Тэма: Дыялог, яго афармаленне на пісьме Мэты



Дата канвертавання28.06.2016
Памер45.15 Kb.
Тэма: Дыялог, яго афармаленне на пісьме

Мэты: стварыць умовы для засваення вучнямі паняцця “дыялог”; спрыяць фарміраванню ўменняў і навыкаў афармлення дыялогу; садзейнічаць развіццю маўлення, пашыраць слоўнікавы запас вучняў; выпрацоўваць навыкі правільнага інтанавання тэксту з дыялогам; спрыяць выпрацоўцы ўменняў і навыкаў ствараць дыялогі і карыстацца імі пры пабудове вусных і пісьмовых выказванняў; абуджаць цікавасць да беларускай мовы; развіваць мову вучняў.

Ход урока

1.Арганізацыйны момант

- праверка дамашняга задання

Паўтарэнне!

А) Слоўнікавы дыктант “Правапіс прыслоўяў” (з узаемаправеркай, тлумачэнне правапісу)

Па-старому, памалу, абы-як, сяк-так, дадому, да ўпаду, знадворку, у адкрытую, навідавоку, злёгку, у адно, урассыпную, на памяць, штохвілінна, убаку, якраз, усё роўна, з верху да нізу, назубок.

Б) Запісаць словы ў транскрыпцыі

Пясчаны – (п’ашчаны), айсберг – (ай’з’б’эрх), адчыніць – (аччын’іц’), дождж – (дошч), з хаты (с хаты), на рэчцы – (на рэццы), у дзежцы – (у дз’эсцы), лічба- (л’іджба),не быў (н’а быў), лідскі (л’іцк’і), разжыцца – (ражжыцца), збірае – (з’б’ірай’е).

В) Вызначце сказы, у якіх трэба паставіць працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам.

1. Галоўнае – не ленавацца, не лайдачыць.

2. Цікавы субяседнік Васіль Пракопавіч.

3. Гусь свінні не сяброўка.

4.Увесь інструмент дзятла – вострая дзюба.

5. Сто чалавек – калектыў не маленькі.

6. Жыць – Радзіме служыць.

7. Дарога – хоць каціся.

8. Вочкі што васілёчкі.

9. Верасень – месяц святла, празрыстасці, асмужаных даляў.

10. Без навукі, братка, чалавек што сляпое кацянятка.

Г) Паставіць знакі прыпынку ў складаных сказах.

1. Ён адчуваў (што) : неўзабаве пачне світаць.

2. Павее ветрык – павуціна загайдаецца.

3. Шануй бацьку з маці (бо): другіх не знойдзеш.

4. Здаецца, свет звузіўся вакол цябе і паветра насычана пераднавальнічнымі подыхамі.

5.Зайшоў дзед праз веснічкі на двор і сам зачыніў браму.(Растлумачце пастаноўку працяжніка ў сказе)

3. Работа па тэме ўрока.

- Актуалізацыя ведаў

Прыгадаем правіла пра дыялог. Пытанні для вучняў:

1.Што такое дыялог?

2. Як называюцца словы кожнага ўдзельніка дыялога?

3. Як афармляецца дыялог на пісьме?

4. Якія знакі прыпынку ставяцца, калі пры дыялогу ёсць словы аўтара?

5. Чым дыялог адрозніваецца ад простай мовы?

- аналіз правіла с. 206 -207

- работа з падручнікам с. 207 пр. 191, растлумачыць пастаноўку знакаў прыпынку ў дыялогу.

3. Творчае заданне

Запісаць дыялог у радок. Звярніце ўвагу, як мяняюцца знакі прыпынку.


  1. Знаходлівы

На ўроку фізікі настаўнік спытаў вучня:

- Колькі законаў адкрыў Архімед?

- Сем, - адразу адказаў той.

- Калі ласка, пералічы іх.

- Першы, другі, трэці….

4.Замацаванне матэрыялу

Вучымся афармляць дыялог “Суседзі”

- Ці дома бацька? –спытаўся дзядзька Навум у Сяргейкі

- Не, пайшоў кудысьці, - адказаў хлопчык.

- А не сказаў куды? – зноў звярнуўся сусед.

- Не, - хуценька праспяваў Сяргей.

- Р ? – а.

- Р, - а

- Р? – а.

- Р, - а. (схема дыялогу)

5. Заданне (у парах): складзіце дыялог на тэму “У цырку”, “У музеі”, “Любімая кніга”

Праверка.


  • Хто справіўся на 100%?

  • Якія ёсць пытанні?

6. Развіццё вуснага маўлення.

Патлумачце значэнне фразеалагізмаў



Спусціўшы рукавы – без належнай стараннасці, абы-як рабіць што-небудзь.

Намыліць шыю – біць каго-небудзь, сурова распраўляцца з кім-небудзь.

Пераліваць з пустога ў парожняе – займацца бескарыснай, безвыніковай справай, марнаваць час.

Абвесці вакол пальца спрытна, хітра ашукаць, падмануць каго-небудзь.

Загадкі “Кемліваму!”

**Імі людзі кідаюцца, калі неабдумана што-небудзь гавораць; іх бяруць назад, калі адмаўляюцца ад дадзенага абяцання. (Словы.)

**Імі людзі ляскаюць, калі адчуваюць моцны голад; іх людзі сушаць, калі весела смяюцца, рагочуць. (Зубы.)

**Ён да вушэй, калі чалавек задаволены чым-небудзь; чалавек трымае яго на замку, калі неабходна захаваць што-небудзь у тайне. (Рот.)

7.Падрыхтоўка да экзамену

Трэніровачны дыктант

(Тэкст чытаецца вучням, тлумачацца некаторыя значэнні слоў, можна запісаць 1 - 2 абзацы пад дыктоўку, потым раздаецца тэкст, і вучні правяраюць запісаны ўрывак на граматнасць з тлумачэннм правіл, знакаў прыпынку)

Аднавокі сом

На гэты раз рыбакам пашанцавала.

Сярод малых плотак, язёў у невадзе быў сом з адным вокам.



  • А ці не той драпежнік, пра якога расказвала цётка Матрона? - заўважыў адзін з рыбакоў.

Панесла неяк Матрона бялізну на возера паласкаць. Не паспела жанчына аглянуцца, а сукенка паплыла па вадзе. Учапілася жанчына дзвюма рукамі і што ёсць сілы пацягнула на сябе. Над вадой усплывала ашчэраная зяпа, потым і ўся пляскатая галава. Напалохалася Матрона. Схапіла бялізну і пабегла дамоў.

А тым часам сом заплыў на сярэдзіну возера, дзе плавалі пасялковыя гусі. Хацеў паласавацца гусяцінай. Але толькі выткнуў галаву з вады, як трывожна закрычаў гусак.

Матрона бачыла, як маленькія гусяняткі кінуліся да берага, а гусак напаў на сома. Сом разгубіўся. Ён ведаў сваю сілу над усім, што жыло ў возеры. А тут знайшоўся дужэйшы. Гусак злаўчыўся і дзеўбануў сому ў вока.

З-за сваёй прагнасці сом і ў невад трапіў.



V. Падвядзенне вынікаў.

- Сёння вы добра папрацавалі: узнавілі і паглыбілі веды па тэме “Дыялог” выпрацоўвалі ўменні ў афармленні дыялогу.

Выстаўленне адзнак



Дамашняе заданне: с.37. прак. 194.
: attachments -> article
article -> Аб некаторых пытаннях аховы гісторыка-культурнай спадчыны
article -> Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 15. 06. 2006 №762
article -> Інфармацыйны ліст міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
article -> У першай чвэрці 2014/2015 навучальнага года ў 3-11 класах навучалася 124 вучні
article -> Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па прадметам «Беларуская мова. Літаратурнае чытанне» 10 класа 1-га аддзялення дапаможнай школы з рускай мовай навучання
article -> Праграма V абласнога фестывлю народнага гумару “Спораўскія жарты-2013” 13 ліпеня 13. 00-14. 00
article -> Графік работы аб’яднанняў па інтарэсах у дуа «Яечкавіцкая сярэдняя школа» Іванаўскага раёна




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка