Так з кожным. Так ва ўсе вякі



Дата канвертавання31.12.2016
Памер14.08 Kb.
Так з кожным.

Так – ва ўсе вякі.

На Бога і людзей спадзявайся,

Ды сам не здавайся!

У.Ліпскі.

Перада мною кніга беларускага пісьменніка Уладзіміра Ліпскага “Жыві сёння”. У ёй – усё жыццё чалавека, грамадзяніна, патрыёта, сына беларускай зямлі. Пра ўсё клапоціцца і перажывае Уладзімір Сцяпанавіч. А найбольш уразілі творы, прысвечаныя Матулі. Для кожнага чалавека мама – свет у акенцы, пуцяводная зорка, надзея і прытулак у жыцці.

Мне спадабаўся верш “Прачынаецца летняе сонца”. Якія простыя з’явы: прачынаецца сонейка, зіхаціць, пераліваецца, скача, радуецца новаму дню. Але здарылася нечаканае. Прапіла сонца ў павуцінне хмар. Сонейка здолела прабіцца промнямі і нагадаць, што яно жывое.

Так і ў чалавека. Нараджаецца, падрастае. Пападае ў жыццёвы вір. Калі я нарадзілася, то была бесклапотнай дзяўчынкай. Усё на свеце здзіўляла і радавала. Побач родныя і блізкія людзі. І здавалася, ужо лепш і не патрэбна.

Час ішоў. Я расла. Мяняліся мае жаданні і імкненні. Хацелася хутчэй у школу, стаць дарослай, пазнаёміцца з іншымі людзьмі, сустрэць новых сяброў, даведацца пра цікавае і займальнае.

Вось я ужо школьніца, вучуся ў шостым класе. І што зараз мяне хвалюе, чаго я хачу? Ды, мусіць, звычайнага. Хачу, каб усе людзі не хварэлі, былі шчаслівымі. На небе свяціла вясёлае ласкавае сонейка. Сама мару стаць студэнткай вышэйшай навучальнай установы. Я разумею, што для дасягнення мэты трэба многа працаваць. Буду старацца! Бо маё жыццё дадзена мне не дарма. Абавязкова трэба пакінуць след на зямлі, працягнуць свой род, быць прадаўжальнікам сваіх продкаў. Я разумею, што будуць і цяжкасці, і нягоды. Але ўпэўнена, што вера і надзея, падтрымка блізкіх дапаможа пераадолець усе нягоды. А імкнуцца дасягнуць новых вышынь неабходна. Бо менавіта з гэтага складаецца жыццё – браць новыя вышыні для самаўдасканалення.



Бо, як сказаў У.Ліпскі: “..гадамі прабіваюцца праз хмары-нягоды да яснага, высокага неба… На Бога і людзей спадзявайся, ды сам не здавайся!”


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка