Тэма: Абаронцы Айчыны 16 17 ст. Мэта



Дата канвертавання21.06.2016
Памер102.79 Kb.
Тэма: Абаронцы Айчыны 16 - 17 ст.
Мэта: Знаёмства дзяцей з гістарычным мінулым сваёй краіны. У прыватнасці з вайсковай абаронай Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай 16 – 17 стагоддзяў.
Падрыхтоўка да свята:

  1. 1.Прыкладна за тыдзень да свята неабходна выбраць дзве каманды па шэсць чалавек, якія будуць змагацца на мерапрыемстве.

  2. Даць камандам заданне па падрыхтоўцы аднаго касцюма ваяра 16 – 17 стагоддзя. Можна даць фотаздымкі, альбо малюнкі з выявай узброенага рыцара(ў).

  3. За тыдзень аб’явіць у школе конкурс малюнкаў на тэму: “Якім вы уяўляеце сабе абаронцу Айчыны”, прысвечанага дню Абаронца Айчыны. Перад святам сабраць усе працы і вызначыць пераможцаў.

  4. Сабраць ці надрукаваць фотаздымкі ваяроў 16 - 17 ст., іншую цікавую інфармацыю і размясціць іх на перасоўным стэндзе.

  5. Развучыць з дзецьмі чатыры песні на вайсковую тэматыку.

  6. Набыць не дарагія прызы пераможцам і удзельнікам свята, цукеркі.

  7. Набыць запісы сярэднявечнай музыкі гурта “Стары Ольса”.


Абсталяванне:

  1. Лісткі 10 на 15 см. З літарамі сямі слоў: “Гетман”, “Харугва”

  2. Шляхта”, “Гармата”, “Пагоня”, “Гусар”, “Барва”. На кожным лістку адна літара.

  3. Два бульбяныя мяшкі, каб можна было у яго залезці у яго і скакаць трымаючы рукамі.

  4. Тры аркушы паперы з надрукаванай крыжаванкай з сямі вышэйназваных словаў, і пытаннямі да іх.

  5. Дзве трубкі прыкладна 2,5 – 3 см. у дыяметры і даўжынёй 50 – 60 см., скручаныя з ліста ватмана, плотнай паперы ці іншага матэрыялу, з шарыкамі 2,3 – 2,8 см. у дыяметры.

  6. Невялікі абруч з провалкі ці др. матэрыялу і надзеты на яго празрысты цэлафанавы пакет.

  7. Два фотаздымкі ці малюнка ваяра 16 -17 ст., разрэзаныя на любыя геаметрычныя фігуры.

  8. Невялічкія два сцяжкі альбо харугвы з выявамі гербаў старажытных магнацкіх радоў.


Конкурсы і іх апісанне.


  1. “Мазайка” – скласці разрэзаныя на часткі фотаздымкі ці малюнкі ваяроў. Хто хутчэй.

  2. “Стралок” ці “Артылерыст”(па жаданню) – бярэцца падрыхтаваная трубка, закладваецца унутр шарык, падносіцца да вуснаў. Трэба моцна дунуць у трубку, каб шарык вылецеў з яе і папаў у абруч з цэлафанавым пакетам, які трымае за 4 метры памочнік. Дакладны стрэл-адзін бал камандзе. Страляюць па чарзе удзельнікі абодвух каманд.

  3. “Дагані” ці “Пагоня”(па жаданню) – па аднаму удзельніку з кожнай каманды бяруць бульбяныя мяхі, становяцца у іх нагамі, трымаюць рукамі і скачуць, адзін другога даганяючы. Потым наступная пара і т. д.

  4. Агляд рыцарскіх строяў(касцюмаў). Два апранутыя у строі, якія папярэдне падрыхтавалі, хлопцы, выходзяць на сцэну і паказваюць сваю работу журы і гледачам.

  5. “Крыжаванка” – прачытаць пытанні і упісаць адказы у клеткі, хто першы таму адзін бал.


Падрыхтоўка залы.


  1. Па сярэдзіне сцэны вывешваюцца паперкі з надрукаванымі літарамі сямі слоў. Яны прыкрываюцца зверху, каб не было відаць літараў.

  2. Таксама на ганаровым месцы вывешваюцца малюнкі пераможцаў конкурсу “Якім вы уяўляеце сабе абаронцу Айчыны”, а на другіх месцах працы астатніх усіх удзельнікаў конкурсу.

  3. Два сталы для каманд (на кожным стаіць сцяжок ці харугва) і месца для журы.

  4. Паставіць у даступным месцы стэнд з фотаздымкамі і выявамі ваяроў 16 - 17 ст.

  5. Паставіць гукаузмацняльную апаратуру.


Ход мерапрыемства
Вельмі рады вітаць усіх прысутных у гэтым зале, бачыць вас такіх прыгожых і ў добрым настоі. І , канечне карыстаючыся гэтай магчымасцю віншую усю моцную палову нашай школы з святам Абаронца Айчыны. Таксама хачу аддаць даніну павагі і прыгожай палове нашай установы, таму што без вашай падтрымкі, вашага надзейнага тылу, нам было бы вельмі цяжка змагацца і перамагаць у гэтым жыцці.

А пачаць гэта свята хачу з прыемнага, з абвяшчэння вынікаў конкурсу малюнкаў, які пачаўся на пярэдадні дня Абаронца, і узнагароды пераможцаў.



(Ідзе узнагарода пераможцаў)

Праглядаючы вашы цікавыя малюнкі я убачыў што вы вельмі добра уяўляеце сабе як выглядае сучасны абаронца айчыны. Танкі, ракеты і самалёты зараз мае наша сучасная армія, а якая яна была ім якія былі абаронцы нашай зямлі сто, дзвесце, трыста і чатырыста год таму. Як яны выглядалі і чым баранілі мірнае жыццё сваіх грамадзян? На гэта пытанне я думаю адкажуць не многія з вас. Дык вось менавіта пра той час і тых ваяроў я і хацеў бы распавесці вам з дапамогай нашага мерапрыемства.

Паглядзіце калі ласка на гэтыя закрытыя літары на сцяне, там размешчаны сем слоў, якія звязаны нашымі абаронцамі 16 і 17 стагоддзя. Давайце папробуем угадаць першае з іх. Называйце якую не будзь літару. (Вучні адгадваюць слова).

Такім чынам перад намі слова Гетман.

(Ідзе невялікі расповед пра слова)

Гетман – самая галоўная, самая важная пасада у войску Вялікага княства літоўскага. Яна яшчэ называлася Найвышэйшы гетман, а пазней Вялікі гетман. Гетманаў прызначаў Вялікі князь (па цяперашняму прэзідэнт), толькі з жыхароў ВКЛ і пасмяротна. Яны кіравалі войскам да канца сваіх дзён.

Гісторыя захавала да нашых дзён імёны самых вядомых, знакамітых гетманаў нашай зямлі, якія сваім майстэрствам і талентам, сваёй адданасцю Радзіме, баранілі у ліхія гадзіны нашу дзяржаву ад варожай навалы.

Адзін з іх Канстанцін Астрожскі. Ён у 37 гадоў атрымаў чын Найвышэйшага гетмана нашай дзяржавы. На яго надмагіллі было напісана што ён 63 разы здабываў перамогу над сваімі ворагамі, у асноўным гэта былі крымскія татары і Маскоўскае княства. Асабліва слаўнай была перамога 8 верасня 1514 года пад горадам Орша, дзе ён разбіў па колькасці амаль у тры разы большае маскоўскае войска. Пра гэту перамогу ведала уся Еўропа, яна увайшла ва ўсе хрэстаматыі па вайсковай справе.

Яшчэ адзін з самых вядомых гетманаў ВКЛ Ян Караль Хадкевіч. Найвялікшую славу яму прынесла бітва з шведамі у 1605 годзе, дзе ён з 4-х тысячным корпусам дазвання разграміў 14-ці тысячную армію ворага, страціўшы блізу ста жаўнераў. Трэба узяць пад увагу, што шведскае войска не маскоўскае, яно было адным з лепшых у Еўропе і тым не менш Ян Караль Хадкевіч бліскуча перамог яго, паклаўшы блізу 9000 шведаў і захапіўшы 12 гарматаў. З гэтай перамогай яго асабіста віншаваў Папа Рымскі Павел пяты і некаторыя еўрапейскія манархі. тагачасныя паэты і гісторыкі прысвячалі яму свае творы, складалі у яго гонар песні і пахвалы.

А зараз настаў самы час абвясціць музычную паўзу.

(Выконваецца песня)
Давайце разам паспрабуем адгадаць другое закрытае слова. (Угадваюць)

У нас атрымалася слова Харугва.



(Колькі слоў пра яго).

Харугва – невялікая частка войска, прыкладна у 150-200 чалавек. З такіх харугваў складалася усё войска Вялікага княства літоўскага. У залежнасці ад таго, хто быў у саставе харугвы, яны называліся: казацкія, гусарскія, татарскія, панцырныя. Харугвы выстаўлялі на вайну заможныя і вядомыя людзі нашай дзяржавы, напрыклад: ваяводы, князі, маршалкі, магнаты, якія маглі забяспечыць сваіх ваяроў зброяй, формай, харчамі ды платай за службу. У кожнай харугве абавязкова быў свой сцяг, на якім былі нанесены родавыя гербы іх гаспадароў, ці другія сімвалічныя знакі. Ваяры бераглі і захоўвалі свае сцягі ад ворагаў. Нават у старажытных дакументах захаваўся запіс пра тое як у час бітвы пад Шкловам 1654 г. загінула сямёра таварышаў абараняючы свой сцяг.

У нас у зале таксама ёсць некалькі харугваў, якія падрыхтаваліся да барацьбы і я хачу каб мы разам запрасілі іх на свае месцы на сцэне. (Пад апладысменты выходзяць удзельнікі двух камандаў, па шэсць чалавек у кожнай, і займаюць месцы за сталамі).

Гэтыя дзве каманды хоць і не вялікія, але мы іх сёння будзем называць харугвамі, як у старажытныя часы. А калі нашы удзельнікі будуць спаборнічаць між сабой, то трэба каб нехта сачыў за імі і вызначыў пераможцу. Таму я хацеў бы яшчэ запрасіць на самае лепшае месца суддзяў альбо журы. (На месца журы па апладысменты гледачоў запрашаецца пару настаўнікаў з зала).

Удзельнікаў нашага журы можна назваць Пісарамі, таму што у войску Вялікага княства Літоўскага у той час была такая пасада, Пісар, які перапісваў усіх жаўнераў войска.

Усе нашы ганаровыя месцы заняты, таму я абвяшчаю першы конкурс, першы тур нашага спаборніцтва, які называецца “Мазайка”.

(Кожнай камандзе даецца канверт у якім ляжыць парэзаны малюнак ці фотаздымак).

Якая харугва першай складзе сваю мазайку, тая і атрымае першы бал у сваю капілку.

Як толькі загучыць музыка, харугвы пачынаюць змагацца. (Гучыць запіс гурта Стары Ольса, напрыклад “Курган”). Кампазіцыю можна аб’явіць.

А зараз прыйшла чарга даведацца, якое ж там напісана трэцяе слова. Называйце літары. (Угадваюць).

У нас атрымалася слова “Харугва” (Расказаць пра яго).

Харугва – невялікая частка войска, прыкладна у 150-200 чалавек. З такіх харугваў складалася усё войска Вялікага княства літоўскага. У залежнасці ад таго, хто быў у саставе харугвы, яны называліся: казацкія, гусарскія, татарскія, панцырныя. Харугвы выстаўлялі на вайну заможныя і вядомыя людзі нашай дзяржавы, напрыклад: ваяводы, князі, маршалкі, магнаты, якія маглі забяспечыць сваіх ваяроў зброяй, формай, харчамі ды платай за службу. У кожнай харугве абавязкова быў свой сцяг, на якім былі нанесены родавыя гербы іх гаспадароў, ці другія сімвалічныя знакі. Ваяры бераглі і захоўвалі свае сцягі ад ворагаў. Нават у старажытных дакументах захаваўся запіс пра тое як у час бітвы пад Шкловам 1654 г. загінула сямёра таварышаў абараняючы свой сцяг.

(Нейкім чынам “звязаць” расповед пра шляхту з наступнай песняй).

А цяпер для вас наступная песня , якую выканае…..


Настаў час даведацца пра яшчэ адно цікавае слова, яно перад вамі, чацвёртае па ліку. Якую першую літару назавём? (Адгадваюць слова)

Цікавае слова “Гармата”, як вы думаеце, што яно азначае?



Гармата – у перакладзе з рускай мовы – пушка. У той час на нашых землях называлася гармата. Ужо у 14 ст. у войсках нашага Вялікага княства сталі паяўляцца гарматы, запазычаныя ад крыжакоў, а свае першыя гарматы пачалі вырабляць у 16 ст. у Вільні, дзе Жыгімонт Аўгуст заклаў першую майстэрню, якая называлася людвізарня. У гэтай людвізарні з медзі і бронзы вылівалі гарматы розных памераў, палявыя і фартыфікацыйныя. Палявыя былі лягчэйшыя, каб маглі пацягнуць коні, а фартыфікацыйныя цяжэйшыя, вагой ад 4-х да 11 тон. Фартыфікацыйныя гарматы ставілі у памежных замках, гарадах і другіх абарончых збудаваннях.

У 17 ст. уся артылерыя дзяржавы была выдзелена у асобны корпус і займела свайго генерала, або як запісана “старшага над арматай”, і з гэтага часу на усіх пачалі ставіць наш дзяржаўны герб Пагоня, на польскіх ставіўся арол.

Акрамя дзяржаўнай артылерыі была і прыватная. Такія магнаты як Радзівілы і Сапегі засноўвалі свае людвізарні, дзе вылівалі гарматы і потым размяшчалі іх у сваіх гарадах: Быхаў, Слуцк, Ляхавічы, Нясвіж. Дарэчы у гэтым горадзе майстар выпісаны Радзівілам з нямеччыны, выліў цэлую серыю гармат, кожнай з якіх надаваліся асобныя імёны, напрыклад: Цырэя, Гідра, Сава, Хімера, Цэрбер, Кіт, Спявак, Пярун,Пішчык. Падчас вайны з Маскоўскай дзяржавай у Нясвіжы мелася блізу 100 гарматаў.

Менавіта дзякуючы артылерыі Канстанцін Астрожскі у 1514г. пад Оршай перамог амаль у трая большае Маскоўскае войска.

Зробленыя у 15-16 ст. на нашых землях гарматы, захоўваюцца да нашага часу у розных музеях еўрапейскіх краін.
Нашы харугвы, бачу крышачку засумавалі, яны хочуць пазмагацца і таму я аб’яўляю другі тур нашага спаборніцтва, які называецца “Стралок” (можна Артылерыст), прылады да гэтага конкурсу падобны нечым на гарматы, пра якія я вам расказаў. І нашым абаронцам трэба паказаць сваё майстэрства у стральбе.
Нашы харугвы добра змагаліся і таму для іх, а таксама усіх прысутных прагучыць наступная песня.(Ідзе музычная паўза).
Дзякуй вялікі артыстам за песню (апладысменты), а я звяртаю вашу увагу на пятае наша слова, можа быць хто з вас адразу назаве яго? У такім разе называйце першую літару. (Гледачы называюць па адной літары).

Перад вамі слова “Пагоня”



Пагоня – значэнне гэтага слова я думаю разумеюць усе. Але гэтым словам таксама называецца старадаўні герб нашай дзяржавы Вялікага княства Літоўскага. (паказаць дзецям герб). Выява вершніка з мячом і шчытом на кані сустракаецца на старажытных пячатках беларускіх князёў ужо у 13-14 стагодзях.

Дык чаму ж менавіта гэтага вершніка абралі для свайго герба(галоўнага сімвала нашай дзяржавы) нашы продкі? Чаму не выбралі льва, так як чэхі, кароны так як шведы, ці арла так як нашы суседзі палякі?

Справа у тым, што з старажытнасці у нашым Вялікім княстве не існавала пастаяннага прафесійнага войска, якое у любы час было гатова да вайны, і калі на нашы землі ішлі вайной ворагі – то ва ўсе бакі нашай дзяржавы пасылалі ганцоў на канях, якія праязджаючы па гарадах і землях нашага Гаспадарства распаўсюджвалі кліч

“Пагоня, Пагоня, Пагоня” , гэта азначала , што наша Радзіма у бядзе і трэба яе бараніць ад чужынцаў. Гарады і князі збіралі ваяроў у харугвы, харугвы збіраліся у патрэбны час у вызначаным месцы, дзе утваралася войска, якое і бараніла сваю зямлю ад захопнікаў і чужынцаў.

За усю нашу тысячагадовую гісторыю вялікую колькасць разоў ворагі парушалі нашы межы, палілі гарады і знішчалі мірных людзей і такую ж колькасць разоў збіраўся наш паспаліты народ у пагоню на сваіх захопнікаў і ворагаў, баронячы свой гонар і годнасць.
Цяпер перад нашымі харугвамі трэцяе выпрабаванне, гэты конкурс можна таксама назваць “Пагоня”, бо нашы удзельнікі павінны па чарзе даганяць адзін аднаго.

(Перад пачаткам уключаецца кампазіцыя гурта Стары Ольса “Пагоня”, з пачаткам музыкі пачынаецца конкурс).
Такім чынам працягваем далей, і у нас застаецца не разгаданымі два слова. Пяць літар, называем якую не будзь адну.(Угадваюць слова).

Гусар – элітныя, самыя лепшыя падраздзяленні войскаў нашага Вялікага княства літоўскага, пазней сапраўдны гонар усёй Рэчы паспалітай. Гусары аб’ядноўваліся у харугвы і гэтыя гусарскія харугвы аказвалі вырашальны уплыў на зыход усіх вайсковых аперацый. Кіравалі гусарскімі харугвамі звычайна вялікія паны, радавітыя і заможныя шляхцічы. Гусары заўсёды былі на конях, сярод усёй кавалерыі яны вылучаліся самымі лепшымі канямі, апроч айчынных парод яны здабывалі сабе арабскіх, турэцкіх, італійскіх скакуноў. Гусары мелі на сабе засцерагальныя даспехі вагой 15 кг.,доўгую дзіду(вострая палка) даўжынёй 3,5-5 метраў, якой з ходу маглі прабіць чалавека у самых цяжкіх даспехах. Да сядла прымацоўваліся спецыяльныя крыллі, якія знаходзіліся за спіной вершніка, яны прыгожа глядзеліся, а галоўнае засцерагалі гусара ад татарскага аркана і мелі вельмі адмоўнае уздзеянне на коней непрыяцеля, папросту пужалі іх. Гэтыя крылатыя коннікі раскідалі любыя шыхты непрыяцеля і вырашалі зыход многіх бітваў.
Надышоў час для музычнай паўзы, для вас прагучыць песня….(Выконваецца нумар мастацкай самадзейнасці).
Апошняе на сёння слова і я прашу назваць першую літару. (Угадалі).

Слова “Барва” па сучаснаму азначае – вайсковая форма, альбо мундзір.

Так як прафесійнага, пастаяннага войска наша Дзяржава не мела, то не было і нейкіх адзіных стандартаў для формы таго ці іншага падраздзялення.

Нашы харугвы рыхтаваліся да гэтага свята і таму зараз вам яны пакажуць сваю барву, якую рыхтавалі на працягу амаль тыдня. Сустракаем нашых ваяроў.



(Выходзяць па аднаму прадстаўніку з кожнай каманды, апранутыя у падрыхтаваную вайсковую форму і паказваюць сябе усім прысутным).

Запрашаем нашых прыгожых ваяроў-рыцараў на свае месцы і я даю ім апошняе заданне, разгадаць крыжаванку з слоў пра якія я вам сёння расказаў.(У час працы каманд можна уключыць сярэднявечную музыку, альбо паказаць нумар мастацкай самадзейнасці).

Гэта было апошняе выпрабаванне для харугваў і я прашу нашых паважаных пісараў, нашых суддзяў агучыць вынікі усіх пяці тураў. (Агучваюцца вынікі, аб’яўляецца пераможца, узнагароджваюцца удзельнікі каманд).

Я хачу падзякаваць усім тым хто дапамагаў мне рыхтаваць гэтае свята, дзяцей, выхавальнікаў і нашых суддзяў, пажадаць усяго найлепшага і яшчэ раз са святам усіх.



А цяпер у завяршэнні нашага мерапрыемства, як заўсёды пасля кожнага свята бывае феерверк, то і я аб’яўляю салют. Агонь хлопцы.(Два памочнікі падкідаюць уверх над гледачамі цукеркі).
Склаў сцэнар настаўнік музыкі Чэхаўшчынскай дапаможнай школы інтэрнату

Сівы С. А. 20.02.2007г.
: files
files -> Конкурс журналісцкіх матэрыялаў "твой стыль"
files -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”
files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
files -> Культурная праграма Першага нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”
files -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
files -> Пазакласны занятак па музыцы. Калейдаскоп дзіцячых фальклорных гульняў
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка