Сярэдняя школа №10 г. Рэчыцы” Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Шынгірэй М. А



Дата канвертавання14.07.2016
Памер273.11 Kb.



Дзяржаўная ўстанова адукацыі

Сярэдняя школа № 10 г. Рэчыцы”





Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Шынгірэй М.А.

Мэты урока:

навучальная: даць уяўленне пра асобу полацкай князёўны Рагнеды, акрэсліць асноўныя этапы яе жыцця, паказаць ролю гэтай славутай жанчыны ў станаўленні нашай дзяржаўнасці; паглыбіць веды вучняў па гісторыі нашай краіны; навучаць працы з мастацкай і навуковай літаратурай, з электроннымі сродкамі навучання;

развіццевыя: развіваць творчыя здольнасці вучняў, іх вобразнае мысленне; уменне дакладна высказвацца і абгрунтоўваць свій погляд; прыводзіць прыклады для падмацавання думкі, рабіць каментарыі і высновы;

выхаваўчая: абуджаць цікавасць да мінулага Беларусі; развіваць грамадзянскую і патрыятычную культуру; выхоўваць пачуцце адказнасці перад сучаснікамі і нашчадкамі.

Ход урока
I. Арганізацыйны момант (мэта этапу — псіхалагічная падрыхтаванасць класа да ўрока).

II. Паведамленне тэмы, мэты ўрока (тэма, мэты ўрока паступова з'яўляюцца на экране пры дапамозе праектара; настаўнік дае неабходныя каментарыі).

III. Уступнае слова настаўніка (на экране з'яўляецца выява вокладкі кнігі У. Бутрамеева «Вялікія і славутыя людзі зямлі беларускай» ).

Настаўнік. Перад вамі кніга «Вялікія і славутыя людзі зямлі беларускай». Звярніце, калі ласка, увагу на імя яе аўтара.

Група «біёграфаў» (на экране з'яўляецца партрэт У. Бутрамеева).

Паведамленне пра жыццё і творчасць пісьменніка

Уладзімір Пятровіч Бутрамееў нарадзіўся 20 сака-віка 1953 года ў вёсцы Расна Горацкага раёна Магілёўскай вобласці ў сям'і настаўнікаў. У 1974 годзе скончыў геаграфічны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута. Настаўнічаў у школах Горацкага і Чэрыкаўскага раёнаў. Скончыў Вышэйшыя двухгадовыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў у Маскве, а таксама Вышэйшыя літаратурныя курсы.

Пачаў друкавацца ў 1982 годзе. Піша на беларускай і рускай мовах. У 1993 годзе пабачыў свет зборнік прозы на беларускай мове «Задарожжа». Аўтар кніг аповесцей і апавяданняў на рускай мове «Любить и верить» і «Сдвиженье». Кніга «Вялікія і славутыя людзі зямлі беларускай» вытрымала некалькі выданняў.

Выступае як драматург. Напісаў п'есы «Ізноў Несцерка», «Страсці па Аўдзею», «Чужыя грошы», аднаактоўку «Живите надеждой». Адзін з аўтараў сцэнарыя тэлефільма «Наш сад».

На сакавік 2013 года прыпадае 60-гадовы юбілей пісьменніка.

IV. Абарона праекта.

Пачынае ціха гучаць музыка; можна выкарыстаць мелодыю Эніа Марыконэ (пошук у інтэрнэце: Ennio Morricone. In Fondo Al Miei Occhi).

Настаўнік. Праз смугу стагоддзяў з пажаўцелых старонак летапісаў паўстаюць перад намі велічныя постаці сыноў і дачок беларускага народа, якія пакінулі значны след у яго гісторыі і культуры. Гэта былі дзяржаўныя і культурныя дзеячы Беларусі — Рагвалод, Раг-неда, Усяслаў Чарадзей, Ефрасіння Полацкая, Кірыл Тураўскі і яшчэ шмат выдатных асоб.

Сёння ж нас запрашае зазірнуць у чароўнае заслаўскае люстэрка полацкая князёўна Рагнеда — асоба яркая, неардынарная. Яна — адраджэнка нашай дзяржаўнасці, маці сла-вутых дзяцей, вядомых не толькі ў Беларусі, але і далека за яе межамі.

Праз свайго сына Ізяслава славутая палачанка паклікала суайчыннікаў адстойваць незалежную дзяржаўнасць. А таксама паказала сваім прыкладам шлях да моцы духоўнай — узвышацца сэрцам, розумам, душою. I заслужыла нябеснае благаславенне, бо знак Хрысто-вага прыняцця яе душы — народная памяць, людская любоў.

Група «чытальнікаў» (вучань выконвае верш Я. Квяткоўскай «Апостал духу» ).

Станцыя грукоча,



А навокал — ціша.

Выспелыя травы

Ветрыкам калыша.

Ціхае прадмесце,

Усё як і належыць.

Неба падпіраюць

Сцены белай вежы.

Вузкая сцяжынка,

Што вядзе да храма,

Крытая асфальтам —

Да мясцовай крамы...

Праімчаўся хлопчык

На веласіпедзе:


  • Ў школе нам казалі

  • Нешта аб Рагнедзе.

  • Жвавая бабуля:

  • Мне ці тое ведаць!?

  • Ведала — забыла

  • Гэтую Рагнеду.

  • Прыхаджанка храма

  • Вочы апускае:

  • Гэтая легенда — глыбіня такая...

  • Праз смугу стагоддзяў,

  • Ліхалецця скруху

Паўстае Рагнеда

Як апостал духу.

Настаўнік. Рагнеда — князёўна з трыма імёнамі. Чаму? Давайце гэта высветлім.

Два тыдні таму назад клас быў падзелены на тры групы, кожная з якіх рыхтавала свой міні-праект, прысвечаны аднаму з перыядаў жыцця полацкай князёўны.

Кіраўнік I групы. Наша суполка рыхтавала праект, прысвечаны полацкаму перыяду жыцця князёўны. Мы зазірнулі ў чароўнае люстэрка і ўбачылі старажытны Полацк, а ў ім маладую і прыгожую дзяўчыну — Рагнеду. Уладзімір Бутрамееў зазначае: «Слава пра яе прыгажосць дайшла і да Ноўгарада і Кіева».

Група «рэжысёраў» дэманструе на экране ўрывак з фільма «Женщины в русской истории. Рогнеда» (пошук у інтэрнэце па адрасе: www.redmediatv.ru/uideo.php ).

Група «мастакоў» дэманструе на экране слайд з выявай геаграфічнай карты, на якой адлюстраваны ўсходнеславянскія землі X ст.


Група «гісторыкаў» (адзін з вучняў выступав з каментарыем). На беразе рэчкі Палаты, што ўпадае ў імклівую Дзвіну, стаіць Полацк — горад велічны, горды і высакародны, як і людзі, што жывуць у ім. Гледзячы на карту, яго становішча можна ахарактарызаваць так — «паміж небам і зямлёй». На поўначы існаваў Ноўгарад на чале з князем Уладзімірам, а на поўдні ляжаў старажытны Кіеў на чале з Яраполкам. Хутка паміж імі пачалася вайна за тое, каму быць галоўным князем. Полацкае княства ляжала на шляху абодвух братоў, і менавіта з ім яны марылі заключыць палітычны саюз. «I Яраполк, і Уладзімір хацелі перацягнуць полацкага князя на свой бок і спадзяваліся на яго дапамогу», — зазначае Уладзімір Бутрамееў.



Група «мастакоў» дэманструе на экране слайд «Рагвалод».


Група «гісторыкаў». У княстве вала-дарыць Рагвалод, горад радуецца Рагнедзе.



Група «мастакоў» дэманструе на экране слайд «Юная Рагнеда».

Група чытальнікаў (адзін з вучняў каменціруе слайд урыўкам з паэмы Л. Случаніна «Рагнеда»).

Залацістыя косы ёй сонца дало,

Дало неба ёй сінія вочы;

На квяцістым лугу за вішнёвым сялом

Дала лілія стан ёй дзявочы...


Група «аналітыкаў»

Першы вучань. З партрэта на нас глядзіць прыгожая дзяўчынка 12— 14 гадоў.

Другі вучань. Як і ў многіх беларусаў, валасы ў яе светлыя.

Трэці вучань. Вочы — сінія, як хвалі Дзвіны. А ў вачах толькі шчасце: яна любімая ўсімі — бацькамі, народам, полацкай зямлёй і нават самім жыццём.

Чацвёрты вучань. Аб характеры нашай гераіні дакладна скажуць словы з паэмы Л. Случаніна «Рагнеда»:

Навучыла жыццё волю светлую піць

I ніколі не знацца з прымусам.

Навучыла зямля, як радзіму любіць,

Як любіць крывічан-беларусаў.

Настаўнік. Вызначце асноўныя рысы характеру Рагнеды.



Група «аналітыкаў»
Першы вучань. Добрая і паслухмяная дачка.

Другі вучань. Аўтар называв яе «гордая палачанка».

Трэці вучань. Любіміца палачан.

Чацвёрты вучань. Патрыётка свайго краю.

Настаўнік. I сапраўды, здавалася, шчасцю не будзе канца. Але лес вырашыў інакш...

Пачынае гучацъ трывожная музыка, можна скарыстацъ мелодыю Эніа Марыконэ (пошук у інтэрнэце: Ennio Morricone. Ghost).

Група «гісторыкаў». Як ужо казалася вышэй, і Яраполк, і Уладзімір хацелі перацягнуць на свой бок полацкага князя, бо спадзяваліся на яго дапамогу. I таму пасваталіся да Рагнеды.

Настаўнік. Які шлях выбірае Полацк?



Група «мастакоў» дэманструе слайды з партрэтамі Яраполка і Уладзіміра.

Вучань (каменціруе). Рагнеда аддае перавагу Яраполку і кажа: «Не хачу разуці рабыніча», і гэтыя словы вызначылі лес Полацка і самой полацкай князёўны.



Група «чытальнікаў» робіць паэтычны каментарый.

Першы вучань.

I Рагнеда, душою не крывячы,

Адказала усім на бяду:

— Не жадаю разуці рабыніча,

3 Яраполкам я шчасце знайду.

Другі вучань.

Маладое князёўны рашучы адказ

На Ўладзіміра громам зваліўся.

А дружыннік, што выканаў княжы наказ,

Безгаловым на дол паваліўся...

На залітым крывёю ганку

Князя чорныя думы грызуць:

«Я прымушу цябе, палачанку,

Мае стройныя ногі разуць!»

Настаўнік. Блізіўся час вяселля і для Рагнеды; ужо людзі глядзелі на яе як на кіянку, ці, інакш кажучы, кіяўлянку, не сваю; казалі ёй на развітанне: «Хутка табе ад нас, апошнія дні на бацькаўшчыне, на роднай зямлі».



Пачынае гучацъ музыка, можно, скарыстацъ наступную мелодию (пошук у інтэрнэце: Darksun. Memento Mori).

Група «мастакоў» дэманструе слайд «Разбурэнне Полацка».


Група «гісторыкаў». Гордая палачанка адмовіла паслам кіеўскага князя. Уладзімір не дараваў маладой князёўне адмовы і загадаў разбурыць Полацк дашчэнту. Адчайна змагаліся палачане за годнасць свайго горада і княства, але сілы былі няроўныя. Рагвалод і два браты Рагнеды загінулі, войска было разбіта. Большая частка жыхароў загінула, а ад горада засталося толькі папялішча...

Трупа «мастакоў» дэманструе слайд «Крывавае вяселле».

Група «гісторыкаў». Вораг ступіў у горад. Уладзімір сілком прымусіў Рагнеду стаць яго жонкай. А каб заўсёды памятала пра паражэнне Полацка, даў ёй другое імя — Гарыслава...

Настаўнік. На гэтым полацкі перыяд жыцця Рагнеды скончыўся. Давайце адзначым шлях палачанкі на дошцы.

Дэманструецца слайд з партрэтам юнай Рагнеды, пад ім змешчаны подпіс: «Полацк. Рагнеда».

Група «аналітыкаў». Гэты перыяд жыцця Рагнеды можна вобразна ахарактарызаваць так — «Вольная птушка з берагоў Дзвіны».


V. Фізкультхвілінка.

VI. Працяг вывучэння тэмы.

Настаўнік. А цяпер пачынае сваю працу другая група.

Кіраўнік II групы. Мы рыхтавалі задание ў рамках праекта, прысвечанага кіеўскаму перыяду жыцця славутай беларускай князёўны.

Пачынае гучацъ музыка Марыса Равеля «Павана для інфанты».

Група «мастакоў» дэманструе слайд «Партрэт Гарыславы».

Група «аналітыкаў». Калі паглядзець на партрэт Гарыславы, то першае, на што звяртаеш увагу, — вочы, а ў іх боль, адзінота і адчай. Гэта гаворыць аб тым, што яе жыццё з Уладзімірам не было шчаслівым. Не магла Рагнеда дараваць мужу таго, як ён абышоўся з яе сям'ёй і Полацкам.

Група «гісторыкаў». Аднойчы, калі Уладзімір заснуў, Рагнеда наважылася забіць яго. Але нічога не атрымалася. Князь прачнуўся і адабраў нож.

Група «мастакоў» дэманструе слайд «Замах на жыццё Уладзіміра».

Група «чытальнікаў».

Страшнай пометы нязгасным агнём Разгаралася шчырае сэрца: — Той, хто плаціць няволяй і злом, Ад рукі мае мусіць памерці!

Група «рэжысёраў» дэманструе на экране ўрывак з фільма «Женщины, в русской истории. Рогнеда» (пошук у інтэрнэце па адрасе: www.redmediatv. ru/video.php).

Група «мастакоў» дэманструе слайд «Пакаранне Рагнеды».


Група «гісторыкаў». Разгневаны Уладзімір загадаў Рагнедзе апрануць самае прыгожае адзенне, у якім яна хоча памерці, сесці на ложак і чакаць смерці, а сам пайшоў па меч. А калі вярнуўся, каб забіць гордую палачанку, сын аклікнуў яго:

— Бацька, ты тут не адзін!

Уладзімір убачыў сына, у руках якога быў аголены меч, сумеўся і не крануў Рагнеду.

Група «мастакоў» дэманструе слайд «Баяры вырашылі лес Гарыславы».

Група «аналітыкаў». Уладзімір сабраў баяр і расказаў ім пра тое, што здарылася. Баяры параілі яму адпусціць Рагнеду з сынам на радзіму — у Полацкае княства. Але Полацк быў разбураны, і Уладзімір загадаў пабудаваць для сваёй былой жонкі новы горад і назваў яго імем сына, які ўратаваў маці ад смерці, — Ізяславам (цяпер Заслаўе)...



Пытанне групе «аналітыкаў». Якой пакідала Рагнеда Кіеў?

Першы вучань. Няскоранай.

Другі вучань. 3 надзеяй на адраджэнне роднага горада.

Трэці вучань. Яна захавала свой жаночы гонар, не стала рабыняй, не забыла пра за-бойства бацькоў, пра спустошаную Айчыну.

Чацвёрты вучань. Гарыслава марыла жыць па сваёй волі.

Настаўнік. Здавалася, што новае вольнае жыццё зусім побач. Але лес зноў вырашыў па-свойму...

Група «гісторыкаў». Князь Уладзімір прыняў хрысціянства. Хутка ён вырашыў аб-вянчацца з прынцэсай Ганнай. Паўстала пытанне: што рабіць з Гарыславай?

Уладзімір прапанаваў ёй выбраць сабе мужа.

Група «аналітыкаў». I на гэты раз Рагнеда была духоўна прыгажэйшай і больш высакароднай за свайго былога мужа. Горда адказала яму: «Царыцай я была, царыцаю і застануся, і нічыёй рабыняй не буду. А калі ты хрысціўся, дык я буду нявестай Хрыстовай».

Настаўнік. На гэтым скончылася другое жыццё полацкай князёўны. Як вы можаце яго ахарактарызаваць?

Група «аналітыкаў». Другі перыяд жыцця Рагнеды-Гарыславы быў звязаны з кіеўскім князем Уладзімірам. Яго называлі «Чырвонае Сонейка». Таму мы спыніліся на такім азначэнні — «Абпаленая "Сонейкам"».

Настаўнік. Давайце пазначым далейшы шлях палачанкі на дошцы.



Дэманструюцца партрэты з подпісамі: 1) Полацк. Рагнеда — вольная птушка з бера-гоў Дзвіны; 2) Кіеў. Гарыслава — абпаленая «Сонейкам».

Настаўнік. Далей паслухаем справаздачу трэцяй групы.

Кіраўнік III групы. Мы рыхтавалі праект, прысвечаны заслаўскаму перыяду жыцця нашай гераіні.

Група «рэжысёраў» дэманструе на экране ўрывак з фільма «Женщины в русской истории. Рогнеда» (пошук у інтэрнэце па адрасе: www.redmediatv. ru/video.php).

Пачынае гучацъ музыка.

Група «гісторыкаў». Пасля прыняцця хрысціянства Рагнеда заснавала пад Ізяславам ці не першы ва Усходняй Еўропе жаночы манастыр і пастрыглася ў манашкі пад імем Анастасія.

На жаль, не захавалася летапісных звестак пра гэты перыяд жыцця Рагнеды-Анастасіі.

Група «мастакоў» дэманструе слайд «Партрэт Анастаса».

Група «аналітыкаў». Нельга сказаць, што з гэтага партрэта на нас пазірае шчаслівая жанчына. Ва ўсмешцы — добра прыхаваная туга і адзінота. Яна глядзіць на маладзенькія галінкі вярбы і думае не пра Гарыславу, не пра Анастасію, а пра Рагнеду — вольную птушку з берагоў Дзвіны.

Група «чытальнікаў» (адзін ці два вучні выконваюцъ верш В. Шніпа «Рагнеда ў манастыры» ).

За манастырскаю сцяною травы

Шумяць аб волі на сямі вятрах.

I хоць Рагнеда стала Гарыславай,

Яна Рагнедай будзе у вяках.

Ёй сняцца па начах Айчыны гоні

I прыгажуні дочкі і сыны.

I нішчаць ціш Уладзіміра коні

I шум іх ціхне ў холадзе сцяны.

За манастырскаю сцяной — былое,

За манастырскаю сцяной — прасцяг...

Рагнеда — нашае імя святое,

Як вечны Зніч, нам асвятляе Шлях.
Група «аналітыкаў». Як бы ні склалася зямное жыццё Рагнеды, яна зрабіла крок у вечнасць няскоранай, поўнай мар пра лепшае жыццё нашчадкаў, у тым ліку і нас з вамі. Таму трэцяму, апошняму, перыяду жыцця славутай князёўны мы далі такое азначэнне — «Апостал духу».

Настаўнік. Давайце пазначым на дошцы апошні перыяд жыцця Рагнеды.



Дэманструецца партрэт славу тай палачанкі з подпісам: «Заслаўе. Анастасія — апостал духу». У выніку на дошцы атрымалася своеасаблівая міні-хроніка жыцця полацкай князёўны.

Настаўнік. Такім чынам, цяпер мы выразна ўяўляем тры этапы жыццёвага шляху палачанкі Рагнеды.

Давайце звернемся да эпіграфаў (на экране з'яўляюцца фотаздымкі беларускіх краявідаў ).

• Чаму жыве памяць пра Рагнеду? (У. Бутрамееў піша: «...Кожны народ памятае заснавальнікаў княжацкіх і царскіх дынастый. У нас гэта Рагвалод і яго дачка Рагнеда, дзеці і ўнукі якой прадоўжылі дынастыю полацкіх князёў».)



  • Чаму аўтар называв яе апосталам духу? (Рагнеда прыняла хрысціянства, стала ма-нашкай, прысвяціла сваё жыцц'ё служэнню Богу. Яна была чалавекам вялікай унутранай моцы і сілы.)

  • Як можна суаднесці словы У. Караткевіча з тэмай урока? (Жыццё славутай Рагнеды — частка мінулага Полацка, нашай беларускай зямлі. А мінулае трэба ведаць, вывучацъ, шанаваць і берагчы. Рагнеда — адна з самых вядомых I выдатных жанчын у гісторыі Беларусі.)


VII. Падвядзенне вынікаў.

Настаўнік. Рагнеда-Гарыслава-Анастасія... Гэта трыадзінае імя ідзе побач з намі не адно стагоддзе. Дзякуючы яму народу вяртаецца гістарычная памяць, бо ў нашых каранях і вытоках — наша сучаснасць і будучыня.

Асобе і жыццю славутай палачанкі прысвечаны паэмы Л. Случаніна «Рагнеда», Т. Бондар «Рагнеда», А. Вольскага «Выгнанне Рагнеды», аповесць К. Тарасава «Тры жыцці княгіні Рагнеды», п'есы I. Чыгрынава «Звон — не малітва», А. Дударава «Палачанка»...

А чаму навучыла вас Рагнеда? (Прыкладныя адказы вучняў: легендарная палачанка вучыць мужнасці, годнасці, моцы духоўнай — узвышацца сэрцам, розумам, душой, любіць сваю Радзіму, ганарыцца сваімі продкамі, якія былі мужныя і прыгожыя...)



Група «мастакоў» дэманструе слайд «Гарадзішча "Замэчак"».

Група «гісторыкаў».У Заслаўі на пачатку 1990-х гадоў быў пабудаваны помнік «Тысячагоддзе праваслаўнай царквы на Беларусі». Гэтае месца называецца «Замэчак», яно з'яўляецца напамінкам старажытнай гісторыі. Гарадзішча «Замэчак» было заснавана ў X—XI стст. Менавіта тады Рагнеда разам з сынам Ізяславам была адпраўлена на бацькоўскія землі. Лічыцца, што яна жыла тут да моманту свайго пострыгу. Мясцовая назва «Замэчка» — магіла Рагнеды-Анастасіі. Паводле легенды, манашка была пахавана менавіта на гэтым месцы.



Група «мастакоў» дэманструе слайд «Помнік Рагнедзе і сыну яе Ізяславу».

Пачынае гучацъ музыка (мелодыя Эніа Марыконэ).

Настаўнік. А закончыць наш урок мне хацелася б такімі словамі: «Будзе вечна свяціцца Рагнеды імя...», бо яна заслужыла ў нашчадкаў паважлівага стаўлення, духоўнай пераемнасці. Тысячагадовы ўрок по-лацкай князёўны прадаўжаецца. Будзем ўдумлівымі і ўдзячнымі вучнямі.

Група «чытальнікаў» (усе разам).

Малітвай стаць на ўсё жыццё павінна:

Дзе б ты ні жыў і што б ты ні рабіў,

Не разлюбі Айчыну і жанчыну,

I род свой, і народ не разлюбі!

VIII. Ацэнка ведаў і ўменняў вучняў (два варыянты — на выбар настаўніка).

Варыянт I

А) «Ты — мне, я — табе» (з каментарыямі настаўніка і вучняў).




Удзельнікі

Адзнака вучняў

Адзнака настаўніка

Група «біёграфаў»







Група «гісторыкаў»







Група «аналітыкаў»







Група «мастакоў»







Група «рэжысёраў»







Група «чытальнікаў»







Б) Настаўнік каменціруе адзнакі вучняў. В) Узнагароджванне дыпломамі «Лепшы гісторык», «Лепшы чытальнік вершаў» і г. д.
Варыянт II

А) Карткі з пытаннямі:



  1. Назавіце першага вядомага полацкага князя. (Рагвалод.)

  2. Назавіце найболын уплывовыя суседнія княствы. (Наўгародскае і Кіеўскае.)

  3. Жонкай якога князя стала Рагнеда? (Князя Уладзіміра.)

  4. Размяркуйце імёны ў храналагічнай паслядоўнасці: Гарыслава, Анастасія, Рагнеда. (Рагнеда, Гарыслава, Анастасія.)

  1. Які горад быў пабудаваны для Рагнеды і Ізяслава? (Ізяслаў, цяпер Заслаўе.)

  2. Назавіце творы беларускай літаратуры, у якіх створаны вобраз Рагнеды. (Паэмы Л. Слу-чаніна «Рагнеда», Т. Бондар «Рагнеда», А. Волъскага «Выгнанне Рагнеды», п'еса А. Дударова «Палачанка»...)

Б) Настаўнік выстаўляе і каменціруе адзнакі вучняў.

В) Узнагароджванне дыпломамі «Лепшы гісторык», «Лепшы чытальнік вершаў» і г. д.


IX. Рэфлексія (два варыянты — на выбар настаўніка ).
Варыянт I Табліца «Улік дасягненняў»


Від працы

Умею

Бываюць цяжкасці

Не ўмею

1. Праца з тэкстам твора










2. Праца з навуко-вай літаратурай










3. Падбор ілюстра-цыйнага матэрыялу










4. Выразнае чытанне вершаў










5. Праца з ЭСН










Варыянт II «Зорнае неба»

  1. Вучням раздаюцца папяровыя зоркі, на якіх трэба пазначыць або момант урока, які запомніўся болын за ўсё, самае цікавае заданне; або тое, чаму вучань навучыўся, што яго ўсхвалявала (узрадавала, засмуціла, здзівіла) і г. д.

  2. Зоркі з надпісамі размяшчаюцца на «небе» — ватмане ў выглядзе зорнага неба. Вучні выбіраюць для сябе зорачку, колер якой найбольш адпавядае іх настрою. Потым усе зоркі размяшчаюцца на «небе».

X. Дамашняе задание (на выбар вучняў).

  1. Пісьмова адказаць на пытанні вучэбнага дапаможніка, змешчаныя пасля твора.

  2. Напісаць выказванне на тэму «Для мяне ганарова быць нашчадкам Рагнеды, таму што...».



База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка