Тэма 10 айчынная культура ў другой палове XVII – XVIII cт.: Навука, адукацыя



Дата канвертавання28.06.2016
Памер30.97 Kb.
ТЭМА 10 АЙЧЫННАЯ КУЛЬТУРА Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XVII – XVIII CТ.: НАВУКА, АДУКАЦЫЯ

1 Літаратура і грамадска-палітычная думка

2 Навука і адукацыя.

3 Музыка, тэатр.

1 Першая брацкая школа была створана ў Вільні ў 1584 г. Услед за ёй анала-гічныя ўстановы ўзніклі ў Магілёве, Берасці, Менску, Пінску і іншых беларускіх гарадах. Для пачатковага навучання настаўнікі брацкіх школ карысталіся Псалтырам, Часасловам, азбукамі і букварамі. Адначасова ў ВКЛ упершыню адносна вялікае пашырэнне атрымалі школы сярэдняга ўзроўню.

Вяршыняй дзейнасці езуітаў у сферы адукацыі стала стварэнне першай вышэйшай навучальнай установы ў ВКЛ. Яшчэ ў 1570 г. яны заснавалі ў Вільні калегіум. Паводле прыблізных падлікаў з 1583 па 1781 гг. акадэмія прысвоіла сваім выпускнікам 4076 навуковых ступеняў, у тым ліку па філасофіі - 3510, па праву - 149, па тэалогіі - 417. Найбольш вядомыя выпускнікі акадэміі - М. Сматрыцкі, Сімяон Полацкі (Самуіл Пятроўскі-Сітніяновіч), А. Каяловіч і інш. Езуіцкая сістэма адукацыі для свайго часу была найбольш дасканалай. Толькі ў ёй былі прадстаўлены ўсе ўзроўні адукацыі ад пачатковай да вышэйшай.

2 У 1773 г. ствараецца Адукацыйная камісія, што правяла велізарную працу па распаўсюджанні асветы і пісьменнасці. Агульнае кіраўніцтва народнай адукацыяй ажыццяўлялі свецкія колы, а ў праграму школьнага навучання ўключаліся прадметы фізіка-матэматычнага цыкла, геаграфія, гісторыя, закана-даўства і інш. У пачатку 80-х гг.18 ст. на тэрыторыі той часткі Беларусі, якая засталася ў Рэчы Паспалітай, Адукацыйная камісія адчыніла 200 пачатковых школ, у якіх займалася 2500 чалавек.

Вышэйшых навучальных устаноў на тэрыторыі Рэчы Паспалітай было дзве: Кракаўскі універсітэт і Галоўная школа ВКЛ. Апошняя ўзнікла на базе рэарганізаванай Віленскай акадэміі. Такія важныя змены ў сістэме адукацыі Рэчы Паспалітай адбыліся пад уплывам распаўсюджання тут з сярэдзіны 18 ст. асветніцкіх ідэй. Асветніцтва - антыфеадальная, буржуазная паводле сваёй сацыяльна-палі-тычнай сутнасці ідэалогія перыяду станаўлення капіталізму, якая прапаведавала прыярытэт асветы, навукі і розуму ў жыцці асобы, грамадства і дзяржавы. Асветніцкі рух зарадзіўся ў Англіі і Францыі і паступова ахапіў усю еўрапейскую культурную прастору. У новай ідэалогіі ўсё старое асацыіравалася з неабмежаванай уладай рэлігіі і царквы, што стрымлівала развіццё навуковай і філасофскай думкі, як ганебны перажытак усё болып відавочна ўспрымалася феадальная іерархія грамадства, дзе вартасць асобы вызначалася прыналежнасцю да пэўнага саслоўя, а не магчымасцямі і здольнасцямі. Вялікі ўплыў на светапогляд дзеячаў беларускай культуры аказвалі ідэі вялікіх французскіх асветнікаў Ф. Вальтэра, Д. Дзідро, Ш. Л. Мантэск'е, Ж.-Ж. Русо. Апошняга гродзенскі староста А. Тызенгаўз запрасіў пасяліцца ў Гродна, і толькі выпадак не дазваліў знакамітаму французу гэтага зрабіць. У Беларусі распаўсюджваліся таксама творы прагрэсіўных рускіх, польскіх асветнікаў: А. Радзішчава, С. Сташыца, Г. Калантая.

Некаторыя замежныя навукоўцы жылі і працавалі ў ВКЛ. Сярод іх быў француз Ж. Жылібер, які быў запрошаны на пасаду рэктара Гродзенскай медыцынскай акадэміі (школы) - першай ў Беларусі вышэйшай навучальнай ўстановы па падрыхтоўцы медыцынскага персаналу, якая існавала ў 1775-1781 гг. Яна мела 3 аддзяленні: падрыхтоўкі "сучасных урачоў для гарадоў", падрыхтоўкі правінцыяльных урачоў і хірургаў, аддзяленне павітух. Навучэнцы ўтрымліваліся за кошт казны. Навучанне ажыццяўлялі 5 выкладчыкаў, 2 фельчары і акушэрка. Пры акадэміі дзейнічалі шпіталь на 60 ложкаў, анатамічны тэатр і музей, кабінет прыродазнаўства, аптэка, бібліятэка. Ж. Жылібер заснаваў таксама першы на тэрыторыі Беларусі і ў Рэчы Паспалітай батанічны сад, адзін з лепшых у Еўропе. У 1781 г. Гродзенская медыцынская школа была пераведзена ў Вільню, дзе стала базай для стварэння медыцынскага факультэта Віленскага універсітэта.

Карэннае рэфармаванне вышэйшай адукацыі значна паспрыяла развіццю навуковай думкі ў краі. Пачалося актыўнае вывучэнне прыроды Беларусі і Літвы. Грунтоўныя астранамічныя даследаванні ажыццяўляла Віленская абсерваторыя, якой кіраваў рэктар Галоўнай школы ВКЛ М. Пачобут-Адляніцкі. Плённа развівалася ў апошняй чвэрці 18 ст. у ВКЛ і медыцынская навука.

3 Пад уплывам асветніцкіх ідэй частка прагрэсіўнай шляхты і магнатэрыі імкнулася да рэфармавання саслоўнай манархіі Рэчы Паспалітай. Ідэал "асветнага манарха", запазычаны з Францыі, быў пакладзены ў аснову іх ідэалагічных канцэпцый. Паступова ў беларускіх землях набылі папулярнасць прапановы французскіх фізіякратаў, якія адстойвалі тэзіс аб натуральнай роўнасці людзей і крытыкавалі прыгоннае права. Сярод прыхільнікаў гэтага вучэння найболып выдатнай асобай быў апошні канцлер ВКЛ Іяхім Храптовіч. Яго пяру належыць шэраг трактатаў на беларускай, польскай і лацінскай мовах па філасофіі, эканоміцы, эстэтыцы.

Літаратура:

1 Лыч Л., Навіцкі У. Гісторыя культуры Беларусі. – Мн., 1997.



2 Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Мн., 1993 – 2003. – Т. 1 -6.
: DocLib5 -> %D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20(%D0%BE%D1%82%D0%B5%D1%87%D0%B5%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B5%D0%BD%D0%BD%D0%B0%D1%8F%20%D0%B8%20%D0%B2%D1%81%D0%B5%D0%BE%D0%B1%D1%89%D0%B0%D1%8F) -> %D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%B8%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> %D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> %D0%A2%D0%B5%D0%BA%D1%81%D1%82%D1%8B%20%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%86%D0%B8%D0%B9
%D0%A2%D0%B5%D0%BA%D1%81%D1%82%D1%8B%20%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%86%D0%B8%D0%B9 -> Тэма 11 культура беларусі ў канцы 18 – першай палове 19 стст.: Архітэктура, мастацтва
%D0%A2%D0%B5%D0%BA%D1%81%D1%82%D1%8B%20%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%86%D0%B8%D0%B9 -> Тэма 5 развіццё культуры беларусі ў 14 – першай палове 17 ст: архітэктура І горадабудаўніцтва
%D0%A2%D0%B5%D0%BA%D1%81%D1%82%D1%8B%20%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%86%D0%B8%D0%B9 -> Тэма 9 айчынная культура ў другой палове 17 – 18 стст.: Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва
%D0%A2%D0%B5%D0%BA%D1%81%D1%82%D1%8B%20%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%86%D0%B8%D0%B9 -> Тэма 8айчынная культура ў другой палове 17 – 18 стст.: Архітэктура І мастацтва
%D0%A2%D0%B5%D0%BA%D1%81%D1%82%D1%8B%20%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%86%D0%B8%D0%B9 -> Тэма 4 культура беларускх зямель ў 9-13 стст.: Архітэктура І мастацтва
%D0%A2%D0%B5%D0%BA%D1%81%D1%82%D1%8B%20%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%86%D0%B8%D0%B9 -> Тэма культура беларускіх зямель ў 9-13 стст.: Архітэктура І мастацтва
%D0%A2%D0%B5%D0%BA%D1%81%D1%82%D1%8B%20%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%86%D0%B8%D0%B9 -> Тэма 1 Уводзіны
%D0%A2%D0%B5%D0%BA%D1%81%D1%82%D1%8B%20%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%86%D0%B8%D0%B9 -> Тэма 6 культура беларусі ў 14- першай палове 17 стст.: Мастацтва
%D0%A2%D0%B5%D0%BA%D1%81%D1%82%D1%8B%20%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%86%D0%B8%D0%B9 -> Тэма 7 культура беларусі ў 14 – першай палове 17 стст.: Літаратура І адукацыя
%D0%A2%D0%B5%D0%BA%D1%81%D1%82%D1%8B%20%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%86%D0%B8%D0%B9 -> Тэма культура беларускіх зямель у эпоху




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка