Тэма 1 Варварскія дзяржавы на Пірэнеях і ў Афрыцы



Дата канвертавання15.05.2016
Памер32.75 Kb.
Тэма 3.1 Варварскія дзяржавы на Пірэнеях і ў Афрыцы.
1. Афармленне вестгоцкай дзяржаўнасці ў Тулузе.

2. Таледскае каралеўства вестготаў.

3. Каралеўства свеваў.

4. Алана-вандальскае каралеўства.
1. Афармленне вестгоцкай дзяржаўнасці ў Тулузе.

З’яўленне вестготаў на чале з Атавульфам у Галіі і ўтварэнне Вестгоцкай дзяржавы з цэнтрам ў Тулузе. Узеаемаадносіны паміж вестготамі і рымлянамі. Суадносіны вестгоцкага і гала-рымскага насельніцтва. Тэадорых ІІ. Бітва на Каталаўнскіх палях 451 г.

Праўленне Эйрыха ІІ. Кадыфікацыя вестгоцкага права ў 475 г. Заваяванне вестготамі Іспаніі (468-475 гг.). Падпарадкаванне свеваў і страта кантроля над імі.

Праўленне Аларыха ІІ – росквіт і крах Тулузскага каралеўства вестготаў. Кадыфікацыя вестгоцкага права для рымлян (“Брэвіярый Аларыха”, 506 г.). З’яўленне франкскай пагрозы. Франка-вестгоцкая вайна 507-512 гг. Бітва каля Пуацье 507 г. Бітва каля Барселоны 512 г. Барацьба за ўладу паміж Гезаліхам і Амаларыхам, умяшанне остготаў.


2. Таледскае каралеўства вестготаў.

Адраджэнне рэальнага суверэнітэту Амаларыхам у 526 г. Разгром франкаў у бітве каля Сарагосы 532 г. Узмацненне каралеўскай улады пры Амаларыху. Афармленне структуры кіравання каралеўствам (дуксы, каміты, вікарыі).

Заканчэнне дынастыі Балтаў у 531 г., вяртанне да выбарнага прынцыпу апрызначэння манарха. Рост пагрозы з боку Візантыі ў сярэдзіне VI ст. Захоп візантыйцамі Бетыкі ў 551 г.

Праўленне Леавігільда (568-586 гг.), як спроба ўніфікацыі грамадства Вестгоцкай дзяржаве на базе арыянства. Барацьба паміж Леавігільдам і Герменгільдам (579-585 гг.). Заваяванне каралеўства свеваў. Букцэлярыі. Пачатак феадалізацыі і фарміраванне бенефіцыяльнай сістэмы. Паўстанне Герменгільда. Прыняццё хрысціянства паводле рымскага ўзору. Уварванне арабаў і падзенне Вестгоцкай дзяржавы.


3. Каралеўства свеваў.

З’яўленне свеваў на Пірэнейскім праўвостраве ў 409 г. Пагадненне паміж рымскімі ўладамі і свевамі ў 411 г. і рассяленне ў Галісіі. Утварэнне каралеўства свеваў на паўночным захадзе паўвострава. Зыход вандалаў у Афрыку ў 429 г. і спробы свеваў пашырыць свой уплыў у Іспаніі. Перамогі каралёў Рэхілы і Рэкіярна над баскамі і рымлянамі. Наступленне вестготаў Тэадорыха ІІ і падзенне сваўскай дзяржавы ў 456 г. Паўстанне Агівульфа. Адраджэнне незалежнасці свеўскай дзяржавы Мальфам у 460-х гг. Актывізацыя знешнепалітычнай актыўнасці свеваў у 60-70-х гг. VI ст. Умяшальніцтва караля Міра ў міжусобную вайну ў Вестгоцкім каралеўстве. Спроба выйсці з-пад улады вестготаў караля Аўдэкі ў 583-585 гг. Захоп Свеўскай дзяржавы вестготамі ў 585 г.

Асаблівасці эканамічнага і палітычнага развіцця. Рэлігійная сітуацыя ў свеўскім грамадстве.
4. Алана-вандальскае каралеўства.

Асаблівасці племянной арганізацыі вандалаў: сілінгі і асдзінгі. Пачатак руху вандалаў на рымскія землі пры Годагізэлю . Выбранне конунгам Гундэрыха і прарыў рымскай мяжы ў 406 г. Рассяленне вандалаў і аланаў у Іспаніі ў 409 г. Дагавор з ж рымскімі ўладамі 411 г. Паходы вестгоцкага караля Валія на вандалаў 416 і 418 г., знішчэнне значнай часткі сілінгаў.

Аб’яднанне сілінгаў, аланаў і асдзінгаў пад уладай Гейзерыха. Узвышэнне дзяржавы вандалаў пры Гейзерыху, заваяванне Паўночнай Афрыкі ў 429-435 гг. Алана-вандальскае каралеўства ў Афрыцы. Паўстанне родаплемянной знаці ў 442 г. і падаўленне яго Гейзерыхам. Захоп Сіцыліі ў 442 г. Захоп Гейзерыхам Рыма ў 455 г. Абвастрэнне рылігійнага пытанне ў дзяржаве вандалаў пры Хунэрыху. Змены ў рэлігійнай палітыцы пры Гунтамундзе. Войны вандалаў з Адаакрам. Збліжэнне вандалаў з остготамі пры Тразамундзе.

Аслабленне Вандальскага каралеўства напачатку VI ст., уварванні бербераў. Збліжэнне Хільдэрыха з Візантыяй і артадаксальнай царквой і яго звяржэнне ў 530 г. Вяртанне да праарыянскай і антывізантыйскай палітыкі, распад дзяржавы вандалаў. Візантыйска-вандальская вайна 532-534 гг. і захоп Вандальскага каралеўства Візантыяй.



Асаблівасці развіцця палітычнай структуры і сацыяльна-эканамічнага развіцця.
Літаратура


  1. Дворецкая И. А. Западная Европа в V—IX вв. Раннее средневековье. - М., 1990.

  2. Корсунский А. Р., Гюнтер Р. Упадок и гибель Западной Римской империи и возникновение германских королевств (до середины VI в.). – М., 1984.

  3. Корсунский А. Р. Образование раннефеодального государства в Западной Европе. - М., 1963.

: DocLib5 -> %D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20(%D0%BE%D1%82%D0%B5%D1%87%D0%B5%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B5%D0%BD%D0%BD%D0%B0%D1%8F%20%D0%B8%20%D0%B2%D1%81%D0%B5%D0%BE%D0%B1%D1%89%D0%B0%D1%8F) -> %D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B2%D1%81%D0%B5%D0%BE%D0%B1%D1%89%D0%B5%D0%B9%20%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%B8 -> %D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D1%81%D1%80%D0%B5%D0%B4%D0%BD%D0%B8%D1%85%20%D0%B2%D0%B5%D0%BA%D0%BE%D0%B2
%D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D1%81%D1%80%D0%B5%D0%B4%D0%BD%D0%B8%D1%85%20%D0%B2%D0%B5%D0%BA%D0%BE%D0%B2 -> 1. Перадумовы крыжацкага руху
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B2%D1%81%D0%B5%D0%BE%D0%B1%D1%89%D0%B5%D0%B9%20%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%B8 -> Тэма: Палітычнае развіццё Ўкраіны ў канцы 20-пачатку 21 ст. План
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B2%D1%81%D0%B5%D0%BE%D0%B1%D1%89%D0%B5%D0%B9%20%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%B8 -> Тэма : Краіны Балтыі ў канцы 20-пачатку 21 ст. План
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B2%D1%81%D0%B5%D0%BE%D0%B1%D1%89%D0%B5%D0%B9%20%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%B8 -> Тэма: Праблемы станаўлення незалежнай Малдовы План
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B2%D1%81%D0%B5%D0%BE%D0%B1%D1%89%D0%B5%D0%B9%20%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%B8 -> Еўропа ў перыяд новага часу
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B2%D1%81%D0%B5%D0%BE%D0%B1%D1%89%D0%B5%D0%B9%20%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%B8 -> Тэма: Спецыфіка абсалютызму ў германскіх дзяржавах
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B2%D1%81%D0%B5%D0%BE%D0%B1%D1%89%D0%B5%D0%B9%20%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%B8 -> Міжнародныя адносіны
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B2%D1%81%D0%B5%D0%BE%D0%B1%D1%89%D0%B5%D0%B9%20%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%B8 -> Тэма 3 Вестфальская сістэма сміжнародных адносін у другой палове 17 – пачатку 18 ст
%D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D1%81%D1%80%D0%B5%D0%B4%D0%BD%D0%B8%D1%85%20%D0%B2%D0%B5%D0%BA%D0%BE%D0%B2 -> Тэма 3 Брытанія ў Раннім сярэднявеччы




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка