Ўступных іспытаў па прадмету “Творчасць” для абітурыентаў, паступаючых ва ўстанову адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў” у 2012 годзе



Дата канвертавання16.05.2016
Памер290.32 Kb.

ПРАГРАМЫ


ўступных іспытаў па прадмету “Творчасць”

для абітурыентаў, паступаючых ва ўстанову адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў” у 2012 годзе

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ “НАРОДНАЯ ТВОРЧАСЦЬ”

Спецыялізацыя ІНСТРУМЕНТАЛЬНАЯ МУЗЫКА НАРОДНАЯ

ІНСТРУМЕНТАЛЬНАЯ МУЗЫКА НАРОДНАЯ



(МАЗЫРСКІ ФІЛІЯЛ)”
Праграма іспыту прызначана для абітурыентаў, якія маюць спецыяльную музычную адукацыю.

Творчыя іспыты па спецыялізацыі маюць комплексны характар i складаецца з трох частак.



Першая частка (спецінструмент) прадугледжвае выкананне на музычным інструменце 3-х твораў кантрастнага характару.

Другая частка – (дырыжырыванне) – выканнанне двух рознастылявых твораў.

Трэцяя частка – гармонія.
Частка 1 Спецінструмент

Абiтурыент павiнен:

  • выканаць на інструменце высокамастацкую праграму з твораў розных жанраў i стыляў, якая адпавядае па аб’ёме і складанасці патрабаванням выпускнога курса сярэдняй спецыяльнай музычнай навучальнай установы;

  • паказаць высокую сцэнiчную культуру i сцэнiчны тэмперамент, прадэманстраваць валоданне разнастайнымi вiдамi выканальнiцкай тэхнiкi з улікам мастацкага зместу, стылiстыкі i характару выконваемых твораў.

Частка 2 ДЫРЫЖЫРАВАННЕ



Абiтурыент павiнен:

  • прадырыжыраваць на памяць двума рознахарактарнымі творамі ў суправаджэнні фартэпіяна і пры гэтым прадэманстраваць валоданне рознымі відамі дырыжорскай тэхнiкі, аркестравае мысленне, творчую iнiцыятыву, музыкальныя здольнасці, уменне раскрыць iдэйна-мастацкi змест выконваемых твораў i пераканаўча рэалiзаваць кампазiтарскую задуму;

  • прадставіць экзаменацыйнай камісіі партытуры і клавіры двух выконваемых твораў

ЧАСТКА 3 ГАРМОНІЯ

Уступныя іспыты па гармоніі складаюцца з двух раздзелаў.

Абітурыенты выконваюць заданне па гармоніі, якое ўключае пісьмовую работу (гарманізацыя мелодыі) і вусны адказ.

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ “НАРОДНАЯ ТВОРЧАСЦЬ”

Спецыялізацыя ІНСТРУМЕНТАЛЬНАЯ МУЗЫКА ДУХАВАЯ
Праграма іспытаў прызначана для абітурыентаў, якія маюць спецыяльную музычную адукацыю.

Уступныя іспыты складаюцца з трох частак.



Першая частка – спецінструмент

Другая частка – дырыжыраванне

Трэцяя частка – тэорыя музыкі.
Частка 1 СПЕЦІНСТРУМЕНТ

Абітурыент павінен выканаць праграму, складзеную з твораў буйной формы і адной – дзвюх рознахарактарных п’ес на духавым інструменце (флейта, габой, кларнет, труба і інш.) або ўдарных музычных інструментах у суправаджэнні фартэпіяна.
Частка 2 ДЫРЫЖЫРАВАННЕ

Абітурыент павінен:

  • прадырыжыраваць на памяць двума рознахарактарнымі творамі ў суправаджэнні фартэпіяна і пры гэтым прадэманстраваць валоданне рознымі відамі дырыжорскай тэхнікі, аркестравае мысленне, творчую ініцыятыву, музыкальныя здольнасці, уменне раскрыць ідэйна-мастацкі змест выконваемых твораў і пераканаўча рэалізаваць кампазітарскую задуму;

  • прадставіць партытуры і клавіры двух выконваемых твораў.

Частка 3 ТЭОРЫЯ МУЗЫКІ

Іспыты па тэорыі музыкі складаюцца з вуснага адказу (па білету) і пісьмовай работы.

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ “МАСТАЦТВА ЭСТРАДЫ

Напрамак спецыяльнасці “ІНСТРУМЕНТАЛЬНАЯ МУЗЫКА
Іспыты “творчасць” складаюцца з трох частак:

Першая частка – спецінструмент

Другая частка – сальфеджыа

Трэцяя частка – гармонія.

Праграма іспытаў прызначана для абітурыентаў, якія маюць спецыяльную музычную адукацыю.


Частка 1 Спецінструмент

Абітурыент павінен выканаць высокамастацкую праграму з трох музычных твораў розных жанраў і стыляў акадэмічнай, джазавай ці рок-музыкі, якая адпавядае па аб’ёму і складанасці патрабаванням выпускнога экзамену сярэдняй спецыяльнай музычнай навучальнай установы.
Частка 2 сальфеджыА

Іспыты па сальфеджыа складаюцца з пісьмовай работы (дыктант) і вуснага адказу.


Частка 3 ГАРМОНІЯ

Уступныя іспыты па гармоніі праходзяць у вуснай форме. Адказ па білетах.


СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ “МАСТАЦТВА ЭСТРАДЫ”

Напрамак спецыяльнасці “Камп’ютарная музыка”
Іспыты па прадмету “творчасць” складаюцца з трох частак:

Першая частка – спецінструмент (камп’ютар)

Другая частка – сальфеджыа

Трэцяя частка – гармонія.

Праграма іспытаў прызначана для абітурыентаў, якія маюць спецыяльную музычную адукацыю.


Частка 1 СПЕЦІНСТРУМЕНТ (камп’ютар)

Абітурыент павінен зрабіць творчы паказ сваіх прац – уласных музычных праектаў, створаных пры дапамозе кап’ютарных сродкаў, або музычных твораў ў розных выглядах (нотны тэкст, музычная фанаграма), магчыма прадставіць уласныя апрацоўкі ці аранжыроўкі музычных твораў іншых аўтараў.


Частка 2 сальфеджыА

Іспыты па сальфеджыа складаюцца з пісьмовай работы (дыктант) і вуснага адказу.


Частка 3 ГАРМОНІЯ

Уступныя іспыты па гармоніі праходзяць у вуснай форме. Адказ па білетах.

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ “МАСТАЦТВА ЭСТРАДЫ”

Спецыялізацыя “Прадзюсерства”


Абітурыенты, якія паступаюць на спецыяльнасць “мастацтва эстрады” спецыялізацыю “прадзюсерства”, павінны мець спецыяльную музычную адукацыю і схільнасць да арганізатарскай работы.

Іспыты складаюцца з трох частак, па кожнай частцы выстаўляецца асобная адзнака.



Першая частка – “Выканальніцкае майстэрства”;

Другая частка – “Распрацоўка творчага праекта”;

Трэцяя частка – “Калёквіум”.

Частка 1 ВЫКАНАЛЬНІЦКАЕ МАЙСТЭРСТВА


Абітурыент павінен:

  • выканаць на інструменце (скрыпка, альт, віяланчэль, саксафон, труба, трамбон, гітара, бас-гітара, фартэпіяна, ударныя інструменты і інш.) тры рознахарактарныя эстрадныя ці джазавыя творы розных жанраў і стыляў, якія адпавядаюць па аб’ёму і складанасці патрабаванням выпускнога экзамену сярэдняй спецыяльнай музычнай установы;

  • прадэманстраваць высокую сцэнічную культуру і сцэнічны тэмперамент.

Частка 2 РАСПРАЦОЎКА ТВОРЧАГА ПРАЕКТА

У форме свабоднага субяседавання аналізуецца прадстаўленая абітурыентам асабістая распрацоўка бізнес-плана творчага праекта ў сферы музычнай культуры.
Частка 3 КАЛЁКВІУМ

Калёквіум праходзіць у форме тэсціравання.


СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ МАСТАЦТВАЗНАЎСТВА

Спецыялізацыя “КАМПАРАТЫЎНАЕ МАСТАЦТВАЗНАЎСТВА”
Для навучання па спецыялізацыі “кампаратыўнае мастацтвазнаўства” прымаюцца абітурыенты, якія маюць спецыяльную мастацкую адукацыю, тыя, хто скончыў музычныя, мастацкія, харэаграфічныя ўстановы, установы культуры і мастацтваў.

Улічваючы асаблівасці спецыялізацыі, абітурыент павінен ведаць асновы вобразнай мовы галоўных відаў мастацтва (музычнага, выяўленчага, тэатральнага, кінематаграфічнага), свабодна арыентавацца ў гістарычным працэсе іх эстэтычнай эвалюцыі і жанравых мадыфікацыях.



Абітурыент павінен прадэманстраваць арыгінальны погляд на прапанаваны мастацкі матэрыял, рознабаковае яго асэнсаванне ў кантэксце культуралагічных аналогій.

Матэрыял для іспытаў рыхтуецца ў адпаведнасці з прыкладным спісам класічных твораў выяўленчага, музычнага, тэатральнага і кінематаграфічнага мастацтваў.

Іспыты складаюцца з трох частак:

Першая частка – “Гісторыя мастацтваў” (вусна)

Другая частка – “Гісторыя мастацтваў” (пісьмова)

Трэцяя частка – “Калёквіум”.
Частка 1 ГІСТОРЫЯ МАСТАЦТВАЎ (вусна)

Іспыты па гісторыі мастацтваў здаюцца вусна, па білетах.

Частка 2 ГІСТОРЫЯ МАСТАЦТВАЎ (пісьмова)

Абітурыент праводзіць аудыёвізуальны аналіз твораў мастацтва (на працягу 135 хвілін).
Частка 3 КАЛЁКВІУМ

Прадугледжвае візуальнае (прагляд) і аўдыяльнае (праслухоўванне) вызначэнне твораў выяўленчага і музычнага мастацтва.

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ “САЦЫЯЛЬНА-КУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ”

Спецыялізацыі:

АРГАНІЗАЦЫЯ І МЕТОДЫКА САЦЫЯЛЬНА-КУЛЬТУРНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ Ў КУЛЬТУРНА-АДПАЧЫНКАВЫХ УСТАНОВАХ”;

АРГАНІЗАЦЫЯ І МЕТОДЫКА САЦЫЯЛЬНА-КУЛЬТУРНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ Ў ТЭАТРАЛЬНА-ВІДОВІШЧНЫХ УСТАНОВАХ”;

АРГАНІЗАЦЫЯ І МЕТОДЫКА САЦЫЯЛЬНА-КУЛЬТУРНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ Ў САНАТОРНА-АЗДАРАЎЛЕНЧЫХ І ТУРЫСЦКА-СПАРТЫЎНАХ УСТАНОВАХ”
Абітурыенты, якія паступаюць на гэтыя спецыялізацыі, павінны мець пэўнае ўяўленне аб сацыяльна-культурнай дзейнасці, асноўных формах работы ў культурна-адпачынкавых, тэатральна-відовішчных, санаторна-аздараўленчых, турысцка-спартыўных і іншых установах па арганізацыі зносін, духоўнага развіцця і актыўнага адпачынку дзяцей, падлеткаў, людзей сталага ўзросту, сям’і; валодаць неабходнымі для гэтай работы арганізацыйнымі, педагагічнымі і творчымі здольнасцямі.

Іспыты складаюцца з трох частак:



Першая частка – “Культурна-адпачынкавая дзейнасць” (сцэнарна–пастановачная частка);

Другая частка – “Мастацкая творчасць”;

Трэцяя частка – “Калёквіум”.
Частка 1 КУЛЬТУРНА-АДПАЧЫНКАВАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

(сцэнарна-пастановачная частка)

Першая частка іспытаў дазваляе выявіць узровень ведаў абітурыентамі сучаснага стану культурна-адпачынкавай дзейнасці і аматарскага мастацтва, атрыманых імі ў межах праграмы агульнаадукацыйнай школы і ў час пазашкольнай сацыякультурнай дзейнасці: у гуртках, студыях, калектывах самадзейнай творчасці, аматарскіх аб’яднаннях, якія працуюць на базе пазашкольных устаноў, цэнтраў вольнага часу, устаноў культуры і мастацтва.

Частка 2 МАСТАЦКАЯ ТВОРЧАСЦЬ



У другой частцы іспытаў абітурыент дэманструе на сцэнічнай пляцоўцы мастацкія нумары: танец (або яго фрагмент), музычна-пластычную мініяцюру, валоданне музычным інструментам (па выбары), мастацкае чытанне верша, урыўка з празаічнага твора ці маналога з п’есы, байкі (па выбары). Абітурыент можа арганізаваць і правесці гульню ці конкурс і запрасіць у якасці ўдзельнікаў другіх абітурыентаў.

Абітурыент можа прадставіць экзаменацыйнай камісіі свае творчыя работы: сцэнарыі, фота, слайды, відэаролікі, творы мастацкай, дэкаратыўна-прыкладной ці тэхнічнай творчасці, артыкулы ў часопісах і газетах, рэцэнзіі, тэзісы выступленняў на канферэнцыях, матэрыялы аб асабістым удзеле ў культурна-адпачынкавай дзейнасці.


Частка 3 КАЛЁКВІУМ

Калёквіўм ставіць мэту выявіць уяўленне абітурыента па вызначаных праблемах арганізацыі сацыяльна культурнай дзейнасці.


СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ “НАРОДНАЯ ТВОРЧАСЦЬ”

Напрамак спецыяльнасці “ТЭАТРАЛЬНАЯ ТВОРЧАСЦЬ
На іспытах па прадмету “Творчасць”, які складаецца з трох частак:

Першая частка – “Акцёрскае майстэрства”,

Другая частка – “Рэжысура”,

Трэцяя частка – “Калёквіум”.

Іспыты прымаюцца вусна, правяраюцца асноўныя якасці, неабходныя абітурыенту для авалодання будучай прафесіяй рэжысёра, выкладчыка спецыяльных дысцыплін, арганізатара тэатральнай дзейнасці.


Частка 1 АКЦЁРСКАЕ МАЙСТЭРСТВА

Першая частка іспытаў (акцёрскае майстэрства) прадугледжвае:



  • чытанне падрыхтаваных твораў розных жанраў на беларускай ці рускай мове (урывак з прозы, верш, байка);

  • паказ эцюда (эцюдаў), падрыхтаванага абітурыентам самастойна або прапанаванага экзаменацыйнай камісіяй;

  • выкананне падрыхтаванага вакальнага твора (песні, раманса, арыі і інш.);

  • выкананне самастойна падрыхтаванага ці прапанаванага экзаменацыйнай камісіяй танцавальнага нумара;

  • дадаткова – па ўласным жаданні – абітурыент іграе на музычным інструменце, чытае напісаныя ім вершы, прадастаўляе экзаменацыйнай камісіі свае малюнкі і інш.

Частка 2 РЭЖЫСУРА

Іспыты ўключаюць у сябе рэжысёрскі аналіз п'есы, а таксама аналіз вобразнага бачання будучага спектакля (па выбары абітурыента).

Частка 3 КАЛЁКВІУМ

У трэцяй частцы іспытаў (гутарка (калёквіум)) выяўляюцца светаўспрыманне, светапогляд абітурыента, яго веды ў галіне нацыянальнай, рускай і замежнай гісторыі тэатра, сцэнічнай творчасці, жывапісу, музыцы, літаратуры (драматургіі) і іншых відаў мастацтва; арганізацыйныя, творчыя і інтэлектуальныя здольнасці, эмацыянальна-вобразнае мысленне і інш.

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ “НАРОДНАЯ ТВОРЧАСЦЬ”

Напрамак спецыяльнасці “НАРОДНЫЯ РАМЁСТВЫ
Патрабаванні да іспытаў адпавядаюць праграмам спецыяльных мастацкіх школ, школ з мастацкім ухілам, а таксама сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў мастацкага профілю.

Іспыты складаюцца з трох частак:



Першая частка – “Малюнак”,

Другая частка – “Жывапіс”,

Трэцяя частка – “Кампазіцыя”.
Частка 1 Малюнак

Абітурыент павінен ведаць і умець выкарыстоўваць на практыцы асноўныя правілы і прыёмы малявання, законы лінейнай і паветранай перспектывы, асновы тэорыі светлаценю, этапнасць вядзення працы, пабудовы прадметаў геаметрычнай формы, драпіровак, мець уяўленне аб асновах пластычнай анатоміі.
Частка 2 ЖЫВАПІС

Абітурыент павінен ведаць асновы тэорыі колераў і колеравых спалучэнняў, законы паветранай перспектывы. Абітурыент павінен умець ствараць цэльную танальную кампазіцыю на аснове прапанаванай пастаноўкі, вызначаць асноўныя і другарадныя дэталі кампазіцыі, агульны каларыт.
Частка 3 КАМПАЗІЦЫЯ

Абітурыент павінен праявіць веданне асноўных тыпаў кампазіцыі, законаў колеразнаўства, відаў, прыёмаў і спосабаў малюнка, спецыфікі выразных матэрыялаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ “НАРОДНАЯ ТВОРЧАСЦЬ”

Напрамак спецыяльнасці “НАРОДНАЯ ТВОРЧАСЦЬ (ФАЛЬКЛОР)”

Спецыялізацыя “ЭТНАФОНАЗНАЎСТВА”
На ўступных іспытах па народнай творчасці правяраюцца веданне жанравага складу і музычнага інструментарыя беларускай этнафоніі, практычнае валоданне абітурыентам наступнымі відамі дзейнасці:


  • спевамі (a cappella і з суправаджэннем);

  • ігрой на народным музычным інструменце (любым, па выбары абітурыента);

  • слыхавым этнафанічным аналізам (распазнаванне тэмбраў народных інструментаў і найбольш вядомых жанраў народнай музыкі; музычнага складу песеннага твора).

Іспыты складаюцца з трох частак:

Першая частка – “Беларускі музычны фальклор”,

Другая частка – “Тэорыя музычнага фальклору”,

Трэцяя частка – “Этнафанічны аналіз” (пісьмовая работа).
Частка 1 БЕЛАРУСКІ МУЗЫЧНЫ ФАЛЬКЛОР

Спевы a cappella і з суправаджэннем; ігра на інструменце.


Частка 2 ТЭОРЫЯ МУЗЫЧНАГА ФАЛЬКЛОРУ

Абітурыент павінен адказаць (па білетах) на пытанні аб народна-песенным і народна-інструментальным фальклоры.


Частка 3 ЭТНАФАНІЧНЫ АНАЛІЗ

(пісьмовая работа)

Абітурыент павінен вызначыць на слых:

  • тэмбры найбольш вядомых народных інструментаў;

  • традыцыйныя танцавальныя найгрышы;

  • жанравую прыналежнасць народна-песенных твораў;

  • музычна-гукавае суправаджэнне песеннага твора;

  • зачыны найбольш вядомых беларускіх каляндарных песень.

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ “НАРОДНАЯ ТВОРЧАСЦЬ

Спецыялізацыя “ХАРАВАЯ МУЗЫКА АКАДЭМІЧНАЯ”
Праграма іспытаў прызначана для абітурыентаў, якія маюць вакальныя здольнасці, вопыт спявання ў вакальна-харавых калектывах, а таксама пачатковую ці сярэднюю спецыяльную музычную адукацыю.

Уступныя іспыты складаюцца з трох частак, па кожнай выстаўляецца асобная адзнака.



Першая частка – “Дырыжыраванне”,

Другая частка –“Вакал”,

Трэцяя частка – “Сальфеджыа”.
Частка 1 Дырыжыраванне

Абітурыент павінен: валодаць рознымі відамі дырыжорска-харавой тэхнікі ў адпаведнасці з характарам выконваемых твораў, прадырыжыраваць на памяць два харавыя творы, адзін з якіх без суправаджэння; сыграць падрыхтаваную праграму на фартэпіяна ці іншым музычным інструменце; адказаць на пытанні, якія сведчаць аб агульнай музычнай культуры абітурыента.
Частка 2 ВАКАЛ

Абітурыент павінен: выканаць арыю, раманс ці песню ў суправаджэнні ці без суправаджэння музычнага інструмента.
Частка 3 САЛЬФЕДЖЫА

Абітурыент павінен: умець спяваць, ведаць прынцыпы пабудовы ў танальнасці, ад заданага гуку; умець інтанаваць, пець з ліста, вызначаць на слых.
СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ “НАРОДНАЯ ТВОРЧАСЦЬ”

СпецыялізацыяХАРАВАЯ МУЗЫКА НАРОДНАЯ”



(на поўны тэрмін навучання, дзённая форма)
Абітурыенты, якія паступаюць на спецыялізацыю “Харавая музыка народная”, павінны мець неабходныя музычныя здольнасці: музычны слых, развітае пачуццё рытму, музычную памяць, добры голас, здаровы галасавы апарат, а таксама пачатковую музычную ці сярэднюю спецыяльную падрыхтоўку.

У змест творчых іспытаў уваходзяць: уменне абітурыента дырыжыраваць, спяваць, ведаць сальфеджыа, умець іграць на фартэпіяна ці іншым інструменце (пажадана валодаць адным з беларускіх народных інструментаў), ведаць асновы народнага танца, акцёрскага майстэрства.

Іспыты складаюцца з трох частак, па кожнай выстаўляецца асобная адзнака.

Першая частка – “Дырыжыраванне”

Другая частка – “Вакал”

Трецяя частка– “Сальфеджыа” (вусна)
Частка 1 ДЫРЫЖЫРАВАННЕ

Абітурыент павінен: прадырыжыраваць на памяць два нескладаныя харавыя творы; выканаць на памяць на фартэпіяна партытуру падрыхтаванага да іспытаў харавога твора; праспяваць на памяць харавыя партыі твора; прадэманстраваць валоданне музычным інструментам.
Частка 2 ВАКАЛ

Абітурыент павінен: выканаць два рознахарактарныя вакальныя творы у народнай манеры; прадэманстраваць валоданне элементамі народнага танца і акцёрскага майстэрства.
Частка 3 САЛЬФЕДЖЫА

Абітурыент павінен: ўмець спяваць, ведаць прынцыпы пабудовы ў танальнасці і ад зададзенага гуку мажорнага і мінорнага трохгуччаў і іх зваротаў; умець інтанаваць, пець з ліста, вызначаць на слых.

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ “НАРОДНАЯ ТВОРЧАСЦЬ”

Спецыялізацыя “ХАРАВАЯ МУЗЫКА НАРОДНАЯ”



(на поўны тэрмін навучання, завочная форма)

Спецыялізацыя “ХАРАВАЯ МУЗЫКА НАРОДНАЯ



(МАЗЫРСКІ ФІЛІЯЛ)”

(на поўны тэрмін навучання, завочная форма)
Абітурыенты, якія паступаюць на спецыялізацыю “Харавая музыка народная”, павінны мець неабходныя музычныя здольнасці: музычны слых, развітае пачуццё рытму, музычную памяць, добры голас, здаровы галасавы апарат, а таксама пачатковую музычную ці сярэднюю спецыяльную падрыхтоўку.

У змест творчых іспытаў уваходзяць: уменне абітурыента дырыжыраваць, спяваць, ведаць сальфеджыа, умець іграць на фартэпіяна ці іншым інструменце (пажадана валодаць адным з беларускіх народных інструментаў), ведаць асновы народнага танца, акцёрскага майстэрства.

Іспыты складаюцца з трох частак, па кожнай выстаўляецца асобная адзнака.

Першая частка – “Дырыжыраванне”

Другая частка – “Вакал”

Трецяя частка– “Сальфеджыа” (вусна)
Частка 1 ДЫРЫЖЫРАВАННЕ

Абітурыент павінен: прадырыжыраваць на памяць два нескладаныя харавыя творы; выканаць на памяць на фартэпіяна партытуру падрыхтаванага да іспытаў харавога твора; праспяваць на памяць харавыя партыі твора; прадэманстраваць валоданне музычным інструментам.
Частка 2 ВАКАЛ

Абітурыент павінен: выканаць два рознахарактарныя вакальныя творы у народнай манеры; прадэманстраваць валоданне элементамі народнага танца і акцёрскага майстэрства.
Частка 3 САЛЬФЕДЖЫА

Абітурыент павінен: ўмець спяваць, ведаць прынцыпы пабудовы ў танальнасці і ад зададзенага гуку мажорнага і мінорнага трохгуччаў і іх зваротаў; умець інтанаваць, пець з ліста, вызначаць на слых.


СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ “СПЕВЫ”

Напрамак спецыяльнасці “СПЕВЫ (НАРОДНЫЯ)”

Абітурыенты, якія паступаюць на гэту спецыяльнасць, павінны мець неабходныя музычная здольнасці: музычны слых, развітае пачуццё рытму, музычную памяць, добры голас, здаровы галасавы апарат, а таксама пачатковую ці сярэднюю спецыяльную музычную падрыхтоўку.

У змест творчых іспытаў уваходзяць вакал, тэорыя музыкі і сальфеджыа, фартэпіяна ці іншы інструмент (пажадана валоданне адным з беларускіх народных інструментаў), асновы народнага танца, акцёрскае майстэрства.

Іспыты па прадмету “Творчасць” складаюцца з трох частак:

Частка першая — “Вакал”

Частка другая — “Сцэнічнае майстэрства”

Частка трэцяя – “Сальфеджыа (вусна)”
Частка 1 ВАКАЛ

Абітурыент павінен праспяваць тры рознахарактарныя вакальныя творы.
Частка 2 СЦЭНІЧНАЕ МАЙСТЭРСТВА

Абітурыент павінен паказаць валоданне элементамі традыцыйных народных беларускіх танцаў.

Абітурыент павінен прадэманстраваць акцёрскае майстэрства, валоданне ігры на музычным інструменце (выканаць на памяць два-тры творы падрыхтаванай праграмы).
Частка 3 САЛЬФЕДЖЫА (вусна)

Абітурыент павінен: ўмець спяваць, ведаць прынцыпы пабудовы ў танальнасці і ад зададзенага гуку мажорнага і мінорнага трохгуччаў і іх зваротаў; умець інтанаваць, пець з ліста, вызначаць на слых.

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ “ДУХАВЫЯ ІНСТРУМЕНТЫ”

Напрамак спецыяльнасці “ДУХАВЫЯ ІНСТРУМЕНТЫ (народныя)”


Праграма іспытаў прызначана для абітурыентаў – выпускнікоў агульнаадукацыйных сярэдніх школ з музычным ухілам, ДМШ, ДШМ, а таксама для абітурыентаў, якія маюць сярэднюю спецыяльную музычную адукацыю – выпускнікоў каледжаў (вучылішчаў) культуры і мастацтваў, удзельнікаў аматарскіх аркестраў і ансамбляў.

Уступныя іспыты па спецыялізацыі складаюцца з трох частак.



Першая частка – спецінструмент,

другая частка – сальфеджыа,

трэцяя частка – тэорыя музыкі..
Частка 1 СПЕЦІНСТРУМЕНТ

Абітурыент павінен: выканаць высокамастацкую праграму з трох твораў розных жанраў і стыляў.
Частка 2 САЛЬФЕДЖЫА

Іспыт па сальфеджыа складаецца з вуснай (пабудова і інтанаванне, слыхавы аналіз, чытанне з ліста) і пісьмовай формаў (аднагалосны дыктант).


Частка 3 ТЭОРЫЯ МУЗЫКІ

Іспыты па тэорыі музыкі складаюцца з вуснага адказу (па білету) і пісьмовай работы.

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ “ДЭКАРАРАТЫЎНА-ПРЫКЛАДНОЕ МАСТАЦТВА”

Напрамак спецыяльнасці “РЭСТАЎРАЦЫЯ ВЫРАБАЎ”
Патрабаванні да іспытаў адпавядаюць праграмам спецыяльных мастацкіх школ, школ з мастацкім ухілам, а таксама сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў мастацкага профілю.

Іспыты складаюцца з трох частак:



Першая частка – “Малюнак”,

Другая частка – “Жывапіс”,

Трэцяя частка – “Кампазіцыя”.
Частка 1 Малюнак

Абітурыент павінен ведаць і умець выкарыстоўваць на практыцы асноўныя правілы і прыёмы малявання, законы лінейнай і паветранай перспектывы, асновы тэорыі светлаценю, этапнасць вядзення працы, пабудовы прадметаў геаметрычнай формы, драпіровак, мець уяўленне аб асновах пластычнай анатоміі.
Частка 2 ЖЫВАПІС

Абітурыент павінен ведаць асновы тэорыі колераў і колеравых спалучэнняў, законы паветранай перспектывы. Абітурыент павінен умець ствараць цэльную танальную кампазіцыю на аснове прапанаванай пастаноўкі, вызначаць асноўныя і другарадныя дэталі кампазіцыі, агульны каларыт.
Частка 3 КАМПАЗІЦЫЯ

Абітурыент павінен праявіць веданне асноўных тыпаў кампазіцыі, законаў колеразнаўства, відаў, прыёмаў і спосабаў малюнка, спецыфікі выразных матэрыялаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ РЭЖЫСУРА”

Напрамак спецыяльнасці “РЭЖЫСУРА СВЯТ (НАРОДНЫЯ)”
Уступныя іспыты па прадмету “Творчасць” маюць на мэце выяўленне індывідуальных здольнасцей і творчых задаткаў абітурыента, неабходных для авалодання прафесіяй рэжысёра свят.

Уступныя іспыты складаюцца з трох частак:



Першая частка – “Акцёрскае майстэрства” (выяўленне выканальніцкіх здольнасцей абітурыента),

Другая частка – “Рэжысура” (выяўленне рэжысёрскіх здольнасцей абітурыента),

Трэцяя частка – “Калёквіум” (выяўленне агульнага культурнага ўзроўню абітурыента, яго ведаў у галіне святочнай культуры).

Частка 1 АКЦЁРСКАЕ МАЙСТЭРСТВА



1. Мастацкае чытанне: выкананне верша, урыўка з празаічнага твора (ці маналога з п’есы), байкі.

2. Выяўленне пластыка-музычных здольнасцей абітурыента: выкананне песні, танца (альбо яго фрагмента), музычна-пластычнай мініяцюры, дэманстрацыя валодання музычным інструментам (па выбары абітурыента).

3. Стварэнне і выкананне сцэнічных эцюдаў:
Частка 2 РЭЖЫСУРА

Да іспытаў па рэжысуры святаў абітурыент павінен падрыхтаваць і прадставіць у пісьмовым выглядзе разгорнуты сцэнарны план свята (без літаратурных тэкстаў), а таксама рэжысёрскі праект свята.


Частка 3 КАЛЁКВІУМ

Падчас правядзення калёквіуму выяўляюцца светаўспрыманне, светапогляды абітурыента, веды па пытаннях будучай рэжысёрскай прафесіі, яго арганізацыйныя, творчыя і інтэлектуальныя здольнасці, эмацыянальна-вобразнае мысленне і інш.


СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ “ХАРЭАГРАФІЧНАЕ МАСТАЦТВА”

Напрамак спецыяльнасці НАРОДНЫ ТАНЕЦ”

Паступаючыя на спецыяльнасць павінны мець неабходныя прафесійныя даныя, здольнасці да выканальніцкай, балетмайстарскай і педагагічнай дзейнасці, прывабную знешнасць, не мець яўна выражаных фізічных недахопаў.

Абітурыент павінен мець харэаграфічную падрыхтоўку, праявіць эрудыцыю ў галіне харэаграфічнага мастацтва, ведаць асноўныя этапы яго гісторыі і тэндэнцыі развіцця розных танцавальных жанраў, спецыяльную літаратуру, валодаць тэрміналогіяй.

Іспыты праходзяць як практычныя паказы, на якіх абітурыенты павінны быць у адпаведнай танцавальнай форме і абутку.

Уступныя іспыты складаюцца з трох частак.

Першая частка – “Класічны танец”,

Другая частка – “Народна-сцэнічны танец”,

Трэцяя частка – “Кампазіцыя і пастаноўка танца”.
Частка 1 КЛАСІЧНЫ ТАНЕЦ

Іспыт па класічным танцы складаецца з экзерсісу каля станка, экзерсісу на сярэдзіне залы, allegro.


Частка 2 НАРОДНА-СЦЭНІЧНЫ ТАНЕЦ

На іспыце па народна-сцэнічным танцы абітурыент павінен прадэманстраваць веданне і валоданне асноўных рухаў каля станка на матэрыяле танцаў розных народаў і беларускіх народна-сцэнічных танцаў, валоданне тэхнікай выканання (дробаў, прысядак, вярчэнняў і інш.).


Частка 3 КАМПАЗІЦЫЯ І ПАСТАНОЎКА ТАНЦА

На іспыце абітурыент павінен паказаць падрыхтаваны дома сольны танцавальны эцюд уласнага сачынення (працягласцю не больш за 2 хвіліны), створаны на матэрыяле народна-сцэнічнага танца (беларускага або танцаў народаў свету), у якім раскрываецца яго творчая індывідуальнасць (музыкальны матэрыял павінен быць прадстаўлены на CD-R), а таксама адказаць на пытанне, звязанае са станам прафесійнага і аматарскага харэаграфічнага мастацтва.

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ “ХАРЭАГРАФІЧНАЕ МАСТАЦТВА”

Напрамак спецыяльнасці “ БАЛЬНЫ ТАНЕЦ ”

Паступаючыя на дадзеную спецыяльнасць павінны мець неабходныя прафесійныя даныя, здольнасці да выканальніцкай, балетмайстарскай і педагагічнай дзейнасці, прывабную знешнасць, не мець яўна выражаных фізічных недахопаў.

Абітурыент павінен мець спецыяльную харэаграфічную падрыхтоўку, праявіць эрудыцыю ў галіне харэаграфічнага мастацтва, ведаць асноўныя этапы яго гісторыі і тэндэнцыі развіцця розных танцавальных жанраў, спецыяльную літаратуру, валодаць тэрміналогіяй.

Іспыты праходзяць як практычныя паказы, на якіх абітурыенты павінны быць у адпаведнай танцавальнай форме і абутку.

Паступаючыя на спецыяльнасць «Харэаграфічнае мастацтва» (бальны танец) павінны валодаць неабходнымі прафесійнымі данымі і здольнасцю да выканальніцкай, балетмайстарскай і педагагічнай дзейнасці.

Іспыты па спецыяльнасці складаюцца з трох частак.



Першая частка – “Еўрапейская праграма”,

Другая частка – “Лаціна-амерыканская праграма”,

Трэцяя частка – “Кампазіцыя і пастаноўка танца”.

Частка 1 ЕЎРАПЕЙСКАЯ ПРАГРАМА



Першы этап уключае выкананне танцаў еўрапейскай праграмы (павольны вальс, танга, венскі вальс, павольны факстрот, хуткі факстрот).
Частка 2 ЛАЦІНААМЕРЫКАНСКАЯ ПРАГРАМА

На другім этапе абітурыент выконвае танцы лацінаамерыканскай праграмы (самба, ча-ча-ча, румба, пасадобль, джайв).
Частка 3 КАМПАЗІЦЫЯ І ПАСТАНОЎКА ТАНЦА

На іспыце абітурыент павінен адказаць на два пытанні білета, пры гэтым паказаць валоданне тэхнікай бальнага танца, прадэманстраваць фігуры з тлумачэннем рытму, работу ступняў ног, напрамак руху, дзеянне ў корпусе, наклоны, а таксама праявіць эрудыцыю ў галіне бальнага танца.

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ “ХАРЭАГРАФІЧНАЕ МАСТАЦТВА”

Напрамак спецыяльнасці ЭСТРАДНЫ ТАНЕЦ”


Паступаючыя на дадзеную спецыяльнасць павінны мець неабходныя прафесійныя даныя, здольнасці да выканальніцкай, балетмайстарскай і педагагічнай дзейнасці, прывабную знешнасць, не мець яўна выражаных фізічных недахопаў.

Абітурыент павінен мець харэаграфічную падрыхтоўку, праявіць эрудыцыю ў галіне харэаграфічнага мастацтва, ведаць асноўныя этапы яго гісторыі і тэндэнцыі развіцця розных танцавальных жанраў, спецыяльную літаратуру, валодаць тэрміналогіяй.

Іспыты праходзяць як практычныя паказы, на якіх абітурыенты павінны быць у адпаведнай танцавальнай форме і абутку.

Іспыты па спецыяльнасці складаюцца з трох частак.

Першая частка – “Класічны танец”,

Другая частка – “Эстрадны танец”,

Трэцяя частка – “Кампазіцыя і пастаноўка танца”.

Частка 1 КЛАСІЧНЫ ТАНЕЦ

Іспыты па класічным танцы складаюцца з экзерсісу каля станка, экзерсісу на сярэдзіне залы, allegro.
Частка 2 ЭСТРАДНЫ ТАНЕЦ

На іспыце па эстраднаму танцу абітурыент павінен прадэманстраваць у адпаведнасці з музычным суправаджэннем уменні рытмічна, пластычна паўтарыць за педагогам танцавальныя элементы і камбінацыі ў стылі эстраднага танца.

Урок эстарднага танца: разагрэў і практыкаванні на ізаляцыю на сярэдзіне залы; крос, перамяшчэнне ў прасторы; камбінацыі
Частка 3 КАМПАЗІЦЫЯ І ПАСТАНОЎКА ТАНЦА

На іспыце абітурыент павінен паказаць падрыхтаваны дома сольны танцавальны эцюд уласнага сачынення (працягласцю не больш за 2 хвіліны), створаны на матэрыяле эстраднага танца або сучаснай харэаграфіі, у якім раскрываецца яго творчая індывідуальнасць (музыкальны матэрыял павінен быць прадстаўлены на CD-R), а таксама прадэманстраваць эрудыцыю ў галіне харэаграфічнага мастацтва.




СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ МАСТАЦТВА ЭСТРАДЫ

Напрамак спецыяльнасці “СПЕВЫ”


Праграма іспытаў прызначана для абітурыентаў — выпускнікоў агульнаадукацыйных сярэдніх школ з музычным ухілам, ДМШ, удзельнікаў аматарскіх эстрадных калектываў, а таксама выпускнікоў музычных каледжаў, вучылішчаў.

Абітурыенты павінны мець развітыя музыкальныя здольнасці, здаровы галасавы апарат, прывабную сцэнічную знешнасць.

Іспыты складаюцца з трох частак:



Першая частка – “Вакал”,

Другая частка – “Тэорыя музыкі”,

Трэцяя частка – “Сальфеджыа”.

Па кожнай з частак выстаўляецца асобная адзнака.


Частка 1 ВАКАЛ

Абітурыент павінен выканаць высокамастацкую праграму з трох рознахарактарных вакальных твораў – эстрадных ці джазавых песень, дзве з якіх выконваюцца пад фанаграму “мінус адзін”, адна – “a cappella”.
Частка 2 ТЭОРЫЯ МУЗЫКІ

Іспыты па тэорыі музыкі складаюцца з вуснага адказу па білетах.


Частка 3 сальфеджыА

Абітурыенту неабходна выканаць заданні па сальфеджыа, якія складаюцца з пісьмовай работы (аднагалосны дыктант) і вуснага адказу.


СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ “МАСТАЦТВА ЭСТРАДЫ”

Напрамак спецыяльнасці “РЭЖЫСУРА”
Іспыты прымаюцца вусна, правяраюцца асноўныя якасці, неабходныя абітурыенту для авалодання будучай прафесіяй рэжысёра эстрады, выкладчыка спецыяльных дысцыплін, арганізатара эстраднай дзейнасці.

Уступныя іспыты складаюцца з трох частак.



Першая частка – “Акцёрскае майстэрства”,

Другая частка – “Рэжысура”,

Трэцяя частка – “Калёквіум”.
Частка 1 АКЦЁРСКАЕ МАЙСТЭРСТВА

Першая частка іспытаў (акцёрскае майстэрства) прадугледжвае: чытанне падрыхтаваных твораў розных жанраў на беларускай ці на рускай мове (урывак з прозы, верш, байка); паказ эцюда; выкананне падрыхтаванага вакальнага твора ці танцавальнага нумара; дадаткова – па уласным жаданні – абітурыент можа прыгатаваць канцэртны нумар у любым жанры, які раскрывае музыкальнасць, пластычнасць ці “арыгінальнасць” будучага студэнта.


Частка 2 РЭЖЫСУРА

На іспытах па рэжысуры абітурыент прадстаўляе камісіі пісьмовую працу – рэжысёрскую эксплікацыю эстраднага ўяўлення шоў ці свята (на выбар абітурыента). Да эксплікацыі дадаецца эскіз дэкаратыўнага вырашэння сцэнічнай прасторы, эскізы касцюмаў.
Частка 3 КАЛЁКВІУМ

У трэцяй частцы іспытаў выяўляюцца светаўспрыманне, светапогляд абітурыента, яго веды ў галіне нацыянальнай, рускай і замежнай гісторыі культуры і мастацтва, сцэнічнай творчасці, жывапісу, музыкі, літаратуры і іншых відаў мастацтва; арганізацыйныя, творчыя і інтэлектуальныя здольнасці, эмацыянальна-вобразнае мысленне і інш.




ПРАГРАМЫ ЎСТУПНЫХ ІСПЫТАЎ ДЛЯ АБІТУРЫЕНТАЎ, ЯКІЯ ПАСТУПАЮЦЬ НА СКАРОЧАНЫ ТЭРМІН НАВУЧАННЯ

(прымаюцца асобы з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй)


СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ “НАРОДНАЯ ТВОРЧАСЦЬ”

Спецыялізацыя “ХАРАВАЯ МУЗЫКА НАРОДНАЯ



(скарочаны тэрмін навучання)
Абітурыенты, якія паступаюць на спецыялізацыю “Харавая музыка народная” на скарочаны тэрмін навучання, павінны мець сярэднюю спецыяльную музычную адукацыю, музычныя здольнасці: музыкальны слых, развітае пачуццё рытму, музыкальную памяць, добры голас, здаровы галасавы апарат.

У змест творчых іспытаў уваходзяць: уменне абітурыента дырыжыраваць, спяваць, ведаць сальфеджыа, умець іграць на фартэпіяна ці іншым інструменце (пажадана валодаць адным з беларускіх народных інструментаў), ведаць асновы народнага танца, акцёрскага майстэрства.

Абітурыентам прапаноўваюцца два іспыты:

Першы іспыт – “Выканальніцкае майстэрства”,

Другі іспыт – “Сальфеджыа” (вусна).
1 ВЫКАНАЛЬНІЦКАЕ МАЙСТЭРСТВА

Дырыжыраванне

Абітурыент павінен: паказаць валоданне рознымі відамі дырыжорска-харавой тэхнікі; прадырыжыраваць на памяць два харавыя творы; выканаць на памяць на фартэпіяна партытуру падрыхтаванага харавога твора; ведаць на памяць харавыя партыі твора а саppella і выразна спяваць любую з іх; прадэманстраваць валоданне музычным інструментам.

Сольныя спевы

Абітурыент павінен выканаць два рознахарактарныя вакальныя творы у народнай манеры; прадэманстраваць валоданне элементамі народнага танца і акцёрскага майстэрства.
2 САЛЬФЕДЖЫА

Абітурыент павінен: ўмець спяваць, ведаць прынцыпы пабудовы ў танальнасці і ад зададзеннага гуку, умець інтанаваць, пець з ліста аднагалосую мелодыю, вызначаць на слых.

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ “НАРОДНАЯ ТВОРЧАСЦЬ”

Напрамак спецыяльнасці “НАРОДНЫЯ РАМЁСТВЫ

(скарочаны тэрмін навучання)


Патрабаванні да іспытаў адпавядаюць праграмам сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў мастацкага профілю.

Абітурыентам прапаноўваюцца два іспыты:



Першы іспыт – “Малюнак”,

Другі іспыт – “Кампазіцыя”.
1 Малюнак

Абітурыент павінен ведаць і умець выкарыстоўваць на практыцы асноўныя правілы і прыёмы малявання, законы лінейнай і паветранай перспектывы, асновы тэорыі светлаценю, этапнасць вядзення працы, пабудовы прадметаў геаметрычнай формы, драпіровак, мець уяўленне аб асновах пластычнай анатоміі.
2 КАМПАЗІЦЫЯ

Абітурыент павінен праявіць веданне асноўных тыпаў кампазіцыі, законаў колеразнаўства, відаў, прыёмаў і спосабаў малюнка, спецыфікі выразных матэрыялаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ РЭЖЫСУРА”

Напрамак спецыяльнасці “РЭЖЫСУРА СВЯТ (НАРОДНЫЯ)”

(скарочаны тэрмін навучання)
Паступаючыя на скарочаны тэрмін навучання пасля заканчэння сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў здаюць уступныя іспыты, на якіх выяўляюцца іх індывідуальныя здольнасці і творчыя задаткі, неабходныя для авалодання прафесіяй рэжысёра народных свят.

Абітурыентам прпаноўваюцца два іспыты:



Першы іспыт – “Акцёрскае майстэрства” (раскрываюцца выканальніцкія здольнасці абітурыента),

Другі іспыт – “Рэжысура” (выяўляюцца рэжысёрскія здольнасці абітурыента).
1 АКЦЁРСКАЕ МАЙСТЕРСТВА

1. Мастацкае чытанне: выкананне верша, урыўка з празаічнага твора (ці маналога з п’есы), байкі.

2. Выяўленне пластыка-музычных здольнасцей абітурыента: выкананне песні, танца (або яго фрагмента), музычна-пластычнай мініяцюры, дэманстрацыя валодання музычным інструментам (па выбары абітурыента).

3. Стварэнне і выкананне сцэнічных эцюдаў:

4. Правядзенне гульні, або часткі гульнёвай праграмы.
2 РЭЖЫСУРА

Да іспытаў па рэжысуры святаў абітурыент павінен: падрыхтаваць і прадставіць у пісьмовым выглядзе разгорнуты сцэнарны план свята (без літаратурных тэкстаў), а таксама рэжысёрскі праект свята; прадставіць сцэнарна-рэжысёрскую распрацоўку сюжэтна-гульнявой, забаўляльнай, пазнавальнай або конкурснай праграмы; адказаць на пытанні аб будучай рэжысёрскай прафесіі


СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ “ХАРЭАГРАФІЧНАЕ МАСТАЦТВА”

Напрамак спецыяльнасці “НАРОДНЫ ТАНЕЦ”

(на 2-гі курс)
Паступаючыя на скарочаны тэрмін навучання (інтэграваны курс) павінны вывучыць у каледжах мастацтваў вучэбныя дысцыпліны, якія выкладаюцца на першым курсе па спецыяльнасці “харэаграфічнае мастацтва” згодна вучэбнаму плану.

Іспыты праходзяць як практычныя паказы, на якіх паступаючыя павінны быць у адпаведнай танцавальнай форме і абутку.

Абітурыентам прапаноўваецца два іспыты:

Першы іспыт – “Класічны танец”,

Другі іспыт – “Народны танец”.
1 КЛАСІЧНЫ ТАНЕЦ

Іспыты па класічным танцы складаюцца з экзерсісу каля станка, экзерсісу на сярэдзіне залы, allegro, вярчэнняў.


2 НАРОДНЫ ТАНЕЦ

На іспытах па народным танцы абітурыент павінен прадэманстраваць: веданне трэнажу народна-сцэнічнага танца; выкананне асноўных рухаў каля станка ў простых камбінацыях на матэрыяле танцаў розных народаў і беларускіх народных сцэнічных танцаў); выкананне асноўных рухаў групы полек; валоданне тэхнікай выканання (дробаў, прысядкі, вярчэнняў і інш.).


СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ “МАСТАЦТВА ЭСТРАДЫ

Напрамак спецыяльнасці “СПЕВЫ”

(на 2-гі курс)
Для выпускнікоў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, якія паступаюць на скарочаны тэрмін навучання, прапаноўваюцца два іспыты:

Першы іспыт – “Вакал”;

Другі іспыт – “Гармонія”.
1 ВАКАЛ

Абітурыент павінен выканаць высокамастацкую праграму з трох рознахарактарных вакальных твораў – эстрадныя ці джазавыя песні, дзве з якіх выконваюцца пад фанаграму /мінус адзін/, адна – “a cappella”.
2 ГАРМОНІЯ

Абітурыенты выконваюць заданні па гармоніі ў пісьмовай форме (гарманізацыя мелодыі).




: files -> univer-docs -> bsuarts -> admit2009
admit2009 -> Конкурс Прахадны бал Паўпрахадны бал Менеджмент сацыяльнай і культурнай сферы
univer-docs -> Конкурс прахадны бал горад сяло лгф лясная гаспадарка 2
univer-docs -> Конкурс І прахадныя балы ў 2008 годзе факультэт культуралогіі І сацыяльна-культурнай дзейнасці
bsuarts -> Парадак прыёму ва ўстанову адукацыі “беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў” на 2013 год
univer-docs -> Першы намеснік Міністра адукацыі
univer-docs -> Першы намеснік Міністра адукацыі
bsuarts -> Парадак прыёму ва ўстанову адукацыі «беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў» на 2015 год адрас
bsuarts -> В.І. Кураш 2009 г. Зацвярджаю




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка