Тэкст: рэдактарскія методыкі вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі



Дата канвертавання15.05.2016
Памер368.22 Kb.
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт


ЗАЦВЯРДЖАЮ

Прарэктар па вучэбнай рабоце

______________ А.В. Данільчанка

____________________

(дата зацвярджэння)
Рэгістрацыйны № УД-______/ вуч.

ТЭКСТ: РЭДАКТАРСКІЯ МЕТОДЫКІ

Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі

па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці:

1-23 01 10 Літаратурная работа (па напрамках)

напрамку спецыяльнасці:

1-23 01 10-02 Літаратурная работа (рэдагаванне)

2015 г.

Вучэбная праграма складзена на падставе адукацыйнага стандарту АСВА 1-23 01 10-2013 і вучэбнага плана Е 23-194, зацверджанага 30.05.2013.



складальнікІ:

А.М. Булыка, прафесар кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар філалагічных навук, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі;

А.У. Дуброўскі, дацэнт кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт;

П.П. Жаўняровіч, дацэнт кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт


РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ:

Кафедрай стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

(пратакол № 10 ад 26.05.2015 г.);

Вучэбна-метадычнай камісіяй Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнана ўніверсітэта

(пратакол № 11 ад 29.06.2015 г.)


ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Характарыстыка вучэбнай дысцыпліны. Вучэбная дысцыпліна «Тэкст: рэдактарскія методыкі» з’яўляецца важным этапам прафесійнай падрыхтоўкі студэнтаў па спецыяльнасці «Літаратурная работа (рэдагаванне)» і ўваходзіць у кампанент установы вышэйшай адукацыі цыкла спецыяльных дысцыплін (курс па выбары). Яе вывучэнне адбываецца з прыцягненнем элементаў камунікатыўнага аналізу і падмацоўваецца функцыянальным падыходам да тэкстаў розных літаратурных жанраў, што садзейнічае ўсведамленню рэдактарскай дзейнасці як складанай мысленчай працы, заснаванай на творчым пранікненні ў сутнасць аўтарскага арыгінала і на ашчадлівых адносінах да яго. Выяўленне ў тэксце агульнага і прыватнага патрабуе ад літаратурнага рэдактара ведання асноўных тэарэтычных і практычных палажэнняў у час аналізу і праўкі літаратурнага твора. Структурна дысцыпліна складаецца з трох модуляў, кожны з якіх мае свае мэты і задачы: «Рэдактарская апрацоўка старажытных рукапісаў», «Рэдагаванне вершаванага тэксту», «Публіцыстычная спадчына Уладзіміра Караткевіча».

Роля і месца вучэбнай дысцыпліны ў сістэме падрыхтоўкі спецыяліста. Падрыхтоўка будучых літаратурных рэдактараў з універсітэцкай адукацыяй прадугледжвае фарміраванне рэдактарскай кампетэнцыі, арыентаванай на ўніверсалізм у час працы з тэкстам (аўтарскім арыгіналам). Вывучэнне спецкурса «Тэкст: рэдактарскія методыкі» фарміруе ўменні і навыкі, неабходныя для правядзення рэдактарскага аналізу паданалізнага тэксту і для магчымага яго карэктавання ў інтарэсах аўтара і чытача (слухача, гледача). Такім чынам ствараюцца ўмовы для самарэалізацыі ў межах абранай спецыяльнасці і для матывацыі прафесійнага развіцця.

Сувязі вучэбнай дысцыпліны з іншымі дысцыплінамі вучэбнага плана. Вывучэнне спецкурса «Тэкст: рэдактарскія методыкі» базіруецца на ведах, атрыманых па дысцыплінах «Мова сродкаў масавай камунікацыі», «Стылістыка», «Асновы літаратурна-рэдактарскай дзейнасці», «Асновы творчай дзейнасці рэдактара», і суправаджаецца паглыбленымі міжпрадметнымі сувязямі з дысцыплінай «Методыка рэдагавання». Гэта дапамагае выпрацоўцы ўсвядомленага падыходу да праўкі беларуска- і рускамоўных тэкстаў.

Мэты і задачы вучэбнай дысцыпліны. Мэтай вывучэння дысцыпліны «Тэкст: рэдактарскія методыкі»з’яўляецца ўсведамленне ролі і месца кожнай моўнай адзінкі ў структуры тэксту як сінтаксічнай адзінкі і выпрацоўка асноўных падыходаў да аналізу і праўкі аўтарскіх арыгіналаў розных літаратурных жанраў. Мэты і задачы вучэбнай дысцыпліны па модулях:

Модуль 1 «Рэдактарская апрацоўка старажытных рукапісаў»

Мэта: прафесійна арыентаванае засваенне методыкі рэдагавання старажытных рукапісаў на падставе аналізу зафіксаваных у іх правак, зробленых стваральнікамі, перапісчыкамі або выдаўцамі.

Задачы:

– засваенне прыёмаў чытання, аналізу зместу і формы старажытных рукапісаў;

– прафесійнае валоданне методыкай рэдактарскага аналізу правак рукапісу;

– выпрацоўка ўменняў індывідуальнага падыходу да аўтарскага тэксту пэўнага гістарычнага перыяду;

– усвядомлены падыход да рэдагавання старажытных рукапісаў, аформленых рознымі графічнымі сістэмамі;

– матываванае правядзенне моўна-стылёвай праўкі.



Модуль 2 «Рэдагаванне вершаванага тэксту»

Мэта: засваенне методыкі працы рэдактара над тэкстам вершаванага літаратурнага твора.

Задачы:

– засваенне прыёмаў ацэнкі асноўных уласцівасцяў вершаванага тэксту;

– вызначэнне прыёмаў ацэнкі рэдактарам рытмічнай арганізацыі вершаванага літаратурнага твора;

– выпрацоўка прыёмаў ацэнкі рэдактарам эўфанічнай арганізацыі вершаванага літаратурнага твора;

– вызначэнне прыёмаў ацэнкі рэдактарам кампазіцыі і строфікі вершаванага літаратурнага твора;

– апісанне прыёмаў ацэнкі рэдактарам паэтычнага сінтаксісу;

– характарыстыка прыёмаў ацэнкі рэдактарам паэтычнай лексікі;

– замацаванне прыёмаў рэдагавання вершаваных тэкстаў; выпрацоўка навыкаў рэдактарскай праўкі тэксту на ўсіх узроўнях ацэнкі вершаванага літаратурнага твора.



Модуль 3 «Публіцыстычная спадчына Уладзіміра Караткевіча»

Мэта: падрыхтаваць студэнта да прафесійнай працы над удасканаленнем тэкстаў пісьменніцкай публіцыстыкі.

Задачы:

– паглыбленне і замацаванне тэарэтычных ведаў студэнтаў па розных раздзелах сучаснай беларускай мовы і стылістыкі беларускай мовы;

– выпрацоўка уменняў і навыкаў лінгвістычнага аналізу мастацка-публіцыстычнага тэксту, выяўлення ў ім канцэптуальных і другасных элементаў, спосабаў арганізацыі дыялога «аўтар – чытач»;

– развіццё ўяўлення пра публіцыстычны тэкст, створаны пісьменнікам, як мастацкую тканіну, у якой арганічна пераплятаюцца фактуальны і трапеічны, агульнаўжывальны і гутарковы моўныя складнікі;

– развіццё рэдактарскай кампетэнцыі студэнтаў у вучэбнай і прафесійнай дзейнасці.

Патрабаванні да асваення вучэбнай дысцыпліны. У выніку вывучэння модуляў вучэбнай дысцыпліны студэнт павінен:

Модуль 1 «Рэдактарская апрацоўка старажытных рукапісаў»

ведаць:

– асноўныя адрозненні графічнай сістэмы тых гістарычных перыядаў, калі створаны рукапіс;

– віды памет на палях, асаблівасці глос;

– структуру выданняў, у якіх надрукаваны старажытныя рукапісы;



умець:

– чытаць, аналізаваць змест і форму, характарызаваць асаблівасці старажытных рукапісаў;

– сістэматызаваць праўкі ў пэўным старажытным рукапісе або яго частцы;

– аргументавана абгрунтоўваць рэдактарскія рашэнні, прынятыя стваральнікамі, перапісчыкамі або выдаўцамі старажытных рукапісаў як гістарычных і літаратурных дакументаў;

– праводзіць рэдактарскі аналіз правак, зробленых у старажытным рукапісе;

валодаць:


  • методыкай перадвыдавецкага аналізу старажытнага рукапісу;

  • прыёмамі падрыхтоўкі каментарыяў да выдання.

Модуль 2 «Рэдагаванне вершаванага тэксту»

ведаць:

– прадмет, механізм і агульную структуру рэдактарскага аналізу вершаванага твора;

– стратэгію рэдагавання вершаванага літаратурнага твора з улікам яго жанравай спецыфікі і паэтычнай каштоўнасці;

умець:

– ажыццяўляць рэдактарскі аналіз вершаванага літаратурнага твора на ўсіх узроўнях: рытмічным, эўфанічным, кампазіцыйна-страфічным, сінтаксічным і лексічным, улічваючы пры гэтым мастацкую якасць твора;

– прафесійна праводзіць якасную моўна-стылёвую праўку аўтарскага рукапісу;

– навукова падстаўна абгрунтоўваць рэдактарскія праўкі.



валодаць:

  • методыкай перадвыдавецкага аналізу вершаванага тэксту;

  • прыёмамі змянення недахопаў у паэтычным творы.

Модуль 3 «Публіцыстычная спадчына Уладзіміра Караткевіча»

ведаць:

– асаблівасці эсэістычнага і публіцыстычнага метадаў, выкарыстаных аўтарам падчас тэкстастварэння розных жанраў мастацкай публіцыстыкі;

– асноўныя патрабаванні да ўключэння моўнай адзінкі ў структуру мастацка-публіцыстычнага тэксту;

– сутнасць паняццяў «дыскурсны аналіз» і «канцэптуальны аналіз»;

– спецыфіку спалучэння рознастылёвых элементаў у публіцыстычным тэксце;

умець:

– выяўляць канцэптуальныя і другасныя элементы ў мастацкай публіцыстыцы;

– характарызаваць ролю і месца моўных адзінак у структуры мастацка-публіцыстычнага тэксту;

– праводзіць рэдактарскі аналіз з выкарыстаннем дыскурснага і канцэптуальнага падыходаў да мастацка-публіцыстычнага тэксту;



валодаць:

  • методыкай перадвыдавецкага аналізу публіцыстычнай літаратуры;

  • прыёмамі рэдактарскай праўкі публіцыстыкі.

Характарыстыка метадаў і тэхналогій навучання. Пры навучанні спецкурса «Тэкст: рэдактарскія методыкі», акрамя традыцыйных, выкарыстоўваецца метад інтэрактыўны, арыентаваны на больш шырокае ўзаемадзеянне студэнтаў не толькі з выкладчыкам, але і адзін з адным, на дамінаванне актыўнасці навучэнцаў у адукацыйным працэсе. Практыкуецца праблемны падыход да навучання. Гэта дае студэнту магчымасць сканструяваць уласны алгарытм навучання, які дапамагае ўсвядоміць асноўныя характарыстыкі аўтарскага тэксту, выявіць яго станоўчыя і адмоўныя якасці, ролю і месца кожнай моўнай адзінкі ў яго структуры, чытацкі адрас і сфармуляваць прапановы па ўдасканаленні тэксту. У практыцы выкладання спецкурса выкарыстоўваюцца камп’ютарныя тэхналогіі, электронная бібліятэка, сайтавае суправаджэнне навукова-метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу.

У адпаведнасці з тыпавым вучэбным планам на вывучэнне курса па профілі «Тэкст: рэдактарскія методыкі» адведзена 96 гадзін, у тым ліку аўдыторных – 58 гадзін, з іх 16 гадзін лекцыі, 42 гадзіны – практычныя заняткі. Дысцыпліна вывучаецца на дзённай форме атрымання вышэйшай адукацыі на трэцім курсе ў пятым семестры з формай кантролю ведаў – залікам.


ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ
Модуль 1 «Рэдактарская апрацоўка старажытных рукапісаў»
1. Перыядызацыя стварэння старажытных рукапісаў

Дахрысціянскі перыяд рукапісання. Асаблівасці Бібліі як пісьмовай і літаратурнай крыніцы. Агульныя звесткі пра адрозненні ў чатырох Евангеллях.

Старажытныя рукапісы, створаныя на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў Х–ХIV стст.: мова, тыпы пісьма, жанр, асаблівасці. Дыскусійныя пытанні адносна мовы старажытных рукапісаў гэтага перыяду (старажытнаруская ці старажытнаўсходнеславянская).

Жанравая палітра рукапісаў, рукапісных і друкаваных кніг XVI–XVIII стст.



2. Старажытныя рукапісы перыяду Х–ХIV стст.

Характарыстыка летапісання (Аповесць мінулых часоў, Руская праўда), мастацкіх (“Слова пра паход Ігаравы”) і рэлігійных (казанні, павучанні, словы Кірылы Тураўскага, “Жыціе Еўфрасінні Полацкай”) твораў з гледжання рэдактара. Ідыястыль Кірылы Тураўскага. Стараславянскія і ўласнабеларускія элементы ў рукапісах. Гістарычны лёс некаторых рукапісаў, створаных у Х–XIІ стст. Пазнейшыя перапісванні тэкстаў. Характарыстыка правак, унесеных пры перапісванні.

Асаблівасці мовы надпісу на крыжы Еўфрасінні Полацкай, зробленым Лазарам Богшам (1161 г.), надпісаў на камянях у гонар полацкага князя Барыса (ХІІ ст.), грамат і дагавораў ХІІІ–ХІV стст. Рукапісныя Полацкае, Аршанскае, Тураўскае, Друцкае Евангеллі.

Беларускія элементы ў “Дагаворнай грамаце” смаленскага князя Мсціслава Давідавіча з Рыгай і Готландам (ХІІІ ст.). Паўтарэнне падобных рыс у “Грамаце князя Гердэна” (1264 г.), “Грамаце полацкага князя Ізяслава” (1265 г.), “Грамаце смаленскага князя Фёдара Расціслававіча (1281 г.) і інш.



3. Старажытныя рукапісы перыяду ХV–ХVIІІ стст.

Рукапісы рэлігійнага зместу. Перакладчыцкая, рэдактарская і выдавецкая дзейнасць Ф. Скарыны. Мова друкаваных кніг Ф. Скарыны. “Катэхізіс” С. Буднага. “Евангелле” В. Цяпінскага. Мусульманскія тэксты, напісаныя татарамі на Беларусі (кітабы, хамаілы), адметнасці іх мовы.

Рукапісы справавога характару. “Літоўская метрыка” (каля 600 тамоў) ХІV–ХVIІІ стст. Тры рэдакцыі Статута Вялікага Княства Літоўскага. Рукапісныя рэдакцыі Стытута 1529 і 1566 гг. і іх адрозненні ад друкаванага тэксту 1588 г. Л. Сапега – рэдактар Статута. “Трыбунал” 1586 г.

Рукапісы мастацкай, мемуарнай і навуковай літаратуры.

Перакладныя тэксты (“Александрыя”, “Траянская вайна”, “Аповесць аб Трыстане”, “Аповесць аб Баве”, “Гісторыя аб Атыле”). Хроніка М. Стрыйкоўскага. Паэтычныя тэксты С. Полацкага і А. Рымшы. “Прамова Мялешкі”. “Ліст да Абуховіча”.

Мемуарныя творы: “Дзённік” Ф. Еўлашоўскага, “Дыярыуш” А. Філіповіча. Баркалабаўскі летапіс ХVІ–ХVІІ стст.

Навуковая літаратура: “Кграматыка словеньска языка...” (Вільня, 1586 г.), “Грамматика словенска” Л. Зізанія (Вільня, 1596 г.), “Лексис...” Л. Зізанія (Вільня, 1596 г.), “Грамматики Словенския правилное Синтагма...” М. Сматрыцкага (Вільня, 1619 г.).


Модуль 2 «Рэдагаванне вершаванага тэксту»
1. Верш і проза

Верш і проза. Верш і паэзія.

Родавая і жанравая прыналежнасць вершаваных тэкстаў. Роды літаратуры. Эпас. Лірыка. Драма. Міжродавыя паэтычныя жанры.

Віды верша: паводле колькасці радкоў, паводле характару рыфмаў і рыфмоўкі, паводле колькасці радкоў і характару рыфмоўкі, паводле гукапісу, лексікі, вершаванага памеру, вершаванага памеру і рыфмоўкі; цвёрдыя формы верша.



2. Рытмічная арганізацыя верша. Недахопы рытмічнай арганізацыі; рэдактарская работа па іх выпраўленні

Рытмічная арганізацыя верша. Сістэмы вершавання. Антычная (метрычная) сістэма. Дасілабічны верш. Сілабічная сістэма. Сілаба-танічная сістэма. Танічная сістэма. Верлібр.

Метр. Памер. Рытм. Сілаба-танічныя памеры. Харэй, ямб, дактыль, амфібрахій, анапест. Спандэй, пірыхій. Сцяжэнні і нарашчэнні. Віды танічнага верша: дольнік, тактавік, акцэнты верш.

Рэдактарская ацэнка рытмічнай арганізацыі вершаванага тэксту.

Паэтычны пераклад. Эквірытмічнасць, эквірыфменнасць, эквілінеарнасць.

Недахопы рытмічнай арганізацыі тэксту. Выкарыстанне архаічных сістэм вершавання. Парушэнні метрычнай арганізацыі. Зрух націску. Нематываванае падаўжэнне рытмараду.

Рэдактарская работа па выпраўленні недахопаў рытмічнай арганізацыі. Прыёмы выпраўлення недахопаў рытмікі.
3. Семантычныя функцыі метра і рытму

Семантычныя функцыі метра і рытму. Семантыка рытмічнай арганізацыі. Рытмічныя сігналы, рытмічная афарбоўка. Сінтаксічныя аспекты рытму: пытанні семантыкі. Семантыка метрычнай арганізацыі. Кампазіцыйная функцыя метра. Кумулятыўная функцыя метра. Семантычны арэол памеру.

Рэдактарская ацэнка семантычнай дарэчнасці метрычнай арганізацыі вершаванага тэксту.

4. Эўфанічная арганізацыя верша

Эўфанічная арганізацыя верша. Гукапіс. Алітэрацыя і асананс. Гукаперайманне. Унутрылексічнае гукаперайманне; паэтычная этымалагізацыя.

Рыфма. Канцавыя, пачатковыя і ўнутраныя рыфмы. Рэгулярныя і спарадычныя рыфмы. Рыфмоід. Фанічнае значэнне рыфмы, яе інтанацыйная роля, рытмастваральная функцыя, кампазіцыйная функцыя, семантычная функцыя, мнеманічная функцыя. Тыпы рыфмоўкі. Віды рыфмаў паводле клаўзулы: мужчынскія, жаночыя, дактылічныя, гіпердактылічныя. Багатыя і бедныя рыфмы. Дакладная і недакладная рыфма. Апорная рыфма. Глыбокая рыфма. Банальныя рыфмы. Рэдкая рыфма. Экзатычная рыфма. Састаўная рыфма. Таўталагічная рыфма. Усечаная рыфма. Халасты радок. Граматычная рыфма. Аманімічная і амафанічная рыфма. Кансанансная і асанансная рыфма. Рознанаціскная і няроўнаскладовая рыфма.

Рэдактарская работа над фонікай і рыфмікай. Недахопы фонікі. Выпадковая рыфма.



5. Кампазіцыя і строфіка

Кампазіцыя і строфіка. Кампазіцыя і архітэктоніка. Структурна-кампазіцыйныя комплексы: дыпціх, трыпціх, тэтрапціх, нізка, зборнік вершаваны, альманах, анталогія. Кальцавая кампазіцыя. Ланцужковая кампазіцыя.

Страфа. Мадэль страфы. Від страфы. Рыфмова-клаўзуальная схема. Полістрафічнасць. Раўнастрофны верш. Разнастрофны верш. Страфоід.

Графічная форма верша. Фігурныя вершы.

Рэдактарская работа над кампазіцыяй і строфікай.

6. Паэтычны сінтаксіс

Паэтычны сінтаксіс. Інтанацыя. Інтанацыйна-сінтаксічны малюнак верша. Сінтаксічныя фігуры: паўторы, інверсія, анакалуф, эліпс, амфібалія, недасказ, паралелізм, перанос, антытэза, ампліфікацыя, перыяд. Рытарычныя фігуры: рытарычнае пытанне, рытарычны зваротак, рытарычны вокліч.

Рэдактарская работа над паэтычным сінтаксісам.

7. Паэтычная лексіка

Паэтычная лексіка. Лексікон паэта. Агульнаўжывальная лексіка.

Тропы. Канкрэтна-пачуццёвыя і ўмоўна-асацыятыўныя. Метафарычны і аўталагічны стылі. Простыя (эпітэт, параўнанне) і складаныя (метафара, метанімія і інш.) тропы.

Работа рэдактара над лексічным узроўнем вершаванага тэксту. Няўдалае ўжыванне тропаў.


Модуль 3 «Публіцыстычная спадчына Уладзіміра Караткевіча»
1. Уводзіны. Уладзімір Караткевіч – публіцыст.

Праблема жанравай дыферэнцыяцыі публіцыстыкі

Месца публіцыстыкі ў літаратурнай спадчыне У. Караткевіча. Праблема азначэння публіцыстыкі. Публіцыстыка журналісцкая і пісьменніцкая. Публіцыстыка пісьменніцкая і мастацкая. Інтэграцыя жанраў у публіцыстыцы У. Караткевіча. Прычыны звароту пісьменніка да жанру эсэ. Разнавіднасці эсэ.



2. Краязнаўчыя эсэ-нарысы. «Зямля пад белымі крыламі» – своеасаблівая энцыклапедыя Беларусі

Эсэ-нарысы У. Караткевіча, прысвечаныя гарадам і рэгіёнам Беларусі («Званы ў прадоннях азёр», «Тысячу стагоддзяў табе», «Сцюдзёная вясна, або 1000 год і 7 дзён», «Дыяментавы горад», «З шалёнай вышыні» і інш.). «Казкі янтарнай краіны» як таленавітае эсэ пра Латвію і яе народ. Эсэ-нарысы, прысвечаныя Украіне і яе народу («Мой се градок!», «Абраная», «Сон аб тым, што было»). «Зямля пад белымі крыламі» – своеасаблівая энцыклапедыя Беларусі. Надзённасць праблем, узнятых У. Караткевічам у эсэ-нарысах.



3. Эсэ-партрэты. Эсэ-рэцэнзіі

Эсэ-партрэты ў публіцыстыцы У. Караткевіча. Стварэнне яскравых вобразаў гістарычных асоб (Ф. Скарыны, К. Каліноўскага, М.К. Агінскага, Т. Шаўчэнкі, Л. Украінкі). Вобразы сучаснікаў у публіцыстыцы пісьменніка (Р. Шырма, Я. Брыль, У. Калеснік, Р. Барадулін і інш.). Асаблівасць эсэ-рэцэнзій У. Караткевіча.



4. Эсэ-артыкулы. Эсэ-замалёўкі. Эсэ-фельетон

Праблемы экалогіі, зберажэння гістарычных і духоўных каштоўнасцяў у эсэ-артыкулах У. Караткевіча («Абдуванчык на кромцы вады», «Наш агульны клопат», «Балады каменя» і інш.). Эсэ-замалёўкі ў якасці прадмоў да фотаальбомаў («Белавежская пушча», «Памяць зямлі беларускай», «Калі на Зямлі ёсць казачныя краіны...»). Тэматыка і структура эсэ-фельетона «Ці дажывем да ста год, або Пасмяротнае рыданне».



5. Дыскурсны і канцэптуальны аналіз публіцыстычнага тэксту

Інтэрпрэтацыя паняццяў дыскурс і канцэпт. Дыскурсны аналіз як выяўленне ілакуцый і майстэрства ў стварэнні перлакуцый. Дыялагічнасць публіцыстычнага дыскурсу У. Караткевіча. Рытарычныя сродкі ўздзеяння на адрасата. Трапеічная сістэма публіцыстыкі У. Караткевіча. Канцэптуалізацыя лексемы «зямля» ў публіцыстыцы У. Караткевіча. Канцэпт публіцыстычнага тэксту.




ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЯ КАРТА ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЫ

Модуль 1. Рэдактарская падрыхтоўка старажытных рукапісаў



Нумар раздзела, тэмы

Назва раздзела, тэмы

Колькасць аўдыторных гадзін

Колькасць гадзін кіруемай самастойнай работы

Формыа кантролю ведаў

Лекцыі

Практычныя аняткі

Семіарскія заняткі

Лабараторныя заняткі

Іншае

1

Перыядызацыя стварэння старажытных рукапісаў

2

2
















2

Старажытныя рукапісы перыяду Х–ХIV стст.

2

6
















3

Старажытныя рукапісы перыяду ХV–ХVIІІ стст.

4

6













Тэст 1




Усяго:

8

14















Модуль 2. Рэдагаванне вершаванага тэксту



Нумар раздзела, тэмы

Назва раздзела, тэмы

Колькасць аўдыторных гадзін

Колькасць гадзін кіруемай самастойнай работы

Формыа кантролю ведаў

Лекцыі

Практычныя аняткі

Семіарскія заняткі

Лабараторныя заняткі

Іншае

1

Верш і проза

2

2
















2

Рытмічная арганізацыя верша. Недахопы рытмічнай арганізацыі; рэдактарская работа па іх выпраўленні

2

2
















3

Семантычныя функцыі метра і рытму

2

2
















4

Эўфанічная арганізацыя верша




2
















5

Кампазіцыя і строфіка




2
















6

Паэтычны сінтаксіс




2
















7

Паэтычная лексіка




2













Тэст 2




Усяго:

4

14















Модуль 3. Публіцыстычная спадчына Уладзіміра Караткевіча



Нумар раздзела, тэмы

Назва раздзела, тэмы

Колькасць аўдыторных гадзін

Колькасць гадзін кіруемай самастойнай работы

Формыа кантролю ведаў

Лекцыі

Практычныя аняткі

Семіарскія заняткі

Лабараторныя заняткі

Іншае

1

Уводзіны. Уладзімір Караткевіч – публіцыст. Праблема жанравай дыферэнцыяцыі публіцыстыкі

2



















2

Краязнаўчыя эсэ-нарысы. «Зямля пад белымі крыламі» – своеасаблівая энцыклапедыя Беларусі

2

4
















3

Эсэ-партрэты. Эсэ-рэцэнзіі




4
















4

Эсэ-артыкулы. Эсэ-замалёўкі. Эсэ-фельетон




2
















5

Дыскурсны і канцэптуальны аналіз публіцыстычнага тэксту




4













Тэст 3




Усяго:

4

14

















ІНФАРМАЦЫЙНА-ДАВЕДАЧНАЯ ЧАСТКА

І. ЛІТАРАТУРА (па модулях)

Модуль 1 «Рэдактарская апрацоўка старажытных рукапісаў»

Асноўная

1. Ботвинник, М. Лаврентий Зизаний / М. Ботвинник. – Минск : Наука и техника, 1973. – 200 с.

2. Булахов, М. Г. Слово о полку Игореве в литературе, искусстве, на-уке : краткий энциклопедический словарь / М. Г. Булахов. – Минск : Универ-ситетское, 1989. – 247 с.

3. Булыка, А. М. Лексічныя запазычанні ў беларускай мове ХVІ – ХVІІІ стст. / А. М. Булыка. – Мінск : Навука і тэхніка, 1980. – 256 с.

4. Булыка, А. М. Гістарычная марфалогія беларускай мовы / А. М. Бу-лыка, А. І. Жураўскі, І. І. Крамко. – Мінск : Навука і тэхніка, 1979. – 328 с.

5. Булыка, А. М. Мова выданняў Францыска Скарыны / А. М. Булыка, А. І. Жураўскі, У. М. Свяжынскі. – Мінск : Навука і тэхніка, 1990. – 253 с.

6. Вайтовіч, Н. Т. Баркалабаўскі летапіс / Н. Т. Вайтовіч. – Мінск : На-вука і тэхніка, 1977. – 208 с.

7. Жураўскі, А. І. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы / А. І. Жураў-скі. – Мінск : Навука і тэхніка, 1967. – Т. 1. – 371 с.

8. Жураўскі, А. І. Мова нашых продкаў / А. І. Жураўскі. – Мінск : На-родная асвета, 1983. – 64 с.

9. Крамко, І. І. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы / І. І. Крамко, А. К. Юрэвіч, А. І. Яновіч. – Мінск : Навука і тэхніка, 1968. – Т. 2. – 342 с.

10. Красней, В. П. Практыкум па гісторыі беларускай літаратурнай мовы / В. П. Красней, Л. М. Шакун. – Мінск : Універсітэцкае, 1986. – 208 с.

11. Мильчин, А. Э. Методика редактирования текста / А. Э. Мильчин. – Изд. 3-е, перераб. и доп. – М. : Логос, 2005. – 524 с.

12. Павленко, Н. А. История письма / Н. А. Павленко. – Минск : Выш. шк., 1987. – 239 с.

13. Плотнікаў, Б. А. Беларуская мова: лінгвістычны кампендыум / Б. А. Плот-нікаў, Л. А. Антанюк. – Мінск : Інтэрпрэссэрвіс , Кніжны Дом, 2003. – 672 с.

14. Порецкий, Я. И. Симон Будный – передовой белорусский мысли-тель XVI в. / Я. И. Порецкий. – Минск : Изд-во БГУ, 1961. – 66 с.

15. Прокошина, Е. С. Мелетий Смотрицкий / Е. С. Прокошина. – Минск : Наука и техника, 1966. – 160 с.

16. Прыгодзіч, Р. М. Старабеларускі лексікон / Р. М. Прыгодзіч, Г. К. Ці-ванова. – Мінск : Хата, 1997. – 175 с.

17. Редакторская подготовка изданий / под ред. С. Г. Антоновой. – М. : Логос, 2004. – 496 с.

18. Свяжынскі, У. М. «Гістарычныя запіскі» Ф. Еўлашоўскага / У. М. Свя-жынскі. – Мінск : Навука і тэхніка, 1990. – 123 с.

19. Свяжынскі, У. М. Слова Скарыны / У. М. Свяжынскі. – Мінск: На-родная асвета, 1984. – 48 с.

20. Сикорский, Н. М. Теория и практика редактирования : учебник для вузов по спец. «Журналистика» / Н. М. Сикорский. – 2-е изд., испр. и доп.– М. : Высш. школа, 1980. – 328 с.

21. Скарына, Ф. Творы : прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пас-халія / Ф. Скарына. – Мінск : Навука і тэхніка, 1990. – 207 с.

22. Старабеларускія лексіконы. – Мінск : Універсітэцкае, 1992. – 174 с.

23. Старажытная беларуская літаратура : зборнік. – Мінск: Юнацтва, 1990. – 174 с.

24. Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 : тэксты, даведнік, камен-тарыі. – Мінск : БелСЭ, 1989. – 573 с.

25. Францыск Скарына і яго час : энцыклапедычны даведнік. – Мінск : БелСЭ, 1989. – 608 с.

26. Чамярыцкі, В. А. Беларускія летапісы як помнікі культуры / В. А. Ча-мярыцкі. – Мінск : Навука і тэхніка, 1969. – 191 с.

27. Шакун, Л. М. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы / Л. М. Ша-кун. – Мінск : Універсітэцкае, 1984. – 271 с.

28. Шакун, Л. М. Карані роднай мовы : выбрныя працы па гісторыі бе-ларускай мовы / Л. М. Шакун. – Мінск, 2001. – 205 с.

29. Янкоўскі, Ф. М. Гістарычная граматыка беларускай мовы / Ф. М. Ян-коўскі. – Мінск : Выш. шк., 1983. – 271 с.

30. Яскевіч, А. А. Старабеларускія граматыкі / А. А. Яскевіч. – Мінск : Беларус. навука, 1996. – 352 с.

31. Яскевіч, А. А. Творы Ф. Скарыны / А. А. Яскевіч. – Мінск : Навука і тэхніка, 1995. – 144 с.



Дадатковая

1. Алехна, Т. В. Структура и прагматика вводного текста (Предисловия Льва Сапеги к Статуту Великого Княжества Литовского) : автореф. дис. … канд. филол. наук / Т. В. Алехна. – Минск, 1999. – 20 с.

2. Анічэнка, У. В. Слоўнік мовы Скарыны: у 3 т. / У. В. Анічэнка. – Мінск : Выш. шк., 1977–1994.

3. Беларуская мова : энцыклапедыя. – Мінск : БелЭн, 1994. – 654 с.

4. Біблія : факс. узнаўленне Бібліі, выдадзенай Ф. Скарынаю ў 1517 – 1519 гг. : у 3 т. – Мінск : БелСЭ, 1990–1991.

5. Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 1– 21. – Мінск : Навука і тэхніка, 1982–2001.

6. Карскі, Я. Беларусы / Я. Карскі. – Мінск : Беларус. кнігазбор, 2001. – 640 с.

7. Клімаў, І. П. Мова перакладу «Евангелля» В. Цяпінскім : аўтарэф. дыс. ... канд. філал. навук / І. П. Клімаў. – Мінск, 1997. – 23 с.

8. Паляшчук, Н. В. Мова «Трыбунала» (1586) : аўтарэф. дыс. ... канд. філал. навук / Н. В. Паляшчук. – Мінск, 1999. – 20 с.

9. Солохов, А. В. Язык старобелорусской научно-публицистической ли-тературы на фонетико-орфографическом и морфологическом уровнях : авто-реф. дис. … канд. филол. наук / А. В. Солохов. – Минск, 1992. – 18 с.


Модуль 2 «Рэдагаванне вершаванага тэксту»

Асноўная

1. Гаспаров, М. Л. Метр и смысл. Об одном механизме культурной па-мяти / М. Л. Гаспаров. – М. : Российск. гос. гуманит. ун-т, 1999. – 289 с.

2. Маслова, В. А. Филологический анализ поэтического текста / В. А. Мас-лова. – Минск, 1999. – 208 с.

3. Мысль, вооруженная рифмами: поэтическая антология по истории русского стиха : учеб. пособие для студ. филол. фак. высш. учеб. заведений / сост. В. Е. Холшевников. – 3-е изд., испр. и доп. – СПб. : Филологический факультет СпбГУ ; М. : Издательский центр «Академия», 2005. – 672 с.

4. Рагойша, В. П. Паэтычны слоўнік / В. П. Рагойша. – 3-е выд., дапрац і дапоўн. – Мінск : Бел. навука, 2004. – 576 с.

5. Стиховедение : хрестоматия / сост. Л. Е. Ляпина. – 2-е изд., перераб. и доп. – М. : Флинта : Наука, 1998. – 248 с.

6. Федотов, О. И. Основы русского стихосложения. Теория и история русского стиха : в 2-х кн. Кн. 1 : метрика и ритмика / О. И. Федотов. – М.: Флинта : Наука, 2002. – 360 с.

7. Федотов, О. И. Основы русского стихосложения. Теория и история русского стиха : в 2-х кн. Кн. 2 : строфика / О. И. Федотов. – М.: Флинта : На-ука, 2002. – 488 с.

8. Фесенко, Э. Я. Теория литературы : учеб. пособие для вузов / Э. Я. Фе-сенко. – Изд. 3-е, доп. и испр. – М. : Академический проект ; Фонд «Мир», 2008. – 780 с.

Дадатковая

1. Голуб, И. Б. Конспект лекций по литературному редактированию / И. Б. Голуб. – М. : Айрис-пресс, 2004. – 432 с.

2. Голуб, И. Б. Стилистика русского языка / И. Б. Голуб. – М. : Рольф ; Айрис-пресс, 1997. – 448 с.

3. Голуб, И. Б. Упражнения по стилистике русского языка : учеб. посо-бие для вузов / И. Б. Голуб. – М.: Рольф; Айрис-пресс, 1997. – 240 с.

4. Дуброўскі, А. У. Вершазнаўства ў тэарэтыка-літаратурнай падрых-тоўцы студэнтаў-журналістаў / А. У. Дуброўскі // Сучасная журналістыка: ак-туальныя праблемы : зб. навук. арт. / Інстытут парламентарызму і прадпры-мальніцтва ; рэдкал.: А.Ф. Мяснікоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : Іппокрена, 2009. – С. 25–29.

5. Дуброўскі, А. У. Паэтыка Рыгора Барадуліна : рытмічная арганізацыя верша / А.У. Дуброўскі. – Мінск : Рэйплац, 2006. – 128 с.

6. Егоров, Б. Ф. Структурализм. Русская поэзия. Воспоминания / Б. Ф. Его-ров. – Томск : Водолей, 2001. – 512 с.

7. Кузьмичев, И. С. Редактирование художественной литературы: исто-рический аспект : учеб. пособие / И. С. Кузьмичев, Е. М. Гушанская. – СПб. : Петербургский ин-т печати, 2007. – 368 с.

8. Петрова, Л. И. Редактирование отдельных видов литературы. Прак-тикум : учеб.-метод. пособие для студентов специальностей 1-47 01 01 «Из-дательское дело», 1-47 02 01 «Технология полиграфических производств» / Л. И. Петрова, Н. И. Сушко. – Минск : БГТУ, 2009. – 178 с.

9. Петрова, Л. И. Редактирование отдельных видов литературы : тексты лекций по одноименной дисциплине для студентов специальности 1-47 01 01 «Издательское дело» / Л. И. Петрова. – Минск : БГТУ, 2004. – 108 с.

10. Редактирование отдельных видов литературы : учебник для студен-тов вузов, обучающихся по специальности «Журналистика» / под ред. Н. М. Си-корского. – М. : Высш. школа, 1973. – 336 с.

11. Розенталь, Д. Э. Справочник по правописанию и литературной правке / Д. Э. Розенталь ; под ред. И. Б. Голуб. – 11-е изд. – М. : Айрис-пресс, 2006. – 368 с.

12. Цікоцкі, М. Я. Стылістыка беларускай мовы : вучэб. дапам. для фак. журналістыкі / М. Я. Цікоцкі. – 2-е выд., перапрац. і дап. – Мінск : Універсі-тэцкае, 1995. – 294 с.
Модуль 3 «Публіцыстычная спадчына Уладзіміра Караткевіча»

Асноўная

1. Верабей, А. Уладзімір Караткевіч: жыццё і творчасць / А. Верабей. – 2 е выд., дапрац. і выпраўл. – Мінск : Беларус. навука, 2005. – 271 с.

2. Жаўняровіч, П. П. Публіцыстыка Уладзіміра Караткевіча: моўны факт у вызначэнні жанру : аўтарэф. дыс. … канд. філал. навук / П. П. Жаўняровіч. – Мінск, БДУ, 2006. – 21 с.

3. Жаўняровіч, П. П. Публіцыстычны дыскурс Уладзіміра Караткевіча / П. П. Жаўняровіч / Мінск : РІВШ, 2011. – 244 с.

4. Ивченков, В. И. Лингвистическая организация текста : в творческой лаборатории Владимира Короткевича / В. И. Ивченков. – Минск : БГУ, 2002. – 211 с.

5. Іўчанкаў, В. І. Дыскурс беларускіх СМІ. Арганізацыя публіцыстыч-нага тэксту / В. І. Іўчанкаў. – Мінск : БДУ, 2003. – 257 с.

6. Іўчанкаў, В. І. Медыярыторыка : рытарычныя асновы журналістыкі, лінгвістыка публіцыстычнага тэксту, дыскурсны аналіз сродкаў масавай ін-фармацыі / В. І. Іўчанкаў. – Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2009. – 279 с.

7. Мальдзіс, А. Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча / А. Маль-дзіс. – Мінск : Маст. літ., 1990. – 230 с.

8. Мисонжников, Б. Я. Феноменология текста (соотношение содержа-тельных и формальных структур печатного издания) / Б. Я. Мисонжников. – СПб. : Изд-во С.-Петерб. ун-та, 2001. – 490 с.

9. Папина, А. Ф. Текст: его единицы и глобальные категории / А. Ф. Па-пина. – М. : Едиториал УРСС, 2002. – 368 с.

10. Степанов, Ю. С. Альтернативный мир, Дискурс, Факт и принцип причинности / Ю. С. Степанов // Язык и наука конца 20 века : сб. статей / Ин т языкознания РАН ; под ред. Ю. С. Степанова. – М. : ИЯ РАН : РГГУ, 1995. – С. 35–73.

11. Стральцоў, Б. В. Асноўныя творчыя метады ў журналістыцы / Б. В. Стра-льцоў. – Мінск : БДУ, 2000. – 71 с.

12. Уладзімір Караткевіч. Быў. Ёсць. Буду! : успаміны, інтэрв’ю, эсэ / уклад. Г. Шаблінскай. – Мінск : Маст. літ., 2005. – 518 с.

13. Цікоцкі, М. Я. Стылістыка тэксту / М. Я. Цікоцкі. – Мінск : Беларус. навука, 2002. – 223 с.

14. Шынкарэнка, В. Пад ветразем дабра і прыгажосці : жанрава-стылё-выя асаблівасці прозы У. Караткевіча / В. Шынкарэнка. – Мінск : Навука і тэхніка, 1995. – 175 с.

Дадатковая

1. Жаўняровіч, П. Дыскурсны аналіз публіцыстычнага тэксту Уладзімі-ра Караткевіча / П. Жаўняровіч // Роднае слова. – 2005. – № 8. – С. 64–65; № 9. – С. 51–53.

2. Жаўняровіч, П. Канцэпт публіцыстычнага тэксту: на прыкладзе пуб-ліцыстыкі Уладзіміра Караткевіча / П. Жаўняровіч // Роднае слова. – 2010. – № 4. – С. 35–38.

3. Жаўняровіч, П. П. Размежаванне публіцыстыкі і прозы (на падставе частотнасці лексічных адзінак у творах Уладзіміра Караткевіча) / П. П. Жаў-няровіч // Веснік БДУ. Серыя 4. – 2008. – № 3. – С. 41–45.

4. Жаўняровіч, П. Рэканструяванне моўнай асобы У. Караткевіча на падставе функцыянавання лексем краіна і рэспубліка ў эсэ-нарысе «Зямля пад белымі крыламі» / П. Жаўняровіч // Роднае слова. – 2005. – № 4. – С. 30–31.

5. Зацепин, К. А. «Мыслить литературой» или Эссе как художествен-ный феномен / К. А. Зацепин // Вестник Самарской Гуманитарной академии. Серия «Философия. Филология». – 2007. – № 2. – С. 195–209.

6. Здоровега, В. Слово тоже есть дело: некоторые вопросы теории пуб-лицистики / В. Здоровега. – М. : Мысль, 1979. – 174 с.

7. Кайда, Л. Г. Эссе: стилистический портрет / Л. Г. Кайда. – М. : Флин-та : Наука, 2008. – 180 с.

8. Ким, М. Н. Жанры современной журналистики / М. Н. Ким. – СПб. : Изд-во Михайлова В. А., 2004. – 336 с.

9. Прохарава, С. М. Выбраныя працы / С. М. Прохарава; Беларус. дзярж. ун-т. – Мінск : Право и эканомика, 2009. – 325 с.

10. Солганик, Г. Я. Стилистика текста / Г. Я. Солганик. – М. : Флинта : Наука, 2002. – 256 с.
ІІ. РЭКАМЕНДАЦЫІ ПА АРГАНІЗАЦЫІ САМАСТОЙНАЙ ПРАЦЫ

У працэсе вывучэння дысцыпліны студэнтам рэкамендуецца рэгулярна працаваць з тэкстамі навуковага, мастацкага і публіцыстычнага стыляў і з гледжання рэдактара выяўляць іх лінгвістычную арганізацыю, ацэньваць рэдактарскія падыходы пры падрыхтоўцы да друку. Прапануецца правесці рэдактарскі аналіз аднаго выдадзенага тэксту старажытных рукапісаў, аднаго зборніка вершаў, аднаго публіцыстычнага твора Уладзіміра Караткевіча. Неабходнасць пастаянна ўдасканальваць сваю маўленчую кампетэнцыю для якаснага рэдагавання тэкстаў патрабуе ад будучага рэдактара пастаянна сачыць за выхадам новай даведачнай літаратуры.


ІІІ. РЭКАМЕНДУЕМЫЯ СРОДКІ ДЫЯГНОСТЫКІ

Для атэстацыі студэнтаў на адпаведнасць іх персанальных дасягненняў патрабаванням праграмы «Тэкст: рэдактарскія методыкі» ствараецца фонд ацэначных сродкаў, які ўключае тыпавыя заданні, тэсты, тэмы індывідуальных заданняў па модулях, пытанні да выніковага заліку і інш. Ацэначнымі сродкамі прадугледжвацца ацэнка здольнасці студэнтаў да творчай дзейнасці ў час аналізу і праўкі сказаў і тэкстаў, іх гатоўнасць весці пошук вырашэння новых задач, звязаных з недастатковасцю канкрэтных спецыяльных ведаў і адсутнасцю агульнапрызнаных алгарытмаў. У якасці формаў дыягностыкі кампетэнцый студэнтаў выкарыстоўваюцца:

– вусныя формы: гутаркі, калёквіумы, даклады на занятках і інш.;

– пісьмовыя формы: тэсты, кантрольныя апытанні, пісьмовыя справаздачы па практычных работах, эсэ, рэфераты і інш.;

– вусна-пісьмовыя формы: справаздачы па практычных работах з іх вуснай абаронай, залік па дысцыпліне і інш.
IV. Прыкладныя пытанні па модулях да выніковага заліку
Модуль 1 «Рэдактарская апрацоўка старажытных рукапісаў»

1. Стараславянскія і ўласнабеларускія элементы ў рукапісах Х–ХIV стст.

2. Мова і стыль казанняў, павучанняў, слоў Кірылы Тураўскага.

3. Беларускія элементы ў княскіх граматах ХІІІ ст.

4. Рэдактарскі аналіз перакладу Ф. Скарынам тэкстаў Бібліі.

5. Рэдактарскі аналіз арыгінальных тэкстаў Ф. Скарыны.

6. Параўнальны аналіз трох рэдакцый Статута ВКЛ.

7. Рэдактарскі аналіз Статута ВКЛ 1588 г.

8. Рэдактарскі аналіз перакладных тэкстаў ХV–ХVIІІ стст.

9. Рэдактарскі аналіз навуковай літаратуры ХVІ–ХVIІ стст.

10. Рэдактарскі аналіз мемуарных твораў ХV–ХVIІІ стст.
Модуль 2 «Рэдагаванне вершаванага тэксту»

1. Спецыфіка вершаванага маўлення.

2. Жанры паэтычныя. Віды верша.

3. Сістэмы вершавання.

4. Метр. Памер. Рытм.

5. Рэдактарская ацэнка рытмічнай арганізацыі вершаванага тэксту.

6. Семантычныя функцыі метра і рытму. Рэдактарская ацэнка семантычнай дарэчнасці метрычнай арганізацыі вершаванага тэксту.

7. Рэдактарская работа над фонікай і рыфмікай.

8. Рэдактарская работа над кампазіцыяй і строфікай.

9. Рэдактарская работа над паэтычным сінтаксісам.

10. Работа рэдактара над лексічным узроўнем вершаванага тэксту.
Модуль 3 «Публіцыстычная спадчына Уладзіміра Караткевіча»

1. Агульная характарыстыка публіцыстычнай спадчыны У. Караткевіча.

2. Жанравы сінтэтызм публіцыстычных твораў У. Караткевіча.

3. Эсэ як асноўны жанр публіцыстыкі У. Караткевіча.

4. Асноўныя характарыстыкі публіцыстычнага дыскурсу У. Караткевіча.

5. Дыялагізацыя публіцыстычнага дыскурсу У. Караткевіча.

6. Канцэпт у публіцыстычных творах пісьменніка.

7. Краязнаўчыя эсэ-нарысы ў публіцыстыцы У. Караткевіча.

8. Эсэ-партрэты ў публіцыстыцы У. Караткевіча.

9. Эсэ-рэцэнзіі ў публіцыстыцы У. Караткевіча.



10. Эсэ-артыкулы, эсэ-замалёўкі і эсэ-фельетоны ў публіцыстыцы У. Караткевіча.

ПРАТАКОЛ

УЗГАДНЕННЯ ВУЧЭБНАЙ ПРАГРАМЫ ПА ВЫВУЧАЕМАЙ ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЕ З ІНШЫМІ ДЫСЦЫПЛІНАМІ СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ

Назва вучэбнай дыцыліны, з якой патрабуецца ўзгадненне

Назва кафедры

Прапановы аб змяненнях у змесце вучэбнай праграмы па вывучаемай вучэбнай дысцыпліне

Рашэнне, прынятае кафедрай, якая распрацавала

вучэбную праграму (з указаннем даты і нумара пратакола)

Мова сродкаў масавай камунікацыі

Кафедра стылістыкі і літаратурнага рэдагавання

Прапаноў няма

Заўваг няма. Пр. № 10 ад 26.05.2015

Стылістыка

Кафедра стылістыкі і літаратурнага рэдагавання

Прапаноў няма

Заўваг няма. Пр. № 10 ад 26.05.2015

Асновы літаратурна-рэдактарскай дзейнасці

Кафедра стылістыкі і літаратурнага рэдагавання

Прапаноў няма

Заўваг няма. Пр. № 10 ад 26.05.2015

Асновы творчай дзейнасці рэдактара

Кафедра стылістыкі і літаратурнага рэдагавання

Прапаноў няма

Заўваг няма. Пр. № 10 ад 26.05.2015

Методыка рэдагавання

Кафедра стылістыкі і літаратурнага рэдагавання

Прапаноў няма

Заўваг няма. Пр. № 10 ад 26.05.2015


































































































































































































ДАПАЎНЕННІ І ЗМЯНЕННІ
ДА ВУЧЭБНАЙ ПРАГРАМЫ ПА ВЫВУЧАЕМАЙ ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЕ
НА / НАВУЧАЛЬНЫ ГОД


п/п

Дапаўненні і змяненні

Падстава








Вучэбная праграма перагледжана і адобрана на пасяджэнні кафедры


Стылістыкі і літаратурнага рэдагавання (пратакол № ад 201 г.)



(назва кафедры)

Загадчык кафедры

Доктар філалагічных навук прафесар______________________ __ В. І. Іўчанкаў

(ступень, званне) (подпіс) (І.ІпБ.Прозвішча)
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Дэкан факультэта

Кандыдат філалагічных навук дацэнт ______________________ С. В. Дубокік



(ступень, званне) (подпіс) (І.ІпБ.Прозвішча)
: bitstream -> 123456789
123456789 -> Учебная программа учреждения высшего образования по дисциплине для специальности: 1-21 05 01 Беларуская філалогія
123456789 -> Марына Шода «Несучы хвалу красе» (паэзія Уільяма Батлера Ейтса)
123456789 -> Гісторыя беларускай літаратуры (ХІХ ст. – 1970-я гады ХХ ст.)
123456789 -> П. С. Лопух гідралогія сушы частка 2 (агульная гідралогія)
123456789 -> П. С. Лопух, А. А. Макарэвіч
123456789 -> Праявы масавай культуры ў дыскурсе смі, альбо да праблемы гуманізацыі медыясферы
123456789 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
123456789 -> 1. Гістарычныя ўмовы ўзнікнення новай беларускай літаратуры. Асноўныя літаратурныя напрамкі канца ХVІII – пачатку ХІХ стст. І іх выражэнне ў беларускай літаратуры
123456789 -> Гісторыя старажытнай грэцыі І рыма (Фядосік В. А.)




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка