Тэма: францыя ад 9 тэрмідора да 18 брумера. Завяршальны этап рэвалюцыі



Дата канвертавання19.06.2016
Памер89.98 Kb.
ТыпЗакон
ТЭМА: ФРАНЦЫЯ АД 9 ТЭРМІДОРА ДА 18 БРУМЕРА.

ЗАВЯРШАЛЬНЫ ЭТАП РЭВАЛЮЦЫІ
1. Тэрмідэрыянскі рэжым

2. Канстытуцыя 1795г. Падзел 13 вандэм’ера

3. Унутраная палітыка дырэкторыі

4. Знешняя палітыка дырэкторыі

5. Пераварот 18 брумера
Літаратура:

Ревуненков В. Г. Очерки по истории Великой Французской Революции Т. 1-2. – Лн., 1989.

История Европы: в 8 т. Т. 5. – М., 2004.

МанфредА. З. Наполеон Бонапарт. – М., 1986.

Тарле Е. В. Наполеон. – Мн., 1992г.
1. Тэрмідэрыянцы заняліся разбурэннем сістэмы цэнтралізаванага кіравання, паўнамоцтвы Камітэта Грамадзянскай Бяспекі і Камітэта Грамадзянскага Выратавання былі абмежаваны, першы – палітычная паліцыя; другі – пытанні палітыкі і дыпламатыі. Для кіравання астатнімі сферамі канвент утварыў асобныя камітэты. Адбываецца дэцэнтралізацыя улады, ліквідаванне пагрозы усталявання дыктатуры. Рэарганізацыя ўлады ў Парыжы. Адзіная камуна была ліквідавана, Парыж падзелены на 12 акругоў, кожны выбірае мэра і мясцовае сабранне. Пачынае тармазіць тэрор. 1 жніўня быў рэарганізаваны трыбунал, пракурор рэвалюцыйнага трыбуналу быў арыштаваны, дзейнасць трыбунала стала вяртацца ў сферу судавытворчасці. Пачынаецца выпуск з турмаў падазроных. Але тэрор не быў спынены поўнасцю, ён скіраваны супраць санкюлотаў, з’яўляюцца банды залатой моладзі – тэрарызавалі тых, хто падтрымліваў якабінцаў. Закрываюцца палітычныя клубы. У правінцыі – масавыя забойствы якабінцаў. У эканамічнай сферы – асаблівасць кантролю дзяржавы. 1794г. працягваецца закон аб максімалізме, але ён не выкананы, чорны рынак легалізаваны, ліквідавана манаполія знешняга гандлю.

Закон 24 снежня 1794г. які адмяняе закон аб максімалізме. Новы віток інфляцыі, рост цэнаў. Сяляне адмаўляюцца прадаваць прадукты харчавання за папяровыя грошы. Змяняецца штодзённае жыццё: перастала быць небяспечным выстаўленне роскашы, побаж жабрацтва санкюлотаў, гэта стала падставай для народных выступленняў : 12 жэрміналя (1 красавіка) – “хлеба і канстытуцыі 1793г.” – патрабаванні; санкюлоты рушылі да канвента, але дэпутаты не падтрымалі іх. Нацыянальная гвардыя разагнала таўпу. Канвент скарыстаў гэта каб нанесці ўдар па левым у канвенце (4 дэпутаты вяршыні былі арыштаваны – Эрбуа і інш.) + яшчэ 16 дэпутатаў былой гары. 1 прэрыаля (20 мая) 1795г. у бедных прадмесцях Парыжа зноў узняліся паўстанні. Санкюлоты ўварваліся ў канвент, дэпутаты вяршыні далучыліся да паўстання. Нацыянальная гвардыя выгнала іх з канвента. Пачынаюцца рэпрэсіі – 14 дэпутатаў вяршыні былі арыштаваны. 2 прэрыяла – спроба працягнуць паўстанне. Канвент абяцае забяспечыць Парыж прадуктамі харчавання і разгледзіць канстытуцыю 1793г., народ паверыў. 4 прэрыяла абапіраючыся на рэгулярныя войскі канвент разбройвае санкюлотаў.

**************

36 чалавек паўсталі прэрыяла былі гільаціраваны, 6 лідэраў вяршыні. У канвент вярнуліся жырандзісты. Падаўленне паўстання азначала разгром санкюлотскага руху, сялянства таксама адышло ад рэвалюцыі (задаволена). Народная рэвалюцыя скончана. Усталеўваецца панаванне буржуазіі. На Брытанскі полўвостраў высадзілася група французскіх эмігрантаў, супраць іх быў накіраваны генерал Гал, ён разграміў іх у бітве на мысе Кіберон (Тэрмідорыянская канвенцыя адстойвае рэвалюцыю ад феадальнай рэстаўрацыі). 5 красавіка 1795г. падпісваецца мір з Прусіяй, развал першай антыфранцузскай кааліцыі, потым мір з Батаўскай рэспублікай (Нідэрландамі), з Іспаніяй.

2. Тэрмідорскі рэжым быў часовы. 5 фрукцідора (22 жніўня ) 1795г. ІІІ Канстытуцыя была прынята – рэспубліка, равенства ўсіх перад законам, недапушчэнне абмежавання свабоды гандлю, аднаўленне дзьвюхступенчатых выбараў і адмена ўсеагульныя выбарчыя правы (цэнзавая канстытуцыя); падзел улад: заканадаўчая – заканадаўчы корпус (2 палаты: Савет 500 і Савет старэйшын, кожны год – 1/3 саветаў аднаўлялася); выканаўчая ўлада – дырыкторыя (5 чалавек), кожны год 1 дырэкторыя змянялася; вельмі слабая заканадаўчая ўлада; мясцовыя ўлады – пад кантролем дырэкторыі.

Умацаваўся ўплыў раялістаў, пагроза, што яны перамогуць у выбарах заканадаўчага корпусу. 2/3 дэпутатаў савета 500 і старэйшыны павінны быць абраны з ліку дэпутатаў канвента (дэкрэт канвента). Гэту Канстытуцыю канчаткова прынялі праз рэферэндум. Раялісты ўбачылі, што ім перашкаджае прыйсці да ўлады, яны пачынаюць рыхтаваць паўстанне, іх падтрымлівае парыжская кансерватыўная буржуазія. Многія секцыі выступаюць з прапановай Далоў 2/3. 3 кастрычніка 7 секцый выступае за паўстанне. Нацыянальная гвардыя прымкнула да мяцежнікаў. 4 кастрычніка яны авалодалі амаль усім Парыжам. Канвент стварае надзвычайную камісію на чале з Барасам, ён прыцягвае да сябе некаторых генералаў, у тым ліку і Напалеона. Банапарт дзейнічае вельмі рашуча, ён выкарыстоўвае артылерыю ў гарадскіх умовах. 13 вандэм’ера ён адкрыў агонь у натоўп. Раялістскі мяцеж быў падаўлены. Канвент пачынае рэпрэсіі супраць раялістаў. 25 кастрычніка 1795г. дэкрэт забараняе свабоду эмігрантаў займаць пасады. Пахаваны спадзяванні раялістаў пакончыць з рэспублікай, але рэспубліка для ўласнікаў.



3. У Францыі ўсталяваўся рэжым дырэкторыі. У канцы кастрычніка – пачатку лістапада завяршаецца фарміраванне органаў улады. Эпоха дырэкторыі вызначаецца тым, што удалося справіцца з інфляцыяй і быў пераадолены эканамічны крызіс. Пачынаецца рост прамысловасці, сельскай гаспадарцы, прамысловы пераварот. Але гэта не прывяло да палітычнай стабільнасці, Канстытуцыя не стала асновай для трывалага дзяржаўнага ладу. Рэжым не меў дастатковай апоры ў грамадстве. Яны праводзяць палітыку качэлей (удары па раялістам і па якабінцах), яны выкарыстоўваюць армію (уплыў генералаў павялічваецца). Першыя выбары ў заканадаўчы корпус прадаманстраваў сілу раялістаў. Дырэкторыя – прадстаўленне канвента. Галоўнай фігурай рэжыму становіцца Барас. Раялісты звязваюць надзеі з наступнымі выбарамі, яны прадстаўляюць для рэспублікі галоўную пагрозу, але і цяжкасць жыцця санкюлотаў – “Змова роўных” на чале з Бабёфам (дасягнуў фактычнай роўнасці за кошт параўняльнага размеркавання буйной маемасці). Ён намячае стварыць Нацыянальныя камуны (перадаваў маемасць не прададзеную да 9 тэрмідора, можа ўвайсці ў камуну любы чалавек), ён арэштаваны 10 мая 1796г., астатнія спрабавалі ўзняць паўстанне – церпяць паражэнне. Красавік 1797г. першыя перавыбары ў Савет 500 і Савет старэйшын. Дырэкторыя церпіць паражэнне, з былых 216 членаў былога канвента прайшло 11, перамогу атрымалі раялісты. Узнікае пагроза рэстаўрацыі. Саветы адмяняюць законы супраць непрысягнуўшых свяшчэннікаў, сталі вяртацца эмігранты. Трое з пяці дэрак. Барас, дэ Лоппо, Робель вырашылі прыбегнуць да дзяржаўнага перавароту. 18 фрукцідора (4 верасня) 1797г. Парыж быў заняты войскам пад камандваннем Ожэро, былі арыштаваны старшыня Савета 500 генерал Пешэгрю, 117 дэпутатаў былі выгнаны, чыстка дырэкторыі (Карно і Бартэлеме) былі выгнаны). Пачынаюцца рэпрэсіі супраць эмігрантаў, непрысягнуўшым свяшчэннікам. Пераварот з дапамогай арміі. Разгром манархіі спрыяў росту ўплыва якабінцаў, выбары 1798г. пабеда якабінцаў. Дырэктыва ідзе на ваенны пераварот – закон па якім Савет 500 і Савет старэйшын рэзірвіруе права кантролю над выбранымі дэпутатамі. 2 сакавіка былі недапушчаны 106 абраных дэпутатаў. Гэтую чыстку ад якабінцаў назвалі “Фларэяльскім пераваротам” (фларэаль). Гэта забяспечвала большасць прыхільнікаў дырэкторыі. Але паўстае пытанне аб легітымнасці дырэкторыі.

4. Ваеннае становішча дырэкторыі было трывалым. Галоўныя праціўнікі Аўстрыя і Англія. Аўстрыя прытэндуе на германскую тэрыторыю па Рэйну. Характар вайны дырэкторыі пачынае мяняцца: яе праціўнікі імкнуцца аднавіць новы парадак – вайна рэвалюцыйная, але абазначае захопніцкія мэты. 1795г. францыя анексіравала Бельгію. У Галандыі ствараецца Батаўская рэспубліка. 1796г. дырэкторыя вырашае нанесці ўдар па Аўстрыі, галоўныя наступленні планаваліся па Рэйну. На поўдні збіраецца італьянская армія (каб скаваць сілы аўстрыйцаў у Італіі, камандуючы генерал Банапарт). У Паўночнай Італіі яму супрацьстаяла Аўстрыя і П’емонтская армія. 5 красавіка 1796г. Банапарт пачынае першы італьянскі паход. Ён робіць разлік на раптоўнасць і імклівасць, перайшоў Альпы па карнізу, у Італіі ён стаў хутка збіраць армію ў адзін кулак і наносіць удар не даючы арміям аб’яднацца. 12 красавіка першая перамога над аўстрыйцамі пры Монтэноце. 14 красавіка перамога над п’емонцамі пры Мелезіма, потым Мондові. Банапарт адзяліў Аўстрыю ад п’емонцаў, якія запрасілі перамір’е (нарастае рэвалюцыйны настрой у П’емонце); канчатковы мір – 15 мая 1796г. – П’емонт саступае Францыі Савойскае герцагства і Ніццу + кантрыбуцыя. Банапарт рушыў на Мілан, 10 мая бітва пры Лодзі (поспех Банапарта, ён авалодвае невялікім мостам), яго армія ўступае ў Мілан. Іх сустракаюць як вызваліцеляў, французы неслі свабоду Ламбардыі. Але французы сталі на шлях шырокай рэквізіцыі. Восень 1796г. Банапарт прыступае да ліквідавання манархіі ў Італіі. На поўначы была створана Транспадуанская рэспубліка, цэнтр Італіі – цызпадуанская рэспубліка. 1797г. гэтыя рэспублікі аб’ядноўваюцца ў Цызальпійскую рэспубліку. У Генуі ствараецца Легурыйская рэспубліка. На фронце Банапарт асаджае Мантую, яе падзенне для Аўстрыі азначае страту Паўночнай Італіі, таму ў канцы 1796г. аўстрыйцы прысылаюць новую армію генерала Альвінцы (разбіта ў бітве пры Аркале 15-17 лістапада 1796г.). Альвінцы спрабаваў узяць рэванш у бітве пры Рыволі (разгромлен). Мантуя капітуліруе. Для Банапарта адкрыта дарога на Аўстрыю, аўстрыйскае выступленне паўкаводца эрц-герцага Карла (яму ўдалося нанесці паражэнне французам на Рэйне). Банапарт наносіць удар і па яму, аказваецца ў 150 км. ад Вены. Аўстрыя прапанавала пачаць мірныя перамовы – 17 кастрычніка 1797г. Кампа-Фармійскі дагавор (Аўстрыя прызнавала ўключэнне ў склад Францыі землі па левым беразе Рэйна, Бельгію і прызнавала італьянскую рэспубліку). Пасля гэтай дырэкторыі ўзмацняецца палітычная рэвалюцыйная экспансія. Тэзіс, што французскія граніцы павінны адпавядаць натуральным і стварацца ўздоўж граніцы дачэрніх рэспублік. Рэалізацыя гэтага працягвалася і ў Італіі і пасля міру. У канцы снежня 1797г. у Рыме ўспыхнула паўстанне супраць папы, быў забіты адзін з французскіх генералаў. У сакавіку 1798г. абвешчана рымская рэспубліка. Францыя ўмешваецца ва ўнутраную барацьбу Швейцарыі, захопленыя землі былі далучаны да Францыі, на астатнія тэрыторыі абвешчана Гельвецігэская рэспубліка. Каб сакрушыць Паўночны васток у 1796г. дырэкторыя спрабуе арганізаваць экспедыцыю ў Ірландыю (няўдала). Банапарт прапанаваў экспедыцыі ў Егіпет (можна пагражаць паўночна – васточнай Індыі), гэта адпавядае эканамічным інтарэсам французскай буржуазіі. Ствараецца егіпецкая армія. 19 мая 1798г. Банапарт з флотам пакідае Тулон, пачынаецца егіпецкі паход, па дарозе ён спыняецца на Мальце (захапіў яго). 2 ліпеня французская эскадра прыбылы да Александрыі. Егіпет фармальна ўваходзіць у склад Даманскай імперыі. Напалеон стаў уладаром над краінай, спрабуе правадзіць рэвалюцыйную палітыку (не мела поспеху). 2 жніўня 1798г. Нэльсан у Абукірскай марской бітве знішчае марскі флот, Банапарт аказваецца адрэзаным ад Францыі. Вясной 1799г. Банапарт пачынае паход у Сірыю (выцясненне англічанамі з Усходу). Англія накіравала сюды значныя сілы. Французскі рух быў спынены Сэн-Жан-Д’арк (Ахра). Вясной 1799г. Банапарт паварачвае назад. У Егіпце ён разумеў, што становішча арміі крытычнае. А ў Еўропе склалася другая кааліцыя супраць Францыі (Англія, Аўстрыя, Расія). У Італіі руска-аўстрыйскія войскі пад камандваннем Суворава перайшлі ў імклівае наступленне (бітва на рацэ Адам, заняў Мілан, перамога на рацэ Трэлія, 15 жніўня 1799г. бітва пры Нове Сувораў разграміў французскія войскі). Эрц-герцаг Карл наступае ў паўночнай Германіі, уступае на тэрыторыю Швейцарыі. Францыя аказваецца перад пагрозай інтэрвенцыі. З верасня сітуацыя мяняецца да лепшага. Генерал Брюн наносіць паражэнне па саюзнікам Галандыі, гэта ліквідавала непасрэдную пагрозу, Італію вярнуць неўдалося; аўтарытэт дырэкторыі падае.

5. Выбары ў саветы 1799г. перамога нэоякабінцаў. Саветы дабіваюцца адстаўкі з дырэктароў. Крызіс дырэкторыі. Восенню 1799г. дырэкторыя сутыкаецца з незадавальненнем ў розных слаях грамадства: сяляне супраць рэкруцкага набору ў армію, буржуазія сабатавала прымусныя займы, расце раялістычны бандытызм, актывізаваліся якабінцы. Палітычныя качэлі не задавальнялі буржуазію. Галасы за перагляд Канстытуцыі 1795г.. Трэба рабіць стаўку на дзяржаўны пеаварот. Лідэрам змовы становіцца адзін з дырэктараў – аббат Сіес, але яму патрэбен быў генерал. 9 кастрычніка 1799г. вестка аб тым, што на поўдні Францыі высадзіўся Банапарт, ён пакінуў армію ў Еўропе (дезерцірства Банапарта). Ён з’яўляецца ў момант, калі аўтарытэт дырэкторыі быў зусім нізкі (яна адлюстроўвае інтарэсы буржуазіі). Дыскрыдытацыя дырэкторыі. Гэты рэжым становіцца непрыймальным і для буржуазіі, не мог забяспечыць стабільнасць у краіне. Галоўным лозунгам становіцца ўсталяванне ў Францыі парадку; новая рэспубліка павінна забяспечыць свабоду эканамічнай дзейнасці для буржуазіі, сяляне былі задаволены вынікамі рэвалюцыі, жадалі парадку і стабільнасці. Дырэкторыя падтрымлівала ўладу з дапамогай арміі. Праціўнікі дырэкторыі таксама вырашылі выкарыстоўваць армію – усталяванне ваеннай дыктатуры. З прыбыццем Банапарта ў Парыж пачынаюцца перамовы. Сіес, Фушэ, Банапарт, Талейран – яны рыхтавалі паўстанне. Банапарт змог прыцягнуць на свой бок трох дырэктароў – Барас ведаў пра пераварот. Ён праходзіць у два этапы: 1) 18 брумера (9 лістапада) 1799г. аб’яўляецца, што рэспубліцэ паграджае небяспека, для яе ліквідавання было вырашана перадаць ваенную ўладу Банапарту, саветы пераязджаюць у Сэн-Клу. Адстаўка дырэкторыі.

2) 19 брумера (10 лістапада) Банапарт спрабуе каб Савет 500 і Савет старэйшын падпісалі дакумент аб змене палітычнай улады ў Францыі. Саветы аказваюць супраціўленне, асабліва Савет 500. Банапарту не далі гаварыць, сталі з’яўляцца прыкметы таго, што змова можа пацярпець паражэнне – стала знікаць людзі, якія акружалі Банапарта. Адзін з блізкіх да Банапарта афіцэр Мюрат загадаў салдатам зайсці ў зал паседжання Саветаў і выкінуць дэпутатаў. Савет галасуе за змены ў палітычным ладзе.

Пераварот паклаў канец Вялікай Французскай Рэвалюцыі, рэвалюцыя ліквідавала феадальныя павіннасці, усталяванне грамадзянскай роўнасці, увядзенне новага адміністратыўнага дзялення, ліквідаваліся рэшткі феадальнай раздробленасці, зніклі карпаратыўныя прывелеі, усталявалася сялянская ўласнасць на зямлі – развіццё буржуазных адносін у сельскай гаспадарцы, буржуазная ўласнасць перамагла ў горадзе, хуткае развіццё эканомікі, пакончана з абсалютызмам, рэвалюцыя паўплывала на свядомасць людзей – новыя грамадзянскія каштоўнасці - народ – крыніца ўсялякай улады. Пытанне аб тым, які шлях развіцця лепшы – рэфарміскі ці рэвалюцыйны і аб пераймальнасці і перарывістасці ў развіцці Францыі.



Вялікая Французская Рэвалюцыя апошняя ранняя буржуазная рэвалюцыя, яна найбольш радыкальная сярод усіх ранніх буржуазных рэвалюцый.
: DocLib5 -> %D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20(%D0%BE%D1%82%D0%B5%D1%87%D0%B5%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B5%D0%BD%D0%BD%D0%B0%D1%8F%20%D0%B8%20%D0%B2%D1%81%D0%B5%D0%BE%D0%B1%D1%89%D0%B0%D1%8F) -> %D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B2%D1%81%D0%B5%D0%BE%D0%B1%D1%89%D0%B5%D0%B9%20%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%B8 -> %D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D0%B2%D1%80%D0%B5%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D0%B8
%D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D0%B2%D1%80%D0%B5%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D0%B8 -> Тэма: Спецыфіка абсалютызму ў германскіх дзяржавах
%D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D0%B2%D1%80%D0%B5%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D0%B8 -> Міжнародныя адносіны
%D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D0%B2%D1%80%D0%B5%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D0%B8 -> Тэма 3 Вестфальская сістэма сміжнародных адносін у другой палове 17 – пачатку 18 ст
%D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D0%B2%D1%80%D0%B5%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D0%B8 -> Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны”
%D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D0%B2%D1%80%D0%B5%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D0%B8 -> Тэма: вялікая французская рэвалюцыя. Першы перыяд
%D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D0%B2%D1%80%D0%B5%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D0%B8 -> Тэма: Агнлійская рэвалюцыя сярэдзіны XVII ст
%D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D0%B2%D1%80%D0%B5%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D0%B8 -> Тэма: Развіццё капіталізму ў Еўропе ў XVI xviii ст
%D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D0%B2%D1%80%D0%B5%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D0%B8 -> Тэма: Абсалютызм у краінах Паўднёва заходняй Еўропы
%D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D0%B2%D1%80%D0%B5%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D0%B8 -> Гістарычная роля буржуазных рэвалюцый і іх тыпалогія. Нідэрландская буржуазная рэвалюцыя




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка