Сям’я – гэта адзінае цэлае. Добра, калі ў сям’і складваюцца сяброўскія, даверлівыя адносіны, калі ў вольны час можна заняцца ўсім разам карыснай, цікавай справай: намаляваць малюнак, адправіцца на экскурсію



Дата канвертавання22.07.2016
Памер16.13 Kb.
Сям’я – гэта адзінае цэлае. Добра, калі ў сям’і складваюцца сяброўскія, даверлівыя адносіны, калі ў вольны час можна заняцца ўсім разам карыснай, цікавай справай: намаляваць малюнак, адправіцца на экскурсію, схадзіць у лес па грыбы і па ягады. Для Грэцкага Мікіты і яго таты, а таксама Яўтушык Елізаветы і яе дзядулі любімы занятак - пісаць вершы.

Беларусь

Беларусь – край мілы, родны,

Нівы, рэчкі і лясы,

Нада мной - блакіт прасторны,

Свет, цяпло - у маёй душы,

Шэпат дрэў, савы гуканне,

Шум бярозовых гаёў,

Заранкі ранняе вітанне,

Песні рэк і ручаёў.

Грэцкі Мікіта, 1 «В» класс,

і Грэцкі А.Ф.

Сучасніку

Для чаго мы жывем на зямлі?

Каб заўсёды быў мір на планеце,

Каб шчаслівымі людзі былі

І не зведалі войнаў больш дзеці.

Каб свяціла аднолькава ўсім

Сонца: чорным і жоўтым, і белым -

І ў агні нагасак, хірасім

Больш ніколі жыццё не гарэла.

Не магу зразумець толькі тых,

Хто сумлення людскога не мае,

Сёння хто на святое святых

Свае рукі ў крыві падымае.

Каб не кануць у тлен небыцця,

Важна ўсім помніць ісціну гэту:

Не для войнаў ліхіх – для жыцця

Захаваць трэба нашу планету.

Хіба мала праблем на зямлі,

Дзе прыкласці ўсе сілы нам трэба,

Каб і мы, і нашчадкі маглі

Бачыць сонца і яснае неба?

Калі ж нам яе крэмзаць, дзяліць,

Наступіць можа час той, здаецца, -

Для таго, каб далей на ёй жыць,

Чалавеку не будзе ўжо месца.

Яўтушык Елізавета, 3 «А» класс,

і Курловіч В.І.





База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка