Тэкст. Прыкметы тэкстаў Практыкаванне



Дата канвертавання06.07.2016
Памер20.23 Kb.
Тэкст. Прыкметы тэкстаў

Практыкаванне. Вызначце, пад якімі лічбамі запісаны тэксты, а пад якімі даюцца наборы сказаў.

1. За ноч снег нібыта злізала, і ўсё навокал памаладзела. Пагорак зелянеў сакавітай рунню. Канава на імшары таксама зелянела ад маладой асакі, а вярба за ноч пажаўцела. Набрынялыя пупышкі патрэскаліся, і з іх здзіўлена пазіралі на свет жоўтыя коцікі.

2. Памаленьку, але з кожным днём усё смялей і ўладарней наступала вясна. Замаразкі браліся ўсё мацней і мацней, і ўжо раніцамі зямля адзывалася пад нагамі лёгкім звонам. Рэдкія лісты зрываліся з галін дубоў-асілкаў і павольна ляцелі ўніз, асцярожна лажыліся на зямлю. Вёска прыгожа патанала ў кіпені майскіх садоў, раскашавала пад чыстым небам.

3. За выключэннем некаторых раёнаў Палесся, беларускую хату ніколі не беляць знадворку, толькі ўнутры. Але старая беларуская вёска, прайграючы ў весялосці знешняга выгляду перад вёскай, скажам, карпацкай або малдаўскай, мае нейкі дужа мілы, задумлівы і паэтычны каларыт. Дзякуючы прысадам вялікіх дрэў на вуліцах, векавым дубам на сядзібах, садкам і, урэшце, таму, што калі не адразу за хатамі, то хаця б на гарызонце амаль абавязкова відаць лясы ці пералескі, што калі не тут жа, то непадалёку — рака, рачулка або возера. Шмат зеляніны, шмат вады, шмат неба над галавою.

4. Знадворку хата мае зусім шляхецкі выгляд. Перакручаныя дзверы віселі ўпоперак на адной завесе. Вокны вымыты і завешаны белымі паркалёвымі фіранкамі. Сенцы і зараз служаць для гаспадарчых мэт: тут вёдры, цэбры з рознай рознасцю, маслабойкі і шмат чаго яшчэ. Парог асэнсоўваўся людзьмі як своеасаблівая мяжа, што аддзяляе чалавечае жытло ад прасторы "за парогам" - неасвоенай, нежылой і, значыць, варожай для чалавека. Печ абагравае хату, у ёй вараць ежу, на ёй спяць, адпачываюць, а то і лечацца. Дашчатая падлога чыста вымыта.

Практыкаванне. Падумайце, у якім парадку трэба размясціць сказы, каб атрымаўся тэкст. Пранумаруйце сказы. Вызначце тып маўлення ў кожным тэксце.

1. 1) Учарашні дождж растапіў пачарнелы снег, і цяпер на лёдзе стаяла падсінелая вада. 2) Лёгкі вецер гнаў па ёй дробныя хвалі, якія падкатваліся да рудых чаротаў. 3)Далей вырастаў проста з вады хмызняк. 4) 3 самай раніцы не сядзелася ў хаце. 5) Я пайшоў на возера, якое заўсёды вабіла да сябе.



2. 1) 3 пупышак на бярозе вось-вось гатовы былі паказацца маладыя лісточкі, але дрэва нешта марудзіла. 2) Дол усланы рудым лісцем, сухой папараццю, пераблытанай травой і збуцвелымі галінкамі. 3) Гэтую асцярожнасць яна пераняла ў дуба. 4) 3-пад гэтай папрэлай коўдры месцамі праглядваў бледны, нібы вымачаны, мох. 5) Бяроза, відаць, чакала, пакуль пройдуць вясновыя халады.

3. 1) Асновай "Слова..." стала апісанне рэальных падзей, звязаных з барацьбой усходніх славян з полаўцамі. 2) У ім гучыць заклік да князёў спыніць звадкі ды бясконцую дзяльбу Радзімы, каб паспяхова супрацьстаяць варожай навале. 3) Гэта натхнёная песня - палымяны пратэст супраць княжацкіх міжусобіц і заклік да яднання перад пагрозай нашэсця ваяўнічых качэўных народаў. 4) Створанае восем стагоддзяў назад "Слова пра паход Ігаравы" заслужана называюць жамчужынай славянскай паэзіі.
: olderfiles
olderfiles -> Сармацкае кадзіла
olderfiles -> Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
olderfiles -> Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
olderfiles -> Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
olderfiles -> Табліца 6 вынікі паспяховасці па асобных прадметах
olderfiles -> Адзначце сказы, у якіх парушана лексічная спалучальнасць слоў
olderfiles -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Беларускі дзяржаўны універсітэт Гістарычны факультэт
olderfiles -> Ты жывеш у Беларусі Віктарына
olderfiles -> Беларускі дзяржаўны універсітэт курсавая работа па гісторыі заходніх І паўднёвых славян




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка