарные проблемы преодоления этноязыкантризма. – Киев, 2000. // Электронные копии статей из базы данных ИНИОН. – 2003. №1. С.9.

  16. Новое в лингвистике. Вып.7. Социолингвистика. – Москва, 1975.

  17. Степанов, Ю.С. Методы и принципы современной лингвистики /АН СССР. Ин-т языкознания. – Москва: Наука , 1975.

  18. Тарланов, З.К. Методы и принципы лингвистического анализа: лексика, морфология, словообразование, фонология: учеб пособие / З.К.Тарланов. – Петразаводск: ПГУ, 1988.

  19. Герд, А.С. Введение в этнолингвистику / А.С.Герд. – С-Петербург: изд-во С-Петербургского ун-та , 2001. - 487c.

  20. Когнитивно-прагматические аспекты лингвистических исследований. – Калининград: Калининградский гос. ун-т , 2001.





База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка