Тэма 6 культура беларусі ў 14- першай палове 17 стст.: Мастацтва



Дата канвертавання02.07.2016
Памер32.65 Kb.
ТЭМА 6 КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ Ў 14- ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ 17 СТСТ.: МАСТАЦТВА

План:

  1. Выяўленчае мастацтва: іканапіс і свецкі жывапіс.

  2. Выяўленчае мастацтва: скульптура і графіка.

1 У 15 ст. пачынае фарміравацца беларуская іканапісная школа. Яе характэрнымі рысамі стала успряняцце некаторых элементаў заходнееўрапейскай рэлігійнай карціны. Характэрнымі асаблівасцямі быў залаты фон з раслінным арнаментам, адваротная перспектыва, наяўнасць архітэктурных аб’ектаў і элементаў на заднім фоне, прысутнасць элементаў побыту (арнамент вышыўкі, харчаванне, мэбля і інш.).

Пад Рэнесансам, або Адраджэннем, у канкрэтна-гістарычным значэнні разумеецца эпоха ў развіцці духоўнай культуры Еўропы ў пераходны перыяд ад Сярэднявечча да Новага часу (14 – першая палова 17 ст.), якая характарызавалася гуманістычным светапоглядам, уздымам свецкай навукі і мастацтва, станаўленнем нацыянальных моваў, літаратур і нацыянальнай самасвядомасці еўрапейскіх народаў. Паводле крытэрыяў развіцця мастацкай культуры і гуманістычнай навукі, еўрапейскае Адраджэнне дзеляць на ранняе (пераважна ў Італіі 14 – 15 стст.), высокае (пераважна ў выяўленчым мастацтве канца 15 – першай чвэрці 16 ст.) і позняе (другая палова 16 – пачатак 17 ст.).

Моцны ўплыў на станаўленне прыдворнай культуры ВКЛ аказала заходнееўрапейскае мастацтва. Помнікі другой паловы 16 ст. створаны ў традыцыях Рэнесанса. У 17 ст. назіраецца засваенне традыцый мастацтва Фландрыі і Галандыі. На мастацтва Рэчы Паспалітай і Беларусі ў 18 ст. моцны ўплыў аказалі прыдворныя мастакі саксонскіх каралёў. Наяўнасць вялікай колькасці замежных мастакоў у Беларусі садзейнічала ўзбагачэнню мясцовага мастацтва 17—18 стст. новымі формамі і тыпамі партрэтаў: арыстакратычнага, рэтраспектыўнага "en pied" з багатым антуражам і больш сціплага пакаленнага або пагруднага на нейтральным фоне (шляхецкага, радзей мяшчанскага) — парадных партрэтаў; партрэтаў у латах — рыцарскага тыпу "homo militaris" і тыпу вучонага, нарэшце, труннага, пахавальнага. У 16— 18 стст. у Беларусі працавала шмат польскіх мастакоў. У шэрагу партрэтах заўважна імкненне да традыцый польскай культуры і яны захоўваюць рысы, тыповыя для сармацкіх партрэтаў.

2 У канцы 14-15 стст. у беларускай скульптуры ўзмацняецца уплыў заходнееўрапейскага мастацтва, што было выклікана унутранай і знешняй палітыкай ВКЛ, а таксама пашырэннем уплыву каталіцкай царквы, які асабліва стаў адчувацца пасля заключэння Крэўскай уніі (1385 г.) З пашырэнням каталіцкага землеўладання і будаўніцтва касцёлаў, у інтэр'ерах храмаў з'яўляецца паліхромная драўляная і каменная скульптура. Яна характэрызуецца цеснай узаемасувяззю з архітэктурай і яе мастацкімі стылямі.

У творах гэтага перыяду, прызначаных для каталіцкіх храмаў, найбольш адчуваюцца ўплывы гатычнага, а таксама раманскага стылю. Асабліва яскрава гатычны стыль адлюстроўваецца ў характары вырашэння корабавых алтароў з рухомымі створкамі. Вытокі іх канструкцыйна-кампазіцыйнай пабудовы адносяцца да 12 ст., калі ў набажэнстве сталі выкарыстоўваць пышныя і дарагія літургічныя прадметы. Асаблівая роля належала заалтарнаму абразу ці скульптурнай выяве. Менавіта яны і сталі затым уласна асновай алтара.

У найбольш развітым выглядзе алтар складаўся з кораба і рухомых створак. У час набажэнства створкі алтара адкрываліся ўбакі і перад вернікамі паўставала яго ўнутраная частка. Тут размяшчалі драўляныя рэльефы, невялікіх памераў драўляную скульптуру, жывапісныя выявы. Важная роля адводзілася расфарбоўцы, якая мела дастаткова натуралістычны характар, а таксама пазалоце, якая разам стварала эфект урачыстасці.

Тагачасных беларускіх алтароў не захавалася, але можна ўявіць, што яны маглі мець аналагічную пабудову і выгляд, падобны да вядомых алтароў, створаных, напрыклад, у нямецкіх, чэшскіх і польскіх землях.

Скульптур, акрэсленых гатычным стылем, захавалася вельмі мала. Найбольш ранні з вядомых - "Укрыжаванне" (14 ст.) з в. Галубічы, якое, хутчэй за ўсё, было часткай страчанага цяпер алтара. Выдатным узорам беларускай гатычнай пластыкі з'яўляецца выява "Архангела Міхаіла" з в. Шарашова.



Працэс эвалюцыі беларускай скульптуры 16 ст. знаходзіць увасабленне ў арганічным спалучэнні познегатычнай традыцыі з рэнесанснымі, аб чым дае выразнае ўяўленне скульптура "Святы Рыгор Багаслоў" з Полацку. Гатычныя формы зніклі ў культуры Беларусі толькі ў пачатку 18 ст. пад магутным націскам барока.

Літаратура:

  1. Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. – Мн., 1987-1994. – Т. 2. – 1988.

  2. Гiсторыя Беларусi: у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [i iнш.]. – Мiнск: Экаперспектыва, 2000–2005. – 6 т.

  3. Лыч Л., Навіцкі У. Гісторыя культуры Беларусь : вучэб. дапаможнік / Л. Лыч, У. Навiцкi. 2-е выд. – Мiнск : ВП «Экаперспектыва», 1997. – 453 с.

  4. Парашкоў, С.А. Гісторыя культуры Беларусi : вучэб. дапаможнік / С.А. Парашкоў. 2-е выд. – Мiнск : Беларуская навука, 2004. – 444 с.

  5. Лазука Б.А. Гісторыя беларускага мастацтва. Т.1. – Мн., 2007.

: DocLib5 -> %D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20(%D0%BE%D1%82%D0%B5%D1%87%D0%B5%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B5%D0%BD%D0%BD%D0%B0%D1%8F%20%D0%B8%20%D0%B2%D1%81%D0%B5%D0%BE%D0%B1%D1%89%D0%B0%D1%8F) -> %D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%B8%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> %D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> %D0%A2%D0%B5%D0%BA%D1%81%D1%82%D1%8B%20%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%86%D0%B8%D0%B9
%D0%A2%D0%B5%D0%BA%D1%81%D1%82%D1%8B%20%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%86%D0%B8%D0%B9 -> Тэма 11 культура беларусі ў канцы 18 – першай палове 19 стст.: Архітэктура, мастацтва
%D0%A2%D0%B5%D0%BA%D1%81%D1%82%D1%8B%20%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%86%D0%B8%D0%B9 -> Тэма 10 айчынная культура ў другой палове XVII – XVIII cт.: Навука, адукацыя
%D0%A2%D0%B5%D0%BA%D1%81%D1%82%D1%8B%20%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%86%D0%B8%D0%B9 -> Тэма 5 развіццё культуры беларусі ў 14 – першай палове 17 ст: архітэктура І горадабудаўніцтва
%D0%A2%D0%B5%D0%BA%D1%81%D1%82%D1%8B%20%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%86%D0%B8%D0%B9 -> Тэма 9 айчынная культура ў другой палове 17 – 18 стст.: Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва
%D0%A2%D0%B5%D0%BA%D1%81%D1%82%D1%8B%20%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%86%D0%B8%D0%B9 -> Тэма 8айчынная культура ў другой палове 17 – 18 стст.: Архітэктура І мастацтва
%D0%A2%D0%B5%D0%BA%D1%81%D1%82%D1%8B%20%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%86%D0%B8%D0%B9 -> Тэма 4 культура беларускх зямель ў 9-13 стст.: Архітэктура І мастацтва
%D0%A2%D0%B5%D0%BA%D1%81%D1%82%D1%8B%20%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%86%D0%B8%D0%B9 -> Тэма культура беларускіх зямель ў 9-13 стст.: Архітэктура І мастацтва
%D0%A2%D0%B5%D0%BA%D1%81%D1%82%D1%8B%20%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%86%D0%B8%D0%B9 -> Тэма 1 Уводзіны
%D0%A2%D0%B5%D0%BA%D1%81%D1%82%D1%8B%20%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%86%D0%B8%D0%B9 -> Тэма 7 культура беларусі ў 14 – першай палове 17 стст.: Літаратура І адукацыя
%D0%A2%D0%B5%D0%BA%D1%81%D1%82%D1%8B%20%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%86%D0%B8%D0%B9 -> Тэма культура беларускіх зямель у эпоху




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка