Тэма. Аднародныя члены сказа



Дата канвертавання17.05.2016
Памер29.42 Kb.
Тэма. Аднародныя члены сказа

Мэты: 1) Садзейнічаць фарміраванню ў вучняў ведаў пра аднародныя члены сказа;

навучыцца пазнаваць спосабы выражэння аднародных членаў сказа;

2) Стварыць умовы для развіцця творчых здольнасцей вучняў, самастойнасці меркавання;

3) Зместам урока выхоўваць любоў да маці.



Абсталяванне: тэксты твораў, слоўнікі, карціны мастакоў, мульцімедыйная прэзентацыя

Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант.

  2. Пастаноўка задач урока і актуалізацыя ведаў

  3. Падрыхтоўка да ўспрымання новага матэрыялу

  4. Тлумачэнне новага матэрыялу

  5. Замацаванне новага матэрыялу

  6. Рэфлексія

  7. Дамашняе заданне

1-2 . Выкладчык вітае групу, абвяшчае тэму і мэты урока. Навучэнцы запісваюць у сшыткі дату.

3. Выкладчык чытае верш Эдзі Агняцвет “Слова пра маці”. Стварае умовы для ўзнікнення эмацыянальнага настрою, уздзейнічае на падсвядомасць кожнага навучэнца. Разам вызначаем думку верша.

4. Выкладчык тлумачыць тэму урока сказа з дапамогай прэзентацыі. Затым раздае тэксты і арганізоўвае навучэнцаў на працу над тэкстам, дзе трэба знайсці і падкрэсліць аднародныя члены сказа.

Навучэнцы працуюць у парах.

Праверка выкананых заданняў ( навучэнцы чытаюць сказы, называюць у іх аднародныя члены, успамінаюць тэарэтычны матэрыял).

5. На дошцы запісаны сказы:

Маці – святое для кожнага чалавека слова. На розных мовах яно гучыць мілагучна і пяшчотна. Маці мае добрае, чулае сэрца. Яна пільна і з трывогаю пазірала на сына. Маці па-добраму і ад шчырага сэрца жадае нам поспехаў.

Заданне навучэнцам:

А) падкрэсліць аднародныя члены сказа

Б) звярнуць увагу на спосабы выражэння аднародных членаў

Навучэнцы аналізуюць, робяць вывады, што аднароднымі членамі могуць з’яўляцца галоўныя і даданыя члены сказа. Яны могуць выражацца словамі розных часцін мовы. У рад аднародных членаў могуць уваходзіць непадзельныя словазлучэнні і фразеалагізмы.



***Літаратурная хвілінка

Уключаем музыку і адпраўляемся ў свет маленства. Успамінаем сваю маці, яе позірк, лагодную усмешку. Як пісаў А. Русак “ я пакланюся маці за рукі, за чулае сэрца, за тыя вочы, якімі я бачу гэты цудоўны свет” ( паказ слайдаў).

Творчае заданне, якое спрыяе развіццю творчых здольнасцей навучэнцаў.

*** Скласці тэкст “ Мой самы блізкі чалавек”

На дошцы напісаны апорныя словы

Рукі – лепшыя, нястомныя, працавітыя, умелыя.

Голас – мяккі, знаёмы, дарагі, спакойны.

Сэрца – пяшчотнае, залатое, гарачае, чулае.

Вочы - блакітныя, разумныя, задуменныя

Навучэнцы пры складанні тэксту выкарыстоўваюць аднародныя члены сказа.



*** Аналіз сказа

Паэты, мастакі, кампазітары стваралі ў сваіх творах прыгожы і цудоўны вобраз маці.

( У гэтым сказе ёсць 2 пары аднародных членаў сказа)

*** Творчае заданне

На дошку вешаецца рэпрадукцыя карціны Рафаэля “Сіксцінская мадона”, адзін з вучняў апісвае карціну. Потым кожная група навучэнцаў рыхтуе вуснае апісанне вядомых жанчын на карцінах. ( Заданне для знаёмства з вядомымі мастакамі, умення бычыць прыгажосць мастацтва, звязна і лагічна выказваць уласную думку).



*** Праверачная работа

Навучэнцы атрымліваюць дыферэнцыраванае заданне.



6. Рэфлексія

7. Дамашняе заданне

1 гр. – выпісаць з тэкстаў мастацкай літаратуры сказы пра маці з аднароднымі членамі

2 гр. - выпісаць з тэкстаў мастацкай літаратуры задакі пра маці з аднароднымі членамі

3 гр. – выпісаць з тэкстаў мастацкай літаратуры прыказкі пра маці з аднароднымі членамі

4 гр. - практыкаванне з падручніка

Слова пра маці

Раней за ўсіх яна ўстае,

пазней за ўсіх кладзецца.

Яна жыве, яна пяе, -

і дзецям лепш пяецца.

Ты рос, як цёплы каласок,

пры месяцы і зорах

Пачуеш мілае “сынок”,

хоць будзе і за сорак…

За словам “маці” ў свет пайшлі

маленства,

мара,


мова.

І мір, і мужнасць на зямлі –

жыцця твайго асновы.

Каб не тужыла па начах, -

ёй падрастай на ўцеху!

Хай будзе ў матчыных вачах

пабольш іскрынак смеху!

Ты не шкадуй ласкавых слоў

для роднай, для адзінай.

Адказвай маці на любоў –



будзь верным, добрым сынам!

Эдзі Агняцвет




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка