Таццяна Дасаева Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт



Дата канвертавання17.06.2016
Памер47.07 Kb.
Таццяна Дасаева

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт


Рэаліі і перспектывы фарміравання Мытнага саюза ў адлюстраванні беларускіх друкаваных СМІ
4 кастрычніка 2007 г. кіраўнікі шасці дзяржаў ЕўрАзЭС прынялі рашэнне аб стварэнні Мытнага саюза трох дзяржаў – Расіі, Беларусі, Казахстана. Далучэнне да саюза астатніх удзельнікаў ЕўрАзЭС (Кіргізіі, Такжыкістана, Узбекістана) будзе адбывацца паступова па меры падрыхтаванасці іх эканомік. Мытны саюз фарміруецца ў адпаведнасці з міжнароднымі нормамі і правіламі: з адзіным тарыфам, адзінай мытнай тэрыторыяй і адзінымі знешнімі межамі. У снежні 2008 г. быў падпісаны шэраг дакументаў і цалкам сфарміраваны дагаворны пакет з 37 дакументаў, якія складаюць прававую аснову Мытнага саюза. Былі таксама ўхвалены прапановы па этапах і тэрмінах фарміравання адзінай мытнай тэрыторыі Расіі, Беларусі, Казахстана: папярэдні – да 1 студзеня 2010 г., першы – да 1 ліпеня 2010 г., другі – да 1 ліпеня 2011 г.З 1 студзеня 2009 г. пачаў дзейнічаць наднацыянальны орган Мытнага саюза – Камісія Мытнага саюза, старшынёй якога з расійскага боку з’яўляецца першы віцэ-прэм’ер урада РФ Ігар Шувалаў. Вышэйшы орган Мытнага саюза – Міждзяржаўны Савет (Міждзяржсавет) ЕўрАзЭС.

У вядучых дзяржаўных рэспубліканскіх газетах «СБ – Беларусь сегодня» ( і дадатку да газеты «Союз»), «Рэспубліка», «Звязда», «Народная газета» знайшлі шырокае адлюстраванне пытанні, звязаныя з Мытным саюзам. Асабліва шмат матэрыялаў з’явілася ў трэцім квартале 2010 г., калі пачаўся новы этап фарміравання Мытнага саюза: этап пераадолення канфліктаў і вырашэння спрэчных пытанняў паміж краінамі-ўдзельніцамі, рэалізацыі намечаных планаў, вызначэння перспектыў.

Разнастайнасць падыходаў да асвятляемай тэмы вызначаецца назвамі рубрык («Сотрудничество», «Интеграция», «Национальный интерес», «Экономика без границ», «Гость редактора», «Новость в номер», «Комментарий», «Компетентно»); загалоўкамі публікацый («Тройственный союз», «Тройной интерес. Позиция Беларуси учтена при создании Таможенного союза», «На единой таможенной территории», «В рамках Таможенного союза», «Таможенный союз подготавливает к модернизации экономик», «ТС: как это работает?», «Четыре плюса. Санитарный контроль в Таможенном союзе должен быть четким и прозрачным», «Беларусь можа пайсці на кампрамісы ў Мытным саюзе пры раўнапраўным і паважлівам стаўленні», «Мытны кодекс Мытнага саюза ў адносінах паміж Беларуссю, Расіяй і Казахстанам уступае у сілу 6 ліпеня 2010 года» і інш.); крыніцамі інфармацыі (Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, БЕЛТА, іншыя інфармацыйныя агенцтвы, аўтарскія матэрыялы); жанравымі формамі публікацый (інфармацыйная заметка, каментарый, інтэрв’ю, аналітычны артыкул).

На старонках рэспубліканскіх газет адлюстраваны пазіцыі краін-удзельніц Мытнага саюза, агучаныя з боку Беларусі – Прэзідэнтам РБ Аляксандрам Лукашэнка («Звязда», 2 чэрвеня 2010 г.), віцэ-прэм’ерам Андрэем Кабяковым («Народная газета», 7 ліпеня 2010 г.);боку Расіі – Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Расіі ў РБ Аляксандрам Сурыкавым («Рэспубліка», 25 сакавіка 2010 г.), першым намеснікам старшыні РФ Ігарам Шувалавым («Звязда», 2 чэрвеня 2010 г.), адказным сакратаром Камісіі Мытнага саюза Сяргеем Глазьевым («Союз», 29 ліпеня 2010 г.); з боку Казахстана – Прэзідэнтам Нурсултанам Назарбаевым («Рэспубліка», 6 ліпеня 2010 г.) і інш.

Чытачы газет атрымалі падрабязную інфармацыю пра пасяджэнне Міждзяржсавета ЕўрАзЭС, якое адбылося 5 чэрвеня 2010 г. у Астане, дзе кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі рэалізацыю другога этапа фарміравання Мытнага саюза. Яны дамовіліся аб неабходнасці актывізацыі распрацоўкі пагадненняў па фарміраванні Адзінай эканамічнай прасторы паміж трыма краінамі. Усе пагадненні павінны быць распрацаваны да 1 студзеня 2011 г. Наступнае пасяджэнне Міждзяржсавета на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў пройдзе ў другой палове снежня 2010 г. у Маскве. Аналізу гэтых пытанняў прысвечаны матэрыялы «На единой таможенной территории.» («Рэспубліка», 6 ліпеня 2010 г.), «Мытны кодэкс Мытнага саюза ў адносінах паміж Беларуссю, Расіяй і Казахстанам уступае ў сілу з 6 ліпеня 2010 года» («Звязда», 6 ліпеня 2010 г.).

Не засталіся па за ўвагай газет і спрэчныя пытанні, канфлікты, сутыкненні ітарэсаў краін-удзельніц Мытнага саюза (газавы канфлікт, «харчовыя войны», мытныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, інфармацыйны прэсінг). Тым не менш, у крытычных матэрыялах побач з канкрэтным аналізам сітуацыі, фактаў прапаноўваліся кампрамісныя рашэнні («Беларусь можа пайсці на кампрамісы ў Мытным саюзе пры раўнапраўным і паважлівым стаўленні», «Звязда», 2 чэрвеня 2010 г.), выказваліся спадзяванні, што этап узгаднення пазіцый застаўся ў мінулым, наперадзе – канкрэтная праца, напаўненне планаў рэальнымі справамі («Тройственны союз», «Народная газета», 6 ліпеня 2010 г.), давалася інфармацыя пра здейсненае. Так, у матэрыяле пад назвай «Тройной интерес. Позиция Беларуси учтена при создании Таможенного союза» («Народная газета» 7 ліпеня 2010 г.), адзначалася, што «грандыёзныя планы, нягледзячы на розныя падводныя плыні, увасобіліся ў жыццё: на тэрыторыі Беларусі, Расіі, Казахстана з 6 ліпеня ўступае ў сілу Мытны кодэкс Мытнага саюза і ўтвараецца адзіная мытная тэрыторыя».

Асобае месца сярод публікацый займаюць матэрыялы, у якіх разглядаюцца канкрэтныя змены ў функцыянаванні Мытнага саюза, прычым тут выкарыстоўваюцца кампетэнтныя выказванні спецыялістаў адпаведнай галіны, змяшчаецца даведчая інфармацыя, куды можна звярнуцца для ўдакладнення ўзнікшых пытанняў (сайты Камісіі Мытнага саюза, Міністэрства аховы здароўя РБ, тэлефоны аператыўна-інфармацыйнага цэнтра і інш.)

Ірына Юзвак у публікацыі «ТС: как это работает?» («СБ – Беларусь сегодня», 8 ліпеня 2010 г.), спасылаючыся на выказванні намесніка старшыні Дзяржаўнага камітэта Сяргея Барысюка, паведамляе аб новаўвядзеннях, якія адбываліся у правілах, што існавалі ў Мытным саюзе да 6 ліпеня 2010 г. У прыватнасці, у публікацыі паведамляецца пра новыя нормы: павелічэнне вагі і сумы ўвозімых у краіну тавараў; змене правілаў увозу бытавой тэхнікі, спіртных напояў, тытуневых вырабаў; павелічэнні пошлін на ўвозімыя фізічнымі асобамі мікрааўтобусы і інш. Засяроджваецца ўвага на тым, што пералічаныя новаўвядзенні дзейнічаюць па перыметру межаў усяго Мытнага саюза.

У матэрыяле «В рамках Таможенного союза» («Рэспубліка», 15 ліпеня 2010 г.) карэспандэнт БЕЛТА паведамляе, што ў Мінску адбыўся семінар «Тэхнічнае рэгуляванне ў Мытным саюзе», на якім старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Беларусі Валерый Карашкоў заявіў, што ў Мытным саюзе пачаў дзейнічаць адзіны пералік прадукцыі, які падлягае абавязковай ацэнцы (пацвярджэнню) адпаведнасці з выдачай адзіных дакументаў. Правамоцным адзіны пералік прадукцыі будзе на працягу пераходнага перыяду да 1 студзеня 2012 г., калі пачнуць дзейнічаць адзіныя тэхнічныя рэгламенты Мытнага саюза.

У аналітычным артыкуле Людмілы Габасавй, як сведчыць сама яго назва «Четыре плюса. Санитарный контроль в Таможенном союзе должен быть четким и прозрачным» («Союз» 5 снежня 2010 г.), даецца інфармацыя пра канкрэтныя меры па ўдасканаленні санітарнага кантролю, што стала магчымым пасля ўступлення ў сілу 1 ліпеня 2010 г. Пагаднення Мытнага саюза па санітарных мерах. Аўтар абапіраецца на меркаванні галоўнага дзяржаўнага ўрача Беларусі Вялянціна Качана.



Такім чынам, на старонках беларускіх дзяржаўных СМІ адлюстраваны як глабальныя змены, так і канкрэтныя новаўвядзенні, што адбыліся ў Мытным саюзе. Раскрыты супярэчнасці і складанасці фарміравання Мытнага саюза і шляхі іх пераадолення. Адзначаны перспектывы далейшай дзейнасці па шляху інтэграцыі.
: bitstream -> 123456789 -> 18656
123456789 -> Марына Шода «Несучы хвалу красе» (паэзія Уільяма Батлера Ейтса)
123456789 -> Гісторыя беларускай літаратуры (ХІХ ст. – 1970-я гады ХХ ст.)
123456789 -> П. С. Лопух гідралогія сушы частка 2 (агульная гідралогія)
123456789 -> П. С. Лопух, А. А. Макарэвіч
123456789 -> Праявы масавай культуры ў дыскурсе смі, альбо да праблемы гуманізацыі медыясферы
123456789 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
123456789 -> 1. Гістарычныя ўмовы ўзнікнення новай беларускай літаратуры. Асноўныя літаратурныя напрамкі канца ХVІII – пачатку ХІХ стст. І іх выражэнне ў беларускай літаратуры
123456789 -> Гісторыя старажытнай грэцыі І рыма (Фядосік В. А.)




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка