Такое не павінна паўтарыцца



Дата канвертавання18.06.2016
Памер21.71 Kb.
Такое не павінна паўтарыцца

Вучні Дудкоўскай базавай школы шмат гадоў на пазакласных і факультатыўных занятках вывучаюць гісторыю свайго краю. Сустракаючыся са старэйшымі людзьмі, яны занатоўваюць успаміны пра былое на паперы, запісваюць жывыя галасы на магнітафонную стужку. У выніку да 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў сабраны ўнікальны матэрыял, які пры іншых абставінах мог бясследна знікнуць.

Факультатыўныя заняткі “Мая школа. Мая вёска” праводзіць настаўніца матэматыкі, карэнная жыхарка в. Замошша Валянціна Аляксандраўна Карэцкая. Прапануем нататкі вучняў Дудкоўскай БШ, запісаныя напярэдадні слаўнага юбілею Вялікай Перамогі.

Тайна першай магілы

У ходзе адной з аперацый “Клопат” нашы вучні адправіліся на мясцовыя могілкі, што ля Дудкоў. Сваякі памерлых да свята Дзяды старанна прыбралі магілы. Сярод іх адзінока ў асеннім лісці стаялі крыжы з невыразнымі надпісамі. Высветлілася, што ў адной з магіл пакоіцца Пелагея Міхайлаўна Фяткевіч і яе чацвёра дзяцей.

У той дзень 1943 года пятнаццацігадовы Уладзімір і крыху малодшы Сяргей пасвілі ў лесе кароў, а меншыя Зося і Пеця капалі з маці бульбу ў полі. Калі прыехалі пад хату немцы, на дзвярах вісеў замок, бо западозранага яшчэ раней у сувязі з партызанамі гаспадара таксама не было. Фашысты са сваімі памагатымі пазбіралі Пелагею і дзяцей на падводу, вывезлі за Першамайск і расстралялі. Мясцовым мужыкам загадалі ахвяраў закапаць.
Пасля вызвалення браты Пелагеі Міхайлаўны перанеслі астанкі забітых на могілкі ў Дудкі, а пазней яе пляменніца Валянціна заказала просценькі помнік. Муж і бацька расстраляных страціў ад гора розум, блукаў у пошуках родных і быў застрэлены нейкімі невядомымі.

Такая вось трагічная гісторыя ў першай магілы.



Валерый Крокевіч, 6 клас

Апошні бег

Аляксандр і Іосіф Грымуты жылі ў Парамку. Цяпер гэта літоўская вёска, і высветліць, праўда тое было ці здагадка, цяжка, але немцы западозрылі, што частыя ходкі братоў у лес могуць азначаць іх сувязь з партызанамі.

Аднойчы паліцаі схапілі братоў, прывязалі да аглобляў па два бакі ад каня, самі селі на падводу і галопам пусціліся па полі. Хлопцы беглі, колькі хапала сіл, але з канём не збяжышся. Нелюдзі прыстрэлілі братоў. Так з’явілася яшчэ адна магіла ваеннай пары, якую пасля вайны сёстры Зінаіда і Соф’я пазначылі помнікам сваім братам.

Алёна Гудзіновіч, 7 клас

Нізавошта
Зусім нізавошта ў гады вайны была знішчана сям’я Антона Гудача, пра што сведчаць людзі і трэці помнік на могілках.

Мужчыны, якія па розных прычынах засталіся ад ваенных дзеянняў убаку, павінны былі штодзённа працаваць пад наглядам немцаў у вёсцы Першамайск, у іншым выпадку траплялі на жорсткі ўлік. Так здарылася і з Антонам Гудачом: аднойчы ён захварэў і не змог пайсці на работу. Яшчэ не паспеў папярэдзіць новых гаспадароў, а яны ўжо тут як тут. Забралі гаспадара разам з жонкай, знайшлі на лузе дзяцей, якія пасвілі кароў. Прысуд быў кароткі: за невыкананне загада...



Родныя і сваякі загінуўшых ці не дажылі да нашых дзён, ці жывуць далёка ад родных мясцін, таму мы, школьнікі, узялі на сябе гэты абавязак — догляд магіл ахвяраў вайны.

Міхаіл Ланеўскі, 7 клас
: dfiles
dfiles -> Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт
dfiles -> Слонімскі раённы выканаўчы камітэт
dfiles -> Аддзел ідэалагічнай работы бераставіцкага райвыканкама аддзел культуры бераставіцкага райвыканкама раённая арганізацыя таварыства “веды”
dfiles -> Значимые мероприятия – 2015 года Библиотечная система
dfiles -> Загс паведамляе: 2014 год у лічбах І фактах
dfiles -> Бібліятэкі-юбіляры Мар’інагорская гарадская бібліятэка (1993) – 20 гадоў
dfiles -> Л. А. Антанюк Б. А. Плотнікаў Беларуская мова: прафесійная лексіка
dfiles -> Адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца Міністэрствам энергетыкі Рэспублікі Беларусь па заявах грамадзян




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка