Святочная лінейка, прысвечаная пачатку 2014-2015 навучальнага года музыка



Дата канвертавання27.07.2016
Памер54.91 Kb.




Святочная лінейка, прысвечаная пачатку 2014-2015 навучальнага года

МУЗЫКА________________________________________________

1 вяд. Дзень добры, любімая родная школа!

Да цябе мы і зблізку прыйшлі, і здалёк.

Сёння здаецца нам песняй вясёлай

Твой першы прыгожы званок.



2 вяд. Добры дзень, мая родная школа!

Мы чакалі даўно гэты час.

Калі гоман дзіцячы вясёлы,

Сустракае ля школы ўсіх вас.



1 вяд. Сёння, у першы дзень верасня, мы сабраліся ўсе разам, каб адзначыць пачатак новага навучальнага года. Мы рады бачыць усіх вас здаровымі, больш дарослымі і поўнымі жадання авалодаць новымі ведамі. З асаблівай цеплынёй мы сустракаем сёння нашых першакласнікаў.

2 вяд. А павядзе іх у цудоўную краіну ведаў іх першая настаўніца – Палякова Таццяна Іванаўна. Давайце усе разам павітаем іх.

Гучыць музыка. Уваходзяць першакласнікі.

1 вяд. Плыве ў блакіце белы бусел

І луг квяцісты, як абрус.

А мы з табою беларусы

Радзіма наша – Беларусь!



2 вяд. Права падняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь прадстаўляецца

выдатнікам вучобы: Алексіевіч Вользе, Мулярчык Ірыне, ХілевічуАляксею. Школа, смірна! Раўненне на сцяг!



Гучыць гімн

2 вяд. Святочная лінейка, прысвечаная Дню ведаў, аб’яўляецца адкрытай.

1 вяд. Сёння на нашай урачыстасці прысутнічае шмат гасцей:

2 вяд. Шайбак Віктар Леанідавіч – старшыня Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта

1 вяд. Атрашкевіч Любоў Фёдараўна – старшыня Цырынскага сельскага выканаўчага камітэта.

2 вяд. Кулініч Мікалай Мікалаевіч – старшыня СВК “Цырын-Агра”

1 вяд. Пратаіерэй Алег Сушко – настаяцель праваслаўнай царквы ў в.Цырын

2 вяд. У настаўнікаў мудрыя вочы

Пазіраюць з надзеяй на нас.

Па шляхах навукі і мары

Будзем з імі мы крочыць праз час.



1 вяд. Слова для прывітання мае дырэктар школы Карзан Іван Генадзьевіч.

2 вяд. Дарогай бацькоўскай з высокім натхненнем

Мы пойдзем у заўтра да новых здзяйсненняў.

Ты, школа, даеш нам і веды, і сілы.

Дык дзякуй вялікі за дужыя крылы!



1 вяд. Для нашых паважаных гасцей 1 верасня – гэта таксама свята. Слова

для віншавання прадстаўляецца Віктару Леанідавічу Шайбаку



2 вяд. Слова мае Любоў Фёдараўна Атрашкевіч.

1 вяд. Любяць нашы вучні не толькі вучыцца, але і добра працаваць на

палетках падшэфнай гаспадаркі – СВК “Цырын-Агра”, там, дзе працуюць

нашы бацькі. Толькі пад час летніх канікул у гаспадарцы працавалі 16вучняў.

І прыемна, што старшыня гаспадаркі падтрымлівае нашых вучняў у імкненні

самастойна зарабляць грошы.

2 вяд. Слова прадстаўляецца Кулінічу Мікалаю Мікалаевічу.

1 вяд. Ідзе малы, ідзе старэйшы,

Той у адзінаццаты, а той – у першы.

Ідуць, каб веды тут набыць

Каб з кнігамі ў сяброўстве жыць.



2 вяд. Хлопчыкі, дзяўчынкі

Весела спяшаюцца

Незвычайны сёння дзень –

Заняткі пачынаюцца.



1 вяд. Загад аб залічэнні вучняў у першы клас зачытвае намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Хілевіч Алена Анатольеўна.

2 вяд. А да мікрафона спяшаюцца першакласнікі, каб даказаць, што іх можна назваць першакласнікамі. Сустракайце іх!

Выступленне першакласнікаў.

1 вяд. А зараз, паважаныя першакласнікі, скажыце нам імя вашай першай настаўніцы! 
2 вяд. Яна стаіць перад табой-

Прыгожая жанчына.

З ледзь-ледзь прыкметнай сівізной

І добрымі вачыма.



1 вяд. І любіш ты, як ён, як я,

Жанчыну ў строгім плацці

Яна – настаўніца твая,

Твая другая маці.



2 вяд. Слова для віншавання прадстаўляецца першай настаўніцы нашых першакласнікаў Паляковай Таццяне Іванаўне.

Выступленне Паляковай Т.І.

1 вяд. Са словамі благалаўлення ў добры школьны шлях звяртаецца да першакласнікаў настаяцель праваслаўнага храма – пратаіерэй Алег.

Выступленне бацюшкі.

2 вяд. За руку ўзяўшы першакласнікаў,

Прывялі ў школу іх бацькі.

Новенькія формы, ранцы, банцікі.

Памятны ў іх сёння дзень які!



1 вяд. І хаваюць мамы хваляванне

На парозе школьнага жыцця.

Ці не здасца цяжкім навучанне?

Як з нагрузкай справіцца дзіця?

І, гатовыя прыйсці на дапамогу,

Зразумець і ночы не даспаць,

Даць наказ на доўгую дарогу

І сардэчным словам падтрымаць.



1 вяд. Свой наказ першакласнікам ад імя бацькоў дае

Выступленне бацькоў.

2 вяд. У верасні, у верасні

Хапае ўсім турбот.

Дзятва да школы ў верасні

Спяшаецца штогод.



1 вяд. Ці свеціць сонца з раніцы,

Ці ў хмарках промень згас –

Хто ў першы клас спяшаецца,

А хто ў апошні клас.



2 вяд. Сапраўды, сярод нас сёння ёсць тыя, хто ў апошні раз прыйшоў на вераснёўскую школьную лінейку – адзінаццацікласнікі. Напэўна, маючы за плячыма 11 год школьнага жыцця, ім ёсць што сказаць нашым першакласнікам. Паслухаем? Да першакласнікаў звяртаецца вучаніца 11 класа_Казлова Сняжана.

11-класніца. Дарагія маленькія сябры! Дазвольце ўсіх павіншаваць з цудоўным святам – Днём ведаў. Мы ўжо дарослыя, сёння- мы самыя старэйшыя вучні, а здаецца, зусім нядаўна, мы вось гэтак жа як і сённяшнія першачкі гаманілі на першай лінейцы, хваляваліся: “А як жа там у школе?” А цяпер вітаем сваю змену. Усяго вам добрага, шчаслівага вандравання па цудоўнай краіне ведаў! А дапаможа вам у гэтым – самая галоўная кніга – Буквар. Прыміце ад шчырага сэрца яе ад адзінаццацікласнікаў!

(уручэнне падарункаў)

1 вяд. Свята без кветак – хіба гэта свята?

У вас у руках розных кветак багата!

Вучні! Настаўнікаў шчыра віншуйце,

Кветак для іх і любві не шкадуйце!



Вучні дараць кветкі настаўнікам. Гучыць музыка.

2 вяд. Празвініць званок – і без прынукі,

Весела па класах мы разыдземся.

І пачнецца зноў навука.

Ох, нялёгкая то штука!

Толькі без яе мы не абыдземся.

1 вяд. Па даўняй традыцыі навучальны год пачынаецца з рытуала

першага званка. Гонар даць яго прадстаўляецца вучням 1 класа Качкарыку

Мікіце і Шэман Алёне.

ЗВАНОК.

2 вяд. Вось і прагучаў першы школьны званок, ён абвясціў аб тым, што пачынаецца новы навучальны год.

1 вяд. І пачынаецца ён з першага ўрока “Дзякуй салдатам Перамогі за тое, што не ведаем вайны”, які праходзіць у рамках святкавання 70-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Паважаныя госці, бацькі, мы Вас запрашаем на першы ўрок!

2 вяд. А права першымі пакінуць ганаровую лінейку прадстаўляецца першакласнікам!

МУЗЫКА


Словы першакласнікаў


  1. Малюй, аловак, спраўна!

Пішы ты, ручка, роўна!
Бывай, садок наш любы,

нас кліча свет чароўны!


2. Нязведаных абшараў

раскрыем таямніцы.
Спяшаемся мы ў школу,

бо любім мы вучыцца!


3.Пачакайце нас, арэлі!
Нам сягоння не да вас!
Дружна складваем партфелі,
Мы ідзем у першы клас!

4. Не сумуйце, каруселі


І кулічыкі з пяску!
Мы цяпер за парты селі,
Дружна цягнем мы руку!

5. Да званка мы будзем рупна


Маляваць, чытаць, пісаць,
А пачнецца перапынак -
Пабяжым у двор гуляць!

6. Наш вясёлы звонкі мячык,


Лялькі, мішка, паравоз -
Паглядзі, вось-вось заплачуць…
Не, не трэба, цацкі, слёз!

7. Так вядзецца ўжо на свеце:


Хутка вырастаюць дзеці
І чародкаю вясёлай
Выпраўляюцца да школы!
8. Мама, я хачу чытацъ,
Мама, я хачу пiсаць.
Мама, свята сёння у нас,
Усе: Бо прыйшлi мы ў першы клас.


: cirin -> library
library -> Гісторыя школы ў вёсцы Цырын
library -> Цырынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад сярэдняя школа
library -> Удзел у фестывалі- конкурсе творчасці дзяцей і моладзі "Вянок славы" выцякае
library -> Конкурсная праграма праходзіла паміж дзвюма камандамі: "Кадзеты" Лукскай сш І "Памяць" Цырынскай сш-сада. Фотарэпартаж з вечара
library -> Студзень 2015г.№5 Фотарэпартаж з конкурсу вядучых
library -> Навагодні квз снежань 2014г., №4 Вясёлым, іскрыстым на гумар І смех атрымаўся навагодні баль у старшакласнікаў
library -> Урок матэматыкі ў 3 класе па тэме: " табліца множання ліку 8 І на лік 8"
library -> Вучнёўскага актыву; план работы калектыву па важнейшаму накірунку




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка