Сучасныя методыкі І практыкі рэдагавання вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі



Дата канвертавання18.06.2016
Памер232.38 Kb.


Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт


ЗАЦВЯРДЖАЮ

Прарэктар па вучэбнай рабоце

______________ А.В. Данільчанка

____________________

(дата зацвярджэння)
Рэгістрацыйны № УД-______/ вуч.
СУЧАСНЫЯ МЕТОДЫКІ І ПРАКТЫКІ РЭДАГАВАННЯ

Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі

па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці

1-23 01 10 Літаратурная работа (па напрамках)

напрамку спецыяльнасці

1-23 01 10-02 Літаратурная работа (рэдагаванне)

2015 г.

Вучэбная праграма складзена на падставе адукацыйнага стандарту АС РБ 1-23 01 10-02-2008 і вучэбнага плана Д 23-007, зацверджанага 25.11.2008.



складальнік:

С. В. Умец, выкладчык кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ:

Кафедрай стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

(пратакол № 10 ад 26.05.2015 г.);

Вучэбна-метадычнай камісіяй Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнана ўніверсітэта

(пратакол № 11 ад 29.06.2015 г.)

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Характарыстыка вучэбнай дысцыпліны. Дысцыпліна “Сучасныя методыкі і практыкі рэдагавання” ўваходзіць у цыкл дысцыплін спецыялізацыі на заключным этапе дзённай формы навучання студэнтаў па напрамку спецыяльнасці 1-23 01 10-02 Літаратурная работа (рэдагаванне). Сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі сталі неад’емнай часткай працэсу падрыхтоўкі рукапісу да друку. У прафесійнай дзейнасці рэдактара ўкараняюцца новыя методыкі і практыкі рэдактарскай работы. Новыя падыходы ў метадалогіі літаратурнага рэдагавання – як на рускай, так і на беларускай мовах – істотна палягчаюць працу па ўдасканаленні тэксту твора, павышаюць хуткасць падрыхтоўкі рукапісу і, суадносна, аператыўнасць давядзення кнігі да чытача, што мае непасрэдныя адносіны да поспеху ў задавальненні чытацкіх патрэб.

Роля і месца вучэбнай дысцыпліны ў сістэме падрыхтоўкі спецыяліста. Камп’ютарныя тэхналогіі даюць рэдактару магчымасць выкарыстання інтэрнэт-рэсурсаў для пошуку неабходнай даведачнай інфармацыі, выканання вялікай колькасці розных аперацый над тэкставай і графічнай інфармацыяй, вызваляюць рэдактара ад неабходнасці ўносіць шэраг аднастайных правак уручную, робячы тым самым працэс апрацоўкі тэксту рукапісу больш лёгкім і аператыўным. Тым не менш камп’ютар не мяняе інтэлектуальнай сутнасці і методыкі рэдагавання: усе віды чытання і праўкі рукапісу застаюцца тымі ж, парадак аналізу і праўкі, які выпрацоўваўся стагоддзямі, захоўваецца. Такім чынам, будучаму рэдактару неабходна навучыцца камбінаваць працу на экране і на раздрукоўцы.

Сувязь вучэбнай дысцыпліны з іншымі дысцыплінамі вучэбнага плана. Вывучэнне дысцыпліны “Сучасныя методыкі і практыкі рэдагавання” грунтуецца на ведах, атрыманых па дысцыплінах “Стылістыка”, “Методыка літаратурнага рэдагавання” і суправаджаецца паглыбленымі міжпрадметнымі сувязямі з дысцыплінамі “Рэдагаванне мастацкай літаратуры”, “Дыскурсны аналіз сродкаў масавай інфармацыі”.

Мэты і задачы вучэбнай дысцыпліны. Мэты вывучэння дысцыпліны – пазнаёміць студэнтаў з сучаснымі методыкамі і практыкамі рэдагавання і развіць навыкі анлайн-рэдагавання. Гэта дасягаецца вырашэннем наступных задач: вывучэнне магчымасцей скарыстання прыкладных праграм для падрыхтоўкі тэкставай інфармацыі, а таксама інтэрнэт-рэсурсаў; авалоданне ўменнем камбінаваць працу на камп’ютары і на раздрукоўцы; засваенне вопыту дзейнасці беларускіх і замежных рэдактараў.

Патрабаванні да засваення вучэбнай дысцыпліны.

У выніку вывучэння вучэбнай дысцыпліны студэнт павінен:



ведаць:

  • сутнасць і механізм выдавецкай справы;

  • методыку рэдагавання рукапісаў;

  • этапы рэдагавання на экране;

  • асаблівасці анлайн-рэдагавання;

умець:

  • карыстацца пракладнымі праграмамі для рэдагавання тэкставай інфармацыі, інтэрнэт-рэсурсамі;

  • уносіць праўкі ў электронны варыянт рукапісу;

  • выконваць тэставыя заданні, якія садзейнічаюць замацаванню вучэбнага матэрыялу;

валодаць:

  • нормамі рускай і беларускай моў;

  • сродкамі маркіравання правак на экране і на раздрукоўцы;

  • метадамі і прыёмамі аналізу неабходнай для прафесійнай дзейнасці літаратуры.

Характарыстыка метадаў і тэхналогій навучання. Пры вывучэнні дысцыпліны, акрамя традыцыйных, выкарыстоўваецца метад інтэрактыўны, арыентаваны на больш шырокае ўзаемадзеянне студэнтаў не толькі з выкладчыкам, але і адзін з адным, на дамінаванне актыўнасці навучэнцаў у адукацыйным працэсе. У практыцы выкладання выкарыстоўваюцца камп’ютарныя тэхналогіі, электронная бібліятэка, сайтавае суправаджэнне навукова-метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу.

У адпаведнасці з вучэбным планам на вывучэнне дысцыпліны «Сучасныя методыкі і практыкі рэдагавання» адведзена 86 гадзін, з іх 36 аўдыторных гадзін (16 гадзін – лекцыі, 16 гадзін – практычныя заняткі, 4 гадзіны – кантралюемая самастойная работа). Дысцыпліна вывучаецца ў 9 семестры на V курсе. Форма кантролю ведаў па дысцыпліне – экзамен.
ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ
1. Сістэмны падыход у арганізацыі працы рэдактара

Разгляд працэсу стварэння кнігі як складанай, шматфункцыянальнай сістэмы. Трансфармацыі выдавецкай дзейнасці на сучасным этапе. Паняцце “канцэпцыі выдання”. Роля рэдактара ў працэсе падрыхтоўкі кнігі да друку. Схема камунікацыі “аўтар – тэкст – чытач”. Аналіз і ацэнка рукапісу. Ідэйна-эстэтычны крытэрый ацэнкі твора. Рэдактарскія пытанні і заўвагі. Ацэнка мастацкага афармлення выдання.


2. Метадалагічныя асновы рэдагавання рукапісаў: традыцыі і навацыі

Этапы працы рэдактара з рукапісам ва ўмовах развіцця інфармацыйных тэхналогій. Азнаямляльнае, паглыбленае і шліфовачнае чытанне. Праверка кампазіцыі, фактычнага матэрыялу, логікі выказвання. Складанне рэдактарскіх спісаў. Віды праўкі. Праблема вызначэння межаў рэдактарскага ўмяшальніцтва ў тэкст твора.


3. Моўна-стылёвая праўка як асноўны этап рэдактарскага працэсу

Выяўленне прычын прыватных недахопаў тэксту, пошук сродкаў яго паляпшэння і праўка як від канструктыўных прапаноў аўтару. Тыпалогія маўленчых памылак. Спосабы ліквідавання лексічных і граматычных памылак. Аналіз гукавой арганізацыі маўлення. Прыёмы пазбаўлення суб’ектыўнасці ў працэсе рэдагавання. Ацэнка своеасаблівасці аўтарскіх рашэнняў, мовы і стылю пісьменніка.


4. Спецыфіка працы рэдактара ў сітуацыі дзяржаўнага білінгвізму. Ізамарфізм рускага элемента ў беларускамоўных рукапісах

Дыгласія як функцыянаванне разнавіднасцей адной і той жа мовы. Інтэрферэнцыя ў беларускіх выданнях. Перакладазнаўчае разуменне ізамарфізму. Плеанастычныя і таўталагічныя спалучэнні. Інтралінгвістычныя і экстралінгвістычныя прычыны ўзнікнення празмерна інфарматыўных словазлучэнняў. Калькаванне з рускай мовы. Асаблівасці працы рэдактара з рускамоўнымі і беларускамоўнымі рукапісамі.


5. Новыя методыкі і практыкі рэдактарскай работы

Уразуменне значэння новых падыходаў у метадалогіі літаратурнага рэдагавання. Даведачна-інфармацыйны партал “ГРАМОТА.РУ”. Праект “Культура письменной речи” (gramma.ru). Нацыянальны корпус рускай мовы (ruscorpora.ru). Беларускі N-корпус. Партал Slounik.org. “Вялікі слоўнік беларускай мовы” Ф. Піскунова.



6. Літаратурнае рэдагаванне на экране

Камп’ютарныя тэхналогіі падрыхтоўкі тэксту рукапісу. Асэнсаванне паняцця “рэдагаванне на экране” (“анлайн-рэдагаванне”). Этапы анлайн-рэдагавання. Камбінаванне працы на камп’ютары і на раздрукоўцы. Маркіраванне правак на экране і ў друкаваным варыянце рукапісу. Магчымыя праблемы і спосабы іх вырашэння. Параўнанне вопыту дзейнасці замежных і айчынных літаратурных рэдактараў.


7. Прыкладныя праграмы для рэдагавання тэкставай інфармацыі

Класіфікацыя прыкладных праграмных пакетаў для падрыхтоўкі тэкставай інфармацыі (агульнага, спецыяльнага прызначэння і выдавецкія сістэмы). Тэкставыя рэдактары (ТР). Тэкставыя працэсары (ТП). Вартасці выкарыстання тэкставага рэдактара PageMaker і тэкставага працэсара MS Word.


8. Рэдагаванне ў сучасных умовах: праблемы і перспектывы. Электроннае выданне як альтэрнатыва друкаванай кнізе

Укараненне камп’ютарных тэхналогій у рэдактарскай дзейнасці. Пераасэнсаванне ролі рэдактара ў сучасных умовах. Тэндэнцыя ссоўвання чытацкага попыту з друкаваных кніг на электронныя. Рост выпуску электроннай літаратуры. Размяшчэнне кніг на анлайн-пляцоўках (бібліятэках). Асаблівасці рэдагавання электронных выданняў. Нарматыўна-прававая база ў сферы выдавецкай справы.


Вучэбна-метадычная карта

Нумар раздзела, тэмы, заняткаў

Назва раздзела, тэмы, заняткаў; пералік пытанняў, якія вывучаюцца

Колькасць аўдыторных гадзін

Матэрыяльнае забеспячэнне заняткаў (наглядныя, метадычныя дапаможнікі)

Літаратура

Формы кантролю ведаў

Лекцыі

Практычныя (семіарскія) заняткі

Лабараторныя заняткі

Кантралюемая самастойная работа студэнта

1

2

3

4

5

6

7

8

9

1

Сістэмны падыход у арганізацыі працы рэдактара. Трансфармацыі выдавецкай дзейнасці на сучасным этапе. Працэс падрыхтоўкі кнігі да друку

2










схема працэсу падрыхтоўкі кнігі да друку

1, 3, 4, 11, 19, 20




2

Метадалагічныя асновы рэдагавання рукапісаў: традыцыі і навацыі

2










старонкі адрэдагаванага рукапісу

1, 3, 4, 13, 15, 16




3

Моўна-стылёвая праўка як асноўны этап рэдактарскага працэсу. Тыпалогія маўленчых памылак

2










старонкі адрэдагаванага рукапісу

1, 3, 4, 15, 16




4

Спецыфіка працы рэдактара ў сітуацыі дзяржаўнага білінгвізму. Ізамарфізм рускага элемента ў беларускамоўных рукапісах

2










карткі з прыкладамі

5, 6, 7, 8, 9, 10, 18




5

Новыя методыкі і практыкі рэдактарскай работы

2










прэзентацыя

2, 12, 21, 23, 24




6

Літаратурнае рэдагаванне на экране. Камп’ютарныя тэхналогіі падрыхтоўкі тэксту рукапісу. Этапы анлайн-рэдагавання

2










прэзентацыя

2, 12, 17, 21, 23, 24




7

Прыкладныя праграмы для рэдагавання тэкставай інфармацыі. Тэкставыя рэдактары. Тэкставыя працэсары

2










прэзентацыя

2, 12, 17, 21




8

Рэдагаванне ў сучасных умовах: праблемы і перспектывы. Рост выпуску электроннай літаратуры

2










карткі

2, 12, 23, 24




9

Аналіз і ацэнка тэксту твора. Фармуляванне рэдактарскіх пытанняў і заўваг




2







старонкі рукапісу

1, 3, 4, 13, 15

Тэст 1

10

Праверка кампазіцыі, фактычнага матэрыялу, логікі выказвання. Вызначэння межаў рэдактарскага ўмяшальніцтва ў тэкст




2




2

старонкі рукапісу

1, 4, 13, 15, 16

інд. заданне

11

Выяўленне прычын прыватных недахопаў тэксту, пошук сродкаў яго паляпшэння. Ацэнка своеасаблівасці мовы і стылю аўтара




2







старонкі рукапісу

1, 3, 4, 15, 16

інд. заданне

12

Спосабы ліквідавання лексічных і граматычных памылак. Аналіз гукавой арганізацыі маўлення




2







старонкі рукапісу

1, 4, 15, 16

Тэст 2

13

Плеанастычныя і таўталагічныя спалучэнні. Калькаванне з рускай мовы




2




2

карткі з заданнямі

1, 5, 7, 8, 9, 10, 14

інд. заданне

14

Выкарыстанне рэдактарам інтэрнэт-рэсурсаў: “ГРАМОТА.РУ”, “Культура письменной речи”, Нацыянальны корпус рускай мовы, Беларускі N-корпус, Slounik.org




2







электронны варыянт рукапісу

22

Тэст 3

15

Камбінаванне працы на камп’ютары і на раздрукоўцы. Параўнанне вопыту дзейнасці замежных і айчынных рэдактараў




2







старонкі рукапісу ў электронным і друкаваным варыянтах

2, 23, 24

інд. заданне

16

Размяшчэнне кніг на анлайн-пляцоўках (бібліятэках). Асаблівасці рэдагавання электронных выданняў




2







электронны варыянт рукапісу

2, 23, 24

інд. заданне




УСЯГО:

16

16




4











Інфармацыйна-метадычная частка
І. ЛІТАРАТУРА

Асноўная

  1. Голуб, И.Б. Конспект лекций по литературному редактированию / И.Б. Голуб. – М.: Айрис-пресс, 2004. – 432 с.

  2. Гречихин, А.А. Вузовская учебная книга: Типология, стандартизация, компьютеризация: учеб.-метод. пособие / А.А. Гречихин, Ю.Г. Древс. – М.: Логос, 2000. – 255 с.

  3. Жарков, И.А. Проблемы редакторского мастерства. Вопросы теории: конспект лекций / И.А. Жарков; Моск. гос. ун-т печати им. Ивана Федорова. – М.: МГУП им. Ивана Федорова, 2011. – 90 с.

  4. Жарков, И.А. Технология редакционно-издательского дела: конспект лекций / И.А. Жарков. – М.: МГУП, 2002. – 138 с.

  5. Жаўняровіч, П.П. Калькаваныя фраземы ў журналісцкім тэксце: рэдактарскі аналіз і праўка / П.П. Жаўняровіч // Слова ў кантэксце часу: да 85-годдзя прафесара А.І. Наркевіча: зборнік навуковых прац / пад агул. рэд. В.І. Іўчанкава. – у 2 т. – Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2014. – Т. 1. – С. 491–500.

  6. Іўчанкаў, В.І. Беларускі правапіс: традыцыі, пераемнасць і перспектывы. Закон Рэспублікі Беларусь "Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" / В.І. Іўчанкаў // Беларуская арфаграфія: здабыткі і перспектывы: матэрыялы рэсп. навук.-практ. канф., прысвеч. 90-годдзю БДУ, 20–21 кастр. 2011 г. – Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2012. – С. 5–17.

  7. Іўчанкаў, В.І. Беларускія СМІ ў сітуацыі білінгвізму: рэтраспектыва і тэндэнцыі развіцця медыямаўлення / В.І. Іўчанкаў // Гісторыя журналістыкі: урокі мінулага і практыка сучасных СМІ: матэрыялы Міжнар. навук.-практ. канф., 19–20 крас. 2013 г. – Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2013. – С. 124–130.

  8. Іўчанкаў, В.І. Дыскурс беларускіх СМІ. Арганізацыя публіцыстычнага тэксту / В.І. Іўчанкаў. – Мінск: БДУ, 2003. – 257 с.

  9. Іўчанкаў, В.І. Ізамарфізм беларускага элемента ў рускамоўных тэкстах айчынных СМІ: дыглосія і інтэрферэнтны ўплыў / В.І. Іўчанкаў // Журналістыка-2011: стан, праблемы і перспектывы: матэрыялы 13-й Міжнар. навук.-практ. канф. – Мінск: БДУ, 2011. – С. 219–225.

  10. Казакова, Т.А. Изоморфизм как условие перевода / Т.А. Казакова // Материалы III Междунар. науч. конф. по переводоведению «Фёдоровские чтения». – СПб.: Изда-во СПбГУ, 2002. – С. 274–284.

  11. Круглова, Л.И. Технология редакционно-издательского дела: краткий курс лекций для студентов специальности “Издательское дело” / Л.И. Круглова. – Минск: БГТУ, 2009. – 130 с.

  12. Маркина, И.В. Основы издательских технологий / И.В. Маркина. – СПб.: БХВ-Петербург, 2005. – 368 с.

  13. Мильчин, А.Э. Методика редактирования текста. Изд. 3-е, перераб. и доп. / А.Э. Мильчин. – М.: Логос, 2005. – 524 с.

  14. Найда Ю. Изоморфные связи и эквивалентность в переводе: статья / Ю. Найда // Перевод и коммуникация. – М.: Изд-во иностр. яз. РАН, 1993. – С. 35–41.

  15. Накорякова, К.М. Литературное редактирование / К.М. Накорякова. – М.: Издательство ИКАР, 2004. – 432 с.

  16. Петрова, Л.И. Основы редактирования: системный подход в деятельности редактора: учебное пособие / Л.И. Петрова. – Минск: Букмастер, 2012. – 384 с.

  17. Петрушина, Т.С. Основы операционной системы Windows. Текстовый редактор Word: практикум / Т.С. Петрушина, Т.И. Рябцевич. – Минск: БГУ, 2002. – 76 с.

  18. Разумовская, В.А. Универсальная категория изоморфизма и ее свойства в лингвистическом и переводческом аспектах [Электронный ресурс]: статья / В.А. Разумовская. – Режим доступа: http://library.krasu.ru/ft/ft/_articles/0112276.pdf. – Дата доступа: 25.04.2015.

  19. Редакционная подготовка изданий: учебник. / С.Г. Антонова [и др.]; под ред. С.Г. Антоновой. – М.: МГУП, 2002. – 468 с.

  20. Рябинина, Н.З. Технология редакционно-издательского процесса: учеб. пособие / Н.З. Рябинина. – М.: Логос, 2008. – 256 с.

  21. Стилистика и литературное редактирование / под ред. В.И. Максимова. – М.: Гардарики, 2004. – 651 с.

  22. Умец, С.В. Спецыфіка працы рэдактара ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”: ад рукапісу да кнігі / С.В. Умец // Сборник работ 71-й научной конференции студентов и аспирантов Белорусского государственного университета, Минск, 18–21 мая 2014 г.: в 3 ч. – Минск: Изд. центр БГУ, 2014. – Ч. 1. – С. 371–374.

  23. Butcher, J. Butcher's Copy-editing: The Cambridge Handbook for Editors, Copy-editors and Proofreaders / J. Butcher, C. Drake, M. Leach. – Cambridge University Press, 2006. – 556 p.
  24. Einsohn, A. The copyeditor's handbook: A Guide for Book Publishing and Corporate Communications / A. Einsohn. – University of California Press, 2000. – 576 p.




Дадатковая

  1. Горохов, В.М.  Основы редактирования: Теорет. курс авториз. излож. / В.М. Горохов, Т.Л. Прудникова. – М.: МЭГУ, 1992. – 140 с.

  2. Дэвис, Д. Отбор и оценка рукописей: [перевод с английского] / Д. Дэвис. – М.: Университетская книга, 2008. – 227 с.

  3. Иванов, Г.И. От рукописи – к книге: Автор и редактор: учеб. пособие / Г.И. Иванов, А.Г. Иванов. – Минск: Акад. МВД РБ, 1997. – 255 с.

  4. Клецкая, З.М. Редакторская подготовка по отраслям знаний: курс лекций для студентов специальности "Изд. дело" / З.М. Клецкая. – Минск: БГТУ, 2004. – 214 с.

  5. Козлова, М.М. Редакторская подготовка литературно-художественных изданий: учебное пособие. / М.М. Козлова. – Ульяновск: УлГТУ, 2006. – 52 с.

  6. Колесников, Н.П. Стилистика и литературное редактирование: учеб. пособие / Н.П. Колесников. – М. – Ростов н/Д: МарТ, 2003. – 191 с.

  7. Литературное редактирование: курс лекций / Н.С. Волгина [и др.]; под ред. Н.С. Волгиной. – М.: Изд-во МПИ, 1989. – 125 с. 

  8. Макаев, Э.A. К вопросу об изоморфизме / Э.А. Макаев // Вопросы языкознания. – 1961. – № 5. – С. 50–57.

  9. Мартынова, О.В. Основы редактирования: учеб. пособие для учреждений нач. проф. образования / О.В. Мартынова. – М.: Акaдeмия, 2004. – 124 с.

  10. Морозова, В.А. Стилистика и литературное редактирование: учебно-методический комплекс. – Новосибирск: НГУЭУ, 2010. – 164 с.

  11. Мучник, Б.С. Основы стилистики и редактирования: Для высш. и сред. учеб. заведений / Б.С. Мучник. – Ростов н/Д: Феникс, 1997. – 477 с.

  12. Редактирование отдельных видов литературы: учебник для вузов по специальности “Журналистика” / В.И. Безъязычный [и др.]; под ред. Н.М. Сикорского. – М.: Высшая школа, 1973. – 335 с.

  13. Редактирование отдельных видов литературы: учебник. / под ред. Н.М. Сикорского. – М.: Книга, 1987. – 396 с. 

  14. Розенталь, Д.Э. Справочник по русскому языку: правописание, произношение, литературное редактирование / Д.Э. Розенталь, Е.В. Джанджакова, Н.П. Кабанова. – М.: Айрис-пресс, 2005. – 753 с.

  15. Сикорский, Н.М. Теория и практика редактирования: учебник для высших учебных заведений по специальности “Журналистика” / Н.М. Сикорский. – М.: Высшая школа, 1980. – 328 с.

  16. Стилистика и литературное редактирование: учебное пособие / О.А. Казакова, С.В. Малервейн, Л.М. Райская, Т.Б. Фрик. – Томск: Изд-во Томского политехнического университета, 2009. – 116 с.

  17. Теория и практика редактирования книги: учебник для редакторских факультетов и факультетов журналистики вузов СССР / Е.С. Лихтенштейн, Н. М. Сикорский, М. В. Урнов. М.: Высшая школа, 1961. 381 с.

  18. Хромчанка, А.Р. Асновы творчай дзейнасці рэдактара / А.Р. Хромчанка. – Мінск: БДУ, 2010. – 107 с.

  19. McGarry, T. A Writer’s Guide to Understanding the Copyeditor / T. McGarry // Science Fiction and Fantasy Writers of America [Electronic resource]. – 2009. – Mode of access: https://www.sfwa.org/2009/06/a-writers-guide-to-understanding-the-copyeditor. – Date of access: 25.04.2015.

  20. Sharpe, L. Editing Fact and Fiction / L. Sharpe, I. Gunther. – Cambridge University Press, 1994. – 227 p.


ІІ. РЭКАМЕНДАЦЫІ ПА АРГАНІЗАЦЫІ САМАСТОЙНАЙ ПРАЦЫ

У працэсе вывучэння дысцыпліны студэнтам рэкамендуецца рэгулярна працаваць з тэкстамі і з пункту гледжання рэдактара выяўляць іх асноўныя характарыстыкі. За час вывучэння дысцыпліны студэнт павінен падрыхтаваць падборку рэдактарскіх недахопаў, выяўленых у тэкстах кніжных выданняў, друкаваных, аўдыявізуальных і інтэрнэт-СМІ. Неабходнасць пастаянна ўдасканальваць сваю маўленчую кампетэнцыю для якаснага рэдагавання тэкстаў патрабуе ад будучага рэдактара пастаянна сачыць за выхадам новай даведачнай літаратуры, найперш беларускіх і рускіх слоўнікаў розных тыпаў.


ІІІ. РЭКАМЕНДУЕМЫЯ СРОДКІ ДЫЯГНОСТЫКІ

Для кантролю якасці адукацыі выкарыстоўваюцца наступныя сродкі дыягностыкі:



  • тыпавыя заданні;

  • тэсты па асобных раздзелах і дысцыпліне ў цэлым;

  • аналіз, ацэнка і рэдагаванне прапанаваных рукапісаў (у друкаваным і электронным варыянтах);

  • экзамен.


ІV. ПРЫКЛАДНЫЯ ПЫТАННІ ДА ЭКЗАМЕНУ

  1. Сістэмны падыход у арганізацыі працы рэдактара.

  2. Метадалагічныя асновы рэдагавання рукапісаў: традыцыі і навацыі.

  3. Аналіз і ацэнка тэксту твора.

  4. Фармуляванне рэдактарскіх пытанняў і заўваг.

  5. Праверка кампазіцыі, фактычнага матэрыялу, логікі выказвання ва ўмовах развіцця інфармацыйных тэхналогій.

  6. Вызначэння межаў рэдактарскага ўмяшальніцтва ў тэкст.

  7. Моўна-стылёвая праўка як асноўны этап рэдактарскага працэсу.

  8. Выяўленне прычын прыватных недахопаў тэксту, пошук сродкаў яго паляпшэння. Ацэнка своеасаблівасці мовы і стылю аўтара.

  9. Тыпы лексічных памылак і спосабы іх ліквідавання.

  10. Тыпы граматычных памылак і спосабы іх ліквідавання.

  11. Аналіз гукавой арганізацыі маўлення.

  12. Спецыфіка працы рэдактара ў сітуацыі дзяржаўнага білінгвізму.

  13. Ізамарфізм рускага элемента ў беларускамоўных рукапісах.

  14. Плеанастычныя і таўталагічныя спалучэнні.

  15. Калькаванне з рускай мовы.

  16. Новыя методыкі і практыкі рэдактарскай работы.

  17. Выкарыстанне рэдактарам інтэрнэт-рэсурсаў (“ГРАМОТА.РУ”, Нацыянальны корпус рускай мовы, Slounik.org і інш.).

  18. Камп’ютарныя тэхналогіі падрыхтоўкі тэксту рукапісу. Магчымыя праблемы і спосабы іх вырашэння.

  19. Этапы анлайн-рэдагавання.

  20. Камбінаванне працы на камп’ютары і на раздрукоўцы. Параўнанне вопыту дзейнасці замежных і айчынных рэдактараў.

  21. Прыкладныя праграмы для рэдагавання тэкставай інфармацыі. Вартасці выкарыстання тэкставых рэдактараў (на прыкладзе PageMaker).

  22. Вартасці выкарыстання тэкставых працэсараў (на прыкладзе MS Word).

  23. Рэдагаванне ў сучасных умовах: праблемы і перспектывы. Электроннае выданне як альтэрнатыва друкаванай кнізе.

  24. Размяшчэнне кніг на анлайн-пляцоўках (бібліятэках). Асаблівасці рэдагавання электронных выданняў.


ПРАТАКОЛ

УЗГАДНЕННЯ ВУЧЭБНАЙ ПРАГРАМЫ ПА ВЫВУЧАЕМАЙ ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЕ З ІНШЫМІ ДЫСЦЫПЛІНАМІ СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ

Назва дыцыліны, з якой патрабуецца ўзгадненне

Назва кафедры

Прапановы аб змяненнях у змесце вучэбнай праграмы па вывучаемай вучэбнай дысцыпліне

Рашэнне, прынятае кафедрай, якая распрацавала

вучэбную праграму (з указаннем даты і нумара пратакола)

Стылістыка

Стылістыкі і літара-турнага рэдагавання

Узгоднена. Без змя-ненняў

Пр. № 10 ад 26.05.2015

Методыка літаратурнага рэдагавання

Стылістыкі і літара-турнага рэдагавання

Узгоднена. Без змя-ненняў

Пр. № 10 ад 26.05.2015

Рэдагаванне мастацкай літаратуры

Стылістыкі і літара-турнага рэдагавання

Узгоднена. Без змя-ненняў

Пр. № 10 ад 26.05.2015

Дыскурсны аналіз сродкаў масавай інфармацыі

Стылістыкі і літара-турнага рэдагавання

Узгоднена. Без змя-ненняў

Пр. № 10 ад 26.05.2015














































































































































































































ДАПАЎНЕННІ І ЗМЯНЕННІ
ДА ВУЧЭБНАЙ ПРАГРАМЫ ПА ВЫВУЧАЕМАЙ ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЕ
НА 20__ / 20__ НАВУЧАЛЬНЫ ГОД


п/п

Дапаўненні і змяненні

Падстава








Вучэбная праграма перагледжана і адобрана на пасяджэнні кафедры


Стылістыкі і літаратурнага рэдагавання (пратакол № __ ад __. __. 20__ г.)



(назва кафедры)

Загадчык кафедры

Д-р філал. навук, прафесар ______________________ В.І.Іўчанкаў

(ступень, званне) (подпіс) (І.ІпБ.Прозвішча)

ЗАЦВЯРДЖАЮ


Дэкан факультэта

Канд. філал. навук, дацэнт ______________________ С.В.Дубовік



(ступень, званне) (подпіс) (І.ІпБ.Прозвішча)
: bitstream -> 123456789
123456789 -> Учебная программа учреждения высшего образования по дисциплине для специальности: 1-21 05 01 Беларуская філалогія
123456789 -> Марына Шода «Несучы хвалу красе» (паэзія Уільяма Батлера Ейтса)
123456789 -> Гісторыя беларускай літаратуры (ХІХ ст. – 1970-я гады ХХ ст.)
123456789 -> П. С. Лопух гідралогія сушы частка 2 (агульная гідралогія)
123456789 -> П. С. Лопух, А. А. Макарэвіч
123456789 -> Праявы масавай культуры ў дыскурсе смі, альбо да праблемы гуманізацыі медыясферы
123456789 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
123456789 -> 1. Гістарычныя ўмовы ўзнікнення новай беларускай літаратуры. Асноўныя літаратурныя напрамкі канца ХVІII – пачатку ХІХ стст. І іх выражэнне ў беларускай літаратуры
123456789 -> Гісторыя старажытнай грэцыі І рыма (Фядосік В. А.)




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка