Тэма 3 Вестфальская сістэма сміжнародных адносін у другой палове 17 – пачатку 18 ст



старонка1/3
Дата канвертавання15.05.2016
Памер386.23 Kb.
  1   2   3
Тэма 2.3 Вестфальская сістэма сміжнародных адносін у другой палове 17 – пачатку 18 ст.
1. Каланіяльная палітыка еўрапейскіх дзяржаў і гандлёвыя войны на кантыненце ў другой палове 17 ст.

2. Барацьба Францыі за панаванне ў Европе.

3. Вайна за іспанскую спадчыну.

4. Міжнародныя адносіны ў Паўночнай і Усходняй Еўропе.

5. Новы баланс сіл і ідэя еўрапейскай раўнавагі. Вайна за аўстрыйскую спадчыну.

6. Дыпламатычная рэвалюцыя сярэдзіны 1750-х гг. і Сямігадовая вайна.

7. Вайны за незалежнасць ЗША і Еўропа.

8. Міжнародныя адносіны ў Цэнтральнай і Усходняй Европе ў другой палове 18 ст.

Літаратура.

ивонин, ю.В. евгений Савойский // Вопросы истории. – 2006. – № 6.

ивонина, Л.И. Война за наследтво в Испании // Вопросы истории. – 2009. – № 1.

История Европы: в 8 т. Т.3, 4. – М., 1993, 1994.

История дипломатии. Т.1. (любое издание.)

Семилетняя война. – М., 1948.

Приемышева А.В. Французская внешняя политика накануне дипломатической революции 1756 г. // Новая и новейшая история. – 2003. - № 1. – С. 60-79.
1.

Пачатак каланіяльнай экспансіі еўрапейскіх дзяржаў адносіцца да канца 15 ст. Яна была абмоўлена патрэбамі еўрапейскай эканомкі, якая адчувала востры недахоп у звонкай манеце. Падрыхтавана калніяльная экспансія была Вялікімі геаграфічнымі адкрыццямі. Першымі на шлях кланіяльных захопаў сталі партугалія і Іспанія. Патугальцы асноўным напрмкам сваёй экспансіі накіравалі ў басейн Індыйскага акіяна. У 1509 г. яны разграмілі флот егіпетскага султана ў бітве пры Дзіу і сталі гаспадарамі заходняй часткі Індыйскага акіяна. Рухаючыся далей на ўсход, партугальцы ў 1511 г. захапілі Малаку і ўсталявалі кантроль над малакскім архіпелагам – галдоўны вытворцай праннасцей. У 1557 г. партугальцы замацавліся ў Макао (Аомынь), тым амым яны заснавалі першую еўрапейскую калонію ў Кітаі. У 1543 г. партугльцы дасягнулі Японіі. Другім напрамкам каланіяльнай экспансіі партугальцаў стала Бразілія.

Іспанія пасля плаванняў Калумба прыступіла да каланізацыі Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі. Другім напрамкам іспанскай каланіяльнай экспансіі стала ўзбярэжжа паўночнай Афрыкі. У 1494 г. іспанцы захапілі першы апорны пункт у Марока, а затым рухаючыся на ўсход, у 1511 г. захапілі Трыпалі. Але затым сітуацыя змянілася не на карысць Іспаніі. У 1517 . турэцкі султан Селім І авалодаў егіптам, і асманская імперыя тала асноўным праціўнікам іспанцаў у Паўночнай Афрыцы. У 1520 г. уладу турак прызнаў Алжыр. У наступныя дзесяцігоддзі туркі ажыццяўлялі паспяховае наступленне на ўзбярэжжы паўночнай афрыкі. У 1551 г. яны авалодалі Трыпалі, а ў 1574 г. яны канчаткова занялі Туніс, пасля чаго прыпынілі наступленне. Іспанія захавла ўладанні ў Марока. Іспанская каланіяльная імперыя стала асновай іспанскага панавання ў Еўропе ў 16 ст.

Характэрна, што у перыяд, калі галоўнымі каланіяльнымі дзяржавамі вытупалі Іспанія і Партугалія, паміж імі практычна не ўзнікала сур’ёзных канфліктаў. У 1404 г. яны заключылі паміж сабой Тордэсільяскі дагавор, які ўсталяваў мяжу паміж іспанскай і партугальскай сферамі інтарэсаў. У час плавання магелана было даказана, што Малукскіх астравоў можна дасягнуць і з захаду. Гэта прывяло да пастаноўкі іспанцамі пытання аб іх прыналежнасці, а ў 1527 г. там з’явіўся іспанскі флот. Аднак і гэты канфлікт быў урэгуляваны Лерыдскім дагаворам, па якім Іспанія адмовілася на карысць партугаліі ад Малукскіх астравоў.

У час Італьянскіх войнаў Францыя паспрабавала падарваць іспана-партугальскую манаполію. Французы паспрабавалі заснаваць свае калоніі ў амерыканскіх уладаннях іспанцаў і партугальцаў. У 1560 г. партугальцы знішчылі французкае пасяленне ў Рыо-дэ-Жанейро, у 1565 г. іспанцы разграмілі французкую пратэстанскую калонію ў Фларыдзе, у 1583 г. іспана-партугальскі флот разграміў французскую калонію на паўначы Бразіліі.

Пачынаючы х 1560-х гг. Англія становіцца галоўным праціўнікам іспана-партугальскай каланіяльнай манапаліі. Англічане не заснўвалі калоній, была толькі адна няўдалая спроба ў 1585 г. у Віргініі. Яны накіравалі намаганні на падрыў каланіяльнага гандлю Іспанні і Партугаліі.

У канцы 16 ст. на шлях каланіяльнай экспансіі стала Галандыя. Яна ўзяла курс на выцясненне ранейшых каланіяльных з іх уладанняў і стварэнне на іх месцы ўласнай каланіяльнай сістэмы. В 1590-е гады галандцы праніклі на Малукскія астравы і сталі актыўна выцясняць партугальцаў. Гэта быў пачатак барацьбы за перадзел калоній. У гэтую барацьбу ўступае і Англія. У другой палове 17 ст. на першы план у каланіяльнай сферы выходзіць англа-галандскае саперніцтва, якое вылівыецца ў серыю гандлёвых войнаў.

Прычына англа-галандскай вайны – гэта барацьба за гандлёвую гегемонію. Навігацыйныя акты 1650–1651 гг. нанеслі моцны ўдар па галандскаму гандлю. Цяпер тавары ў Англію можна было ўвозіць ці на англійскіх караблях, ці на караблях краіны, у якой гэтыя тавары былі выраблены. Галандыя ж мла вялікія даходы ад перавозак тавараў іншых краін і ад пасрэдніцкага гандлю. Прыняццю навігацыйнага акта 1651 г. папярэднічала англіская дыпламатычная місія ў Галандыю. Яна прапанавала галандцам ідэю аб'яднання Англіі і Галандыі. Галандыі адмовілася пайсці на аб’яднанне з Англіяй, а пасля прыняцця навігацыйнага акта Галандыя абвяшчае вайну Англіі. Так пачынаецца першая англа-галандская гандлёвая вайна 1654–1654).

Вайна была няўдалай для Галандыі. Вайна вялася ў асноўным на моры. У 1653 г. Англія атрымлівае буйныя перамогі. У 1654 г. быў заключаны мірны дагавор (Галандыя пагаджаецца прызнаць навігац. акты, але захоўвае незалежнасць). У 1664г. пачынаецца ?Англіска - Галандская вайна, ваенныя дзеянні вяліся ў Афрыцы, Паўднёвай Амерыке, Карыбскам басейне. Людовік XIV аказаў у падтрымцы Галандыі. Англія захоплена New Amsterdam. У чэрвене 1667г. галоўны флот нанёс удар у вусце Тэмзы. 31 ліпеня 1667г. заключаны мірны дагавор ( Брэцкі мір) і саюз супраць Францыі (Людовіка XIV распачынае агрэсію супраць ісп. Нідэрландаў - неабходным было не аддаць узбярэжжа Францыі, ён імкнуўся гэты саюз разбурыць, ён прадастаўляў субсідыі Карлу?). 1670г. Дуврскі дагавор (Карл? бярэ абавязак пачынаць вайну супраць Недэрландаў, гэта тлумачыцца эканамічным саперніцтвам). У 1672г. пачынаецца ? Англіска-Нідэрландская вайна, Нідэрланды апынуліся перад саюзам Англіі і Францыі, але саюз нядоўгі. У 1674г. Англія выходзіць звайны, яна лічыла, што Францыя пагроза больш вялікая. Англіскі мануфактурны капітал перамог Галандскі гандлёвы. У 1677 Англія ідзе на саюз з Галандыяй супраць Францыі (саперніцтва ў міжнародным гандлі і тэндэнцыя на сбліжэнне - тэндэнцыі ў развіцці Галандска-Англіскіх адносін).

2. Імкненне Людовіка XIV дабіцца гігемоніі Францыі ў Еўропе былі абумоўлены тым, што Францыя ў другой палове XVII ст. была самай буйнай заходнееўрапейскай дзяржавай. Па колькасці насельніцтва яна значна пераўзыходзіла іншыя краіны. У ёй жыло 16 – 20 млн. чалавек, а ў Англіі – 5 -6 млн., Іспаніі – 6 – 8, уладаннях Аўстрыйскіх Габсбургаў – каля 8 млн. Францыя была багата карыстнымі выкапнямі. Францыя стварыла эфектыўны дзяржаўны апарат, вялікую армію (пастаянную). Людовіка XIV мог праводзіць аўтаномную палітыку (без уліку інтарэсаў пануючага класа). У др. п. XVII ст. у Францыі зараджаецца тэарэтычная канцэпцыя натуральных граніц (Францыя павінна пашыраць тэрыторыі пакуль не дасягне натуральных граніц). Людовіка XIV афіціальна ніколі не звяртаўся да гэтай канцэпцыі, часцей ён абгрунтоўваў сваю палітыку дынастычным правам. Пірынейскі мір (1659г.) з Іспаніей - суправаджаецца імкненнем прадаманстраваць збліжэнне Францыі і Іспаніі (Людовік жэнніцца на іспанскай прынцэсе, яна адмаўляецца ад правоў на прыстол, за гэта Іспанія плаціць Людвіку грошы, але яны не былі выплачаны). Першая палавіна праўлення Людовіка XIV была вельмі спрыяльна знешнепалітычным умовам. Ён прад'яўляў прытэнзіі на шэраг уладан. іншых дзяржаў. Людовіка XIV абвяшчае сябе наследнікам Карла Вялікага. Ён веў 4 вайны:

1 - выклікана імкненнем Людовіка захапіць паўднёв. Нідэрланды, повад - дэнастычны (1665г. іспанскім каралём становіцца Карл ІІ - сын Філіпа ад другога шлюбу, дзеці ад другога шлюбу не маглі выступаць у якасці наследнікоў). Людовіка XIV прад'яўляе прэтэнзіі на ісп. Нідерланды ад імя сваёй жонкі, супраць гэтага выступаюць Іспанія і Нідэрланды. Спачатку ўспыхнула мытная вайна. У 1667г. вайна пачынаецца ўварваннем французскіх войск у Нідэрланды, вайна называецца дэвалюцыйная(вайна за прызнанне спадчыны). Іспанскія крэпасці і Нідэрланды французы захапілі адна за др. ? Іспаніі як вялікай дзяржавы ўжо няма, гэта напалохала іншыя дзяржавы. Утварыліся траісты - саюз Англіі - Галандыі - Швецыі, каб недапусціць заваевання Ісп. - Нідэрландаў, гэты саюз аказваў ціск на Іспанію. 1668г новыя перамогі Францыі. Яна заняла горад Франшкантэ.І пачынаюцца пошукі міру.Аахенскі мір - завершыў першую дэвалюцыонную вайну.Франшкантэ вярталася Іспаніі.З абодвух граніц краін анклавы. А Траісты саюз стаў паграджаць Францыі пачаць вайну, вайна скончылася падпісаннем Аахепскага міру (Франш - Канте, вяртанне Іспаніі, Людовіка XIV захаваў некаторыя заваяванні ў Галандыі, паўд. Нідэрланды застаюцца за Іспаніей).

У Людовіка XIV з'яўляецца новы сапернік - імператар Свяшчэннай Рымскай Імперыі Леапольд І Габсбург, ён вырашыў дамовіцца з Людовікам аб падзеле Іспаніі, уладанняў паміж імі. Яны заключылі І дагавор аб падзеле ўладанняў Карла ІІ (1669г.). Людовік вырашыў, што яго далейшыя перамогі не выклікалі незадаволеннасці Леапольда І. Потым Людовік рашае нейтралізаваць Карла ІІ Англійскага (даг. 1670г.).

2 - У 1672 г. Людовік разам з Англіей пачынае новую вайну супраць Галандыі (Галандская вайна). Ён хацеў дабіцца згоды на захоп Паўноч. Нідэрландаў і падарваць гандаль. Францыя зноў хутка дабіваецца перамогі. Ствараецца новая кааліцыя супраць Францыі (1673 Галандыя, Іспанія, Брандэнбург), 1674 французскія войскі зноў занялі Франш - Контэ, Англія выходзіць з вайны. У 1674-1675гг. Францыя пераходзіць да абароны. У 1677г. фр. флот налічвае 70 лінейных караблёў. Марыя Сцюарт выходзіць замуж за Вільгельма Аранскага. Людовіка XIV імкнецца да міру, у 1678 вайна зкончана Німвегенскім мірам (Людовік далучае некалькі пар крэпасцей і Франш-Кантэ) - гэта вершыня магутнасці Людовіка XIV. Знешнепалітычнае становішча Францыі было цяжкім. Людовік лічыў, што неабходна разбурыць антыфранцузскую кааліцыю. У1680г. Людовік заключае з Карлам ІІ Англіскі дагавор, т.ч. кааліцыя разбураецца. Людовік палічыў гэта спрыяльным момантам каб далучыць да Францыі Эльзас, у 1881г. ён занімае Стрсбург. Вынік - фарміруецца антыфранцузскій саюз. 1682 - саюз паміж Германіей і некаторымі германскімі калоніямі, 1683 - саюз Нідэрландаў, Швецыі, Іспаніі, Баварыі. 1683г. армія Людовіка уступае на тэрыторыю Люксембурга і пачынае яго асаду. У гэты час турэцкая армія пачынае асаду Вены; Людовік выводзіць свае войскі з Люксембурга, туркі былі выгнаны.

3 - 30 жніўня 1683г. Людовіка XIV прад'яўляе ўльтыматум губернатару ісп. Нідэр., ён патрабаваў новую тэрыторыю. Людовік пачынае новую вайну. 1684г. ён авалодвае Люксембургам, шэраг тэрыторый у Іспаніі і Каталоніі. 1684г. саюзнікі ідуць на подпіс з Людовікам. Рэгенбургскі дагавор (Людовік далучыў да Францыі Люксембург, але асвабадзіў Фландрыю і Каталонію). У гэты час Аўстрыя пачынае перамагаць турак (Яўген Савойскі). Аўстрыя і Англія ў сярэдзіне 1690-х - Францыя аказалась у ізаляцыі, аформляецца Аўсбургская ліга супраць Францыі. Людовік пачынае новыя захопы на Рэйне, разлік на тое, што Англія і Галандыя ў 1688г. былі аслсблены.

Восенню 1688г. Людовік запатрабаваў каб Рэгенбургскі дагавор быў ператвораны ў трывалы мір ( да 1689г.). Людовік імкнецца правесці такія граніцы Францыі, каб лягчэй было строіць сістэму крэпасцей. Краіны адмаўляюцца прыняць гэта. У пач. 1689г. Рэйстаг Святы Рымскі Імператар абвясціў вайну Францыі. У красавіку ў вайну ўступілі Іспанія, май - Англія і Галандыя; а так сама Баварыя, Савойскае герцагства. Вайна велася на многіх франтах. 1692 г. Людовік робіць спробу высадзіць дэсант у Англіі (безпаспяхова). У час гэтай вайны стала відавочна, што для еўрапейскіх дзяржаў гандлёвы вапрос становіцца вельмі важным. Вайна заканчваецца падпісаннем Рысвікскага дагавора (1697г.) - Францыя захавала большасць папярэдніх заваеванняў, але вымушана была вярнуць Люксембург, Людовік прызнаў Вільгельма Аранскага каралём Англіі. Дабівацца гігемон. Франціі для Людовіка было вельмі цяжка. Невырашана пытанне аб іспанскай спадчыне.



3. Амерыканскі гіторык Кеннедзі справядліва называе, што пасля заключэння Вестфальскага дагавора ў Еўропе ішоў працэс фарміравання мульціпалярнай сістэмы еўрапейскіх дзяржаў. На мяжы 18 – 19 ст. такая сістэма яшчэ не сфарміравлася. Да гэтага моманту на працягу паўстагоддзя панаванне ў еўропе ажыццяўлялі дзве дзяржавы: Францыя і Швецыя. Дзве вайны, якія пачаліся ў Еўропе ў пачатку 18 стагоддзя амаль адначасова, Вайна за іспанскую спадчыну і Вялікая паўночная вайна паклалі канец гэтай сстэмедаінавання дзвюх дзяржаў.

У 1700 г. памірае Карл ІІ іспанскі. Аўстрыйскія Габсбургі разлічвалі пасадзіць на іспанскі трон прынца Карла. Гэта палохала Англію і Галандыю, бо магло парушыць прынцып еўрапейскай раўнавагі сіл. Гэтыя краіны ў 1698 г. пачынаюць перамовы з Францыяй аб падзеле іспанскіх улуданняў і заключаюць дагавор. Ён прадугледжваў, што іспанскі трон дастанецца баварскаму прынцу, які быў унукам леапольда І. Людовік XIV у якасці камепенсацыі павінен быў атрымаць Неапаль, Сіцылію, іспанскія крэпасці на ўзбярэжжы Тасканы і Басскую вобласць. Эрцгерцаг Карл атрымліваў Мілан. З гэтым дагаворам пагадзіўся і імператар. Але ў 1699 г. Фернанд-Іосіф памёр. У 1700 г. еўрапейскія дзяржавы заключаюць новы дагавор, па аўстрыйскаму прынцу перадавліся карона Іспаніі і яе калоніі, французскаму дафіну - Неапаль, Сіцылія, порты Тасканы і Латарынгія. Герцаг латарынжскі атрымоўваў Мілан. Пры гэтым іспанская карона ніколі не павінна была аб’ядноўвацца з аўстрыйскай. Але аўстрыйскі імператар не прызнаў дагавора, хаця івоніна ацэньвае яго спрыяльны для Аўстрыі. Не ратыфікаваў яго і англійскі парламент.

Карл ІІ завяшчаў, каб іспанская карона перайшла да ўнука ЛюдовікаXIV прынца Філіпа Анжуйскага. Гэта дазваляла захаваць іспанскія ўладанні непадзельнымі. Філіп адпраўдяецца ў Мадрыд і становіцца каралём. Аўстрыя была незадаволена гэтым, але марскія дзяржава згадзіліся пры ўмове, што Філіп ніколі не стане французскім каралём і Францыя і Іспанія ніколі не аб’яднаюцца. Філіп заявіў, што захавае традыцыйную палітычную сістэму Іспаніі.

Але ў хуткім часе Людовіка XIV прымусіў сваего ўнука выдаць указы, якія прадастаўлялі льготы французскім гандлярам у іспанскіх калоніях. Ён заяўляе, што Філіп мае права на французскі прыстол. Французскія войскі былі ўведзены ў Мілан і Іспанскія Нідэрланды. Акрамя таго, Людовіка XIV публічна паабяцаў Якаву ІІ, што прызнае яго сына англіскім каралём. Гэтыя крокі Людовіка XIV не задаволілі Англію і Галандыю, і яны выступаюць на баку Аўстрыйскага імператара. У саюзным дагаворы, які Аўстрыя, Англія і Галандыя заключылі ў 7 сакавіка 1701 г. у Гаазе не прыгадвлася аб пазбаўлені Філіпа V трона. Але у пачатку 1704 г. Англія прызнала эрцгерцага Карлам ІІІ іспанскім. Да антыфранцузскай кааліцыі далучаецца Брандэнбург і большасць іншых германскіх княстваў, Савоя. На баку Францыя выступілі Іспанія, Партугалія (да 1703 г.), Баварыя. Так 1701 г. разгараецца вайна за іспанскую спадчыну.

У 1702 г. англіскі флот атрымаў перамогу ля бухты Віга, пасля чаго ў маі 1703 г. Партугалія пакінула Францыю. У 1702 англа-галандскія войскі вялі наступленне на р. Мёзель, а аўстрыйская пагражала Эльзасу. Але калі ў верасні 1702 г. Баварыя аб’явіла вайну Аўстрыі, Людовік Бадэнскі адвёў аўстрыйскую армію на Дунай. 14 кастрычніка ў бітве каля Фрыдлінгена ён быў разбіты французскаю арміяй Вілара.

Кампанія 1703 г. прынесла французам некалькі нязначных перамог на Дунаі. Пасля іх Велар планаваў паход на Вену. Але ён не адбыўся, бо французскія планы не падтрымаў баварскі курфюрст Максіміліян. У Іспанскіх Нідэрландах паражэннем закончылася спроба англа-галандскіх войскаў пад кіраўніцтвам Мальбаро пачаць наступленне.

У маі-чэрвені 1704 г. Мальбаро ажыццяўляе імклівы марш з Нідэрландаў на Дунай. Тут у Баварыі ля мястэчка Бленхейм 13 жніўня 1704 г. аўстрійскія і англійскія вайскі колькасцю ў 56 тыс. чалавек пад камандаваннем Мальбаро і Яўгена Савойскага разграмілі франка-баварскія 60 тысячную армію. Англа-аўстрыйскія страты склалі 9 тыс чалавек, франка-баварскія – 38 тыс. У 1704 г. Англія захапіла крэпасць Гібралтара. Спробы іспанцаў і французаў у 1704 -1705 гг. вярнуць Гібралтар закончыліся няўдачай. На баку антыфранцузскай кааліцыі ў вайну ў 1704 г. уступіла Савоя.

У 1705 г. антыфранцузскія войскі занялі большую частку Іспаніі. Спробы французскай арміі маршала Тэссэ і эскадры адмірала графа тулузскага вырнуць Барселону ў красавіку 1706 г. закончыліся няўдачай. Пры набліжэнні англа-галандскай эскадры адмірала Лейка французы адступілі ад барселоны. Землі арагонскай кароны (Валенсія, Каталонія) перайшлі на бок Карла ІІІ. 27 чэрвеня войскі Вялікага саюза занялі Мадрыд, але ўжо 4 кастрычніка пакінулі яго. У 1706 г. і 1710 г. аўстрыйскі прынц Карл абвяшчаўся іспанскім каралём.

Мальбаро ў 1706 г. перайшоў да актыўных дзеянняў у іспанскіх Нідэрландах. Ён разграміў французаў у бітве пры Рамільі 23 мая, пасля чаго захапіў шэраг важных крэпасцей: Антверпен, Дзюнкерк і інш. Французы пачалі кампанію 1706 г. наступленнем у Італіі. 100 тысячная армія Вандома асадзіла Турын. У красавіку ў камандаванне аўстрыйскімі войскамі ў Італіі ўступіў Яўген Савойскі. У ліпені ён пачынае наступленне супраць французаў. У бітве пад Турынам 7 верасня французская армія была разбіта і адступіла з Італіі.

У 1707 г. ваенныя дзеянні развіваліся пасіўна. Толькі Яўген Саойскі зрабіў спробу з Італіі атакаваць паўднёвую Францыю. Ён, разам з англійскім флотам, стварыў пагрозу для Тулона. Французы, апасаючыся, што Тулон будзе захоплены, затапілі свой міжземнаморскі флот. Тым самым праціўнікі Францыі атрымалі поўную свабоду дзеянняў у Міжземным моры. У гэтым жа годзе французская і іспанская арміі нанеслі цяжкае паражэнне англічанам і іспанцам, якія ваявалі на баку эрцгерцага Карла ў бітве каля Альманса 25 красавіка. 25 тысячная франка-іспанская армія пад камндаваннем маршала Бервіка супрацьстаяла 15,5 тыс. англа-партугальскіх войскаў генерала Галвея. Пасля гэтага Філіп V вярнуў кантроль практычна над усёй Іспаніяй.

У пачатку 1708 г. на прасторы ад мора да Швейцарыі Францыя мела тры арміі (самая моцная ў 100 тыс. была ў Фландрыі) агульнай колькасцю 170 тыс. Яе прціўнікі выствілі 155 тыс. таксама ў трох арміях. У Фландрыі армія Вандома пераходзіць у наступленне і займае гент і Бруге. 11 ліпеня 1708 г. у Фландрыі пры Аўдэнардзе саюзнікі (англійскія, аўстрыйскія і галандскія войскі) атрымліваюць новую перамогу над французамі. Але ўварвання саюзнікаў у Францыю не адбылося. Яны абмежавалясі ўзяцем шэрагу крэпасцей у Нідэрландах: Ліля, Бруге, Гента.

Вясною 1709 г. Францыя мела ў Фландрыі 110 тысячную армію Вілара. Мальбаро і Яўген Савойскі займалі большую частку Іспанскіх Нідэрландаў са 112 тысячнай арміяй. Саюзнікі пасля месячнай асады 29 ліпеня ўзялі Турне, асадзілі Монс. Пакінуўшы 20 тысячны корпус асаджаць Монс, мальбаро і Яўген Савойскі з 80 тысячнай арміяй рушылі насустрач Вілару. 11 верасня 1709 г. арміі сутрэліся ў бітве пры Мальплаке (80 тыс. французаў, 90 тыс. саюзнікаў). Французы хоць і адступілі, але захавалі ў сваёй арміі парадак. Яны страцілі 12,5 тыс. салдат, а іх праціўнікі – 20,5 тыс. Англа-аўстрыйскі войскі не мелі сіл, каб працягваць наступленне.

У 1710 г. французам удалось паправіць становішча на франтах. Зімой 1709–1710 гг. яны стварылі лінію ўмацаванняў, на якой паспяхова трымалі абарону ў наступныя гады. Цяжкае становішча Францыі прымусіла Людовіка XIV вывесці французскія войскі з іспаніі. Гэта дало магчымасць Карлу ІІІ Іспанскаму актывізаваць наступленне ў Іспаніі. 20 жніўня 1710 г. у бітве пры Сарагосе 23 армія Вялікага саюза нанесла паржэнне 20 тысячнай арміі Філіпа V. 28 верасня Карл ІІІ Іспанскі зноў зяняў Мадрыд. Але затым французы і іспанцы пад камандаваннем Вандома перайшлі ў наступленне, 3 снежня занялі Мадрыд і разбілі праціўніка 910 снежня ў бітве пад Брыхуэгай і Вільявісьосе. У пачатку студзеня французы і іспанцы пачалі асаду Барселоны. З яе падзеннем 11 верасня 1714 г. закончыліся ваенныя дзеянні ў Іспаніі.

У красавіку 1711 г. аўстрыйскі прынц Карл становіцца імператарам. Калі б ён стаў і іспанскім каралём, то гэта вяло б да аднаўлення імператара Карла V і да парушэння балансу сіл у Еўропе. Гэта не задавальняла Англію і Галандыю, якія значна зніжаюць актыўнасць ваенных дзеянняў і пачынаюць шукаць шляхі да заключэння міру з Францыяй. У 1712 г., калі ўжо ішлі мірныя перамовы, Яўген Савойскі паспрабаваў пачаць нове наступленне ў Фландрыі. Але ў Дэненскай бітве Вілар нанёс яму адчувальнае паражэнне. Пасля гэтага Вілар захапіў некалькі крэпасцей у Іспанскіх Нідэрландах. У 1713 г. Вілар, маючы 130 тысячную армію, разгортвае наступленне супраць Яўгена Савойскага, у якога было толькі 60 тыс. салдат, на Рэйне. Французы ўзялі Шпеер, Ландау, Фрэбург. Аўстрыйцы ў гэты час ужо засталіся без саюзнікаў і ім цяжка было супрацьстаяць французам.

У 1712 г. пачынае працу мірны кангрэс у Утрэхце. Найбольш вострым у ходзе перамоў было пытнне аб правах Філіпа V на французскі трон. Каб адкрыць шлях да заключэння міру восенню 1712 г. у мадрыдзе была выдадзена дэкларацыя караля, у якой Філіпа V ад свайго імя і імя сваіх наследныкаў заявіў аб адмове ад усіх праў на французскі прэстол. У наступным годзе быў падпісаны Утрэхцкій мір паміж Францыяй і іспаніяй, з аднаго боку, і Англіяй і Галандыяй, з другога. Аўстрыя і Францы заключылі ў 1714 г. Раштацкі мір. Па гэтых дагаворах Бурбоны захавалі за сабой іспанскі трон, але было забаронена аб'яднанне Іспаніі і Францыі на аснове асабістай уніі. Іспанія саступіл шмат якія ўладанні Аўстрыі: частку Тасканы, Іспанскія Нідэрланды, Неапаль, Сардзінію, Мілан. Некалькі павялічыў свае тэрыторыі Брандэнбург (вобласць Гельдерн у Нідэрландах). Савойскае герцагства атрымала Сіцылію. Да Англіі адыйшлі Гібралтар, французскія тэрыторыі ў паўночнай Амерыцы: в. Ньюфаўдлен, землі на беразе Гудзонскага заліва. Вайна знаменавала завяршэнне саперніцтва паміж Англіяй і Галандыяй. Яна паказала, што Англія становіцца дамінуючай дзяржавай на моры і пахавала планы Людовіка XIV на ўсталяванне гігемоніі ў Заходняй Еўропе. Утрэхтская сістэма была навязна іспаніі, значная частка ўладанняў якой адышла да вялікіх дзяржаў. Пры гэтым Іспанія фармальна не заключыла ў Раштаце міра з Аўстрыяй, што джавала ёй падставы працягваць барацьбу за вяртанне ўладанняў у Міжземнамор’і. імператар Карл VI не довівся ад правоў на іспанскі трон і не прызнаў Філіпа V каралём Іспаніі. Отказ от іспанской короны сотоялся только в 1725 г. узамен за прызнанне Філіпам V Прагматычна санкцыі і адмову ад Паўднёвых Нідэрландаў, Мілана, Сіцыліі і Неапаля.

4. Швецыя ў XVII ст. ператвараецца ў магутную дзяржаву: праз шэраг войнаў яна змагла захапіць значныя ўладанні на берагах Балтыйскага мора. Расія шукала выхад да мора. У 1697-1698 гг. яна накіроўвае вялікае пасольства ў Еўропу на чале з Пятром І. Ён заручыўся згодай брандэнбургскага курфюрста, караля Даніі, курфюрста Саксоніі на дапамогу Расіі ў вайне са Швецыяй. У 1699 г. антышвецкая кааліцыя афармляецца з удзелам Расіі, Даніяй і Рэчы Паспалітай. Міжнародная сітуацыя спрыяна Расіі і яе саюзнікам, бо заходнія дзяржавы былі заняты пытаннем аб іспанскай спадчыне. У 1700 г. Расія, Данія і Рэч Паспалітая пачынаюць ваенныя дзеянні супраць Швецыі, пачынаюць Вялікую паўночную вайну. Вайна пачынаецца для саюза няўдала. Карл ХІІ кінуў армію і флот на Капенгаген і вывеў Данію з вайны. Затым ён накіраваў армію ў Прыбалтыку. У лістападзе ў бітве пад Нарвай ён разграміў рускую армію. Пасля гэтага Карл ХІІ рушыў на Рэч Паспалітую. Аўгуст ІІ быў разбіты пад Рыгаю. Пасля яшчэ цэлай серыі паражэнняў частка польскай шляхты пазбаўляе яго трона і абвяшчае каралём Станіслава Ляшчынскага, стаўленіка швецкага караля. У 1706 г. Аўгуст вымушаны быў падпісаць Альтранштадцкі мір са Швецыяй.

У 1705 г. рускія войскі перанеслі ваенныя дзеянні на тэрыторыю Рэчы Паспалітай. Аднак Карл ХІІ у 1707-1708 гг. выцясняе іх адтуль. Рашаючай у Паўночнай вайне стала перамога рускай арміі над шведамі пад Палтаваю 27 чэрвеня 1709 г. У выніку яе склаліся ўмовы для аднаўлення антышвецкай кааліцыі. Аўгуст ІІ вяртаецца на польскі трон і аднаўляе вайну супраць Швецыі. Цяпер Расія становіцца дамінуючай сілай у кааліцыі. Поспехі Расіі прывялі да тага, што заходнія дзяржавы сталі праяўляць занепакоенасць ходам падзей на усходзе Еўропы. Людовіка XIV шукае падтрымкі Расіі ў вайне за іспанскую спадчыну. Руская армія ў 1710–1714 гг. пачынае актыўна дзейнічаць у Германіі, дзе Швецыя валодала значнаю тэрыторыяй. У 1714 г. у саюз з Расіяй, Саксоніяй і Рэчу Паспалітаю ўступае Брандэнбург. У 1714 – 1716 гг. саюзнікі дабіваюцца значных поспехаў на германскай тэрыторыі ў Памераніі.

Заканчэнне вайны за іспанскую спадчыну дало магчымасць заходнім дзяржавам умешвацца ў ход падзей на Поўначным, Усходзе Еўропы. Актыўнасць праяўляе Англія, якая імкнецца не дапусціць разгрому Швецыі. Для гэтага яна спрабуе разбурыць антышвецкую кааліцыю і робіць спробу стварыць кааліцыю супраць Расіі. У адказ Петр І у 1717 г. дабіваецца заключэння дагавора паміж Францыяй і Расіяй Амстэрдамскага дагавора. Ён прадугледжваў дабразычлівы нейтралітэт і дыпламатычную падтрымку. Угэтым жа годзе пачынаюцца мірныя перамовы паміж Расіяй і Швецыяй. Але Карл ХІІ быў забіты ў 1718 г. у час ваенных дзеянняў у Нарвегіі, і Швецыя адмовілася ад перамоў. Пад ціскам Англіі ў 1720 г. Данія і Прусія пайшлі на сепаратыўны мір са Швецыяй, а Англія заключыла адкрыты саюз са Швецыяй, англіскі флот увайшоў у Балтыйскае мора. Нягледячы на гэты ціск, Пётр І не прыняў пасрэдніцтва Англіі, і мірныя ўмовы былі выпрацаваны непасрэдна Расіяй і Швецыяй. У 1721 г. яны заключылі Ніштацкі мірны дагавор. Па ім Расія атрымала значныя тэрыторыі ва ўсходняй Прыбалтыцы. У выніку Паўночнай вайны Расія становіцца вялікай еўрапейскай дзяржавай. Швецыя, надварот, перастала быць вялікай дзяржавай і мтраціла панаванне на Балтыцы.


: DocLib5 -> %D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20(%D0%BE%D1%82%D0%B5%D1%87%D0%B5%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B5%D0%BD%D0%BD%D0%B0%D1%8F%20%D0%B8%20%D0%B2%D1%81%D0%B5%D0%BE%D0%B1%D1%89%D0%B0%D1%8F) -> %D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B2%D1%81%D0%B5%D0%BE%D0%B1%D1%89%D0%B5%D0%B9%20%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%B8 -> %D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D0%B2%D1%80%D0%B5%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D0%B8
%D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D0%B2%D1%80%D0%B5%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D0%B8 -> Тэма: Спецыфіка абсалютызму ў германскіх дзяржавах
%D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D0%B2%D1%80%D0%B5%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D0%B8 -> Міжнародныя адносіны
%D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D0%B2%D1%80%D0%B5%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D0%B8 -> Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны”
%D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D0%B2%D1%80%D0%B5%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D0%B8 -> Тэма: вялікая французская рэвалюцыя. Першы перыяд
%D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D0%B2%D1%80%D0%B5%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D0%B8 -> Тэма: Агнлійская рэвалюцыя сярэдзіны XVII ст
%D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D0%B2%D1%80%D0%B5%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D0%B8 -> Тэма: Развіццё капіталізму ў Еўропе ў XVI xviii ст
%D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D0%B2%D1%80%D0%B5%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D0%B8 -> Тэма: Абсалютызм у краінах Паўднёва заходняй Еўропы
%D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D0%B2%D1%80%D0%B5%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D0%B8 -> Гістарычная роля буржуазных рэвалюцый і іх тыпалогія. Нідэрландская буржуазная рэвалюцыя
%D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D0%B2%D1%80%D0%B5%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D0%B8 -> Тэма: францыя ад 9 тэрмідора да 18 брумера. Завяршальны этап рэвалюцыі


  1   2   3


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка