Тэма: Агнлійская рэвалюцыя сярэдзіны XVII ст



Дата канвертавання13.06.2016
Памер121.03 Kb.
ТЭМА: Агнлійская рэвалюцыя сярэдзіны XVII ст.
1 Канстытуцыйны перыяд рэвалюцыі.

2 Перыяд грамадзянскай вайны

3 Палітычная барацьба ўнутры рэвалюцыйнага лагера 1647-1948. Другая грамадзянская вайна.

4 Іпдэпендэнская рэспубліка.


Літаратура.

1. Ф.Гизо История Английской революции. – Растов-на Дону, 1996.

2. Барг М.Д.Великая Английская революция в портретах ее деятелей. - М., 1991.

3.История Европы. Т.4 ч.1, гл.1 М.1994.


1. Пачаткам рэвалюцыі стала 3 лістапада 1640 г., калі распачаў працу "Доўгі парламент". Ён стаў сілай, якая рашуча выступіла супраць абсалютысцкіх памкненняў манархіі. У гістарыяграфіі сустракаюцца два варыянты перыядызацыі рэвалюцыі.

Першы варыянт:

1) Канстытуц або мірны перыяд (1640-22 авг 1642).

2 )Першая грамадзянская вайна (1642-1646).

3) Этап барацьбы за паглыбленне рэвалюцыі. Другая

грамадзянская вайна (1646-1649).

4) Індэпендэнская рэспубліка (1649-1653).

Другі варыянт адрозніваецца ад першага тым, што 2 і 3 перыяды аб'ядноўваюцца.

Парламент адркыўся з прамовы Карла І. Парламент сустрэў караля холадна. Кароль прасіў грошы, парламент адмовіў. Дэпутаты выключылі са сваіх радоў раялістаў - прыхільнікаў караля. Парламент асудзіў палітыку караля, крытыкаваў увядзенне карабельнага збору, выдачу патэнтаў на манаполіі. Парламент выступіў з абвінавачваннем бліжэйшых саветнікаў караля лорда Страфарда і епіскапа Ллода ў дзяржаўнай здрадзе. Кароль вымушаны быў зацвердзіць абвінавачанне. Страфарду адсеклі галову, Ллод да 1645 г. знаходзіўся ў турме, потым і яго пакаралі смерцю. Пасля гэтага парламент вырашыш даць невялікія субсідыі каралю. Парламент прымае пастановы для ўласнай абароны. У 1641 г. быў прынят 3-х гадовы біль, накіраваны супраць спроб караля распусціць парламент. Без згоды парламенту кароль не мае права распусціць яго раней чым праз 50 дзен пасля пачатку сесіі. У 3-х гадовым біле было запісана, калі кароль не скліча парламент, то гэта зробяць мясцов ўлады. Былі ліквідаваны надзвычайныя суды - Зорная палата, Палата апекі, Савет па справах Уэльса, якія разглядалі пытанні аб дзяржаўнай здрадзе, аб рыцарскіх трыманнях. Была ліквідавана Высокая камісія якая выконвала ролю вярхоўнага царкоўнага суда. Праводзячы ўсе гэтыя мерапрыемствы, парламент ні ў якім разе не ставіў пытанне аб пазбаўленні караля ўлады. Пім і іншыя лідэры парламентскай апазіцыі дамагаліся, каб кароль не быў вышэй за парламент.

Пакуль парламент прымаў гэтыя законы, дэпутаты выступілі адзіным фронтам. Першыя разыходжанні з'явіліся ў 1640 г., калі парламент пачаў абмяркоўваць "Біль аб каранях і галінах". Ён прадугледжваў ліквідацыю епіскапата. Атака на епіскапат, як лічылі яе праціўнікі, стварала пагрозу ліквідацыі манархіі, замаху на маёмасць. Прыхільнікі біля сустрэлі падтрымку лонданцаў, гараджане хацелі скасавання епіскапата і ўстроілі пікеты ля ўваходу ў парламент. Епіскапы перасталі наведваць паседжанні палаты лордаў. Разыходжанні ў парламенце яскрава праявіліся, калі дэпутаты пачалі абмяркоўваць дакумент "Вялікая рэманстрацыя". Гэта фактычна была праграма антыабсалютыскай апазіцыі ў пачаўшайся рэвалюцыі. Яна пачынаецца з таго, што парламент пералічвае злоўжыванні каралеўскай улады. Затым пералічваюцца асноўныя патрабаванні парламента: ліквідацыя епіскапата, абарона ўласнасці, забарона каралю ўводзіць падаткі без згоды парламенту, абмежаванне правоў караля ў справе роспуску парламенту. Вялікая рэманстрацыя прайшла праз парламент з вялікімі цяжкасцямі. Кароль аднёсся да яе вельмі крытычна, заявіўшы, што парламент больш не абмяжоўваецца абаронай тардыцыйных англійскіх вольнасцей, а стаў патрабаваць новаўвядзенняў. Карл І вырашае распачаць бабацьбу з парламентам. 3 студзення 1642 г. у парламенце з'явіўся кароль і запатрабаваў арэшту 5 лідэраў апазіцыі. Тыя схаваліся ў Сіці. У горадзе пачаліся хваляванні. У такіх абставінах 10 студзення 1642 г. Карл І пакідае Лондан, насельніцтва якога было на баку парламенту.

Прэсвітарыяне не хацелі дапусціць поўнага разрыву з каралём і спрабуюць знайсці прымірэнне з ім. Індэпендэнты ж пачынаюць рыхтавацца да барацьбы з каралём, ствараюць атрады міліцыі. Тым самым яны парушаюць традыцыйнае права караля. Справа ішла да вайны. 1 чэрвення 1642 г. палата абшчын робіць апошнюю спробу, каб не дапусціць вайны. Яна прымае "19 прапаноў" каралю. Ад караля патрабавалі каб ён прызнаў адказнасць міністраў перад парламентам, магчымасці назначэння вышэйшых чыноўнікаў толькі са згоды парламенту, а парламент - вышэйшым судом у Англіі. Гэта азначала ператварэнне Англіі ў канстытуцыйную манархію. Гэты дакумент быў накіраваны каралю, але ён адмовіўся яго падпісаць. Кароль вырашыў пайсці на вайну. 22 жніўня 1642 г. Карл І падняў свой штандарт і аб'віў вайну графу Эсексу (камандуючы парламентскай міліцыяй). Перш этап рэвалюцыі закончыўся. На першым этапе былі зроблены першыя крокі да парламентскай манархіі ў Англіі.

2. Англія аказалася расколатай на 2 лагеры. Першы складалі прыхільнікі караля: буйная знаць, многія кансерватыўна настроеныя прадстаўнікі сярэдняга дваранства, некаторая частка сялянства. Іх называлі кавалерамі. Ім супрацьстаялі прыхільнікі парламента (круглагаловыя): прадпрыймальнікі, новае дваранства, большасць сялянства. Геаграфічна на баку парламента апынуўся эканамічна больш развіты Поўдзень і Поўднёвы Усход краіны, адсталыя раёны - Поўнач і Захад - падтрымлівалі караля. Галоўная прычына вайны – антаганістычныя супярэчнасці паміж патрэбамі капіталістычнага развіцця Англіі і палітыкай манархіі, якая стрымлівала гэтае развіццё. У першай грамадзянскай вайне выдзяляюць 2 этапы:

1) 1642 - пачатак 1645 г., прэсвітарыянскі этап, парламентскую армію ўзначальваюць прэсвітарыяне;

2) 1645 – 1646 г., індэпендэнскі этап, калі кіраўніцтва арміі перайшло да індэпендэнтаў.

Вайна ўзмацніла раскол у парламенце. Многія парламентарыі пачалі пераязджаць у Оксфард, дзе знаходзіўся караль (4/5 палаты лордаў, 1/3 палаты абшчын). Ваенначальнікіі, якія ўзначалівалі парламентскую армію, дзейнічалі асцярожна супраць караля. Восенню 1642 г.кароль двойчы пагражаў захапіць Лондан. У 1643 г. кароль кантраляваў 3/4 тэрыторіі Англіі.

Парламенту неабходны быў саюзнік, ім становіцца Шатландыя. У верасні 1643 г. афармляецца саюз паміж парламентам і Шатландыяй. Узамен за ваенную дапамогу шатландцаў парламент пагадзіўся ўвесці ў Англіі прэсвітарыянскую царкву. У 1644 г. у многім дзякуючы саюзу з шатландцамі парламентам былі дасягнуты пэўныя ваенныя поспехі. У ліпені 1644 г. парламенцкая армія атрымлівае перамогу ў бітве пры Марстон-Муры. У гэтай бітве супраць караля змагаліся шатландская армія і армія лорда Манчэсцера. Олівэр Кромвель камандаваў у гэтай бітве кавалерыяй парламенту, каралеўскай кавалерыяй камандаваў прынц Рупрэхт. Кавалерыя Кромвеля фарміравалася з гэтак званых "святых людзей", палымяных прыхільнікаў пурытанізма, у асноўным з йоменаў, якія адстойвалі сваю маёмасць ад праізволу з боку лордаў. Дзякуючы галоўным чынам намаганням кавалерыі Кромвеля, парламенцкая армія атрымала буйную перамогу.

Вынікі вынікі перамогі пры Марстон-Муры былі хутка растрачаны, бо восенню 1644 г. была разгромлена армія графа Эсекса на захадзе Англіі. Каб дабіцца пералому ў вайне, парламент пайшоў на радыкальныя меры. У красавіку 1645 г. быў прыняты "Ардананс аб самаадрачэнні". Згодна яму ўсе члены парламенту пазбаўляліся права займаць кіруючыя пасады ў арміі. Тым самым з арміі выдаляліся ваенначальнікі-прэсвітарыяне. Камандванне перайшло да індэпендэнтаў, новым галоўнакамандуючым стаў граф Ферфакс. Кромвель быў таксама дэпутатам парламенту, але яму дазволілі застацца ў арміі намеснікам Ферфакса. Таксама парламентам быў прыняты біль аб стварэнні "арміі новага ўзору". У Англіі моцнай рэгулярнай арміі не было, толькі міліцыя ў графствах. Цяпер ствараецца рэгулярная армія ў 21 тыс. чалавек. Цэнтральны ўрад браў на сябе забеспячэнне ўсім неабходным. Быў прадугледжаны централізаваны набор у армію. Яна фарміравалася ў асноўным з заможнай часткі англійскага сялянства. Гэтая армія знача пераўзыходзіла ранейшую па маральнаму духу, па арганізацыі, па ваеннай вывучцы.

Рэарганізацыя была праведзена да лета 1645 г. і гэта хутка прынесла вынікі. 14 чэрвеня 1645 г. ля вёскі Несбі адбылася рашаючая бітва першай грамадзянскай вайны. Спачатку каралеўская кавалерыя атакавала левы фланг і змяла кавалерыю парламента. На правым фланзе кавалерыя Кромвеля атакавала каралеўскую кавалерыю і разбіла яе. Пасля гэтага Кромвель нанёс паражэнне кавалерыі караля і на супрацьлеглым флангу. Застаўшаяся без падтрымкі кавалерыі каралеўская пяхота была акружана і амаль цалкам трапіла ў палон. Пры Несбі былі захоплены асабістая паперы Карла І, дзе ён заклікаў суседнія дзяржавы на дапамогу. парламент выкарыстаў гэта, каб зменшыць уплыў караля. Вайна ўступіла ў завяршальную стадыю. У чэрвені 1646 г. быў заняты Оксфард. Кароль уцёк у Шатландыю, але шатландцы выдалі яго парламенту.

Палітыка парламента ў час вайны адлюстроўвала інтарэсы новага дваранства і буржуазіі. Былі ўзаконены агароджванні, 24 лютага 1646 г. быў прыняты закон, які ліквідаваў феадальны характар дваранскага землеўладання: дваране вызваляліся ад абавязкаў васалаў караля, іх зямельныя ўладанні станавіліся прыватнай уласнасцю. Сяляне ад гэтага закона нічога не атрымалі. Вайна прывяла да росту падаткаў, адбыўся рост цэн на тавары першай неабходнасці. Парламент спрабаваў папапоўняць бюджэт за кошт накладання секвестру на землі прыхільнікаў караля. Праводзілася канфіскацыя земляў кароны і царквы. Сацыяльна-эканамічная палітыка ў час вайны спрыяла ўмацаванню англійскага буйнога землеўладання. Паскараецца працэс знікнення англійскага сялянства як класа дробных уласнікаў. Пагоршыліся ўмовы жыцця простых людзей. Вынікам стала актывізацыя народных мас. У час вайны актывізуюцца радыкальныя рэлігійныя секты. Сяляне адказваюць на цягаты вайны рухам дубіншчыкаў. Сяляне ствараюць атрады, якія імкнуліся абараніць вёскі ад грабежу войскаў як караля так і парламенту.

3. З заканчэннем вайны абвастрыліся супярэчнасці ўнутры рэвалюцыйнага лагера. Асноўнымі палітычнымі цэнтрамі сілы ў Англіі на момант заканчэння першай грамадзянскай вайны з'яўляліся парламент, армія, левелера. У парламенце большасць належала прэсвітарыянам. Індэпендэнты кантралявалі армію. Яны расклалоліся на шоўкавых індэпендэнтаў (грандаў), якія прадстаўлялі афіцэрскую вярхушку арміі, і на ваенных левелераў (ураўніцеляў), якія адлюстроўвалі інтарэсы салдацкай масы.

Прэсвітарыяне лічылі, што рэвалюцыя закончылася з перамогай над каралём. Зараз неабходна ўсталяваць мір і парадак. Для гэтага неабходна было дамовіцца з каралём на аснове наступных патрабаванняў: захаванне за парламентам кантролю над міліцыяй на 3 гады, кароль павінен прызнаць прэсвітарыянскую пабудову царквы, кароль павінен пагадзіцца з формулай, што ён кіруе толькі ў парламенце і разам з парламентам. Шоўкавыя індэпендэнты лічылі, што трэба дабіцца, каб парламент стаў вышэйшым органам улады, забеяспечыць свабоду веравызнання, гарантыі недатыкальнасці ўсіх, хто змагаўся супраць караля. Левелеры (ваенныя і цывільныя) адлюстроўвалі інтарэсы англійскага сялянства, дробных уласнікаў гарадоў. У 1646г. левелеры абнародвалі памфлет "Рэманстрацыя многіх тысяч грамадзян". Яны патрабавалі знішчэння ўлады караля, верхавенства ўлады палаты абшчын, адказнасці палаты абшчын перад народам, штогадовых выбараў парламенту, неабмежаванай свабода сумлення, фіксацыі прыроджаных правоў грамадзян, якіх неабходна абараняць ад пасягненняў усялякай улады. Лідэрам левелераў з'яўляўся Джон Лільберн.

У парламенце прэсвітарыяне разумелі, што асноўная пагроза для іх улады зыходзіць ад арміі. Вясной 1647 г. парламент прымае пастановы аб расфарміраванні арміі (16 тыс. салдат пакідалася для нясення гарнізоннай службы, 12 тыс. павінны былі адправіцца ў Ірландыю, астатнія звальняліся ў запас). Гэты праект не задаволіў армію, салдаты пачалі выбіраць агітатараў (прадстаўнікі палкоў), сярод якіх было шмат левелераў. Яны пачалі змяшчаць афіцэраў, з'явілася пагроза пазбаўлення афіцэраў улады ў арміі.

Прэсвітарыяне, каб умацаваць свае пазіцыі ў супрацьстаянні з арміяй, пачынаюць перамовы з каралем. Тады 2 чэрвеня 1647 г. атрад на чале з Джойсам захапіў караля і даставіў яго ў распалажэнне арміі. Тым самым індэпендэнты перашкоділі прэсвітарыянам дамовіцца з каралём. Барацьба працягвалася. У ліпені 1647 г. прэсвітарыяне выгналі з парламенту шэраг індэпендэнтаў. Тады 4 жніўня 1647 г. армія ўвайшла у Лондон. З парламента былі выгнаны 11 вядомых лідэраў прэсвітарыян.

У арміі тым часам нарастаюць супярэчнасці паміж грандамі і левелерамі. Узнікаюць хваляванні, восенню 1647 левелеры абнародвалі "Народнае пагадненне". Гэты праграмны дакумент прадугледжваў роспуск "Доўгага парламенту", выбары парламенту кожныя 2 гады, роўныя размеры выбарчых акруг, увядзенне ўсеагульнага выбарчага права для мужчын (з 21года), якія мелі самастойныя крыніцы для існавання, улада кароля і палаты лордаў ліквідавалася, агароджаныя зямлі вярталіся ва ўласнасць абшчын, знішчалася царкоўнай дзесяціны і ўскосныя падаткі, беднякі павінны былі ўтрымлівацца за кошт сродкаў абшчыны, гарантавалася права прыватнай уласнасці.

Кромвель ва ўмовах вострага супрацьстаяння з левелерамі склікае агульнаармейскі савет, каб дасягнуць пагаднення паміж левелерамі і грандамі. 28 кастрычніка 1647 г. савет пачынае дзейнічаць у м. Пэтні. Лідэрамі грандаў выступалі Кромвель і Айртон. Імі быў прадстаўлены дакумент "Главы прапаноў". Ён прадугледжваў выбарчае права для ўласнікаў, захаванне манархіі і палаты лордаў. Індэпендэнты лічылі, што ў якасці натуральных правоў чалавек набывае толькі права на жыццё, на свабоду перамяшчэння. Усе іншыя правы чалавек павінен набыць як удзельнік грамадзянскай і палітычнай супольнасці. Таму Айртан даказваў мэтазгоднасць абмежавання палітычнай свабоды, увядзенне маёмаснага цэнза, захаванне элітарнай дзяржаўнай сістэмы. Грамадскае благапалучые павінна грунтавацца не на свабодзе і роўнасці грамадзян, а на трываласці ўлады і стабільнасці законаў. У час, калі ішлі спрэчкі ў Пэтні, стала вядома, што кароль уцёк, перабраўся на о.Уайт і пачаў перамовы з шатландцамі. Левелеры абвінавацілі Кромвеля ў тым, што ён садзейнічаў каралю. У некаторых палках 15 лістапада 1647 г. успыхнулі паўстанні. Кромвель асабіста з'явіўся перад паўстанцамі і справіўся з хваляваннямі. У лістападзе ён склікае новы армейскі савет (сюда левелеры ўжо не трапілі).

Кароль тым часам завершыў перамовы і ў снежні 1647 г. заключыў саюз з шатландцамі. У замен за падтрымку з боку шатландцаў ён прызнаваў прэсвітарыянскую царкву. Кароль распачынае вайну супраць парламенту, шатландцы ўступаюць у Англію, успыхваюць раялістскія мяцежы. Кромвель падаўляе мяцежы ўнутры Англіі, а потым рухае сваю армію насустрач шатландцам. 17 снежня 1648 г. пачынаецца Прэстанская бітва, у ходзе якой шатландцы былі разгромлены. За час вайны прэсвітарыяне аднавілі сваё пануючае становішча ў парламенце. Яны пачынаюць перамовы з каралем. Тады Кромвель рушыў армію на Лондан 6 снеж 1648 г. палкоўнік Прайд выставіў караул ля парламенту і не пусціў у яго 140 прэсвітэрыян ("Прайдава чыстка"). У выніку кіраўніцтва парламентам перайшло да індэпендэнтаў.

Індэпендэнскі парламент прымае пастанову пачаць суд над каралём. У спіс суддзяў было ўключана 135 прозвішч, але большая частка суддзяў не з'яўлялася на паседжанні. Англійскае традыцыйнае права было на баку караля, якога абвінавачвалі ў здрадзе. 27 студзеня 1649 г. быў вынесены смяротны прысуд (59 подпісаў з 135). 30 студзеня 1649 г. каралю адсеклі галаву. Індэпендэнды тым самым прадэманстравалі, што звароту назад не будзе. Пасля пакарання караля паўстала пытанне аб далейшым дзяржаўным ладзе. 17 сакавіка 1649 г. парламент прымае акт аб ліквідацыі каралеўскай улады, яшчэ раней быў прыняты парламентскі акт аб ліквідацыі палаты лордаў. 19 мая 1649 г. парламент прымае акт, па якому Англія аб'яўлялася свабоднай дзяржавай, якой будуць кіраваць прадстаўнікі народу і парламенту і фактычна ўсталяваў рэспубліку.



4. Правячай партыяй індэпендэнскай рэспублікі становяцца гранды, якія адлюстроўвалі інтарэсы "новых лендлордаў, афіцэраў парламенцкая армія, якія значна павелічыла зямельныя ўладэнні ў час рэвалюцыі. Яны зацікаўлены ва ўмацаванні той сістэмы, якую стварыла рэвалюцыя, але баяліся і пагрозы з боку народных мас. Вышэйшым органам выканаўчай улады стаў Дзяржаўны савет. Вострая барацьба разгортваецца паміж грандамі і левелерамі. У студзені 1649 г. левелеры ўнеслі у парламент "Народнае пагадненне", але парламент так і не прыступіў да абмеркавання іх прапаноў. Лільберн заявіў, што народ зведзены да нікчэмнасці. Левелеры спрабавалі разгарнуць прапаганду ў арміі. З'яўляецца памфлет Лільберна "Новыя ланцугі для Англіі", у якім заяўляецца, усталяванне рэспублікі не змяніла да лепшага становішча народа. Тая ж думка выказваецца ў новай рэдакцыі "Народнага пагаднення", якая з'явілася 1 мая 1949 г. У падтрымку гэтых дакументаў адбылося некалькі выступленняў у арміі (май 1649), якія былі падаўлены. Рух левелараў пацярпеў паражэнне, бо яны не змаглі прыцягнуць на свой бок сацыяльныя нізы. Іх праграма практычна не закранала сацыяльна-эканамічныя пытанні, у тым ліку і аграрнае. Таму сялянства засталося раўнадушным да руху левелераў, а без яго падтрымкі ён не змог стаць масавым.

Індэпендэнтская рэспубліка паўстае перад неабходнасцю вырашыць знешнепалітычныя праблемы. 13 жніўня 1649 армія на чале з Кромвелем накіроўваецца ў Ірландыю. Парламент прымае акт аб упарадкаванні Ірландыі, пачынаецца масавыя канфіскацыі зямель удзельнікаў паўстання. Гэтыя землі даставаліся дэпутатам Доўгага парламенту, афіцэрам і салдатам арміі Кромвеля (салдаты як правіла прадавалі зямлю афіцэрам). У выніку падаўлення ірландскага паўстання павялічылася колькасць буйных землеўладальнікаў у Англіі і Ірландыі. У маі 1650 г. Кромвель быў адкліканы з Ірландыі і накіраваны ў Шатландыю. Тут адбылася каранацыя сына Карла I які прыняў тытул англійскага караля Карла ІІ. Шатландскай арміяй камандавал генерал Леслі, які выкарыстоўваў горны рэльеф Шатландыі для партызанскх дзеянняў, і армія Кромвеля была ў цяжкім становішчы. Кромвель адвёў войскі да горада Дэнбар. Леслі палічыў, што яго армія можа разбіць армію Кромвеля і спусціўся ў даліну. 3 верасня 1650 г. у бітве ля Дэнбера Кромвель атрымаў поўную перамогу. З весны 1651 г. пачынаецца новая кампанія, шатландцы на чале з Карлам II урываюцца на тэрыторыю Англіі. Кромвель не стаў перагароджваць ім дарогу, а сам пайшоў па іх слядах. Армія Карла II хутка памяншалася. Ля гарадка Вустэр 3 верасня 1651 г. Кромвель разграміў войскі Карла II. Армія Кромвеля рушыла у Шатландыю і ліквідавала яе незалежнасць. У 1650-1651 гг. былі прыняты навігацыйныя акты. Яны дазвалялі ўвозіць тавары ў Англію і англійскія калоніі на карблях англійскіх, ці той краіны, дзе тавары былі выраблены. Гэта быў удар па Галандыі, пачынаецца англа-галандская вайна 1652-54 гг. Англія яе выйграла.



У гэты час на палітычную арэну выходзяць сапраўдные левелеры ці дзігеры. Іх лідэрам стаў Джэрард Уінстэнлі. Іх праграма несла элементы камуністычнай ідэалогіі. Крыніцаў ўсіх бед дзігеры абвяшчалі лендлардызм. Вясной 1649 г. ля мястэчка Кобхэм з'явілася група людзей, якія пачалі распрацоўваць пусташы і паспрабавалі весці тут калектыўную гаспадарку. Рух дзігераў грунтаваўся на прынцыпах ненасілля і мясцовым лендлордам не склала цяжкасці падавіць яго

У індэпендскай рэспубліцы быў рэжым, пры яком класы-саюзнікі новае дваранства і буржуазія імкнуліся абараніць сваю ўладу і ўласнасць, якія яны здабылі ў час рэвалюцыі ад пагрозы як з боку раялістаў, так і з боку народных мас. Рэспубліка не змагла заваяваць масавай падтрымкі ў грамадстве і забяспечыць сацыяльна-палітычную стабільнасць. У такой сітуацыі класы саюзнікі шукалі новую форму дзяржаўнай улады, якая больш надзейна абараняла б іх інтарэсы. У выніку індэпендэнская рэспублік рухнула ў 1653 г.
: DocLib5 -> %D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20(%D0%BE%D1%82%D0%B5%D1%87%D0%B5%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B5%D0%BD%D0%BD%D0%B0%D1%8F%20%D0%B8%20%D0%B2%D1%81%D0%B5%D0%BE%D0%B1%D1%89%D0%B0%D1%8F) -> %D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B2%D1%81%D0%B5%D0%BE%D0%B1%D1%89%D0%B5%D0%B9%20%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%B8 -> %D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D0%B2%D1%80%D0%B5%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D0%B8
%D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D0%B2%D1%80%D0%B5%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D0%B8 -> Тэма: Спецыфіка абсалютызму ў германскіх дзяржавах
%D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D0%B2%D1%80%D0%B5%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D0%B8 -> Міжнародныя адносіны
%D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D0%B2%D1%80%D0%B5%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D0%B8 -> Тэма 3 Вестфальская сістэма сміжнародных адносін у другой палове 17 – пачатку 18 ст
%D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D0%B2%D1%80%D0%B5%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D0%B8 -> Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны”
%D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D0%B2%D1%80%D0%B5%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D0%B8 -> Тэма: вялікая французская рэвалюцыя. Першы перыяд
%D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D0%B2%D1%80%D0%B5%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D0%B8 -> Тэма: Развіццё капіталізму ў Еўропе ў XVI xviii ст
%D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D0%B2%D1%80%D0%B5%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D0%B8 -> Тэма: Абсалютызм у краінах Паўднёва заходняй Еўропы
%D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D0%B2%D1%80%D0%B5%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D0%B8 -> Гістарычная роля буржуазных рэвалюцый і іх тыпалогія. Нідэрландская буржуазная рэвалюцыя
%D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D0%B2%D1%80%D0%B5%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D0%B8 -> Тэма: францыя ад 9 тэрмідора да 18 брумера. Завяршальны этап рэвалюцыі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка