Тэма 9 айчынная культура ў другой палове 17 – 18 стст.: Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва



Дата канвертавання01.07.2016
Памер32.32 Kb.
ТЭМА 9 АЙЧЫННАЯ КУЛЬТУРА Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ 17 – 18 СТСТ.: ДЭКАРАТЫЎНА-ПРЫКЛАДНОЕ МАСТАЦТВА

План:

  1. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: мастацкае шкло.

  2. Мастацкая кераміка.

  3. Мастацкія тканіны.

1Шкляная вытворчасць на Беларусі ладзілася на шматлікіх гутах. У 18 ст. была адкрыта адна з вядомых мануфактур па вытворчасці шкла і крышталя. Налібоцкая і Урэцкая мануфактуры Радзівілаў славіліся сваімі вырабамі з празрыстага шкла і крышталя, тэхнікай аздобы, каляровымі вырабамі. Мануфактура мела свае прадстваўніцтвы па усёй Еўропі і ў Расіі.

2 Росквіт вытворчасці паліванай кафлі на Беларусі прыходзіцца на другую палову 16 — першую палову 17 ст. У гэты час, асабліва ў другой палове 16 ст., міскавая гаршковая кафля ўсё часцей знутры пакрываецца зялёнай палівай (крэўская, лідская і гродзенская гаршковыя кафлі). Аналагічныя па памерах і вышыні міскавыя кафлі, якія зрэдку былі паліты зялёнай, карычневай або жоўтай палівай, уласцівыя для тагачасных печаў Латвіі.

Першая найбольш старажытная паліваная кафля, знойдзеная на тэрыторыі Бсларусі, датуецца канцом 15 — першай паловай 16 ст. Падчас раскопак былога вялікага княскага палаца ў Вільні, што некалі стаяў на тэрыторыі Ніжняга замка, у слаях 15 ст. акрамя міскавай непаліванай гаршковай кафлі знойдзена і каробкавая. Вонкавая пласціна гэтых кафлін аздоблена выявай шчыта з гербам альбо раслінным арнаментам. Некаторыя кафлі (іх няшмат) пакрыты палівай зялёнага, жоўтага альбо бурага колеру. Вельмі цікавая кафля з выявамі пешых і конных ваяроў, пакрытую цёмна-зялёнай палівай, знойдзена Г.В. Штыхавым на паселішчы каля в. Гарадзішча Мінскага раёна . Зялёная паліваная кафля першай паловы 16 ст. з круглай румпай з насечкамі і рэльефнай вонкавай пласцінай зыойдзена ў часе будаўнічых прац у Мінску.

 У сярэдзіне — другой палове 16 ст. на тэрыторыі Беларусі з'яўляецца кафля з партрэтнымі выявамі. Такая кафля знойдзена ў выніку археалагічных раскопак у Лагойску, Заслаўі, Мінску, Гродне, Дзяржынску, Полацку, Маладзечне і Мазыры. Па памерах, форме і характары выяў "партрэтную" кафлю можна падзяліць на тры групы, якія прадстаўлены тэракотавымі і зялёнапаліванымі экземплярамі. Да першай групы можна аднесці прамавугольную кафлю, на якой ёсць паясная выява сталага мужчыны з барадою (або маладой жанчыны) у рэнесансных строях, упісаная ў вялікі арачны праём. Кафлі з выявай мужчыны маюць абрэвіятуру АМНІВ, якая пакуль не расшыфравана. "Партрэтная" кафля другой групы ўпрыгожана профільнай выявай барадатага мужчыны ў рэнесансным берэце і мае квадратныя памеры. Гэты сюжэт беларускія кафляры маглі запазычыць у італьянскіх майстроў-керамістаў з г. Фаэнцы. Кафлі трэцяй групы знойдзены пакуль толькі ў Гродне і Мінску. На іх вонкавай пласціне з двухпрыступкавай рамкай па краях маецца малюнак чалавека ў профіль, які трымае ў руках рэчы, падобныя да атрыбутаў каралеўскай або імператарскай улады (дзяржава і скіпетр). У першай палове 16 ст. беларускія кафляры авалодалі высокім мастацтвам вырабу шматколеркай паліхромнай кафлі.

3 У 40-50-х гг. 18ст. у Слуцку ўжо дзейнічала фабрыка, якая выпускала галуны, пазументы і іншыя залотныя вырабы. Аднак мануфактура "перскіх паясоў" была перш заснаваная ў Нясвіжы. Лічыцца, што менавіта там склаўся тып будучага "слуцкага пояса". Між тым паясоў з паметкай "Нясвіж" пакуль не знойдзена. Узнікненне слуцкай "персіярні" адбываецца ў 1730-1740-я гг. на базе рэарганізацыі трох прадпрыемстваў -фабрыкі залотных галуноў, паясоў і "розных матэрый" - і перамяшчэння мануфактуры паясоў з Нясвіжа ў Слуцк.

У 1757 г. па даручэнню нясвіжскага ардыната Міхала Казіміра Радзівіла (Рыбанькі) - заснавальніка слуцкай "персярні" - мясцовыя майстры Іосіф Барсук, Тамаш Хаецкі і Ян Гадоўскі накіроўваюцца на вучобу ў Станіслаў. Яны не толькі асвоілі вопыт гэтай мануфактуры, але і прывезлі "персідскія, стамбульскія і кітайскія" станкі (існуе легенда, што станкі былі вывезены патаемна), а таксама выканалі дыпламатычную місію: па даручэнню магната запрасілі вядомага майстра Яна Маджарскага пераехаць ў Слуцк.



У канцы 1757 г. Ян Маджарскі (Ioannes, Jan Madżarski, Аванэс, Іван Манджарэнц, бацька Наума; "родам са Стамбула"; - пасля 1780 г.) быў ужо на Беларусі. У наступным годзе М. К. Радзівіл падпісвае з ім кантракт, згодна з якім Ян Маджарскі павінен быў "пасы рабіць з квятамі, фігуратыўнымі выявамі, манаграмамі, золатам, серабром, шоўкам паводле пададзенага абрысу (рысунку взору)". Таксама згодна з кантрактам Маджэранц павінен быў вывучаць "рабоце персідскай" іншых рамеснікаў. Плацілі ўсім рамеснікам "згодна ступені майсэрства". Упамінанне ў кантракце "кнігі взораў", на аснове якіх павінны былі ткацца вырабы, дазволіла даследчыкам меркаваць, што мастацкая стылістыка слуцкіх паясоў ўжо была распрацавана мясовымі мастакамі да прыезда ў Слуцк Яна Маджарскага. Акрамя таго, нясвіжскія рэестры сведчаць аб вырабе "перскіх пасаў" ў Нясвіжы яшчэ да 1743 г.

Літаратура:

  1. Парашкоў, С.А. Гісторыя культуры Беларусi : вучэб. дапаможнік / С.А. Парашкоў. 2-е выд. – Мiнск : Беларуская навука, 2004. – 444 с.

: DocLib5 -> %D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20(%D0%BE%D1%82%D0%B5%D1%87%D0%B5%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B5%D0%BD%D0%BD%D0%B0%D1%8F%20%D0%B8%20%D0%B2%D1%81%D0%B5%D0%BE%D0%B1%D1%89%D0%B0%D1%8F) -> %D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%B8%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> %D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> %D0%A2%D0%B5%D0%BA%D1%81%D1%82%D1%8B%20%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%86%D0%B8%D0%B9
%D0%A2%D0%B5%D0%BA%D1%81%D1%82%D1%8B%20%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%86%D0%B8%D0%B9 -> Тэма 11 культура беларусі ў канцы 18 – першай палове 19 стст.: Архітэктура, мастацтва
%D0%A2%D0%B5%D0%BA%D1%81%D1%82%D1%8B%20%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%86%D0%B8%D0%B9 -> Тэма 10 айчынная культура ў другой палове XVII – XVIII cт.: Навука, адукацыя
%D0%A2%D0%B5%D0%BA%D1%81%D1%82%D1%8B%20%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%86%D0%B8%D0%B9 -> Тэма 5 развіццё культуры беларусі ў 14 – першай палове 17 ст: архітэктура І горадабудаўніцтва
%D0%A2%D0%B5%D0%BA%D1%81%D1%82%D1%8B%20%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%86%D0%B8%D0%B9 -> Тэма 8айчынная культура ў другой палове 17 – 18 стст.: Архітэктура І мастацтва
%D0%A2%D0%B5%D0%BA%D1%81%D1%82%D1%8B%20%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%86%D0%B8%D0%B9 -> Тэма 4 культура беларускх зямель ў 9-13 стст.: Архітэктура І мастацтва
%D0%A2%D0%B5%D0%BA%D1%81%D1%82%D1%8B%20%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%86%D0%B8%D0%B9 -> Тэма культура беларускіх зямель ў 9-13 стст.: Архітэктура І мастацтва
%D0%A2%D0%B5%D0%BA%D1%81%D1%82%D1%8B%20%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%86%D0%B8%D0%B9 -> Тэма 1 Уводзіны
%D0%A2%D0%B5%D0%BA%D1%81%D1%82%D1%8B%20%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%86%D0%B8%D0%B9 -> Тэма 6 культура беларусі ў 14- першай палове 17 стст.: Мастацтва
%D0%A2%D0%B5%D0%BA%D1%81%D1%82%D1%8B%20%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%86%D0%B8%D0%B9 -> Тэма 7 культура беларусі ў 14 – першай палове 17 стст.: Літаратура І адукацыя
%D0%A2%D0%B5%D0%BA%D1%81%D1%82%D1%8B%20%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%86%D0%B8%D0%B9 -> Тэма культура беларускіх зямель у эпоху




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка