Таццяна Падаляк Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт прафесiяналiзм I маральны выбар журналiста



Дата канвертавання03.06.2016
Памер50.41 Kb.


Таццяна Падаляк

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
ПРАФЕСIЯНАЛIЗМ I МАРАЛЬНЫ ВЫБАР ЖУРНАЛIСТА
У працэсе прафесійнай дзейнасці журналіст досыць часта сутыкаецца з праблемай маральнага выбару. Сярод умоў, неабходных для ажыццяўлення рэальнага маральнага выбару, можна вылучыць наступныя: адсутнасць прамога прымусу і забаронаў, асэнсаванне варыянтаў выбару і прадбачанне яго магчымых наступстваў.

Маральны выбар – усвядомлены выбар таго ці іншага сцэнарыю паводзінаў у адпаведнасці з асабістымі маральнымі ўстаноўкамі; гэта самавызначэнне асобы ў дачыненні да маральнай матывацыі, сістэмы каштоўнасцей, аксіялагічнай арыентацыі і ўласнай пазіцыі. Такім чынам, журналіст, робячы маральны выбар, або аддае перавагу маральным каштоўнасцям, або адступаецца ад іх дзеля мэтазгоднасці, практычнага поспеху, асабістых інтарэсаў і выгады.

На працягу многіх гадоў вядзецца палеміка адносна вядомага здымка «Голад у Судане», за які амерыканскі журналіст Кевін Картэр (англ. Kevin Carter) атрымаў Пулітцэраўскую прэмію (англ. Pulitzer Prize) – адну з самых прэстыжных узнагарод ЗША ў галіне журналістыкі. Вясной 1993 года Картэр прыляцеў у Судан здымаць сцэны голаду. У полі, парослым дробным хмызняком, ён пачуў ціхі плач і ўбачыў знясіленую дзяўчынку, якая памірала ад голаду: бацькі пакінулі яе ненадоўга, каб разгрузіць самалёт з гуманітарнай дапамогай. За спінай дзяўчынкі сядзеў грыф-сцярвятнік. Асцярожна, каб не спудзіць птушку, Кевін зрабіў некалькі здымкаў і стаў чакаць, што грыф расправіць крылы, і з’явіцца магчымасць зрабіць яшчэ лепшы, больш эфектны кадр. Аднак птушка не варушылася, а дзяўчынка сабрала апошнія сілы і папаўзла... Газета The New York Times адразу купіла гэты фотаздымак, які стаў сімвалам гаротнага становішча ў Афрыцы і адразу зрабіў Кевіна Картэра знакамітым. А што здарылася з дзяўчынкай, чаму фатограф ёй не дапамог? – гэтыя пытанні гучалі ўсё часцей. Кевіна параўноўвалі са сцярвятнікам на здымку: чалавек, які спакойна наладжвае свой аб'ектыў, каб зняць пакуты маленькай дзяўчынкі, – усё роўна што драпежнік, яшчэ адзін сцярвятнік. Глыбокая дэпрэсія прывяла фотарэпарцёра да самагубства, ён звёў рахункі з жыццём у ліпені 1994-га, праз тры месяцы пасля атрымання Пулітцэраўскай прэміі, у 33-гадовым узросце.

Ці можа журналіст грэбаваць маральнымі нормамі дзеля выканання прафесійнага доўгу? Гэтае пытанне абмяркоўвалі на старонках газеты “Советская Белоруссия” (11.04.2009) аўтары рубрыкі “Спор-площадка” Раман Рудзь і Андрэй Дзяменцьеўскі – акурат на прыкладзе здымка «Голад у Судане» Кевіна Картэра. Журналісты аналізавалі ўсе магчымыя аргументы “за” і “супраць”.

Так, Раман Рудзь перакананы: слёзы рэпарцёра павінны заставацца за кадрам, паколькі мэта журналістыкі – данесці да аўдыторыі глыбіню чужых пакут, а гэта нельга зрабіць, аддаўшыся уласным эмоцыям. Хіба сыты свет спазнаў бы ў поўнай ступені цяжар пакут невядомага Судана, калі б Кевін Картэр адкінуў сваю камеру і пачаў ратаваць канкрэтную дзяўчынку? – задае пытанне Р. Рудзь і тлумачыць сваю пазіцыю: Картэр выдатны журналіст, таму што не даваў волі пачуццям, пакуль не выканаў прафесійны абавязак. А яго зацкавалі...

«Голад у Судане» – не адзінае “шокавае” фота ў гісторыі сусветнай журналістыкі. Жудасныя наступствы вывяржэння вулкана ў Калумбіі ў 1985 годзе атрымалі шырокі розгалас ва ўсім свеце дзякуючы фатаграфіі маленькай дзяўчынкі Амайры Санчаз (ісп. Omayra Sánchez Garzón). Яна, заціснутая бетоннымі канструкцыямі ў смяротную пастку, тры дні памірала пад аб'ектывамі фота- і тэлекамер: вызваліць яе не маглі нават прафесійныя ратавальнікі. Грамадзянская вайна ў Іспаніі скаланула свет пасля фатаграфіі Роберта Капы (англ. Robert Capa) «Смерць салдата» ў верасні 1936 года. “Почему-то мир не требовал, чтобы репортеры прекратили съемку маленькой Омайры – наоборот, Колумбия благодарила журналистов за бесстрастность их объективов. Никто не желал, чтобы журналист Капа бросался оказывать первую помощь подстреленному республиканцу – напротив, все были восхищены хладнокровием фотографа и его верностью профессиональному долгу... А то, что творится в душе репортера, должно оставаться за кадром. И уж тем более – вне ханжеских обсуждений обывателя, не знающего, каково это – стискивать эмоции зубами, чтобы не разреветься, и продолжать искать выгодный ракурс” (Советская Белоруссия, 11.04.2009).

Журналіст Андрэй Дзяменцьеўскі (Андрей Дементьевский), наадварот, шакаваны фотаканібалізмам. На яго думку, прыклад Кевіна Картэра паказвае, як далёка можна зайсці ў пагоні за поспехам і грашыма: замест сэрца ў гэтага рэпарцёра быў затвор фотакамеры, інакш не патлумачыш, чаму ён нават не падумаў аб аказанні дапамогі – што, як мінімум, цягне на артыкул Крымінальнага кодэкса, які прадугледжвае пакаранне за «наўмыснае пакіданне чалавека ў небяспецы».

Ахвяра жорсткай моды – так трапна назваў Кевіна Картэра А. Дзяменцьеўскі, пры гэтым удакладніўшы: не ён першым ператварыў журналістыку ў своеасаблівы Калізей з паміраючымі гладыятарамі і цікаўнай публікай. А цяпер на месца Кевіна Картэра становяцца новыя фотапаляўнічыя за галовамі, на медыя-поле выйшлі полчышчы беспрынцыпных, халодных да чужога болю рэпарцёраў-кілераў. “Они вынимают из нашей профессии душу и смеются над «совковыми журналюгами», пропускающими каждую тему, проблему, героя очерка через себя… Они любят повторять: «Ничего личного! Только бизнес!» Их халтурно склепанные «спецрепортажи» засорили блоги и ресурсы социальных сообществ. Экстремисты из «новых медиа» придумали хеппи-слеппинг – реальные съемки на мобильники уличного насилия. Более «толерантные», подобно твоему подзащитному Картеру, просто спокойно фотографируют чужую беду, не желая вмешиваться и кого-то спасать. Свежий пример – гибель минского паренька в Свислочи. Парень утонул под прицелом десятков черствых доморощенных картеров” (Советская Белоруссия, 11.04.2009).

Выдатны беларускі фотажурналіст, аўтар некалькіх кніг па фатаграфіі Аляксандр Дзітлаў на пытанне “Ці можа журналіст грэбаваць маральнымі нормамі дзеля выканання прафесійнага доўгу?” адказаў прыкладам з уласнага рэпарцёрскага вопыту. «Самого страшного снимка я так и не сделал…» – так называецца яго інтэрв’ю, змешчанае за некалькі тыдняў да смерці ў газеце “Рэспубліка” (30.05.2009). 97-гадовы старэйшына айчыннай журналістыкі расказаў маладому калегу Васілю Матвееву, што з ліпеня 1941-га ён быў на фронце, “з лейкай і блакнотам” хадзіў у наступленні разам з войскамі, праз лінію фронту – да партызанаў, быў паранены; у 1943-м цудам застаўся жывым, калі немцы прарвалі абарону, загналі нашых салдат у балота і фактычна расстрэльвалі ва ўпор. “В его снимках с передовой – едкий дым артиллерийских выстрелов, скорость начинающейся атаки, вмиг обмякшее и невесомое от попадания пули человеческое тело” (Рэспубліка, 30.05.2009). Жудасныя кадры вызвалення вязняў лагераў у Азарычах, у Магілёве: зусім старыя людзі ва ўзросце 25–30 гадоў. У аднаго з іх – твар Хрыста і вочы, якія хацелі, але ўжо не маглі плакаць. Гэты здымак-вобраз Дзітлаў назваў «Іісус з Вязняў».

Які быў самы страшны здымак на вайне? Аказалася, Аляксандр Дзітлаў яго… не зрабіў. Вось як ён сам патлумачыў, чаму: “Это было по дороге Москва–Ленинград: медпункт в маленькой деревушке, сараи. За одним из них я натыкаюсь на поленницу из голых замерзших трупов. Они лежали, как дрова: один ряд вдоль, второй — поперек. Я стоял перед ними – живой, здоровый, молодой – и понимал, что фотографировать их нельзя. Не по-людски как-то. Каждый из нас мог лежать в этой поленнице. В этой жуткой стопке. Словом, самого страшного своего снимка я так и не сделал. И нисколько не жалею: не снять порой – это тоже высокое искусство” (Рэспубліка, 30.05.2009).



Кевін Картэр і Аляксандр Дзітлаў. Розныя падыходы да жыцця – а, значыць, і да журналістыкі. Узаемасувязь тут – прамая.



: bitstream -> 123456789 -> 111416
123456789 -> Марына Шода «Несучы хвалу красе» (паэзія Уільяма Батлера Ейтса)
123456789 -> Гісторыя беларускай літаратуры (ХІХ ст. – 1970-я гады ХХ ст.)
123456789 -> П. С. Лопух гідралогія сушы частка 2 (агульная гідралогія)
123456789 -> П. С. Лопух, А. А. Макарэвіч
123456789 -> Праявы масавай культуры ў дыскурсе смі, альбо да праблемы гуманізацыі медыясферы
123456789 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
123456789 -> 1. Гістарычныя ўмовы ўзнікнення новай беларускай літаратуры. Асноўныя літаратурныя напрамкі канца ХVІII – пачатку ХІХ стст. І іх выражэнне ў беларускай літаратуры
123456789 -> Гісторыя старажытнай грэцыі І рыма (Фядосік В. А.)




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка