Свята беларускага слова Ва ўстанове адукацыі «Сярэдняя школа №7 г. Магілёва»



Дата канвертавання10.12.2016
Памер13.8 Kb.
Свята беларускага слова
Ва ўстанове адукацыі «Сярэдняя школа №7 г. Магілёва» прайшло свята, прысвечанае Дню беларускага пісьменства. Мерапрыемства атрымалася маштабным і цікавым.

Мэтай свята было паказаць непарушнае адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй беларускага народа, яго цеснай сувязі са славянскімі вытокамі, а таксама асэнсаванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі.

3 верасня на святочным мерапрыемстве «Святыя лікі Беларусі» прысутнічалі вучні 6 і 8 класаў. Для дзяцей былі падрыхтаваны цікавыя конкурсы, займальныя віртуальныя падарожжы, прызы. На працягу ўсяго дня гучалі беларускія песні, вершы.

Вучням было прапанавана намаляваць нашу Беларусь, але не фарбамі і алоўкамі, а словамі і паэтычнымі радкамі. Прыгожая атрымалася карціна ў выніку!

Не абмінулі ўвагай і вядомых дзеячаў культуры Міколу Гусоўскага, Кірылу Тураўскага, Сімяона Полацкага, Францыска Скарыну, Еўфрасінню Полацкую, якія захоўвалі традыцыі, шанавалі культурную і гістарычную спадчыну нашага народа. У вясёлым напрузе каманды правялі паўтары гадзіны,а каманда-пераможца атрымала прызы.

У актавай зале школы старшакласнікі прянялі ўдзел у літаратурна-гістарычнай віктарыне, у якой прянялі удзел і вучні дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №41 г. Магілёва”. У спаборіцтве перамагло сяброўства, а удзельнікі атрымалі сімвалічныя падарункі і добры настрой.

На гэтым свята Дня беларускага пісьменства не скончана. Раніцай 4 верасня сямікласнікі адправіліся у горад Рагачоў, які сёлета быў абраны сталіцай свята. Школьнікаў уразіў маштаб мерапрыемства, а таксама сустрэча з цікавымі людзьмі.

Па дарозе дадому хлопцы і дзяўчаты дзяліліся ўраджаннямі. А ў планах на будучы год наведаць горад Полацк, які прыме свята ў 2017 годзе.



Настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Жылянкова Алена Уладзіміраўна



База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка