Святкуй, мой родны горад!



Дата канвертавання06.07.2016
Памер121.43 Kb.

овал 12


СЦЭНАРЫЙ СВЯТА ГОРОДА,
прысвечанага Дню
Незалежнасці РБ і 70-годдзю з дня ўтварэння Вілейскага раёна “СВЯТКУЙ, МОЙ РОДНЫ ГОРАД!”
02.07.2016 Цэнтральная плошча.

16-00. 1 БЛОК. АДКРЫЦЦЁ СВЯТА.



  1. «ЗЯМЛЯ МАЯ». Вык. Алеся Высоцкая, НХ «Любанія», Народны хор ветэранаў ВПК, харэаграфічныя калектывы аддзела адукацыі.

Бел. фанфары. Выхад вядучых.

ВЯД 1 (С.Ломаць): Добры дзень, шаноўныя вілейчане і госці нашага горада!

ВЯД 2 (А.Раенка): Шчыра вітаем вас на свяце! А адкрылі яго Алеся Высоцкая, Народны хор “Любанія” Любанскага Цэнтра культуры і вольнага часу. Кіраўнік Андрэй Дударчык. Народны хор ветэранаў Вілейскага Палаца культуры. Кіраўнік Уладзімір Навуменкаў.

ВЯД 1: Харэаграфічную кампазіцыю падрыхтавалі выпускнікі устаноў адукацыі горада 2016 года. Кіраўнікі Ірына Новік, Дар’я Галумбеўская, Алеся Раздзялоўская

ВЯД 2: Давайце яшчэ раз ім паапладыруем!

Апладысменты, артысты сыходзяць са сцэны.

ВЯД 1: Дарагія землякі, ад усёй душы мы віншуем вас з галоўным святам нашай краіны – Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

ВЯД 2: Мы віншуем вас з сямідзесяцігоддзем з дня ўтварэння Вілейскага раёна!

ВЯД 1: Мы віншуем усіх прысутных з Днём вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта радасны і светлы дзень для кожнага беларуса!

ВЯД 2: Сённяшняе свята - сімвал мужнасці нашага народу, дзень гонару і памяці.І сёння мы гаворым вялікі дзякуй нашым шаноўным ветэранам!

ВЯД 1: Дзень Незалежнасці – не проста дзень, напоўнены сонцам, цяплом, мядовым ліпавым водарам. Гэта дзень нашай радасці, свята памяці і ўдзячнасці!

ВЯД 2: Няхай гэтае свята прынясе ў вашы дамы дабрабыт і ўтульнасць, у сем’і – згоду і разуменне, у сэрцы – любоў і цеплыню.

ВЯД 1: Няхай кожны ваш дзень будзе светлым і шчаслівым. Здароўя вам, міру і дабрабыту на доўгія гады! Са святам!

ВЯД 2: На сцэну запрашаецца старшыня Вілейскага раённага выканаўчага камітэта Віктар Іосіфавіч Кот.

Выступленне В.І. Ката. (уручаюцца кветкі ветэранам).

ВЯД 2: Для віншавальных слоў на сцэну запрашаюцца: старшыня Вілейскага раённага Савета дэпутатаў Наталія Аляксандраўна Радзевіч;

ВЯД 1: Старшыня раённага Савета ветэранаў Вілейскай раённай арганізацыі ветэранаў Ганна Пятроўна Шэпелева.

ВЯД 2: Настаяцель храма прападобнай Марыі Егіпецкай горада Вілейкі благачынны Вілейскай акругі іераманах Аляксандр Шмырко.



Запрошаныя ўзнімаюцца на сцэну.

ВЯД 2: Ад імя ветэранаў вас вітае старшыня раённага Савета ветэранаў Вілейскай раённай арганізацыі ветэранаў Ганна Пятроўна Шэпелева.


Выступленне.Узнагароджанне.

ВЯД 1: Слова мае настаяцель храма прападобнай Марыі Егіпецкай благачынны Вілейскай акругі іераманах Аляксандр Шмырко.


Выступленне.

ВЯД 2: Дзякуй, шаноўныя, за вашы добрыя словы і шчырыя пажаданні! Са святам вас!


Запрошаныя сыходзяць за сцэны.

ВЯД 2: Вілейскі край – гэта чыстая прахалода рэк і свежы водар сасновых лясоў, ні з чым непараўнальны свет бярозавых гаёў і рамонкавых лугоў.

ВЯД 1: Але самае галоўнае на Вілейшчыне – гэта людзі – добразычлівыя, працалюбівыя. Ім прыйшлося перанесці столькі гора, войнаў, але вілейчане выстаялі,змаглі зберагчы самабытную культуру і сваю духоўную спадчыну.

ВЯД 2: Колькі мастакоў, паэтаў, музыкаў чэрпалі сваё натхненне ў гэтых запаведных месцах! І мы ад усяго сэрца віншуем вас, землякі, з юбілеем нашага любімага раёна!

ВЯД 1: Са святам цябе, Вілейскі раён!

ВЯД 2: А мы працягваем святочную праграму. На сцэне – Узорны духавы аркестр Дзяржаўнай установы адукацыі “Вілейская дзіцячая школа мастацтваў”. Кіраўнік Валерый Чэчулін.

ВЯД 1: І Узорная эстрадная студыя “Экспромт” Дзяржаўнай установы “Вілейскі Палац культуры”. Кіраўнікі Нэлі і АлегЗайцавы.


  1. КРАСУЙ, БЕЛАРУСЬ”. Вык. УЭС “Экспромт” і УДА ВДШМ.



  1. ДІКСІЛЕНД”. Узорны духавы аркестр Вілейскай дзіцячай школы мастацтваў (кіраўнік Валерый Чэчулін) і ансамбль мажарэтак (кіраўнік Ірына Сідарэвіч) .

ВЯД 1: Юбілей – гэта наша агульнае свята, калі кожны вілейчанін адчувае сябе членам адной вялікай сям’і. Мы па праву ганарымся Вілейскім раёнам , яго слаўнай сямідзесяцігадовай гісторыяй, поспехамі і дасягненнямі. Мы шчыра ўдзячны нашым ветэранам, якія адстаялі мір і незалежнасць нашай роднай Вілейшчыны. І сёння нашы песні гучаць для іх.

ВЯД 2: Па добрай традыцыі ў свяце прымае ўдзел Народны хор ветэранаў вайны і працы Вілейскага Палаца культуры. Гады не ўласныя над гэтымі таленавітымі людзьмі, шчыра ўлюбёнымі ў песню. І сёння – яны з намі, сустракайце!



  1. СЛАВЯНСКІ ВАЛЬС”. Вык. НХВ.

2.БЛОК.
КАНЦЭРТНАЯ ПРАГРАМА “МЫ – МАЛЕНЬКІЯ ЗОРКІ”.

ВЯД 1: “Мы – маленькія зоркі” – так назвалі сваю праграму выхаванцы дзіцячых садкоў горада, якую яны падрыхтавалі ў падарунак да свята.

ВЯД 2: Вітайце апладысментамі самых юных удзельнікаў канцэрта! На сцэне - Матвей Узгорак, санаторны яслі-сад №10.


  1. МЫ – МАЛЕНЬКІЯ ЗОРКІ”. М. Узгорак. яслі-сад №10.

ВЯД 2: (за сцэнай) Сябры, на святочную сцэну выходзяць выхаванцы дзіцячага садка №8! Павітаем іх апладысментамі!

  1. Спорт-харэаграфічная кампазіцыя “ШТОРМ”. яслі-сад №8.

ВЯД 2: (за сцэнай) Шаноўныя гледачы, вітайце! На сцэне – Паліна Ардзяка, Іжскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа.

  1. КУКЛА”. Паліна Ардзяка. ДУА Іжскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа.

ВЯД 1: (за сцэнай) Сябры, вашы апладысменты! Канцэртную эстафету прымае яслі-сад №5 і яго мужныя каўбоі!

  1. КАЎБОІ” на фітболах. ДУА яслі-сад №5.

ВЯД 1: (за сцэнай) Мы працягваем свята і на сцэне з’яўляецца АНАСТАСІЯ САЧЫЎКА, ДУА санаторны яслі-сад №10.

  1. МОДНІЦА”. АНАСТАСІЯ САЧЫЎКА, ДУА санаторны яслі-сад №10.

ВЯД 1: (за сцэнай) Паважаная публіка, свой падарунак вам падрыхтавалі выхаванцы дзіцячага сада №4.

  1. Танец з маракасамі”. ДУА яслі-сад №4.

ВЯД 1: Дзяцінства, якая цудоўная пара! Аня, вось якая ў цябе была любімая цацка ў дзяцінстве?
ВЯД 2: Лялька з блакітнымі косамі і калейдаскоп! А у цябе?

ВЯД 1: А у мяне пажарная машына на батарэйках і веласіпед!

ВЯД 2: Дык гэта не твой “Арлёнак” вунь там ля фантана стаіць?

ВЯД 1: Не, свой я яшчэ ў сёмым класе на металалом здаў.

ВЯД 2: А у нас у горадзе ёсць людзі, якія збераглі свае дзіцячыя забаўкі і сёння дэманструюць іх усяму гораду на выставе дзіцячай рэтра-тэхнікі, якая размяшчаецца ля гарадскога фантана.

ВЯД 1: На жаль машыны часу яшчэ не вынайшлі, але у нас сёння ёсць унікальная магчымасць хоць ненадоўга, але вярнуцца ў дзяцінства.

ВЯД 2: Вілейчане, давайце пад дружныя апладысменты запросім удзельнікаў выстаўкі да нас на свята!

Удзельнікі рэтра-выставы праходзяць ля сцэны. Вядучыя агучваюць іх імёны.

ВЯД 1: У рэтра-выставе дзіцячых цацак прынялі ўдзел Вяжэвіч Ганна Уладзіміраўна, вёска Ілья; Жэлабковіч Кацярына Мар”янаўна; Бурак Наталля Віктараўна і Уладзімір Валер”евіч;

ВЯД 2: Дземяшкевіч Лідзія Яўгенаўна; Варывоцкі Дзмітрый Анатольевіч; Раманоўская Данута Антонаўна; Парфіновіч Павел Паўлавіч; Пухоўская Ірына Уладзіміраўна; Алексеевіч Андрэй Пятровіч; Мацук Валянціна Ігнацьеўна; Валынец Вольга Іванаўна;

ВЯД 1: Валынец Алеся Віктараўна; Кабак Аляксандр Пятровіч; Шылко Ала Віктараўна; Круцько Марыя Мікалаеўна і Аляксандр Мікалаевіч; Горбач Алена Антонаўна.

ВЯД 2: Якія цікавыя і неабыякавыя людзі жывуць у нас у горадзе! Яны берагуць свае цацкі, берагуць гісторыю сваіх сямей і шчодра дзеляцца з намі. Вялікі дзякуй вам за гэта! Вілейчане, давайце яшчэ раз дружна паапладыруем удзельнікам рэтра-выставы!

ВЯД 1: Вітаем шчырымі апладысментамі выхаванцаў дзяржаўнай установы “Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву” ! На сцэне – прызёры Міжнародных спаборніцтваў, кандыдаты ў майстры спорту Лапша Павел, Адамовіч Сяргей, Валюжэнец Ягор, Мікуліч Ілля. Трэнер Мамай Іван Дзям”янавіч.



  1. СДЮШОР. Сілавая чацвёрка.

3 БЛОК. УЗНАГАРОДЖАННЕ ЛЕПШЫХ ПРАЦАЎНІКОЎ.

ВЯД 1: Кажуць, што жыццё чалавека – гэта ненапісаная кніга. Можна з упэўненасцю сказаць, што лёс людзей, якіх мы зараз запросім на сцэну – належны прыклад для яе напісання.

ВЯД 2: Па добрай традыцыі на свяце горада ўшаноўваюцца лепшыя людзі горада. Іх праца высока адзначана Вілейскім райвыканкамам.
Для правядзення цэрэмоніі ўзнагароджання на сцэну запрашаюцца старшыня Вілейскага раённага выканаўчага камітэта Віктар Іосіфавіч Кот і старшыня Вілейскага раённага Савета дэпутатаў Наталія Аляксандраўна Радзевіч.

ВЯД 1: Па добрай традыцыі на свяце горада ўшаноўваюцца лепшыя працаўнікі, а суправаджаць цэрэмонію ўзнагароджання будзе Узорны духавы аркестр Вілейскай дзіцячай школы мастацтваў. Кіраўнік Валерый Чэчулін.



(выхад аркестра).2 дзяўчыны.

ВЯД 2: Узнагародзіць Ганаровай граматай Вілейскага раённага выканаўчага камітэта:

ГІРО ІРЫНУ ПЯТРОЎНУ, урача-педыятра (загадчыка) педыятрычнага аддзялення паліклінікі Установы аховы здароўя “Вілейская цэнтральная раённая бальніца”, за шматгадовую і плённую працу па ахове здароўя насельніцтва, добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў і актыўную жыццёвую пазіцыю.

Узнагароджанне.

ВЯД 1: ЗАНКАВІЧА МІКАЛАЯ УЛАДЗІМІРАВІЧА, вадзіцеля аўтамабіля 1 класа філіяла “Дарожна-эксплуатацыйнае ўпраўленне № 63” Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Мінскаўтадор-Цэнтр”, за шматгадовую добрасумленную працу, прафесіяналізм і дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў.


Узнагароджанне.

ВЯД 2: ШАРЫКА ГЕНАДЗІЯ АНТОНАВІЧА, наладчыка станкоў і маніпулятараў з праграмным кіраваннем 5 разрада адкрытага акцыянернага таварыства “Зеніт-БелОМА”, за шматгадовую, добрасумленную працу ў прамысловай галіне раёна, прафесіяналізм і дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў. Узнагароджанне.

ВЯД 2: ГАНЧЫЕЎСКАГА ЮРЫЯ ІВАНАВІЧА, падпалкоўніка, ваеннага камісара Вілейскага раёна, за значны ўклад у справу ўмацавання абароназдольнасці дзяржавы.
Узнагароджанне.
ВЯД 1: Аб’явіць Падзяку старшыні Вілейскага раённага выканаўчага камітэта за добрасумленную плённую працу, высокае прафесійнае майстэрства, значны асабісты ўклад у развіццё журналістыкі раёна КУЗАЎКІНАЙ МАРЫІ РАМУАЛЬДАЎНЕ, штатнаму карэспандэнту газеты “Мінская праўда”, былому рэдактару Дзяржаўнай установы “Рэдакцыя газеты “Шлях Перамогі” і праграмы радыёвяшчання “Вілейскае раённае радыё”. Узнагароджанне.

ВЯД 2: Аб’явіць ПАДЗЯКУ старшыні Вілейскага раённага выканаўчага камітэта за добрасумленную, плённую працу, прафесіяналізм, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў:

ЧАНТАРЫЦКАЙ СВЯТЛАНЕ МІХАЙЛАЎНЕ, прадаўцу магазіна №10, Унітарнага прадпрыемства “Рамонак”.
Узнагароджанне.

ВЯД 1: ЛУБНЕЎСКАЙ АЛЕНЕ ВЯЧАСЛАВАЎНЕ, сацыяльнаму работніку 1 катэгорыі Дзяржаўнай установы “Вілейскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”. Узнагароджанне.

ВЯД 2: ПЯКАРСКАМУ СВЕТАСЛАВУ АНАТОЛЬЕВІЧУ, машыністу аўтакрана участка “Спецаўтагаспадарка” Гарадскога унітарнага прадпрыемства “Вілейскае ЖКГ”. Узнагароджанне.

ВЯД 1: ПРЫЦУ АНАТОЛІЮ ІВАНАВІЧУ, метадысту Дзяржаўнай установы адукацыі “Вілейскі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”.


Узнагароджанне.

ВЯД 2: МОЎЧУН ТАМАРЫ ЯКАЎЛЕЎНЕ, дыспетчару аўтамабільнага транспарту Дарожна-будаўнічае ўпраўленне №13 адкрытага акцыянернага таварыства “Дарожна-будаўнічы трэст №5”.


Узнагароджанне.

ВЯД 1: Аб’явіць ПАДЗЯКУ старшыні Вілейскага раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую плённую працу ў органах мясцовага кіравання, добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў, высокі прафесіяналізм, актыўную жыццёвую пазіцыю, надзейнасць, спагадлівасць і ўзаемаразуменне МІЛЬКОТА ВЕРЫ ГЕНАДЗЬЕЎНЕ, вядучаму спецыялісту аддзела кантролю і справаводства кіраўніцтва справамі Вілейскага райвыканкама. Узнагароджанне.

ВЯД 2: Дзякуй вам за шчырасць, працавітасць і адказнасць, шаноўныя! Гэтыя апладысменты ад жыхароў усяго горада для вас!

ВЯД 1: Прыміце іх у знак павагі да вашых добрых спраў! Жывіце ў шчасці і міры!

ВЯД 2: І да нашых добрых пажаданняў далучаецца ўся Вілейка! Апладысменты!

БЛОК. УШАНОЎВАННЕ ЗАЛАТЫХ ЮБІЛЯРАЎ.


ВЯД 1: Для кожнага з нас сям’я – гэта шчасце. А шчаслівая сям’я падобна на прыгожую кветку, пялёсткі якой складаюць каханне, вернасць, узаемаразуменне. І калі сям’я будзе адзіная ва ўсім, то яна будзе па-сапраўднаму моцнай і шчаслівай.

ВЯД 2: Сёння мы віншуем сямейную пару, якая шмат гадоў ідзе поруч – у горы і ў радасці! Мы запрашаем на сцэну залатых юбіляраў ГАЛІНУ ФАМІНІЧНУ і УЛАДЗІСЛАВА МІКАЛАЕВІЧА ВАЗЕНЧУК.

ВЯД 1: І загадчыцу аддела ЗАГС Вілейскага райвыканкама Мароз Вольгу Аляксандраўну.
(юбіляры і В.А. Мароз ўзнімаюцца на сцэну).

ВЯД 2: Вольга Аляксандраўна, расскажыце, калі ласка, пра нашых залатых юбіляраў.



Выступленне. (Радыёмікрафон).

ВЯД 1: Дажыць да залатога вяселля выпадае нямногім. Напэўна, ў нашых юбіляраў – залатыя сэрцы і залаты розум! Даруй вам бог здароўя на доўгія сумесныя гады і шчаслівага жыцця побач з дзецьмі, унукамі і праўнукамі!

ВЯД 1: Прыміце нашы самыя шчырыя віншаванні і памятныя падарункі. Вас віншуе ўся Вілейка!
Уручэнне падарункаў. 2 дзяўчыны. Усе сыходзяць са сцэны.

5 БЛОК. КАНЦЭРТНАЯ ПРАГРАМА.

ВЯД 1: У гэтыя святочныя ліпеньскія дні віншаванні дасылаюць нам нашы сябры-пабрацімы з розных краін, блізкіх і далёкіх, суседніх і родных.

ВЯД 2: Дазвольце нам зачытаць адно з іх.???

ВЯД 1: Шчыра вітаем на свяце нашых расійскіх гасцей – аркестр з горада Мажайска “Сонечны круг” і шоу-гурт барабаншчыц “Мажайскія гусарачкі”! Апладысменты!

Аркестры ўзнімаюцца на сцэну.

ВЯД 2: У нас агульная гісторыя, адзінае мастацтва, і мы спадзяёмся, агульная шчаслівая будучыня! І сёння, упершыню, нашы аркестры сыграюць разам на гэтай сцэне. Каб суладдзем музыкі падцвердзіць, у чарговы раз, моц нашага сяброўства!



  1. Ювенцім Розас “ВАЛЬС НАД ХВАЛЯМІ”. УДА ВДШМ і АДДТ “Сонечны круг” г. Мажайск.

ВЯД 1: Шчырае дзякуй артыстам за цудоўны нумар! Вашы апладысменты таленавітым музыкантам! Узорны духавы аркестр Вілейскай дзіцячай школы мастацтваў. Кіраўнік Валерый Чэчулін.

ВЯД 2: Аркестр муніцыпальнай аўтаномнай установы дадатковай адукацыі “Дома дзіцячай творчасці горада Мажайска” Маскоўскай вобласці “Сонечны круг”. Мастацкі кіраўнік і дырыжор Мікалай Фомчанка.

ВЯД: 1: А таксама шоу-гурт барабаншчыц “Мажайскія гусарачкі”!


  1. АДДТ “Сонечны круг” г. Мажайск.

  2. АДДТ “Сонечны круг” г. Мажайск.

ВЯД 1: Шчырае дзякуй артыстам за добры настрой, які яны падаравалі нам сваім талентам! Апладысменты нашым гасцям!

ВЯД 2: А святочную праграму працягваюць навучэнцы харэаграфічнага аддзялення Дзяржаўнай установы адукацыі “Вілейская дзіцячая школа мастацтваў”. Педагог Ірына Сідарэвіч.



  1. Танец “ВЯСНА-КРАСНА”. Харэаграфія ВДШМ.

ВЯД 1: (за сцэнай) Мы працягваем свята і на святочную сцэну выходзіць Народны хор “Любанія” Любанскага Цэнтра культуры і вольнага часу. Кіраўнік Андрэй Дударчык.

  1. РАЗ ВЕЧОР”.НХ “Любанія” Любанскага ЦКіВЧ.

ВЯД 1: (за сцэнай) Пад вашы апладысменты на сцэне з”яўляюцца навучэнцы аддзялення харэаграфіі Вілейскай дзіцячай школы мастацтваў. Педагог Крысціна Язневіч.

  1. РОБАТ БРАНІСЛАЎ”. Харэаграфія ВДШМ.

ВЯД 2: Маладосць – гэта не толькі цудоўны перыяд ў жыцці чалавека, але і асобы стан душы. Гэта час пошукаў, адкрыццяў і рэалізацыі самых смелых надзей і планаў.

ВЯД 1: Моладзь Вілейскага раёна смела заяўляе аб сабе на розных алімпіядах, навуковых канферэнцыях, у творчых конкурсах, спартыўных спаборніцтвах, паказвае высокія вынікі ў працы.

ВЯД 2: Запрашаем да мікрафона вучаніцу дзяржащнай ўстановы адукацыі “Вілейская сярэдняя школа №1” БУДЗЬКО НАТАЛЛЮ.

Выступленне.

ВЯД 2: Шаноўныя гледачы, вас вітаюць калектывы Дзяржаўнай установы адукацыі “Вілейская дзіцячая школа мастацтваў”. На сцэне - Узорны ансамбль скрыпачоў “Камплімент”. Кіраўнік Таццяна Жук.



  1. «ВАЛЬС из кф. «Доктор Живаго». УАС “Камплімент” ВДШМ.

ВЯД 2: (за сцэнай) Вітайце – на сцэне юныя танцоры Вілейскай дзіцячай школы мастацтваў!

  1. Танец “БАРБАРИКИ”. Харэаграфія ВДШМ.

ВЯД 1: А наша свята працягваецца! І яго праграма надзвычай разнастайная.

ВЯД 2: Працуюць выставы-продажы работ народных майстроў Дома рамёстваў, клубных устаноў раёна, навучэнцаў каледжа.

ВЯД 1: Раскінулі свае абрусы- самабранкі вілейскія гандляры!

ВЯД 2: Дзяцей запрашаюць атракцыёны і гульнёвыя пляцоўкі!

ВЯД 1: А дваццатай гадзіне на гэтай сцэне пачнецца канцэрт таленавітай моладзі Вілейшчыны “Моладзь за моцную і квітнеючую Беларусь”!

ВЯД 2: У дваццаць адну гадзіну вас чакае вечар жывой музыкі разам з Фёдарам Гурам і яго выхаванцамі.

ВЯД 1: У дваццаць дзве гадзіны вечара вас запросіць на свой сольны канцэрт вядомы беларускі спявак Дзмітрый Рудык.

ВЯД 2: Словам, забаў і гульняў хопіць на любы густ! Святкуй, Вілейка!

ВЯД 1: Сябры, вітайце апладысментамі – на святочнай сцэне лепшыя спартсмены Вілейшчыны, сярэбраныя прызёры адкрытага першынства Мінскай вобласці па спартыўнай акрабатыцы, удзельнікі Рэспубліканскіх спаборніцтваў Ганна Любавіцкая і Барыс Малафей. Трэнер Бічун-Тарбеева Вольга Антонаўна.


  1. СДЮШОР. Змешаная пара.

ВЯД 2: (за сцэнай) Сябры, вашы апладысменты! Музычную эстафету прымае Народны калектыў аўтарскай песні “Імпэт”. Кіраўнік Галіна Кутас.

  1. ТВАЕ РУКІ”. НКАП “Імпэт”.

ВЯД 1: (за сцэнай) Наш святочны канцэрт працягвае Народны калектыў “Суквецце” Вілейскага Палаца культуры. Кіраўнік Святлана Траццяк.

  1. ЛЮБІМЫЙ МОЙ”. НВГ “Суквецце”.

  2. А У ДУБАЎЦЫ СВЯТА”.

ВЯД 2: Яшчэ раз шчыра і сардэчна віншуем усіх прысутных са святам!

ВЯД 1: А 20-й гадзіне чакаем вас на цэнтральнай плошчы горада, дзе адбудзецца традыцыйная святочная праграма “Танцуючы горад”.

ВЯД 1: Разам з усёй краінай мы праспяваем наш Гімн!

ВЯД 2: Палюбуемся святочным фейерверкам!



ВЯД 1: Патанчым на рэтра-дыскатэцы!

ВЯД 2: Святкуй, Вілейка!
: nfiles
nfiles -> У дзясяты раз бацькі і педагогі сабраліся разам на традыцыйны штогадовы бацькоўскі сход, каб абмеркаваць пытанні выхавання дзяцей. Галоўнай тэмай размовы стала праблема небяспечных паводзін дзяцей і прафілактыка крызіснага стану падлеткаў
nfiles -> Магалінскі ігар Уладзіміравіч
nfiles -> Праграма свята “Ганненскі кірмаш”
nfiles -> План мерапрыемстваў, прысвечаных Году культуры
nfiles -> Дзяржаўная навуковая ўстанова «інстытут гісторыі нацыянальнай акадэміі навук беларусі»
nfiles -> Дзяржаўная навуковая ўстанова «інстытут гісторыі нацыянальнай акадэміі навук беларусі»
nfiles -> На базе сш №38 сабраліся ўсе зацікаўленыя ў пытаннях прафілактыкі спецыялісты, каб падзяліцца вопытам І праблемамі І спланаваць сваю далейшую дзейнасць
nfiles -> За здаровы лад жыцця падлеткі І дарослыя выдатная каманда
nfiles -> Гушчынскі Ігар Генадзьевіч




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка