Тэма 4 культура беларускх зямель ў 9-13 стст.: Архітэктура І мастацтва



Дата канвертавання01.07.2016
Памер35.1 Kb.
ТЭМА 4 КУЛЬТУРА БЕЛАРУСКХ ЗЯМЕЛЬ Ў 9-13 СТСТ.: АРХІТЭКТУРА І МАСТАЦТВА.

План:

1 Выяўленчае мастацтва. Манументальны жывапіс.

2 Іканапіс.

3 Візантыйскія і заходнееўрапейскія уплывы на архітэктуру Беларусі.

1У сувязі з пашырэннем сферы выкарыстання гліны, дрэва, каменя, а таксама асваеннем спецыфікі апрацоўкі (гравіроўка, чаканка, зярненне, пазалота, чарненне) металаў, шкла, бурштыну развіваецца рамесніцтва і ўзрастае патрэба ў дэкарацыі прадметаў побыту, жылля, упрыгожванняў. У якасці такіх прадметаў служылі крыжы, падсвечнікі, рытуальны і свецкі посуд, царскія вароты, званы, абклады кніг і абразоў, кафля, а таксама розныя ўпрыгожванні: падвескі, бранзалеты, пярсцёнкі, завушніцы, пацеркі, абярэгі. У 13 ст. былі вядомыя такія рамёствы, як кераміка, разьба па дрэве, кавальства, шкларобства, злотніцтва, ліцейная справа.

Унутраныя сцены храмаў, апсіды, слупы і скляпенні былі размалёваныя фрэскамі (фарба па сырой тынкоўцы). Тэматыкай такіх роспісаў служылі канкрэтныя эпізоды і сюжэты паводле Старога і Новага Запаветаў, выявы Святой Тройцы, Ісуса Хрыста, Багародзіцы, Апосталаў, хрысціянскіх святых. Найбольш папулярнымі сюжэтамі былі «Еўхарыстыя» (Сафійскі і Спаса-Прэабражэнскі саборы ў Полацку), «Распяцце» (Пятніцкая і Спаская цэрквы ў Полацку), «Стрэчанне», «Благавешчанне», інш. Выдатным помнікам,які унутры ўвесь размаляваны фрэскамі з’яўляецца Спаса-Прэабражэнская царква Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра. Фрэскі датуюцца перыядам жыцця самой асветніцы Ефрасінні Полацкай. Гэта адзіны помнік, які захоўвае арыгінальныя роспісы 12-13 ст., самыя старажытныя на тэрыторыі усходнеславянскага рэгіёна (не лічачы роспісаў Сафійскіх сабораў ў Кіеве, Ноўгарадзе і Полацку).

2 У 9-13 ст. іканпіс беларускіх зямель быў прадстаўлены выключна прывазнымі іконамі і іншымі прадметамі культу. Мясцовыя майстры авалодалі тэхнікай выканання іканаграфічных фобразаў з косці, дрэва і металу. Культавая пластыка малых форм разам з свецкімі ювелірнымі вырабамі складае асноўную частку скульптурных твораў 11-13 стст., значная колькасць якіх прывозілася з розных рамесніцкіх цэнтраў, напрыклад з Кіева, які меў цесныя сувязі з Візантыяй. Некаторыя мастацкія вырабы траплялі на тэрыторыю Беларусі непасрэдна з Візантыі, а некаторыя вырабляліся мясцовымі майстрамі ў старажытных беларускіх гарадах. Пасля захопу Канстанцінопаля крыжакамі ў 1204 г. у гарадах Русі ўзрасла колькасць візантыйскіх майстроў, асабліва ў Кіеве.

Асаблівую папулярнасць сярод культавых вырабаў мелі літыя крыжы, абразы, крыжы-энкалпіёны (крыжы, з месцам для захоўвання мошчаў святых). Значную колькасць сярод культавых літых вырабаў складаюць выявы Барыса і Глеба. Вялікі попыт на крыжы і крыжы-энкалпіёны прывёў да ўзнікненне іх масавай вытворчасці і да зніжэнні ях мастацкіх і тэхнічных якасцяў. Вялікую групу твораў дробнай пластыкі, якія таксама мелі культавае прызначэнне, складаюць віслыя пячаткі-булы, якімі карысталіся члены княжацкай сям'і, або духавенства. На пячатках размяшчаліся выявы святых, партрэты уладара, царкоўныя сімвалы. Блізкімі па вырашэнню былі і свінцовыя пломбы, якімі карысталіся ў асяроддзі гандляроў. Меньшыя па памерах, у адрозненне ад пячатак, яны тасама звычайна мелі на адным боку выяву святога-заступніка, на другім - шасці- ці чатырохканцовы крыж, а таксама пачатковыя літары гаспадароў, якім належаў той ці іншы тавар абазначаны пломбамі. Штэмпелі для выканання адбткаў адліваліся з цвёрдых металаў ці сплаваў, а самыя адбіткі рабіліся на паверхні свінцовых пласцін.

Матэр'ялам для разных вырабаў служылі мяккі камень (часцей сланец з тонкай структурай), косць і дрэва. Разныя абразкі звычайна уяўлялі сабой невялікія па памерах пласцтны ад 4 да 6 см з таўшчынёй ад 0,5 да 0,7 см, якія насілі на шыі ў скураным мяшэчку, на раменьчыку па аднаму ці па некальку, часам уперамешку з пацеркамі. На абразках былі выявы Хрыста, Маці Боскай, апосталаў і асобных святых, шанаваных у той ці іншай мясцовасці.

3 Хрысціянства паставіла чалавека ў кантэкст грамадства, якое становіцца для чалавека аб’ектам і прадметам рэалізацыі яго прызначэння і здольнасцей. Кардынальна мяняецца сэнс жыцця: палюбі Бога свайго, палюбі бліжняга, спяшайся рабіць дабро, быць карысным грамадству і, як узнагарода, – несмяротнасць душы, жыццё вечнае. Хрысціянства ў старажытнай Беларусі было вядомым задоўга да афіцыйнага яго прыняцця ў Кіеве (988 г.) і ў Полацкім княстве (992 г.). Хрысціянства сфармавала беларускую культуру, паставіла народ у кантэкст еўрапейскай цывілізацыі, дало хрысціянскую мараль і этыку, спрыяла развіццю пісьменства, літаратуры, тэалогіі, філасофіі, права, іканапісу, жывапісу, музыкі, мураванага дойлідства. Візантыйская культура аказаля вілікі уплыў на развіццё беларускай: мноства накірункаў, жанраў, відаў было запазычана. Запазычанне адбывалася шляхам пераасэнсавання, а не прамога капіравання. Вялікае значэнне мела і заходнееўрапейская культура, якая пранікала праз кантакты з варагамі, польскімі княствамі і іншымі народамі. У архітэктуры з Візантыі быў запазычаны крыжова-купальны храм, фрэскавыя і мазаічныя роспісы, пісьменства і іншае. Першыя арцелі і майстры архітэктары, што будавалі мураваныя храмы на Беларусі, паходзілі з візантыйскіх зямель. Гатычны і раманскі стылі прыйшлі на беларускія землі з Заходняй Еўропы.



Літаратура:

  1. Лазука Б.А. Гісторыя беларускага мастацтва. Т.1. – Мн., 2007.

  2. Парашкоў С.А. Гісторыя культуры Беларусі. Мн., 2004.

  3. Лыч Л., Навіцкі У. Гісторыя культуры Беларусь 2-е выд., дап. - Мн.: ВП "Экаперспектыва", 1997.


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка