Тэма Гістарыяграфія гісторыі Беларусі ў даследваннях пачатку ХХІ ст



Дата канвертавання19.07.2016
Памер47.92 Kb.
Тэма 8. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі ў даследваннях

пачатку ХХІ ст.

1. Арганізацыя гістарычнай навукі.

2. Асноўныя накірункі гістарыяграфіі гісторыі Беларусі:

а) Даследванні канфесіянальнай гісторыі, гісторыі культуры

б) Вывучэнне палітычнай гісторыі Беларусі

в) Сацыяльна-эканамічная праблематыка


1. Арганізацыя гістарычнай навукі.

Паварот у развіцці гістарычнай навукі Беларусі адбываецца ў другой палове 80-х гг. пад уплывам «перабудовы».

У першай палове 90-х гг. супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ распрацавалі нацыянальную канцэпцыю гісторыі Беларусі. Яе прадставіў у 1993 г. доктар гістарычных навук М.В.Біч у праекце «Аб нацыянальнай канцэпцыі гісторыі і гістарычнай адукацыі». Канцэпцыя прадугледжвала дэпартызацыю і дэідэалагізацыю гістарыяграфіі, выкарыстанне плюралістычнай метадалогіі, прыярытэт прынцыпа аб’ектыўнасці і гуманістычных каштоўнасцяў.

На аснове праекта была распрацавана новая праграма гістарычнай адукацыі ў РБ.

Упершыню айчынная гісторыя з нацыянальна-дзяржаўных пазіцый была прадстаўлена ў «Нарысах гісторыі Беларусі» (1994 – 1995 гг.), падрыхтаваных аўтарскім калектывам Інстытута гісторыі НАНБ пад кіраўніцтвам акадэміка М.П.Касцюка.

Вядучым навуковым цэнтрам, які ажыццяўляе і каардынуе гістарычныя даследаванні ў Рэспубліцы Беларусь, з’яўляецца Інстытут гісторыі НАНБ.

Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі» ажыццявіла выданне «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі» (у 6-і тамах, 1993 – 2003 гг.), якому няма аналагаў на постсавецкай прасторы.

11 снежня 1991 г. на базе Інстытута гісторыка-палітычных даследаванняў быў арганізаваны Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы.

Для арганізацыя святкавання 500-годдзя з дня нараджэння Ф.Скарыны 15 жніўня 1990 г. па распараджэнню ўрада БССР быў створаны часовы творчы калектыў у складзе АН БССР. Праз год ён атрымаў статус Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Ф.Скарыны (дырэктар – А.В.Мальдзіс).
2. Асноўныя накірункі гістарыяграфіі гісторыі Беларусі:

а) Даследванні канфесіянальнай гісторыі, гісторыі культуры

Інтарэс да гісторыі уніяцтва ўзрос у 90-х гг. ХХ ст. у сувязі з 400-гадовым юбілеем Берасцейскага сабора 1596 г. і адраджэннем уніяцкай царквы ва Украіне. За апошняе десяцігоддзе выйшла нямала публікацый, прысвечаных дзейнасці уніятаў, непасрэдна Берасцейскай уніі. Новыя працы па гісторыі ўніяцкай царквы ў Беларусі і ва Украіне ўлічаны ў манаграфіях С.В.Марозавай «Уніяцкая царква ў этнакультурным развіцці Беларусі (1596 – 1839 гады)» (2001 г.). С.А.Падокшына «Унія, дзяржаўнасць, культура (Філасофска-гістарычны аналіз)» (1998 г.).

У апошнія дзесяцігоддзі пашырыліся даследаванні па гісторыі нехрысціянскіх канфесій ў Беларусі.

Важны ўклад у распрацоўку праблемы развіцця культуры Беларусі ўнесла С.Я.Куль-Сяльверстава. Гэтай праблематыцы яна прысвяціла манаграфію «Беларусь на мяжы стагоддзяў і культур. Фарміраванне культуры новага часу на беларускіх землях (другая палова XVII - 1820 гады)».



б) Вывучэнне палітычнай гісторыі Беларусі

Не страчвае актуальнасці тэма Кіеўскай Русі. Існуюць розныя пункты гледжання на храналагічныя рамкі існавання старажытнарускай дзяржавы. Так Г.В.Штыхаў лічыць, што ўжо ў гады княжання Яраслава Мудрага Кіеўская Русь як адзіная дзяржава фактычна перастала існаваць. У другой палове XI ст., па яго сцвярджэнні, Кіеўская Русь распалася на часткі, а пазней, у XII ст., на яе месцы ўтварылася пяць зямельных аб'яднанняў, у якіх адбывалася паступовае складванне элементаў рэгіянальнага дзяржаўнага ладу. На Любецкім з'ездзе князёў у 1107 г. юрыдычна была замацавана раздробленасць Русі. Гэты ж факт адзначае і расійскі гісторык А.М.Сахараў (дырэктар Інстытута расійскай гісторыі РАН).

Да праблемы фарміравання ВКЛ звярнуліся беларускія прафесійныя гісторыкі В.Л.Насевіч («Пачаткі Вялікага княства Літоўскага. Падзеі і асобы») (1993 г.), А.К.Краўцевіч («Стварэнне Вялікага княства Літоўскага») (1998 г.).

У 90-я гады пачаўся паступовы адыход ад палітызаваных ацэнак праблем гісторыі грамадска-палітычнага жыцця Беларусі ў XIX ст. Вывучэнне праблем грамадска-палітычнага жыцця ў XIX - пачатку XX ст. стымулявала разгортванне даследаванняў па гісторыі палітычных партый, якія праявілі актыўнасць у Беларусі ў ходзе трох расійскіх рэвалюцый.

У першай палове 90-х гг. беларускія гісторыкі падрыхтавалі абагульняючыя працы па гісторыі палітычных партый Беларусі: «Политические партии и политическая оппозиция», «Октябрь 1917 г. и судьбы политической оппозиции» (у 3 ч.), «Становление и крушение однопартийной системы в СССР. 1917 – 1991», «Палітычныя партыі Беларусі».

Найбольш актуальнай на мяжы стагоддзяў стала праблема беларускай дзяржаўнасці ў ХХ ст. Ёй прысвечаны праца В.А.Круталевіча «На путях национального самоопределения: БНР – БССР – РБ» (1995 г.). Станаўленне беларускай дзяржаўнасці і фарміраванне тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі разглядзелі П.І.Брыгадзін і У.Ф.Ладысеў кнізе «Паміж Усходам і Захадам. Станаўленне дзяржаўнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі (1917 – 1939 гг.)» (2003 г.). Паглыблена, з аналізам практыкі заходнерусізму ва ўмовах рэвалюцыі 1917 г. распрацавана праблема самавызначэння Беларусі С.С.Рудовічам у манаграфіі «Час выбару. Праблема самавызначэння Беларусі ў 1917 годзе» (2001 г.). Грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў перыяд Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый праз дзейнасць партый, рухаў, арганізацый даследаваў М.Я.Сямёнчык.


в) Сацыяльна-эканамічная праблематыка

Кампетэнтнае даследаванне з высвятленнем сутнасці, эвалюцыі, гаспадарчай і паднявольнай дзейнасці сялянства і храналагічных межаў працэсу яго запрыгоньвання зроблена М.Ф.Спірыдонавым у кнізе «Закрепощение крестьянства Беларуси (ХV – ХVІ вв.)» (1993 г.).

Актывізуецца вывучэнне праблемы дваранства ў Беларусі. Па гісторыі гэтага саслоўя першай паловы ХІХ ст. былі абаронены кандыдацкія дысертацыі Г.Н.Туміловіч, С.Л.Лугаўцовай, С.У.Амелькай. Гістарычную ролю і месца дваранства ў сацыяльна-эканамічным жыцці Беларусі ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст. прасачыў А.П.Жытко ў манаграфіі «Дваранства Беларусі перыяду капталізму. 1861 – 1914 гг.».

Манаграфія У.А.Сосны «Фарміраванне саслоўна-групавога складу сялянства Беларусі ў канцы ХVІІІ – першай палове ХІХ ст.» (2000 г.). Аўтар раскрыў палітыку царскіх улад па фарміраванні саслоўна-групавога складу земляробчага насельніцтва Беларусі, прааналізаваў сацыяльна-прававы статус асноўных і спецыяльных катэгорый сялянства. Таксама выданне ўтрымлівае каштоўны матэрыял аб канфіскацыі і падараваннях маёнткаў, секулярызацыі царкоўных уладанняў у канцы ХVІІІ – першай палове ХІХ ст.



У 1996 г. была апублікавана манаграфія В.П.Панюціча «Наёмная праца ў сельскай гаспадарцы Беларусі. 1861—1914 гг.».

У манаграфіі З.В.Шыбекі, выдадзенай у 1997 г., прасочваецца дынаміка колькасці насельніцтва гарадоў і мястэчак Беларусі ў 60-я гг. ХІХ – пачатку ХХ ст., паказана роля ў гэтым працэсе натуральнага і механічнага прыросту. Аўтар прааналізаваў нацыянальны склад гараджан, вызначыў месца і ролю сялянства ў структуры горада.
: DocLib5 -> %D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20(%D0%BE%D1%82%D0%B5%D1%87%D0%B5%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B5%D0%BD%D0%BD%D0%B0%D1%8F%20%D0%B8%20%D0%B2%D1%81%D0%B5%D0%BE%D0%B1%D1%89%D0%B0%D1%8F) -> %D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%B8%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> %D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%BE%D0%B3%D1%80%D0%B0%D1%84%D0%B8%D1%8F%20%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%B8%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> %D0%A2%D0%B5%D0%BA%D1%81%D1%82%D1%8B%20%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%86%D0%B8%D0%B9
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%B8%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> Асаблівасці летапісання XVII – хviiiст у Беларусі. Баркулабаўскі летапіс. Магілёўская хроніка Т. Сурты І Трубніцкіх
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%B8%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> Гістарычная крыніца. Аб’ект і прадмет крыніцазнаўства. Класіфікацыя і сістэматызацыя крыніц. Асноўныя этапы крыніцазнаўчага аналіза
%D0%A2%D0%B5%D0%BA%D1%81%D1%82%D1%8B%20%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%86%D0%B8%D0%B9 -> Тэма Беларуская гістарыяграфія ў савецкі час
%D0%A2%D0%B5%D0%BA%D1%81%D1%82%D1%8B%20%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%86%D0%B8%D0%B9 -> Тэма Гістарыяграфія гісторыі Беларусі ў ХVIII – першай палове ХIХ ст
%D0%A2%D0%B5%D0%BA%D1%81%D1%82%D1%8B%20%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%86%D0%B8%D0%B9 -> Тэма Узнікненне гістарычных ведаў І іх развіццё ў Беларусі
%D0%A2%D0%B5%D0%BA%D1%81%D1%82%D1%8B%20%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%86%D0%B8%D0%B9 -> Тэма Историография советского периода истории Беларуси
%D0%A2%D0%B5%D0%BA%D1%81%D1%82%D1%8B%20%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%86%D0%B8%D0%B9 -> Тэма Гісторыя гістарычнай навукі ў Беларусі ў другой палове ХIХ ст
%D0%A2%D0%B5%D0%BA%D1%81%D1%82%D1%8B%20%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%86%D0%B8%D0%B9 -> Тэма Гістарыяграфія гісторыі Беларусі ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст
%D0%A2%D0%B5%D0%BA%D1%81%D1%82%D1%8B%20%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%86%D0%B8%D0%B9 -> Тэма Гістарыяграфія як гісторыя гістарычнай навукі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка