Сумесныя дзіцяча бацькоўскія пасядзелкі



Дата канвертавання19.07.2016
Памер57.95 Kb.
Сумесныя дзіцяча – бацькоўскія пасядзелкі“Вячоркі”(сярэдняя группа)
Аўтар – састаўнік:Выхавацель вышэйшай катэгорыі Маркаўцова М.М.
Мэта: Працягваць знаеміць з вуснай народнай творчасцю, равіваць мову дзяцей, паглыбіць пачуццё глубокай павагі да нацыянальных традыцый і жаночых спраў народу. Пашырыць музычны кругагляд дзяцей. Ствараць умовы для павышэння эмацыянальнасці, абмежаванай магчымасцю успрымання глыбіні жыцця і працы беларускага народу. Выхоўваць эстэтычныя пачуцці, працавітасць, пачуцце павагі да працы бацькоў, жаданне дапамагаць і берагчы розныя рэчы.
Дзеючыя асобы: выхавацель – гаспадыня, дарослы – коцік, конь- дарослы, козлік – дарослы, Сымон – дарослы, бацькі дзяцей, дзеці.
Абсталяванне: зала абсталявана у беларускім стыле, упрыгожана ручнікамі, даматканымі постілкамі, зроблена імітацыя хлева, неабходныя прадметя для працы дарослых.

(Гаспадыня прыбірае хату і спявае беларускую народную песню “Чаму ж мне не пеці”, раздаецца стук у дзверы. Заходяць бацькі разам са сваімі дзецьмі).


Дарослыя – бацькі: Добрай раніцы.
Гаспадыня: Добрай раніцы. Праходце калі ласка, сядайце. Дзеткі, сёння мы з вамі будзем гуляць, за справамі дарослых назіраць, будзеце мне па гаспадарцы памагаць.
Дарослы (вышывае і спявае песню “Сяду я вышываці”):

Сяду я вышываці

І дзяцей забаўляці.

Што выведу нітачку

Камару на світачку.

Астануцца кончыкі –

Камару на штончыкі.

Нітачку цягаю,

Песенку спяваю.
(Паказвае дзецям свае вырабы – вышыванкі, расказвае як вышывала).
Гаспадыня: Дзеткі, у мяне ёсць коцік. Дзе гэта ён? Схаваўся? Давай яго пагукаем (дзеці чытаюць беларускую забаўлянку “Котка шэры”).

Котка шэры,

Котка белы.

Котка валахаты.

Хадзі дзетак забаўляць

Будеш нас ты даганяць.

(З яўляецца коцік, ходзіць па лаўцы. Дарослыя спяваюць песню “Не хадзі, коцік”.)

Не хадзі коцік

Па лаўцы,

Будзем біці

Па лапцы.

Не хадзі, коцік,

Па скрыні,

Будзем біці

Па спіне!
(Коцік падбягае да дарослага, які займаецца вязаннем і блутае ніткі, дарослы пры гэтым спявае песню)

Трэба катка біці, біці,

Каб не блутаў каток ніці.

Трэба катка біці вельмі,

Каб не стукаў каток дзвярмі.

Трэба катка па лапцы

Каб не бегаў па хатцы.

(Сядзіць коцік, плача).


Гаспадыня: Дзеткі, давайте спытаем, чаго коцік плача.

Дзеці: Чаго коцік плачаш,

Ай естачкі хочаш?
Коцік: Піці, есці не хачу,

Па сваёй долі плачу.

Хочуць мне лапкі перабіць

Чым жа я буду мышак лавіць.


Дзеці з гаспадыняй (вучаць коціка). Коцік, не трэба нітачкі блутаць, ніхто цябе не будзе чапаць. А ці можна у хаці моцна бегаць? Не. Вось і вынік табе. Будзеш слухацца, ніхто не будзе табе па лапачцы біці. Будзе чым мышак лавіці.
Коцік: Ой, мышэй усіх пералавіў, больш няма. Вельмі сумны зараз я.
Гаспадыня: Мы, дзеткі, будем с табой гуляць, будзем як мышкі хавацца, а ты коцік будзеш шукаць. (Гульня “Хованкі”).
Коцік (Падыходзіць да пралкі, дарослы пры гэтым спявае)

Ой лелю, лелю

Праў кот кудзелю

Не стала валу –

Падлез па лаву.

А там зачапіўся,

Крэпенька пабіўся.

(Дзеці гладзяць коціка, супакойваюць).


Гаспадыня: Коцік, а раскажы нам, як ты хадзіў пад ліпку.

Коцік: (усміхаецца і расказвае):

Пайшоў я пад ліпку

Ды знайшоў сабе скрыпку,

Трэба дзеткам паказаць

Ды на скрыпачцы зайграць (іграе на скрыпачцы, дзеці сядзяць на дыване, слухаюць мелодыю і разглядаюць скрыпачку).


Гаспадыня: Вельмі добра, коцік, ты іграў, а ці бачыў ты як ткуць?
Коцік: Не.
Дарослы: Дык хадзі да мяне. І вы дзеткі хадзіце, ды як я тку глядзіце. (Паказвае як тчэ, потым дзеці разглядаюць тканыя рэчы, пры гэтым гучыць беларуская песня “Слуцкія ткачыхі”).

(Коцік знікае).


(Дарослыя спяваюць, з яўляецца Сымон. Дарослыя спяваюць песню “Ой, як коцік хадзіў гуляць на вулачку”).

Ой, як коцік хадзіў на вулачку.

Знайшоў там, коцік, дудачку.

Сустрэў Сымона.

Яму дудачку аддаў,

А Сымон на ей зайграў.

(Сымон іграе на дудачцы. Дзеці спяваюць забаўлянку “Дудачка”).

Дудачка, дудачка,

Дудка самагудачка.

Сама грае і пяе

Выбівае, стукае.
Гаспадыня: Добра, Сымонка, іграў. І дзеткі добра спявалі. Пойдзем дзеткі ў хлеў майго козліка карміць. (Дзеці ідуць у хлеў, разглядаюць козліка, кормяць яго саломай, хлебам, а дарослыя спяваюць, Сымон іграе на гармоніку.
Стара бабуленька

Козліка мела.

Бэ-бэ, бэ-бэ!

Козліка мела.


Зрання да вечара

За ім глядзела.

Бэ-бэ, бэ-бэ!

За ім глядзела.


Козліка бабанька

Вельмі любіла.

Бэ-бэ, бэ-бэ1

Вельмі любіла.


Сенам, саломаю

Штодня карміла.

Бэ-бэ, бэ-бэ!

Штодня карміла.


Гэй, ды надумаўся

Козлік гуляці.

Бэ-бэ-бэ-бэ!

Козлік гуляці.


(Козлік гуляе з дзецьмі)
Козлік: Я козлік рагаты, багаты.

Каго пападу, таго забаду!


Дарослы і дзіця: Ой, козлік, ты дзетак не бадай,

Уважліва на іх пазірай.

Яны прыйшлі цябе пакарміць.

Вадзічкай цёпленькай папаіць.

(Пакуль спявалі, козліка разглядалі, конік з хлева уцёк. Дарослыя спяваюць народную песню “Пайшоў конік да вады”).

Пайшоў конік да вады.

Шаўковыя павады,

Вады не напіўся

Чуць не ўтапіўся.

Чаму не напіўся?

Вадзіцы няма

Льдом пакрылася рака.


Гаспадыня: Пойдзем коніка гукаць. Асцярожна дзеткі, не трэба коніка ганяць. Можа нас затаптаць. Давайце яго клікаць.
Мчыцца конік сівы

Колкі мае сілы

Пераскочыў рэчку

Незгубіў буздэчку.

Конік, конік лю-лю-ле

Хадзі, конік, да мяне.


Гаспадыня: Ой, коніка мы загналі, зрабілі ўсе справы. Можна усім устаці і песню заспяваці.

(Усе разам спяваюць песню “Жывіце багата”).


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка