Тэхналогія педагагічных майстэрняў як сродак развіцця творчых здольнасцей на ўроках беларускай мовы і літаратуры



Дата канвертавання19.07.2016
Памер68.15 Kb.
Анатацыя

Артыкул распавядае пра выкарыстанне на ўроках беларускай літаратуры тэхналогіі французскіх педагагічных майстэрняў. Прынцыпы педмайстэрні і задачы, якія ставіць перад сабой настаўнік, ствараюць атмасферу супрацоўніцтва, псіхалагічнага камфорту, павышаюць узровень камунікатыўнай культуры вучняў, ствараюць умавы для свабоднага выбару віду дзейнасці і спосабу прад’яўлення вынікаў работы. У артыкуле прыведзены прыклады заданняў, якія настаўнік прапануе на розных этапах тэхналогіі для развіцця творчых здольнасцей вучняў.

Тэхналогія педагагічных майстэрняў як сродак развіцця творчых здольнасцей на ўроках беларускай мовы і літаратуры

«Творчая асоба», «творчы падыход», «творчыя поспехі» - сёння гэтыя паняцці гучаць усё часцей і часцей. Каму як не настаўніку беларускай мовы і літаратуры наканавана лёсам развіваць творчыя здольнасці вучня. Творчасць патрабуе значных затрат, інтэлектуальных і душэўных сіл як ад вучня, так і ад настаўніка. На практыцы, як сцвярджаюць псіхолагі, толькі 5 % вучэбнага часу расходуецца на развіццё самастойнасці вучняў і каля 1 % адводзіцца на самастойныя разумовыя заключэнні-вывады.Зыходзячы з гэтага, важнейшай задачай настаўніка з’яўляецца пошук шляхоў, сродкаў і формаў арганізацыі творчай дзейнасці вучняў у працэсе навучання.

Перад грамадствам і школай стаіць задача развіця творчага мыслення школьнікаў, фарміравання ўменняў і навыкаў самастойнага пошуку, аналізу і ацэнкі інфармацыі, самарэалізацыі творчых здольнасцей. Каб развіваць такія здольнасці, настаўнікі выкарыстоўваюць у сваёй рабоце сучасныя педагагічныя тэхналогіі, сярод якіх рознаўзроўневая дыферэнцыяцыя, педагагічныя майстэрні, тэхналогія развіцця крытычнага мыслення, праблемнага навучання. Зразумела, што ўвесь курс мовы ці літаратуры нельга (ды ў гэтым і сэнсу няма) пабудаваць на прынцыпах нейкай адной адукацыйнай тэхналогіі. Таму ў педагагічнай практыцы мэтазгодна выкарыстоўваць прадуктыўныя педагагічныя тэхналогіі і іх элементы, разнастайныя метады і прыёмы, каб ведаць мову і літаратуру вучням хацелася, а вынікі іх працы радавалі нас. Думаю, што ў працы настаўнік павінен карыстацца элементамі розных тэхналогій, не цурацца таксама класічных формаў урока, таму што адна тэхналогія развівае вуснае маўленне, выхоўвае, але мала ўвагі надае пісьму, другая – развівае ўменне працаваць у групе. Пры выкарыстанні новых тэхналогій неабходна ўлічваць характар прадмета, які выкладаецца, тэму, мэты, якіх настаўнік хоча дасягнуць.

Добрыя вынікі ў напрамку развіцця творчых здольнасцей вучняў дае выкарыстанне тэхналогіі французскіх педмайстэрняў. Яна дапамагае вучню раскрыць свой творчы патэнцыял, рэалізавацца як асобе. Тэхналогія педмайстэрняў стварае творчую атмасферу, псіхалагічны камфорт на ўроку. Вучань набывае веды, вопыт жыцця, фарміруе культуру. Ён кожны раз сам выбірае шлях даследавання і сродкі для дасягнення мэты. Усё гэта дасягаецца з дапамогай прынцыпаў тэхналогіі, якія не толькі ўяўляюць сабой арганізацыйны пачатак педагагічнай дзейнасці, але адлюстроўваюць філасофію свабоднага, гуманнага і творчага педагога:



  • прынцып роўнасці ўсіх удзельнікаў працэсу навучання, які шырока выкарыстоўваецца ў тэхналогіі, дазваляе вучню свабодна выказваць свае думкі;

  • прынцып дабравольнага ўключэння вучняў у пошукавую дзейнасць стымулюе дзяцей сачыць за ходам урока і актыўна ў ім удзельнічаць;

  • прынцып дыялагічнасці ва ўзыходжанні да ісціны на аснове спалучэння індывідуальнай і калектыўнай работы стварае атмасферу супрацоўніцтва, узаемаразумення і дазваляе вучням развіваць камунікатыўную культуру;

  • прынцып праблемнасці ў навучанні ствараюць сітуацыі парадаксальнасці, супярэчнасці;

  • прынцып варыятыўнасці надае магчымасць вучням выбраць матэрыял, від дзейнасці, спосаб прад’яўлення выніку работы;

  • прынцып адсутнасці абавязковай адзнакі выключае спаборніцтва.

Падрыхтоўка педмайстэрні патрабуе большых эмацыянальных і фізічных намаганняў, чым распрацоўка традыцыйнага ўрока, але такія ўрокі – сапраўднае свята, якое прыносіць задавальненне і вучням, і настаўніку.

Тэхналогія майстэрняў больш падыходзіць да ўрокаў літаратуры, але на ўроках мовы яе таксама можна выкарыстоўваць (напрыклад, пры падрыхтоўцы да напісання сачынення-апісання). Настаўніку неабходна зацікавіць вучня, што і адбываецца на этапе “індукцыі”. Патрэбна стварыць фон, «настрой» урока. У гэтым нам дапаможа мелодыя, рэпрадукцыя, кадры з кінафільмаў, урыўкі з вершаў, сямейныя фотаздымкі і інш. Напрыклад, на ўроку па вывучэнні апавядання Змітрака Бядулі “На Каляды к сыну” індуктарам служыла мелодыя Франца Шуберта “Аve Maria”, малюнкі вучняў “Мая мама”, фотагазета са здымкамі матуль, ілюстрацыі ікон Божай Маці з беларускіх сабораў і музеяў, рэпрадукцыі карцін з вобразамі маці (Рафаэля “Сіксцінская Мадонна”, Леанарда да Вінчы ”Мадонна з кветкай”, М.Савіцкага “Мадонна з васількамі”), фотаздымак манумента “Помнік Маці-патрыётцы”. Гэта стварае эмацыянальны настрой на ўроку, псіхалагічна зладжвае настаўніка і вучняў.

У якасці задання на наступным этапе “самаканстукцыі” прапаноўваецца скласці асацыятыўны рад да пэўнага паняцця, звязанага з тэмай урока, падумаць над праблемным пытаннем, адказ на якое потым будзем шукаць разам з вучнямі. Напрыклад, асацыяцыі на слова “мама” былі такія: дабрата, радасць, ласка, прыгажосць і іншыя. Пры вывучэнні тэмы “Асоба і творчасць Максіма Багдановіча” перад класам ставяцца пытанні па дамашнім заданні:


  • Што вас асабліва ўразіла ў біяграфіі М.Багдановіча?

  • Якое ўяўленне пра паэта як асобу ў вас склалася?

  • Якія рысы яго характару заслугоўваюць асаблівай пашаны?

Гэта дапамагае ўзнавіць у памяці асноўныя факты біяграфіі паэта, пачаць работу па стварэнні асацыятыўнага рада”Максім Багдановіч”.

Наступны этап работы – калектыўны – “сацыяканструкцыя”. Гэта можа быць работа ў парах, групах, сумесны пошук адказаў на пытанні, абмен ідэямі, стварэнне праектаў. Напрыклад, можна скласці план (сцэнар) па апавяданні Г.Далідовіча “Губаты”, каб зняць кінафільм пра жыццё Губатага.

“Сацыялізацыя” – наступны этап. Гэта прадстаўленне работ вучняў і майстра, абмеркаванне розных гіпотэз і пунктаў гледжання. У выніку ўзнікае пытанне: а як павінна быць на самой справе? Напрыклад, у майстэрні па апявяданні Г.Далідовіча “Губаты”вучням прапаноўваю наступнае заданне:


  • На хвіліну ўявіце, што вы працуеце лесніком. Якія стэнды вы паставілі б пры ўваходзе ў лес? Складзіце для іх не менш за тры сказы-звароты і заклікі.

Такім чынам, атрымліваецца своеасаблівая памятка, якой трэба карыстацца, адпачываючы ў лесе ці на возеры.

Потым адбываецца ўсведамленне няпэўнасці, паяўляецца праблемная сітуацыя, і мы прыходзім да наступнага этапу майстэрні – разрыву. “Разрыў” – эмацыянальны канфлікт, новае бачанне праблемы. Вучням прапануецца супаставіць свае гіпотэзы з меркаваннямі пісьменнікаў. Так, на педмайстэрні “Трагедыя сям’і. Хто вінаваты?” па аповесці В.Быкава “Аблава” пасля таго, як вучні падышлі да высновы, што атмасфера 30-х гадоў, якая сказіла свядомасць чалавека, прымусіла паўстаць сына супраць бацькі і стала прычынай гібелі галоўнага героя, прапаноўваецца вучням падумаць над выказваннем Ф.Энгельса: ”Нельга схавацца ад свайго лёсу - гэта значыць нельга схавацца ад непазбежных наступстваў сваіх уласных учынкаў”. Вучні зразумелі, што лёс чалавека будуецца ім самім і абумоўлены яго ўласнымі ўчынкамі.

Пасля эмацыянальнага разрыву самастойна выконваюць творчую працу (дарэчы, якраз за гэты від работы па жаданні настаўніка і вучня можна паставіць адзнаку). У якасці задання прапаноўваецца напісаць сачыненне-мініяцюру, стварыць сцэнарны эпізод і іншае.

Заключны этап майстэрні – “рэфлексія”: падводзім вынікі працы. Можна падрыхтаваць для вучняў некалькі пытанняў агульнага плану, але мне больш падабаецца праводзіць рэфлексію, састаўляючы вершаваныя формы – сінквейны. Вось які сінквейн атрымаўся пасля вывучэння апавядання З.Бядулі “На Каляды к сыну”:

Мама.

Клапатлівая,добрая.



Любіць.дапамагае,радуецца.

Самы дарагі чалавек на свеце.

Жыццё.

Усе заданні майстра і яго дзеянні на ўроку з выкарыстаннем тэналогіі педагагічных майстэрняў накіраваны на тое, каб падключыць уяўленне вучня, стварыць такую атмасферу, у якой ён праявіў бы сябе як творца. Майстэрня закладае асновы для трывалага засваення ведаў. Любая форма ўрока прынясе плён, калі яна адпавядае ўзроўню класа, калі яна цікавая і захапляльная.



Л.М.Талстой меў рацыю, калі сцвярджаў, што чым прасцей настаўніку вучыць, тым складаней вучыцца вучням. Павага да асобы, патрабавальнасць да сябе, адказнасць за кожнае слова, кожны крок, пастаянная духоўная праца – той падмурак, на якім неабходна будаваць адносіны са сваімі выхаванцамі.

Творчасць – працэс спецыфічны, арыгінальны, які здзяйсняецца па індывідуальным



замысле чалавечай дзейнасці, вынікам якой з’яўляецца стварэнне якасна новага – новых матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей. Працэс развіцця творчых здольнасцей школьнікаў складаны і шматгранны. Аб’ектыўна творчасць вызначаецца навізной і сацыяльнай каштоўнасцю канчатковага прадукта; яго вынікам павінна быць навуковае адкрыццё, вынаходніцтва. Значыць, настаўнік павінен арыентавацца на патрэбы вучняў, выкліканыя запатрабаваннямі часу. Сучасныя адукацыйныя тэхналогіі – якраз той сродак, які дапамагае, захоўваючы традыцыі ў адукацыі, зрабіць працэс навучання камфортным і даць нашым дзецям з акадэмічнымі ведамі цэлы комплекс сацыяльных.
Спіс выкарыстанай літаратуры


  1. Віслабокава, Н. Выхаванне цікавасці да вывучэння роднай мовы / Н. Віслабокава / / Роднае слова – 2004. - № 5. – С. 22-25.

  2. Лапіцкая, Т. Мову вучыць трэба творча / Т. Лапіцкая / / Роднае слова. – 2004. - № 6. – С. 15-18.

  3. Руцкая, А. Выкарыстанне новых тэхналогій пры вывучэнні літаратуры / А. Руцкая / / Роднае слова. – 2004. - № 5. – С. 28-32.

  4. Селевко, Г. Современные образовательные технологии / Г. Селевко / / Мінск. – 1998. – 206 с.

  5. Цыбульская, С. Выкарыстанне сучасных адукацыйных тэхналогій на ўроках беларускай мовы і літаратуры / С. Цыбульская / / Мінск. – 2006. – 206 с.

  6. Протчанка, В. Актуальныя пытанні тэорыі і практыкі навучання беларускай мове / В. Протчанка / / Мінск. – 2001. – 179 с.

  7. Яленскі М. Асобасны падыход у методыцы навучання беларускай мове / М. Яленскі / / Мінск : Нацыянальны інстытут адукацыі, 2000. – С. 28-35.

: DswMedia
DswMedia -> Дырэктар Лебедзеўскай сярэдняй школы А. А. Гарбачова
DswMedia -> Урок Дыцукрыды. Цукроза
DswMedia -> Алімпіяда па беларускай мове 11 клас №1. Вызначыць, якія словы складаюцца з наступных гукаў
DswMedia -> Тэма ўрока “Азёры” Задачы
DswMedia -> Царква І адукацыя ў межах лебедзеўскага прыходу
DswMedia -> Узгоднена зацверджана пастанова 8/81 ад 01. 09. 2015 Загад дырэктара
DswMedia -> І.І. Троцкая 1-4 класаў на І паўгоддзе 2015/2016 н г
DswMedia -> Лідскія пуцявіны Ігната Іпалітавіча Дамейкі
DswMedia -> Вучэбна-педагагічны комплекс Вердаміцкі дзіцячы сад сярэдняя школа




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка