Тэма. Дыялог. Знакі прыпынку пры дыялогу Мэты



Дата канвертавання24.12.2016
Памер123.55 Kb.
Тэма. Дыялог. Знакі прыпынку пры дыялогу

Мэты: стварыць умовы для засваення вучнямі паняцця “дыялог”; спрыяць фарміраванню ўменняў і навыкаў афармлення дыялогу; садзейнічаць развіццю маўлення, пашыраць слоўнікавы запас вучняў;выпрацоўваць навыкі правільнага інтанавання тэксту з дыялогам; спрыяць выпрацоўцы ўменняў і навыкаў ствараць дыялогі і карыстацца імі пры пабудове вусных і пісьмовых выказванняў; абуджаць цікавасць да беларускай мовы; працягваць работу па фарміраванні навыкаў працы ў групах; выхоўваць павагу да старэйшых; удасканальваць навыкі маўленчага этыкету.

Абсталяванне: прэзентацыя “Дыялог. Знакі прыпынку пры дыялогу” ( электронны варыянт прыкладаецца), карты памяці, запісы на дошцы, паштоўкі з заданнямі для работы ў групах, карткі, смайлікі, тлумачальныя слоўнікі, апорныя канспекты для 5 класаў Г.Д. Новікавай.

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант.

Слова настаўніка. Стварэнне псіхалагічнага настрою.

Весела гучыць званок.

Яго голас нам знаёмы.

Запрашаю на ўрок

Беларускай мовы!

Маці пытаецца ў двухгадовага сына:



  • Сыночак, а чым ты пазіраеш?

  • Пазіраю? Вочкамі.

  • А чым ты слухаеш?

  • Слухаю вушкамі.

  • А чым ты гаворыш?

  • Гавару роцікам.

  • А чым ты думаеш?

  • Думаю? … Шчочкамі.

Настаўнік. Дзеці, а чым мы думаем? (Галавой). Правільна. І на сённяшнім нашым уроку нам спатрэбяцца і вочы, каб назіраць, і вушы, каб слухаць, і галава, каб думаць, і асабліва нам спатрэбіцца рот, каб гаварыць, бо тэма нашага ўрока “Дыялог. Знакі прыпынку пры дыялогу”. ( 1 слайд прэзентацыі)

  1. Мэтавызначэнне.

Настаўнік.Дзеці, сёння на наш урок прыйшла дзіўная тэлеграма:( 2 слайд прэзентацыі) у яе ёсць пачатак, і адсутнічае канцоўка. На якія пытанні, на вашу думку, нам трэба адказаць, каб дапісаць тэлеграму?

Змест тэлеграмы:

Дыялог - гэта ______________________________________________.

Словы кожнага ўдзельніка дыялога называюцца_________________.

Кожная рэпліка запісваецца___________________________________.

Перад кожнай рэплікай ставіцца _______________________________.

У дыялогу могуць быць словы_________________________________.

Калі словы аўтара стаяць перад рэплікай, то пасля іх ставіцца_______, а калі пасля рэплікі, то ставіцца________________ .

Дыялог падобны да простай мовы, але адрозніваецца ад яе тым, што дыялог_______________________________________ у двукоссе.



Прыкладныя пытанні:

1.Што такое дыялог? 2. Як называюцца словы кожнага ўдзельніка дыялога? 3. Як афармляецца дыялог на пісьме? 4. Якія знакі прыпынку ставяцца, калі пры дыялогу ёсць словы аўтара? 5. Чым дыялог адрозніваецца ад простай мовы?



Настаўнік. Дзеці, вы малайцы, бо добра сфармулявалі пытанні.А зараз давайце з вамі вызначым мэты нашага ўрока. Звярніце ўвагу на прапанаваныя мэтыі выберыце свае.

Мэты( 3 слайд прэзентацыі)

  1. Засвоіць паняцце “дыялог”.

  2. Навучыцца афармяць дыялог на пісьме.

  3. Навучыцца складаць дыялогі.

  4. Навучыцца правільна ставіць знакі прыпынку пры аднародных членах сказа.

  5. Падрыхтавацца да праверачнай работы па тэме.

  6. Засвоіць будову дыялога.

  7. Вучыцца быць ветлівымі.

  8. Высветліць, дзе выкарыстоўваецца дыялог.

Вучні вызначаюць мэты і з’яўляецца 4 слайд прэзентацыі.

III. Тлумачэнне новага матэрыялу.

  1. Работа з картай памяці “Дыялог”.

Настаўнік. Вялікую колькасць мэт мы паставілі перад сабой. А дапаможа нам іх усе вырашыць разумная карта, карта памяці “Дыялог” ( 5 слайд прэзентацыі. Паступова гэты слайд будзе з’яўляцца ўсё больш дапоўненым і дапрацаваным).

  • Дзеці, можа, хто з вас ведае, што такое дыялог? ( Адказы вучняў)

  1. Работа з тлумачальнымі слоўнікамі і запісамі на дошцы.

Настаўнік скіроўвае ўвагу на тлумачальныя слоўнікі і просіць вучняў знайсці азначэнне слова “дыялог”. Потым увага скіроўваецца на запісы і праводзіць гутарку.

Запісы

  • Добры дзень, дзядзька Антось!

  • Прывітанне, Юрась! Як гадуешся?

  • Дзякуй. Добра.



  • Прабачце . Я не хацела Вас папіхнуць! – прамовіла Аленка.

  • Нічога. Нічога, дзяўчынка. Ты не вінаватая. У аўтобусе цесна, - азваўся незнаёмец.

Дзяўчынка пацікавілася:

  • Вы выходзіце на наступным прыпынку?

  • Не. Праходзь, калі ласка, - адказала жанчына. - Я адступлю крыху ўбок!

Гутарка. Пытанні:

  • Як вы мяркуеце, што перад вамі? (Дыялог).

  • Чаму вы так вырашылі?

  • Колькі асоб прымае ўдзел ў першай размоме? У другой?( 5 слайд прэзентацыі. Запоўненае адгалінаванне “Паняцце: размова паміж дзвюма асобамі; размова паміж некалькімі асобамі”)

  • Ці ведаеце вы, як называюцца словы кожнага ўдзельніка дыялога? ( Настаўнік дае тлумачэнне паняцця “рэпліка”)

  • Як афармляецца кожная рэпліка? ( Запісваецца з чырвонага радка)

  • З чаго складаецца першы дыялог? ( Толькі з рэплік).

  • З чаго складаецца другі дыялог? ( З рэплік і слоў аўтара) ( 5слайд прэзентацыі “Будова: рэплікі; рэплікі і словы аўтара”)

  • Дзе могуць знаходзіцца словы аўтара?

  • Якія знакі прыпынку ставяцца пры афармлеенні дыялога на пісьме?( 4 слайд прэзентацыі “Знакі прыпынку: - Р. (!?)

- Р ? (.!)

А: - Р, (!?) – а.

- Р. (!?) - Р, - а, - р.

- Р, (!?) – а. – Р.

  • Чым афармленне дыялогаў адрозніваецца ад афармлення сказаў з простай мовай? ( Увага вучняў скіроўваецца на “Апорныя канспекты. Беларуская мова. 5 клас” Г.Д. Новікавай. Стар. 59( 5 слайд прэзентацыі “ Адрозненне”)

  1. Актуалізацыя вывучанага раней.

  • Якія сказы па інтанацыі сустрэліся вам у дыялогах? ( Клічныя, няклічныя).

  • Якія сказы па мэце выказвання вам сустрэліся? ( Пытальныя, апавядальныя, пабуджальныя).

  • Ці ёсць у дыялогах звароткі? Як яны афармляюцца на пісьме?

( Так, ёсць. Выдзяляюцца коскамі).

  • Чаму вучаць нас дыялогі? ( Варыянты адказаў).

IV. Арфаграфічная пяціхвілінка “Вучымся пісаць па-новаму”

Гучыць званочак.



Настаўнік. Ой! Прагучаў званочак. Дзякуй табе, даражэнькі, што нагадаў нам пра нашу пяціхвілінку “Вучымся пісаць па-новаму”.

Настаўнік паступова размяшчае на дошцы малюнкі трох яблыкаў. Запісваецца слова “тры”. Да яго дадаецца літара “А” ( яна надрукавана чырвоным колерам, яна значна большая, чым слова). Настаўнік тлумачыць новы правапіс, просіць дзяцей растлумачыць лексічнае значэнне слова.



Прыкладны выгляд матэрыялу да арфаграфічнай пяціхвілінкі

А



Т Р Ы +

Фізкультхвілінка

Токі

Т Р Ы

Настаўнік звяртае ўвагу на тое, што такіх слоў, у якіх літару О змянілі літарай А, вялікая колькасць. Вучням неабходна іх адшукаць. (Настаўнік гэтыя словы размясціў на сценах, вокнах, пад партамі, на спінках стулікаў). Тыя вучні, якія адшукалі словы, падыходзяць да дошкі і прымацоўваюць іх да літары А. У выніку атрымліваецца рамонак.



РАДЭ

ыжадА

А

іконіП

ПАРЭ

Пры гэтым настаўнік тлумачыць лексічнае значэнне некаторых слоў. Вучні занатоўваюць словы ў сшыткі-слоўнікі.

Адажыа – ціха, павольна; музычны твор або яго частка ў павольным тэмпе.

Парэа – пляжная хустка, якая павязваецца на талію.

Радэа – спаборніцтва па аб’езджванні коней.

Пінокіа – вядомы персанаж казкі Карла Калодзі “Прыгоды Пінокіа: Гісторыя драўлянай лялькі”



V. Замацаванне.

  1. Работа са словамі з арфаграфічнай пяціхвілінкі. Вучням неабходна скласці міні-дыялог, які б складаўся з дзвюх рэплік, але абавязкова неабходна выкарыстаць адно слова ці больш слоў, якія толькі што былі прапрацаваны.

  2. Работа са слайдам прэзентацыі №6. Спісаць, паставіць неабходныя знакі прыпынку

На слайдзе змешчаны дыялог, у якім адсутнічаюць неабходныя знакі прыпынку. Праводзіцца наступная гутарка:

  • Як вы мяркуеце, што перад вамі?

  • Колькі асоб удзельнічае ў дыялогу?

  • Каму належыць кожная рэпліка?

  • Ці ёсць у тэксце звароткі? Назавіце іх. Як на пісьме афармляюцца звароткі?

  • Якія сказы па мэце выказвання сустракаюцца ў дыялогу?

Прыкладнае афармленне дыялога( 7 слайд прэзентацыі):

Саша пацікавіўся:

  • Што , хлопчык, шукаеш нечага? Я змагу табе дапамагчы?

  • Я шукаю дом № 5, –адказаў хлопчык.

  • Ён на рагу гэтай вуліцы.

  • Дзякуй вялікі! – узрадаваўся Віталік.

  • Рады быў дапамагчы.

  1. Работа з падручнікам. Практыкаванне 186 (вусна). Прагаворванне знакаў прыпынку. Адказы на пытанні. Чытанне па асобах.

VI. Працяг тлумачэння матэрыялу.

  1. Гутарка.

  • Дзе мы з вамі карыстаемся дыялогам? Дзе часта сустракаем яго? ( У размове, у мастацкіх творах)( 8 слайд прэзентацыі “Дзе выкарыстоўваецца”

  1. Слова настаўніка. Так, мы карыстаемся з вамі дыялогам, калі сустракаем знаёмых, калі тэлефануем бацькам або сябрам, калі знаходзімся ў незнаёмым горадзе і жадаем даведацца, дзе знаходзіцца музей або кінатэатр. Мы карыстаемся дыялогам у паўсядзённым жыцці. І, згадзіцеся, не заўжды мы паводзім сябе ветліва. Спазніўся на ўрок – не важна, штурхуў чалавека ў аўтобусе – абыдзецца, не прывітаўся з мамай аднакласніка, калі тая ўзяла трубку, – не першы раз. А колькі тах сітуацый у жыцці! І мы забываем, што … А зараз для вас невялікі сюрпрыз.

  2. Выразнае чытанне верша Сяргея Грахоўскага.

Ад слова сэрца халадзее,

Праходзіць сон і забыццё,

Ад слова рушацца надзеі,

Ад слова свеціцца жыццё.

Ад слова вырастаюць крылы,

А ў сэрцы стукае любоў.

Ад слова прыбываюць сілы.

Дык не шкадуйце шчырых слоў.



  1. Гутарка.

  • А якія шчырыя, ветлівыя словы ведаеце вы?

  • Прыгадайце ўсе дыялогі, якія сустрэліся нам на ўроку. Якімі паўстаюць перад намі ўдзельнікі дыялогаў? Чаму вы так вырашылі?

Пры развітанні

Да пабачэння!

Бывайце здаровы!

Да спаткання!

Усяго добрага!

Усяго найлепшага!

Да

5.Работа са схемай “Ветлівыя словы( 9 слайд прэзентацыі)

Ветлівыя словы

Пры сустрэчы

Дзень добры!

Маё шанаванне!

Вітаю! Вельмі рады бачыць цябе!

Добрай раніцы!

Прабачэння

Прабачце!

Не крыўдуйце!

Даруйце!

Прабачце, калі ласка!

Мне шкада, што мы не зразумелі адзін аднаго.



Падзякі

Дзякую! Вялікі дзякуй!

Шчыра дзякую!

Вельмі ўдзячны вам!

Вы мяне вельмі выручылі!

VII. Замацаванне


  1. Работа ў групах.

Складзіце дыялог. Настаўнік прапаноўвае кожнай групе выцягнуць адну з пяці паштовак. У кожнай паштоўцы знаходзіцца тэма, па якой трэба скласці дыялог.Абавязкова неабходна скласці дыялог з ветлівымі словамі.

Тэмы:

  1. Вось і пазнаёміліся!

  2. Нечаканая сустрэча.

  3. Тэлефонная размова!

  4. Як даехаць да паштамта?

  5. У доктара.

2. Аналіз створаных дыялогаў.

V. Падвядзенневынікаў.

1. Гутарка.

- Пра што даведаліся на ўроку?

- Што навучыліся рабіць?

- Які від работы найбольш спадабаўся?

- Звярніце ўвагу на нашу карту памяці “Дыялог”. Разгарніце апорныя канспекты для вучняў 5-х класаў на стар. 59, звярніцеся да падручніка да параграфа 25. Усё гэта прысвечана тэме нашага ўрока. Што дапаможа вам добра засвоіць тэму – вырашаць вам.

2. Работа з тэлеграмай. Работа ў парах. Вучні дапісваюць тэлеграмы.

Дыялог – гэта размова дзвюх і больш асоб.

Словы кожнага ўдзельніка дыялога называюцца рэплікай.

Кожная рэпліка запісваеццаз чырвонага радка.

Перад кожнай рэплікай ставіцца працяжнік.

У дыялогу могуць быць словы аўтара.



  • Што вам дапамагло хутка запоўніць тэлеграму?

VI. Рэфлексія. Намалюй смайлік(10 слайд прэзентацыі). Смайлік з усмешкай – усё атрымалася, тэма засвоена, урок спадабаўся; смайлік без эмоцый – не ўсё атрымалася, засталіся пытанні; смайлік без усмешкі, сумны – нічога не зразумеў, нічога не атрымалася. (Дадатак).

VII. Дамашняе заданне. 1. Параграф №25, пр.188. 2. Скласці дыялог “Дапамога старэнькай бабульцы!”.3. Прыдумай заданне па тэме “Дыялог. Знакі прыпынку пры дыялогу” суседу. ( На выбар вучняў).



Фотаздымак на памяць. Настаўнік прымацоўвае на паперы смайлік, які выражае яго настрой, вучням прапаноўваецца зрабіць пасля заканчэння ўрока тое ж.

Усё атрымалася, тэма засвоена, урок спадабаўся!



Не ўсё атрымалася, засталіся пытанні.





Нічога не зразумеў, нічога не атрымалася.
: uploads
uploads -> Конкурс для маладых журналістаў 4 Майстэрня грамадзянскай актыўнасці для моладзі 5
uploads -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
uploads -> Гданьск пачынаецца ў наваградку пралог як заўсёды, сонца мела
uploads -> Вучэбны матэрыял да ўрока №9 М. М. Брылеўскі
uploads -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
uploads -> Клуб Лакальных Лідэраў 6 Семінар у Вільні для журналістаў 7 конкурс адукацыйных матэрыялаў 8 конкурс
uploads -> Віктар Крэс панятоўскія-крэпышы герба «юноша»: радавод старажытнага
uploads -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
uploads -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі
uploads -> Клубы і аматарскія аб’яднанні сеткі публічных бібліятэк Стаўбцоўскага раёна




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка