Таццяна Студзенка Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт мiфатворчы эпас: «новая зямля»



Дата канвертавання08.06.2016
Памер60.29 Kb.


Таццяна Студзенка

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
МIФАТВОРЧЫ ЭПАС: «НОВАЯ ЗЯМЛЯ» ЯКУБА КОЛАСА

I «РАССЕЧАНЫ КАМЕНЬ» БАГРАТА ШЫНКУБА
Калі мы прызнаём, што нацыянальны эпас – духоўнае ядро, вакол

якога фарміруецца і ўтрымліваецца нацыя, і калі мы прызнáем, што су-

часнасць не спрыяе эпічным нарацыям, то да ўжо «гатовых» эпічных

узораў павінна быць асабліва ўважлівае, нават трапяткое стаўленне,

не пазбаўленае, аднак, аналітычных інтэнцый. Найбольш грунтоўнаму

ўспрыманню нацыянальнай эпічнай традыцыі дапамагае зацікаўленае

прачытанне іншакультурных адпаведных твораў, тым больш калі

яны ствараліся на агульнай глебе зараджэння нацыянальнай ідэі,

дзяржаўнасці і г. д.

Гаворка пра эпас перадумоўлівае пытанне: як распазнаць яго? На

наш погляд, галоўны крытэрый – гранічнае абагульненне пэўнай, у

дадзеным выпадку, нацыянальнай рэчаіснасці, яе міфалагізацыя. Міф,

як вядома, – найбольш надзейнае заховішча калектыўнай памяці. На

працягу гісторыі гэта тычылася амаль усіх этнічных і этна-нацыя-

нальных культурных адзінак, aле ў вопыце толькі некаторых з іх рап-

там паўставала яшчэ адна мэта: стварэнне міфу як аднаго з магчы-

мых шляхоў паратунку ад пагражаючай бездані небыцця. Такі «міф»

гранічна абагульняе не проста рэчаіснасць, але блізкія, непасрэдныя

рэаліі як найбольш безумоўныя і трывалыя; такі «міф» збірае ў пер-

шую чаргу не сэнсы (як грэцкі «Логас»), але ўсяго толькі рэчы, таму

што звыкласць іх прысутнасці (і народа сярод іх!) можа быць страчаная

пад уплывам Вялікай гісторыі, у дачыненні да якой дадзены культур-

ны арэал апынуўся або мусіць апынуцца перыферыяй. Сучаснай мовай

кажучы, перад намі досвед тых культур, якія маглі апынуцца ахвярамі

глабалізму – маглі, але ўратаваліся.

У 1983 г. апублікаваны раман «Рассечаны камень» Баграта Шынку-

бы – пісьменніка, імя якога сярод класікаў абхазскай літаратуры, побач

з імёнамі Д. Гуліа, Ф. Іскандэра, С. Чанба. Толькі ў апошняй трэці ХХ

стагоддзя ў Абхазіі створаны нацыянальны раман як міфатворчы «рата-

вальны» эпас – быццам запознена, але справа у тым, што і пісьменнасць

на абхазскай мове ўзнікла толькі напрыканцы ХІХ ст. (у час аднаго з

найбольш жорсткіх для абхазцаў выпрабаванняў – г. зв. махаджырства,

або гвалтоўнага перасялення ў Турцыю з прычыны няўтульнасці для

рускага цара мець побач незалежных і дзёрзкіх горцаў нават пасля іх

паразы ў Каўказскай вайне).

Стварэнне пісьменнасці было актам ратавання ідэнтычнасці, спо-

сабам замацавання ў рэальнасці абхазскага слова, якое ў махаджыр-

стве паглыналася турэцкімі дыялектамі, а на радзіме знікала, вымірала

фізічна (бо вельмі мала засталося люду). Але ж захаванне слова, як

вядома, – аснова захавання народа. Блізкі абхазцам непісьменны на-

род – убыхі, насельнікі арэалу Адлер – Сочы – Туапсэ, – зніклі пасля

перасялення. Стварэнне ж нарэшце паўнавартаснага абхазскага эпа-

су на сваёй мове – прэцэдэнт замацавання ў рэальнасці спрадвечнага

абхазскага (шырэй – горскага) быту і быцця, парасткі знікнення якога

былі навідавоку ад пачатку індустрыялізацыі. Для Б. Шынкуба захаваць

памяць пра яго – значыла ўратаваць Абхазію ад паглынання суседнімі

дзяржавамі і ўрбаністычным светам увогуле. Тая ж інтэнцыя, інтэнцыя

такога ж ратавання (зразумела, паміж іншымі) – у вытоках Коласавай

«Новай зямлі». Агульнасць вытокаў – найбольш важкая падстава дзеля

параўнальнага прачытання.

Параўнанне дасць нам яскравае і грунтоўнае ўсведамленне каш-

тоў насці традыцыйнага ўкладу – укладу сялянскага жыцця. Дарма,

што цяпер мы амаль не жывём у драўляных або плеценых дамках: за-

кон пераемнасці пакаленняў, укарэненасці нашчадкаў у маралі і этыцы

дзядоў-бацькоў мусіць спраўджвацца і ў шматкватэрных, і ў катэджных

збудаваннях. Дарма, што ў быце і ў харчаванні мы цяпер не вымушаныя

разлічваць выключна на тое, што дае зямля: страціўшы з ёй сувязь, тым

больш небяспечна сягаць у невядомую сваім патэнцыялам віртуальную

г. зв. рэальнасць. Дарма, што ў «камп’ютарнае» тысячагоддзе свет бяз-

межна адкрыты нашым вачам і нашаму розуму – з гэтага няма карысці

без зацікаўленага і даверлівага стаўлення да свету, такога, прыкладам,

якое паступова адкрывае яго, не перасягаючы свойскае, найбліжэйшае

асяроддзе.

Раман або паэма як гістарычны дакумент – яшчэ адна агульная рыса

беларускага і абхазскага эпасаў, дзе перакрыжавана быццё сямейнае і

быццё гістарычнае: гісторыя асобаў, прасочаная на фоне гісторыі нацыі.

Коласаў твор мацуе памяць пра час татальнай сялянскай нястачы і без-

зямелля – «узор наадварот» для ўсведамлення каштоўнасці першас-

нага, «фізічнага» падмурку быцця індывіда і нацыі. Твор Б. Шынкуба

ўзнаўляе перыяд атрымання яго краінай першага суверэнітэту пры

ленінскіх часах улады. Пазней сталінская гвалтоўная «грузінізацыя»

ізноў выпрабоўвала на трываласць абхазскую ідэнтычнасць, і ў гэтым

выпрабаванні раман-помнік «Рассечаны камень», безумоўна, адыграў

сваю станоўчую ролю.

І беларускі, і абхазскі творы мусяць ілюстраваць скупую на эмоцыі

гісторыю «з падручніка»: памятаем яскравыя замалёўкі напаўпрыгоннага

часу з «Новай зямлі». «Рассечаны камень» месціць сведчанні трагедыі

махаджырства.

Калі нацыянальны эпас уяўляе сабой «духоўнае ядро», ён не можа не

пазіцыянаваць свой матэрыял як кропку злучэння мінулага і будучыні –

пэўны Пачатак. Пачаткам больш годнай будучыні ўспрымаецца мара

Міхала пра новую зямлю. Сімвалам Пачатку новай, годнай у сваёй

суверэннай вартасці Абхазіі выступае галоўны герой твора – хлопчык

Лаган, прататыпам якога з’яўляецца сам пісьменнік. Дзіця гор, нашча-

дак вогнішча продкаў, ён разам з тым носьбіт сучаснага, сінтэзаванага

ў традыцыі і цывілізацыі светапогляду, ён ведае сапраўдны кошт таго і

другога.

Абодва творы заснаваны на фіксацыі дзіцячых уражанняў – ака-

лічнасць, якая абумовіла быццам жанрава нейтральную, але пры

наяўнасці іншых эпічных рыс таксама эпасастваральную стылістычную

афарбоўку тэкстаў. «Новая зямля» і «Рассечаны камень» – свайго кшталту

паданні, ахутаныя дзіцячым уяўленнем пра свет як утульную і разам

з тым загадкавую прастору. Неістотна, што перад намі не аднолькавы

род літаратуры: эпічны пачатак злучае раман і паэму. Больш цікава,

што ўласцівыя менавіта гэтаму раману і гэтай паэме розныя інтанацыі

аповяду ўрэшце адыгрываюць адну і тую ж ролю: абагаўляюць роднае і



тым надаюць яму сэнс адвечнага.



: bitstream -> 123456789 -> 121214
123456789 -> Марына Шода «Несучы хвалу красе» (паэзія Уільяма Батлера Ейтса)
123456789 -> Гісторыя беларускай літаратуры (ХІХ ст. – 1970-я гады ХХ ст.)
123456789 -> П. С. Лопух гідралогія сушы частка 2 (агульная гідралогія)
123456789 -> П. С. Лопух, А. А. Макарэвіч
123456789 -> Праявы масавай культуры ў дыскурсе смі, альбо да праблемы гуманізацыі медыясферы
123456789 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
123456789 -> 1. Гістарычныя ўмовы ўзнікнення новай беларускай літаратуры. Асноўныя літаратурныя напрамкі канца ХVІII – пачатку ХІХ стст. І іх выражэнне ў беларускай літаратуры
123456789 -> Гісторыя старажытнай грэцыі І рыма (Фядосік В. А.)




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка