Тэма: Дзяцел, попаўзень, пішчуха – птушкі-дрэвалазы



Дата канвертавання30.06.2016
Памер90.41 Kb.
Тэма: Дзяцел, попаўзень, пішчуха – птушкі-дрэвалазы.
Мэты: паглыбіць веды аб жыцці лясных птушак, пазнаёміць з адметнымі прыкметамі дзятла, попаўзня, пішчухі іх прыстасаваннямі да асяроддзя пражывання; развіваць назіральнасць, увагу, уменне параўноўваць; выхоўваць гуманыя адносіны да птушак, захапленне іх прыгажосцю.
Ход урока

Настаўнік: На свеце, напэўна, няма больш дзіўных стварэнняў прыроды, чым птушкі. Яны асвоілі асяроддзе, дзе няма і не будзе ім роўных – паветраную прастору. Гэтыя жывёлы здольны пераадольваць вялізныя адлегласці, часта без ежы і не маючы магчымасці схавацца ад непагадзі. Гледзячы на плёт птушак, чалавек імкнуўся ў неба. Вывучыўшы іх будову, людзі сталі прыдумваць лятальныя апараты і асвайваць новыя прасторы. Але нішто не можа параўнацца з птушкай, якая ляціць. Давайце сёння аддадзім дань павагі нашым пярнатым сябрам.

Вучань чытае верш Алеся Гурло “Нашы птушкі”

У нашым краі – Беларусі –

Ёсць буслы, сарокі, гусі,

Качкі, чыбісы, саколкі,

Чаплі, совы, перапёлкі.

Ёсць глушцы, стрыжы і чайкі,

І вядуцца на балотах

Жураўлі ў густых чаротах

Хто сакоча, хто кудахча,

Хто па стрэхах спрытна скача

Хто на кусціку ў садочку,

Хто на полі, хто ў лясочку.

Пачнуць хорам – не здзівіцца.

Ёсць дзе пець і весяліцца.


Настаўнік: У Беларусі жыве каля 310 відаў розных птушак.

Слайд 1.


Сення мы адправімся на завочную экскурсію ў лес.

Слайды 2 - 7

Давайце адгадаем загадку пра адну птушку.

Сядзіць старычок у яго чырвоны каўпачок. (Дзяцел).

Што вы ведаеце пра дзятла?

У народзе кажуць: – Калі дзяцел дзяўбе ў сцяну – мяцеліца будзе.

Калі дзяцел дзяўбе вясною агароджу, то лета будзе чарвівае. Будзе шмат мышэй.

У народзе кажуць: - Нос , як у дзятла дзюба.

- Рабенькі, як дзятлік.

- Хваліўся дзяцел, што клюнка доўгая.

Слад 8. (Вялікі стракаты дзяцел)

Вучань:

Дзятлаў на Беларусі каля 10 відаў. Вялікі стракаты дзяцел жыве ў сасновых і змешаных лясах. Восенню і зімой сустракаецца ў парках і садах.

У стракатым апярэнні гэтай птушкі ёсць і чорны, і белы колеры.

Самачка не ўступае самцу па прыгажосці ўбору, толькі за чорнай шапачкай у яе няма чырвонай плямы, як у самца. А ў маладых птушак шапачка не чорная, а чырвоная.

Як і іншыя дзятлы, вялікі стракаты з дапамогай хваста і кіпцюроў спрытна перамяшчаецца па дрэвах і пры гэтым старанна даследуе кару. Як толькі заўважыць ляснога шкодніка, адразу пачынае моцна стукаць па кары сваёй дзюбай. Доўгі язык дзятла (на 5 см да ўжэйшы за дзюбу) можа пранікнуць у любую шчыліну, любую дзі- рачку, зробленую шкоднікам.

Ладзіць сваё гняздо ў дупле пашкоджанага або сухога дрэва. У

канцы мая — пачатку чэрвеня з яго вылятаюць ад 3 да 8 (а часам і да 14) птушанят.

Слайд 9. Апісанне дзятла па плану:



  1. велічыня ( у параўнанні з вераб’ём);

  2. афарбоўка галавы, спіны, брушка, крылаў і хваста;

  3. велічыня , форма крылаў і хваста;

  4. дзюба: велічыня,форма ( кручкаватая, тонкая, шырокая);

  5. канечнасці: велічыня, афарбоўка, асаблівасці пальцаў (вострыя, доўгія, з перапонкамі і г. д.)

  6. дзе сустракаецца, чым корміцца, як прыстасаваны да здабычы ежы.


Настаўнік: У Беларусі сустракаюцца і іншыя віды дзятлаў: малы стракаты дзяцел, жаўна (чорны дзяцел), зялёная жаўна.

Слайд 10,11,12 (Віды дзятлаў)



Вучань чытае верш Льва Парэмскага “Кузня дзятла”

Крывабокая сасна

Добра бачна мне з акна.

Добра бачна мне, як б’е

Дзяцел дзюбай у яе.

Але дзіва, што з сасны

Гукі ўдараў не чутны,

Хоць калоціць галавой

Дзяцел з хуткай частатой.

Хлопчык Ваня, мой сусед,

Разгадаў уміг сакрэт.

  • Дзяцел, - кажа Ваня

мне, -

Лушчыць шышку на сасне.

Толькі з вашага акна

Тая шышка не відна.

Дзяцел схову ёй знайшоў

У развілцы між сукоў.

Свой ласунак дарагі

Ён заклаў, бы ў абцугі.

Асалода, цуд і смак!

Не наесціся ніяк!

Кузня дзятла на сасне…

Так сакрэт адкрыўся мне.
Насенне сасны ў зімовую сцюжу часта з’яўляецца асноўным кормам гэтай птушкі. Каб вылушчыць яго , дзяцел трывала заганяе сарваную шышку ў вузкую шчыліну ствала дрэва і, учапіўшыся за кару пальцамі сваіх ног, расклёўвае шчыльна прырослыя адна да адной лускавінкі шышкі, дастае з яе насенне. Калі такім чынам будзе апрацавана ўся шышка, дзяцел скідвае яе на зямлю і ляціць да суседняга дрэва за наступнай. Па скінутых на зямлю шышках, лёгка знайсці такую “кузню” дзятла.

Слайд 13. Разгадаць крыжаванку (Попаўзень)







1




П













2

О
















3

П













4




А







5













ў













6

З
















7







Е










8




Н
















9







Ь



1. Чапля; 2. Голуб; 3. Шпак; 4. Грак; 5. Ластаўка; 6. Дзяцел;

7. Бусел; 8. Сініца; 9. Гусь.

Попаўзень звычайны. Слайд 14,15,16.

Што вы ведаеце пра гэтую птушку?

Попаўзень звычайны жыве ў лясах. Афарбоўка спіны шэрая з блакітнаватым адценнем, жывот бела-рыжаваты. Па баках галавы , над вачамі і на ілбу невялікія белыя палоскі. Ад дзюбы праз вока па баках галавы да шыі праходзіць чорная палоска.Хвост кароткі. Восенню і зімой попаўзня можна сустрэць у садах,парках. Аднак вясной птушка перамяшчаецца ў лес. У канцы сакавіка ў дуплах, кінутых дзятламі попаўзні робяць гняздо. Адтуліну, якая вядзе ў дупло попаўзень заўсёды абмазвае глінай, астаўляючы круглы ляток дыяметрам 3,5 с. Самка адкладвае 7-8 яек. Дарослыя птушкі прыносяць ежу да гнязда да 350 разоў у дзень.Вясной і летам кормяцца толькі насякомымі , а зімой насеннем елкі, сасны, жалудамі, арэхамі.

Звычайна корм сабіраецца з трэшчын і шчылін на ствале дрэва, але бывае попаўзень дзяўбе кару. Гэта адзіная птушка нашых лясоў, якая можа перамяшчацца па ствалах дрэў уніз галавой. Яна лёгка перамяшчаецца (поўзае) вертыкальна па ствле дрэва. Попаўзень робіць запасы ежы на зіму. Восенню ён засоўвае ў шчыліны дрэў жалуды, насенне ліпы, крылаткі клёна і другое насенне. Зімой попаўзня можна сустрэць разам з сініцамі.

Сайд 17.

Апісанне попаўзня па плану:



  1. велічыня ( у параўнанні з вераб’ём);

  2. афарбоўка галавы, спіны, брушка, крылаў і хваста;

  3. велічыня , форма крылаў і хваста;

  4. дзюба: велічыня,форма ( кручкаватая, тонкая, шырокая);

  5. канечнасці: велічыня, афарбоўка, асаблівасці пальцаў (вострыя, доўгія, з перапонкамі і г. д.)

  6. дзе сустракаецца, чым корміцца, як прыстасаваны да здабычы ежы.


Настаўнік: А хто ведае гэтую птушку? Слайд18-19. (Пішчуха без подпісу) Паслухайце, як яна спявае. Гэта пішчуха.Як вы думаеце чаму яна мае такую назву. Гэта яшчэ адна птушка-дрэвалаз.

Вучань: Зімой у парку або ў лесе можна сустрэць карычневую птушачку( меншую за вераб’я). Яна нетаропка поўзае па ствале дрэва знізу уверх, потым пералятае на другое дрэва і зноў паўтарае свой шлях.Гэта – пішчуха. Яна ў любую пару года корміцца лічынкамі і яйцамі насякомых, якія схаваліся ў кары. Тонкая скрыўленая дзюба-пінцэт пішчухі пралазіць нават у самую вузкую шчалінку ў кары. Вострыя кіпцікі і цвёрды хвост, як у дзятла робяць з пішчухі выдатнага дрэвалаза.

Вучань: Апісанне пішчухі па плану.Слайд 20.

  1. велічыня ( у параўнанні з вераб’ём);

  2. афарбоўка галавы, спіны, брушка, крылаў і хваста;

  3. велічыня , форма крылаў і хваста;

  4. дзюба: велічыня,форма ( кручкаватая, тонкая, шырокая);

  5. канечнасці: велічыня, афарбоўка, асаблівасці пальцаў (вострыя, доўгія, з перапонкамі і г. д.)

  6. дзе сустракаецца, чым корміцца, як прыстасавана да здабычы ежы.


Заданні да інтэрактыўнай дошкі:

Слайд 21. “Злучы стрэлкай”. Прымету птушкі з левага слупка злучыць з назвай птушкі, у якой ёсць гэта прымета .

Слайд 22. “Хто чым корміцца”.Прайсці па лініях і даведацца чым корміцца дзяцел, попаўзень, пішчуха.

Слайд 23. “Хто на фатаграфіі”. Успомніць назву кожнай птушкі і падпісаць кожную фатаграфію, перамяшчаючы назвы птушак.

Слайд 24. Пазнай птушку па голасу.

Слайд 24. Выкарыстоўваючы пражэктар інтэрактыўнай дошкі пазнаць птушкі.

Слайд 25. Складзі мазаіку. Перамяшчаючы часткі мазаікі скласці малюнак вядомай птушкі і назваць яе(попаўзень).

Слайд 26. Запісаўшы ў квадраты патрэбныя літары вы даведаецеся назву птушкі-дрэвалаза (дзяцел).



Настаўнік: Наступаюць зімовыя халады, і сціскаюцца маленькія птушыныя сэрцы і б’юцца ў трывозе: што будзе? Што будзе як снег пакрые зямлю схавае ўсе зярняткі ды ягадкі? Чакае голад, страшны голад, які часта канчаецца смерцю. Тады вось маленькім бязрадным птушкам павінны памагчы людзі, павінны памагчы, каб аддзячыць за велізарную працу, якую птушкі выконваюць на працягу вясны і лета ачышчаючы нашы сады ад шкоднікаў.
Вучань: Верш Аляксея Пысіна “Пісьмо птушак”

Лёг сняжок пушысты,

Белы, як папера,

А на снезе птушкі

У каляровым пер’і.

Снегіры , сініцы,

Галкі-забіякі

На паперы гэтай

Пакідаюць знакі.

Цэлую гадзіну дзеці прастаялі,

Што гэта за знакі –

І не адгадалі.

Падышоў дзядуля – акуляры ў рукі:



  • Зараз адгадаем

Дарагія ўнукі.

Гэта ж пішуць птушкі:

У іх няма кармушкі,

Просяць хоць бы трошкі

Зерняў, хлебных крошак.



Ніна Галіноўская “Кармушкі”

Добры майстар Віця:

Сам зрабіў кармушкі.

Ранкам прылятаюць

Да кармушкі птушкі.


То дзяўбуць зярняты,

То над садам кружаць.

Тут шчыглы, сініцы,

Снегіры, як ружы

.
Ціўкаюць, спяваюць

Голасна, як летам.

Хлопчыку падзяку

Шлюць за клопат гэты.





Верш Станіслава Шушкевіча “Нашы сябры”

Сенегіры, сінічкі,

Сыплю вам пшанічкі,

Крупак, крошак хлеба!

Вам жа мала трэба!

Ешце, любыя сябры!

Не ляціце ў лес, бары,
А жывіце ў двары

Да вясенняе пары.

Вось для вас кармушкі,

Птушкі-шчабятушкі,

Нашы весялушкі!
Якую дапамогу мы можам аказаць птушкам? (нарыхтаваць корм на зіму, падкармліваць птушак, не разбураць іх гнёзды, змайстраваць кармушкі і шпакоўні)

Слайдт 27. Прасцейшыя кармушкі для птушак.


Рэфлексія:

Я ўспомніў….

Я паўтарыў….

Я даведаўся….

Я хачу…..








База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка