Тэма 7 культура беларусі ў 14 – першай палове 17 стст.: Літаратура І адукацыя



Дата канвертавання04.07.2016
Памер33.96 Kb.
ТЭМА 7 КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ Ў 14 – ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ 17 СТСТ.: ЛІТАРАТУРА І АДУКАЦЫЯ

  1. Рукапісная кніга.Кнігазборы.

  2. Кнігадрукаванне.

  3. Літаратура.

  4. Адукацыя.

1У 14-17 ст. працягвала традыцыю рукапісная кніга. Буйнымі асяродкамі перапісывання кніг былі манастыры: Куцеінскі, Супрасльскі, Слуцкі і інш. Захаваліся узоры Евангелляў, Кніг Біблій, Чацьі Мінеі і інш. Вялікія кнігазборы існавалі ў манастырах, саборах, княжацкіх і магнацкіх рэзідэнцыях. Адной з буйных бібліятэк ў ВКЛ валодаў Альбрэхт Гаштольд, канцлер ВКЛ.

2 У адным шэрагу з вялікімі імёнамі еўрапейскага Адраджэння стаіць імя Францыска Скарыны (1490 – 1551) – вялікага дзеяча беларускай культуры. Францыск Скарына быў не толькі ўсходнеславянскім першадрукаром і беларускім асветнікам – гэта выдатны тэолаг і экзагет, філолаг і перакладчык, філосаф і літаратар, пачынальнік новых, невядомых усходнім славянам жанраў і відаў літаратурнай творчасці. Ён пакінуў для нашчадкаў вялікую творчую спадчыну, якая складае 23 друкаваныя кнігі Бібліі (Старога Запавету) аб’ёмам у 2400 старонак, выдадзеных у Празе ў 1517 – 1519 гг. У

гісторыі друку і бібліістыцы гэта была трэцяя па ліку друкаваная і перакладная Біблія. Нагадаем, што першая Біблія, якая выйшла друкам, належала вынаходніку друкарскага варштата Ёгану Гутэнбергу (1450 г.), пасля былі чэскія – Новы Запавет (1475) і Біблія (1488). Адным з чыннікаў дынамічнага развіцця беларускай культуры была яе поліканфесійнасць. Пратэстанты, езуіты, праваслаўная і уніяцкая цэрквы грунтоўна дбалі пра навучанне дзяцей. Дзеля гэтага стваралі свае школы, выдавалі падручнікі і навучальныя дапаможнікі, у тым ліку на старабеларускай мове. У тыя часы характэрным было шырокае распаўсюджанне палемічнай літаратуры. Усё гэта спрыяла развіццю друкарскай справы на тэрыторыі Беларусі, якаснаму росту кніжнай культуры, пашырэнню традыцый беларускага друкарства і асветніцтва, закладзеных Францыскам Скарынам. Гэтыя традыцыі прадаўжалі Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Лаўрэнці Зізані, браты Мамонічы, Спірыдон Собаль і інш.

3 У 14 -17 ст. высокага узроўню развіцця дасягнула беларуская літаратура. Яна развівалася ў дзьвух накірунках: рэлігійная і свецкая.

Сымон Будны (1530 – 1593) – беларускі гуманіст, філосаф, асветнік, актыўны ўдзельнік рэфармацыйнага руху, адзін з заснавальнікаў навуковай крытыкі Бібліі, скончыў Кракаўскі і, магчыма, Базельскі універсітэты. З 1558 г. выкладаў на беларускай мове ў пратэстанцкай школе ў Вільні, з 1560 г. – кальвінскі прапаведнік у Клецку. Сымон Будны адзін з заснавальнікаў Нясвіжскай друкарні, дзе выдаў на беларускай мове «Катэхізіс», «Пра апраўданне грэшнага чалавека перад Богам» і інш. У 1574 г. стварыў друкарню ў Лоску. Надрукаваў свой пераклад на польскую мову «Новага Запавету» з прадмовай, каментарам і заўвагамі і ўласныя творы: «Пра дзве сутнасці Хрыста», «Супраць хрышчэння дзяцей», «Кароткі доказ, што Хрыстос не з’яўляецца такім жа Богам, як Айцец». Ідэі Сымона Буднага паўплывалі на развіццё еўрапейскага рацыяналізму ХVІІ ст., спрыялі фармаванню вольнадумства. Нямала ён зрабіў для развіцця беларускай мовы і яе выкарыстання ў рэлігійным пісьменстве. Асабіста і ідэйна з Сымонам Будным быў звязаны беларускі гуманіст і асветнік, пісьменнік і кнігавыдавец Васіль Цяпінскі-Амельяновіч (1540 – 1603). У 1570-я гады ён на ўласныя сродкі заснаваў друкарню з намерам выдаваць кнігі на беларускай мове. На-

важыўшыся надрукаваць «Евангелле» на дзвюх мовах – царкоўнаславянскай і старабеларускай, Цяпінскі распачаў цяжкую і складаную работу над яго перакладам. Зараз вядома толькі адно яго выданне «Евангелле», якое змяшчае евангеллі ад Матфея, Марка і часткова Лукі. У гэтую эпоху на ніве беларускай культуры актыўна і плённа працуе Лаўрэнці Зізані (1550 – 1634) – педагог, царкоўны дзеяч, перакладчык. Працаваў настаўнікам у брацкіх школах Львова, Брэста, Вільні, хатнім настаўнікам у крычаўскага старасты Б.Саламярэцкага, князёў Астрожскага і Карэцкага. У 1593 г. выдаў у Вільні азбуку «Наука ку читанню і розуменню письма словенского» і «Граматику словенскую свершенного исскуства осьми части слова». Граматыка і азбука Л.Зізанія зрабілі значны ўплыў на развіццё мовазнаўчай навукі ўсходніх і паўднёвых славян.

4 Сістэма адукацыі ў 14-17 ст. была прадстаўлена школамі, калегіумамі, прыватнымі настаўнікамі. Атрымаць адукацыю за мяжой – было адной з традыцый для прывеліяванага саслоўя. Магнаты і шляхта імкнуліся адправіць сваіх дзяцей у Італію, Францыю, Германію, Галандыю. Школы для гараджан і дробнай і сярэдняй шляхты адкрывалі каталіцкія манаскія ордэны: бернардзінцы, францысканцы, цыстэрцыянцы і іезуіты. Узровень адукацыі быў даволі высокім. Навучэнцам прадстаўлялася магчымасць пражываць і харчавацца ў калегіўме. За дэмакратычнае пашырэнне асветы адкрыта выступалі прыхільніка пратэстанскага накірунку хрысціянскай царквы. Школы ў Іўі, Лоску, Шклове, Несвіжы, Слуцку запрашалі усіх пратэстантаў незалежна ад паходжання. Вялікую ролю ў пашырэнні асветы сярод праваслаўнага насельніцтва адыгрывалі брацкія школы. Яны адкрывалі уласныя друкарні, дзе выдаваліся падручнікі, дыдактычная літаратура, што дапамагала настаўнікам і навучэнцам. Брацкія школы запрашалі ў беларускія гарады вядомых мысліцеляў, выкладчыкаў. Контрэфармацыя канца 16 – першай паловы 17 ст. істотна паўплывала на скарачэнне не толькі пратэстанскіх, але і брацкіх школ.

Літаратура:

1 Скарына і яго час. Энцыклапедычны даведнік. Мн., 1988.



2 Русецкі А.У. Мастацкая культура Беларусі. Мн., 2007.
: DocLib5 -> %D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20(%D0%BE%D1%82%D0%B5%D1%87%D0%B5%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B5%D0%BD%D0%BD%D0%B0%D1%8F%20%D0%B8%20%D0%B2%D1%81%D0%B5%D0%BE%D0%B1%D1%89%D0%B0%D1%8F) -> %D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%B8%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> %D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> %D0%A2%D0%B5%D0%BA%D1%81%D1%82%D1%8B%20%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%86%D0%B8%D0%B9
%D0%A2%D0%B5%D0%BA%D1%81%D1%82%D1%8B%20%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%86%D0%B8%D0%B9 -> Тэма 11 культура беларусі ў канцы 18 – першай палове 19 стст.: Архітэктура, мастацтва
%D0%A2%D0%B5%D0%BA%D1%81%D1%82%D1%8B%20%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%86%D0%B8%D0%B9 -> Тэма 10 айчынная культура ў другой палове XVII – XVIII cт.: Навука, адукацыя
%D0%A2%D0%B5%D0%BA%D1%81%D1%82%D1%8B%20%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%86%D0%B8%D0%B9 -> Тэма 5 развіццё культуры беларусі ў 14 – першай палове 17 ст: архітэктура І горадабудаўніцтва
%D0%A2%D0%B5%D0%BA%D1%81%D1%82%D1%8B%20%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%86%D0%B8%D0%B9 -> Тэма 9 айчынная культура ў другой палове 17 – 18 стст.: Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва
%D0%A2%D0%B5%D0%BA%D1%81%D1%82%D1%8B%20%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%86%D0%B8%D0%B9 -> Тэма 8айчынная культура ў другой палове 17 – 18 стст.: Архітэктура І мастацтва
%D0%A2%D0%B5%D0%BA%D1%81%D1%82%D1%8B%20%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%86%D0%B8%D0%B9 -> Тэма 4 культура беларускх зямель ў 9-13 стст.: Архітэктура І мастацтва
%D0%A2%D0%B5%D0%BA%D1%81%D1%82%D1%8B%20%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%86%D0%B8%D0%B9 -> Тэма культура беларускіх зямель ў 9-13 стст.: Архітэктура І мастацтва
%D0%A2%D0%B5%D0%BA%D1%81%D1%82%D1%8B%20%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%86%D0%B8%D0%B9 -> Тэма 1 Уводзіны
%D0%A2%D0%B5%D0%BA%D1%81%D1%82%D1%8B%20%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%86%D0%B8%D0%B9 -> Тэма 6 культура беларусі ў 14- першай палове 17 стст.: Мастацтва
%D0%A2%D0%B5%D0%BA%D1%81%D1%82%D1%8B%20%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%86%D0%B8%D0%B9 -> Тэма культура беларускіх зямель у эпоху




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка