Сучаснае міжнароднае радыёвяшчанне рэспублікі беларусь у глабальнай інфармацыйнай прасторы



Дата канвертавання18.06.2016
Памер64.62 Kb.
Вікторыя Пяткевіч

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
СУЧАСНАЕ МІЖНАРОДНАЕ РАДЫЁВЯШЧАННЕ

РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ У ГЛАБАЛЬНАЙ

ІНФАРМАЦЫЙНАЙ ПРАСТОРЫ
Натуральная неабходнасць любой незалежнай дзяржавы – гэта

пазіцыянаванне сябе як самастойнага актара на міжнароднай арэне.

Глабальны інфармацыйны абмен адбываецца на ўзроўні міжнародных

сувязей і арганізацый, дыпламатычных каналаў, турызму і сродкаў

масавай інфармацыі. Большасць дзяржаў у свеце вядуць актыўную

інфармацыйную дзейнасць на міжнароднай арэне, удзельнічаюць у аб-

мене інфармацыяй, прычым гэтая дзейнасць пастаянна пашыраецца, мя-

няюцца яе кірункі, мэты і метады. Гэта звязана з шэрагам эканамічных,

сацыяльна-палітычных і тэхнічных фактараў, як у саміх краінах –

суб’ектах інфармацыйнай дзейнасці, так і ў свеце. На маштабы сучасна-

га міжнароднага абмену інфармацыяй істотны ўплыў аказваюць змены,

якія адбываюцца ў міжнароднай палітыцы, пашырэнне і паглыбленне

ўсіх відаў міжнароднага супрацоўніцтва.

Нацыянальная сістэма СМІ прадугледжвае асобы від вяшчання, які

спецыялізуецца на замежнай аўдыторыі. Міжнароднае вяшчанне акуму-

люе медыяпрадукт з улікам асаблівасцей дзяржавы і яе медыясістэмы і

працуе над комплексным медыявобразам краіны.

Міжнароднае радыёвяшчанне ў Беларусі прадстаўляе Галоўная

дырэкцыя міжнароднага вяшчання (радыё «Беларусь») Беларуска-

га радыё (структурнае падраздзяленне Нацыянальнай дзяржаўнай

тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь). Радыё «Беларусь» было засна-

вана ў 1962 годзе, калі пачалося вяшчанне на замежжа на беларускай

мове. З 1985 года ў эфіры загучалі перадачы на нямецкай мове, у 1998

годзе – на рускай і англійскай мовах, у 2006 годзе – на польскай мове.

Пашырэнне вяшчальнай сеткі адбылося ў 2010 годзе за кошт новых

праграм на французскай і іспанскай мовах, восьмай мовай вяшчання (з

2012 г.) стала кітайская.

Агульны аб’ём арыгінальнага вяшчання радыё «Беларусь» на 8-мі

мовах складае 21-у гадзіну ў суткі і мае фіксаваную працягласць на кож-

най з моў. Так, штодзень беларуска- і рускамоўнае вяшчання складае па

5 гадзін, англамоўнае – 7 гадзін, нямецкамоўнае і польскамоўнае – па 2

гадзіны. Іспанская, французская і кітайская мовы ў эфіры радыё «Бела-

русь» гучаць па 1 гадзіне на тыдзень.

Падрыхтаваны кантэнт распаўсюджваецца наступнымі спосабамі:

на кароткіх і сярэдніх хвалях, праз FM-перадатчыкі, ан-лайн вяшчанне,

уласна напаўненне афіцыйнага вэб-партала радыёстанцыі. Так, на

кароткіх і сярэдніх хвалях вядзецца вяшчанне на беларускай, рускай,

польскай, англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай мовах. У

FM-дыяпазоне гучаць перадачы на трох мовах (беларускай, рускай,

польскай). Ан-лайн вяшчанне радыё «Беларусь» ажыццяўляе на

англійскай, нямецкай, польскай, французскай, іспанскай, кітайскай

мовах. Акрамя таго, асобным каналам трансляцыі інфармацыі на

міжнародную аўдыторыю можна лічыць афіцыйны сайт радыё

«Беларусь» radiobelarus.tvr.by. Усе з пералічаных відаў і спосабаў

вяшчання, з аднаго боку, маюць свае асаблівасці, з другога – утвараюць

цэласную ўзаемазвязаную і ўзаемазалежную сістэму.

Афіцыйны сайт радыё «Беларусь» складаецца з васьмі асобных

ста ронак у адпаведнасці з колькасцю моў вяшчання. Кантэнт кож-

най старон кі ўключае набор праграмных блокаў і перадач, выбраных

з розных сетак вяшчання. Усе аўдыязапісы працуюць па сістэме пад-

кастынгу. Кожны з праграмных блокаў або асобныя праграмы можна

захоўваць. Аўдыяінфармацыя абнаўляецца па меры яе падрыхтоўкі

да эфіру, архіў на сайце не прадугледжаны. Кароткія тэкставыя

інфармацыйныя паведамленні на розных мовах знаёмяць наведвальнікаў

з ключавымі падзеямі дня ў Беларусі, якія асвятляюцца больш дэталёва

ў інфармацыйных выпусках, падрыхтаваных у радыёфармаце і даступ-

ных ан-лайн.

З дапамогай сайта рэдакцыя падтрымлівае зваротную сувязь са

слухачамі. Для наведвальнікаў інтэрнэт-старонкі адкрыта гасцявая кні-

га, дзе кожны жадаючы без спецыяльнай рэгістрацыі мае магчымасць

пакінуць запіс, а таксама праводзіцца апытанне з мэтай высветліць,

якая тэматыка найбольш запатрабавана ў эфіры радыё (паводле звестак

на 01.05.2015 г. гэта інфармацыйныя перадачы (21 % ад усіх галасоў),

сацыяльна-палітычныя (8 %), эканамічныя (3 %), прысвечаныя гісторыі

і культуры краіны (44 %), музычныя (24 %)).

Зваротная сувязь слухачоў і рэдакцыі адбываецца таксама праз ака-

унт ў Facebook і пошту. З верасня па снежань 2014 года ў рэдакцыю

паступіла 156 лістоў. Аб’ём карэспандэнцыі за першы квартал 2015

года складае 127 лістоў. Геаграфія перапіскі даволі шырокая: Расія,

Германія, Аўстрыя, Швейцарыя, Францыя, Алжыр, Англія, Швецыя,

Інданезія, Бразілія, Мексіка, Іспанія, Куба, Партугалія, Кітай, Індыя,

Італія, Японія, Бангладэш, Нігерыя, Фінляндыя, Польшча, Чылі, Грэ-

цыя, Пакістан і інш.

Іншая форма пашырэння аўдыторыі і заахвочвання пастаянных

слухачоў радыё «Беларусь» – правядзенне разнастайных конкурсаў. Так,

у 2012 годзе быў арганізаваны конкурс «Адкрый для сябе Беларусь»,

што дазволіла прыцягнуць увагу большай колькасці замежнікаў да

Беларусі. Прапанаваныя заданні павысілі кампетэнтнасць удзельнікаў

аб беларускай гісторыі, культуры, штодзённым жыцці. У выніку правяд-

зення гэтага конкурсу рэдакцыя атрымала адказы са Швецыі, Францыі,

Германіі, Канады, ЗША, Кітая, Польшчы, Чылі, Індыі і інш.

У 2014 годзе слухачы радыё «Беларусь» удзельнічалі ў віктарыне

«Гасцінная Беларусь», дзе замежныя грамадзяне адказвалі на самыя

розныя пытанні пра Беларусь, яе тэрыторыю, гісторыю, культуру, спорт,

турызм. У якасці галоўнага прыза быў удзел у ХХІІІ Міжнародным

фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Са 125 удзельнікаў

перамогу атрымалі прадстаўнікі Расіі і Кітая.

З мэтай пашырэння аўдыторыі і павышэння ўзроўню пазнавальнасці

радыё «Беларусь» у сусветнай медыяпрасторы, думаецца, неабходна

працаваць над прэзентацыяй радыё «Беларусь» як брэнда. Адзін са

спосабаў – удзел у конкурсах рознага ўзроўню, дзе рэдакцыя мае магчы-

масць прадставіць медыяпрадукт, што спрыяе фарміраванню ўласнага

іміджа як сярод патэнцыйных слухачоў, так і сярод іншых СМІ. Пры-

кладам працы ў гэтым накірунку з’яўляецца прэзентацыя англамоўнага

інтэрнэт-вяшчання радыё «Беларусь» у Міністэрстве замежных спраў

РБ, у якой удзельнічалі журналісты беларусіх і замежных СМІ, а такса-

ма супрацоўнікі замежных дыпламатычных прадстаўніцтваў.

У 2015 годзе радыё стала заснавальнікам Клуба сяброў радыё

«Беларусь» сярод слухачоў вяшчання на кітайскай мове. Рэдак-

цыя выступіла з ініцыятывай аб’яднаць усіх зацікаўленых і звязаных

беларуска-кітайскімі сувязямі. На сёння ёсць папярэднія дамоўленасці

аб супрацоўніцтве з Пасольствам КНР у РБ, Інстытутамі кітаязнаўства

імя Канфуцыя ў Мінску, грамадскімі аб’яднаннямі, звязанымі з Беларус-

сю і Кітаем, прадстаўнікамі Кітая, што прыязджаюць у Беларусь.

Спецыялізацыя радыё «Беларусь» на міжнароднай аўдыторыі пра-

дугледжвае распаўсюджванне інфармацыі не толькі праз уласныя рэ-

сурсы, але і з дапамогай іншых СМІ з тоеснай скіраванасцю. Так,

аўдыяматэрыялы радыё «Беларусь» і іх англамоўныя пераклады змяш-

чаюцца на партале Еўрапейскага вяшчальнага саюза, якім карыстаюцца

буйныя інфармацыйныя агенствы з розных краін. Акрамя таго, радыё

вядзе працу з партнёрамі ў Германіі і Польшчы: заключана дамова з

«Radio 700» – вяшчальным цэнтрам, які транслюе нямецкамоўныя перада-

чы, падрыхтаваныя радыёстанцыямі з розных краін на нямецкую зямлю

Паўночны Рэйн – Вестфалія. У адпаведнасці з дамовай, радыё «Бела-

русь» рэтранслюе на FM-хвалі гэтага цэнтра ўласныя праграмныя блокі

на нямецкай мове. Культурна-пазнавальныя праграмы радыё «Беларусь»

гучаць на хвалях праваслаўнага радыё «Артадоксія» (Гданьска-Бела-

стокская епархія, Польшча). У зоне ахопу FM-перадатчыка гэтага радыё

жыве шмат этнічных беларусаў, таму праграмы на польскай, беларускай

і рускай мовах запатрабаваны сярод гэтых слухачоў. Інфармацыйны

абмен радыё «Беларусь» ажыццяўляецца і з беларускамоўнай службай

вяшчання Міжнароднага радыё Кітая. Акрамя таго, банэр радыё размяш-

чаны на партале Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь «Бе-

ларусь – факты», кожны на ведвальнік якога можа слухаць міжнароднае

вяшчанне з Беларусі ан-лайн. Такім чынам, міжнароднае радыёвяшчан-

не Рэспублікі Беларусь ахоплівае разнастайныя каналы рэтрансляцыі



ўласнага медыяпрадукту, што павышае ўзровень яго прысутнасці ў гла-

бальнай інфармацыйнай прасторы.
: bitstream -> 123456789 -> 122316
123456789 -> Марына Шода «Несучы хвалу красе» (паэзія Уільяма Батлера Ейтса)
123456789 -> Гісторыя беларускай літаратуры (ХІХ ст. – 1970-я гады ХХ ст.)
123456789 -> П. С. Лопух гідралогія сушы частка 2 (агульная гідралогія)
123456789 -> П. С. Лопух, А. А. Макарэвіч
123456789 -> Праявы масавай культуры ў дыскурсе смі, альбо да праблемы гуманізацыі медыясферы
123456789 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
123456789 -> 1. Гістарычныя ўмовы ўзнікнення новай беларускай літаратуры. Асноўныя літаратурныя напрамкі канца ХVІII – пачатку ХІХ стст. І іх выражэнне ў беларускай літаратуры
123456789 -> Гісторыя старажытнай грэцыі І рыма (Фядосік В. А.)




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка