Тэма Гістарыяграфія як гісторыя гістарычнай навукі



Дата канвертавання19.07.2016
Памер73.04 Kb.
Тэма 1. Гістарыяграфія як гісторыя гістарычнай навукі

1. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі як навука.

2. Станаўленне гістарыяграфіі гісторыі Беларусі як навукі.

3. Перыядызацыя гістарыяграфіі гісторыі Беларусі.


1. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі як навука.

Гістарычная навука Беларусі прайшла складаны і супярэчлівы шлях развіцця, асабліва ў савецкі час. Гістарыяграфія – гэта навука, якая вывучае працэс накаплення ведаў аб развіцці чалавечага грамадства і пераўтварэння іх у навуку, характарызуе розныя погляды на гістарычныя з’явы, разглядае працэс удасканалення метадаў гістарычнага даследавання. Прадметам гістарыяграфіі гісторыі Беларусі з’яўляецца гісторыя вывучэння айчыннай гісторыі ў гістарычнай навуцы Беларусі.

Паколькі прадмет даследавання цесна звязаны з паняццем «гістарычная навука», таму гістарыяграфія ўключае ў сябе два накірункі: 1) арганізацыя навукі (структура навуковых і вучэбна-навуковых устаноў, падрыхтоўка кваліфікаваных кадраў, крыніцазнаўчая база навукі, метадалагічная аснова даследаванняў, перыядычныя выданні і выдавецкая база і інш.); 2) дасягненні гістарычнай навукі (абагульняючыя калектыўныя працы, манаграфіі, артыкулы, дакументальныя публікацыі і інш.).

Таму гістарыяграфія гісторыі Беларусі вывучае арганізацыю гістарычнай навукі, даследчыцкую праблематыку (паказвае развіццё навуковага пазнання гістарычнага мінулага), тэарэтычную базу даследаванняў (выяўляе, якім чынам тыя ці іншыя тэарэтычныя канцэпцыі выкарыстоўваюцца ў працы даследчыка, уплываюць на фарміраванне навуковых школ, плыняў), паказывае ўплыў палітычнай сітуацыі на канцэптуальную пазіцыю даследчыка.

Задачы курса «Гістарыяграфія гісторыі Беларусі».

Вывучаемы курс ставіць дзевяць задач, якія неабходна вырашыць: 1) вывучэнне заканамернасцей змены гістарычных канцэпцый і іх аналіз; 2) аналіз метадалагічных прынцыпаў, якімі кіраваліся даследчыкі гісторыі Беларусі ў розныя гістарычныя перыяды; 3) даследаванне працэса накаплення фактычных ведаў аб чалавечым грамадстве на тэрыторыі Беларусі, увядзення ў навуковы зварот новых крыніц (аднак гістарыяграфія не займаецца пошукам і публікацыяй гістарычных крыніц); 4) вывучэнне змены і ўдасканалення метадаў і прыёмаў крыніцазнаўчага аналізу; 5) вывучэнне праблематыкі гістарычных даследаванняў; 6) вывучэнне гістарычных навуковых устаноў, а таксама сістэмы гістарычнай адукацыі ў краіне; 7) аналіз сродкаў навуковай інфармацыі і распаўсюджвання гістарычных ведаў, іх уплыву на грамадскую самасвядомасць; 8) даследаванне міжнародных сувязяў айчыннай гістарычнай навукі, уплыву замежнай філасофіі і навуковай думкі на беларускіх вучоных; 9) вывучэнне ўмоў развіцця гістарычнай навукі і адукацыі і, асабліва, урадавай палітыкі ў вышэйадзначанай галіне.


2. Станаўленне гістарыяграфіі гісторыі Беларусі як навукі.

Гістарыяграфія гісторыі Беларусі як навука пачынае афармляцца ў 20-я гг. ХХ ст. паралельна з арганізацыяй першых вучэбна-навуковых і навуковых цэнтраў у Беларусі – БДУ і Інбелкульта. Адным з заснавальнікаў гістарыяграфічнай навукі лічыцца першы рэктар БДУ, акадэмік У.І.Пічэта.

Акрамя Пічэты да распрацоўкі асобных аспектаў гістарыяграфіі гісторыі Беларусі ў 20-я гг. ХХ ст. звярнуліся В.Д.Дружчыц (гістарыяграфія беларускага феадальнага горада), У.М.Ігнатоўскі (гістарыяграфія Кастрычніцкай рэвалюцыі). У 1929 г. выйшла манаграфія А.І.Цвікевіча «Заходнерусізм»: Нарысы з гісторыі грамадскай мыслі на Беларусі ў ХІХ і пачатку ХХ ст.», у якой аўтар разглядаў заходнерусізм найперш як плынь грамадска-палітычнай думкі і, у другую чаргу, як гістарыяграфічны феномен.

Першая гістарыяграфічная праца 30-х гг. ХХ ст. – «Класавая барацьба і гістарычная навука на Беларусі» (1934 г.) В.К.Шчарбакова, якая стала здабыткам не толькі беларускай, але і агульнасавецкай гістарыяграфіі.

Першы абагульняючы гістарыяграфічны агляд прац па гісторыі Беларусі прапанаваў У.І.Пічэта ў кнізе «25 лет исторической науке в СССР» (1942 г.). Ён апублікаваў артыкул «История Белоруссии в советской историографии», які сведчыў аб імкненні аўтара раскрыць пазітыўны ўклад беларускіх савецкіх гісторыкаў у распрацоўку праблем гісторыі Беларусі. На думку Пічэты, уся гісторыя Беларусі пасля 1569 г. і да перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. была зусім не вывучанай. Таму савецкія гісторыкі павінны вырашыць гэтую задачу.

Паколькі ў другой палове 50-х – 60-я гг. ХХ ст. Камісія па гісторыі гістарычнай навукі АН СССР рыхтавала выданне «Очерков истории исторической науки в СССР» у 7 тамах, то з БССР для напісання адпаведных артыкулаў былі запрошаны У.М.Перцаў, З.Ю.Капыскі і Я.М.Карпачоў.

У зборніку «Навука БССР за 50 год» (1968 г.) быў надрукаваны калектыўны артыкул З.Ю.Капыскага, Я.М.Карпачова, І.С.Краўчанкі, І.Я.Марчанкі, А.Р.Мітрафанава «Беларуская гістарычная навука».

У 70-я гг. ХХ ст. убачылі свет два юбілейныя гістарыяграфічныя зборнікі, якія падагульнялі развіццё гістарычнай навукі ў БССР. Першы з іх выйшаў у 1970 г. пад рэдакцыяй І.С.Краўчанкі і З.Ю.Капыскага «Достижения исторической науки в БССР за 50 лет (1919 – 1969 гг.)». Калектыў аўтараў, які падрыхтаваў гэтае выданне (В.Д.Будзько, А.Р.Мітрафанаў, Г.В.Штыхаў, І.Я.Марчанка, І.С.Краўчанка, З.Ю.Капыскі), зыходзіў з фармацыйнай перыядызацыі гісторыі Беларусі. Таму развіццё гістарычнай навукі ў БССР прадстаўлена па тэмам даследаванняў: археалогія Беларусі, гісторыя Беларусі перыяда феадалізму, перыяда капіталізму, перыяда Кастрычніцкай рэвалюцыі і перамогі сацыялізма, перыяда Вялікай Айчыннай вайны, перыяда завяршэння будаўніцтва сацыялізму і перахода да камунізма. Асобны артыкул быў прысвечаны навуковым установам гістарычнага профілю ў БССР і падрыхтоўцы кадраў гісторыкаў.

Зборнік «Достижения исторической науки в БССР за 60 лет» (1979 г.) быў складзены новым аўтарскім калектывам (З.Ю.Капыскі, П.Ц.Петрыкаў, Л.Д.Побаль, М.В.Біч, П.А.Селіванаў, В.А.Палуян, Э.Ф.Языковіч, А.П.Купрэева і інш.). Сціплы аналіз прац даследчыкаў прапанаваны па чатыром накірункам: археалогія Беларусі, гісторыя Беларусі феадальнага перыяда, капіталістычнага перыяда, савецкага перыяда.

У.М.Міхнюк і П.Ц.Петрыкаў у 1987 г. выдалі абагульняючую працу «Историческая наука БССР, 80-е годы», у якой прааналізавалі арганізацыйнае развіццё гістарычнай навукі рэспублікі за 80-я гады ХХ ст. і падвялі вынікі навуковага вывучэння гісторыі БССР і гісторыі Камуністычнай партыі Беларусі.

З вучэбных дапаможнікаў па гістарыяграфіі гісторыі Беларусі прадстаўлена праца З.Ю.Капыскага і В.У.Чапко «Историография БССР (эпоха феодализма): Учеб. пособие» (1986 г.). Аўтары раскрылі вывучэнне феадальнага перыяда гісторыі Беларусі ад летапісання па савецкі час. Пры гэтым крытычныя заўвагі былі накіраваны ў адрас гістарыяграфіі ХІХ – пачатка ХХ ст. і поўнасцю станоўчая ацэнка даецца працам савецкіх даследчыкаў. У дапаможніку парой замест аналізу прадстаўлены прамы пераказ тэксту і не акцэнтуецца ўвага на нявырашаных праблемах.

З пачатку 90-х гг. у РБ пачалася падрыхтоўка спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі па спецыяльнасці 07.00.09 – гістарыяграфія, крыніцазнаўства і метады гістарычнага даследавання.

Вывучэннем дасавецкага перыяда развіцця беларускай гістарыяграфіі плённа займаецца Д.У.Караў. У 1996 г. ён абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені доктара гістарычных навук «Белорусская историография в конце XVIII – начале ХХ вв.», у якой прапанаваў уласнае бачанне вытокаў і этапаў развіцця беларускай гістарычнай думкі.
3. Перыядызацыя гістарыяграфіі гісторыі Беларусі.

Пытанне аб перыядызацыі гісторыі гістарычнай навукі паўстала ў пач. 60-х гг. ХХ ст., калі ішла падрыхтоўка «Очерков истории исторической науки в СССР». Савецкія гістарыёграфы сталі падзяляць гісторыю гістарычнай навукі ў СССР на тры перыяды: 1917 – сяр. 30-х гг. – станаўленне савецкай гістарычнай навукі, кансалідацыя гісторыкаў на аснове марсісцка-ленінскай метадалогіі; сяр. 30 – сяр. 50-х гг. – накапленне даследчыкамі факталагічных ведаў, стварэнне першых абагульняючых прац; сяр. 50-х – 80-я г. – уздым савецкай гістарычнай навукі.



Пад уплывам перамен, якія адбыліся ў грамадска-палітычным жыцці рэспублікі, грунтоўны аналіз праблемы перыядызацыі гісторыі гістарычнай навукі ў БССР прапанаваў у 1990 г. член-карэспандэнт АН БССР П.Ц.Петрыкаў. Гісторык вызначыў чатыры перыяды. Першы: 1917 – 20-я гг. – станаўленне навуковай марксісцка-ленінскай канцэпцыі гісторыі Беларусі, барацьба з яўрэйскімі гісторыкамі-марксістамі і беларускімі нацыянальнымі гісторыкамі. Другі перыяд: 30-я – першая пал. 50-х гг., характарызуецца аўтарам як поўнае панаванне марксісцка-ленінскай канцэпцыі гісторыі Беларусі, глыбокае вывучэнне даследчыкамі прац К.Маркса, Ф.Энгельса і У.І.Леніна. З другога боку, Петрыкаў адзначыў, што гістарычная навука ў гэты час была падначалена «многім ненавуковым і валюнтарысцкім пастулатам». Трэці перыяд працягваўся з сяр. 50 – па першую пал. 80-х гг. Для яго характэрна «ачышчэнне гістарычных ведаў ад дагматычных установак сталінізму, выданне калектыўных і манаграфічных прац, але «культ асобы аднаго чалавека быў трансфарміраваны ў культ КПСС». А вось чацвёрты перыяд аўтар пачаў з ХХVI з’езда КПСС (1986 г.) і вызначыў яго часам адмаўлення ад догм і стэрэатыпаў, памылковых канцэпцый у гістарычнай навуцы.

Храналагічна гістарыяграфію гісторыі Беларусі можна падзяліць на наступныя перыяды: ХІІ – першая палова ХVI ст. – накапленне гістарычных звестак аб Беларусі ў летапісах, хроніках і інш. сярэдневяковых творах. Другая палова XVI – пачатак ХІХ ст. – фарміраванне вытокаў беларускай гістарыяграфіі ў межах польскай і расійскай гістарычнай думкі. Гэты перыяд падзяляецца на чатыры этапы: другая палова XVI ст. – далучэнне культурна-гістарычных працэсаў у ВКЛ да заходнееўрапейскай культурнай традыцыі (М.Стрыйкоўскі); XVII – першая палова XVIII ст. – манаполія ордэна езуітаў на гістарычнае выхаванне моладзі, тэалагічная гістарыяграфія (В.Віюк Каяловіч); 50 - 90-я гг. XVIII ст. – вылучэнне гісторыі ў асобную вучэбную дысцыпліну, фарміраванне «манархічнай» школы А.Нарушэвіча; канец XVIII - пачатак ХІХ ст. – пачатак беларускага крыніцазнаўства, фарміраванне «рамантычнай» школы І.Лялевеля. 30-я – пачатак 60-х гг. ХІХ ст. – зварот да гісторыі Беларусі расійскай кансерватыўна-дваранскай гістарыяграфіі, фарміраванне плеяды «мясцовых» даследчыкаў «гісторыі Літвы» (браты Тышкевічы, Т.Нарбут, А.Кіркор і інш.). Пачатак 60-х гг. ХІХ – пачатак ХХ ст. – вывучэнне гісторыі Беларусі даследчыкамі заходнерускага (М.В.Каяловіч і інш.) і ліберальнага (М.К.Любаўскі і інш.) накірункаў, пачатак фарміравання беларускай нацыянальнай гістарыяграфічнай канцэпцыі (М.В.Доўнар-Запольскі, В.Ю.Ластоўскі). 1919 г. – 80-я гг. ХХ ст. – перыяд беларускай савецкай гістарыяграфіі, які падзяляецца на тры этапы: 1919 г. – 20-я гг. – пераходны этап ад абмежаванага канцэптуальнага плюралізму да ўсталявання марксіскай метадалогіі, актуалізацыя гісторыка-рэвалюцыйнай тэматыкі; 30-я – сярэдзіна 50-х гг. – манаполія марксісцка-ленінскай метадалогіі, прыярытэт гісторыі сацыяльна-эканамічных адносін і рэвалюцыйнага руху; другая палова 50-х – 80-я гг. – адносная «адліга» у метадалогіі гістарычнай навукі, пашырэнне яе дакументальнай і крыніцазнаўчай асновы, з’яўленне калектыўных абагульняючых прац па гісторыі Беларусі, актуалізацыя гісторыі партызанскага і падпольнага руху на тэрыторыі Беларусі перыяда Вялікай Айчыннай вайны, гісторыі сельскай гаспадаркі і сялянства, гісторыі прамысловасці, гарадоў і рабочага класа і інш. накірункаў. 90-я гг. ХХ – пачатак ХХІ ст. – пераход да нацыянальнай гістарыяграфічнай канцэпцыі, плюралізм ў метадалагічных падыходах, дэідэалагізацыя, дэпалітызацыя і дэпартызацыя гістарычнай навукі.
: DocLib5 -> %D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20(%D0%BE%D1%82%D0%B5%D1%87%D0%B5%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B5%D0%BD%D0%BD%D0%B0%D1%8F%20%D0%B8%20%D0%B2%D1%81%D0%B5%D0%BE%D0%B1%D1%89%D0%B0%D1%8F) -> %D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%B8%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> %D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%BE%D0%B3%D1%80%D0%B0%D1%84%D0%B8%D1%8F%20%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%B8%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> %D0%A2%D0%B5%D0%BA%D1%81%D1%82%D1%8B%20%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%86%D0%B8%D0%B9
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%B8%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> Асаблівасці летапісання XVII – хviiiст у Беларусі. Баркулабаўскі летапіс. Магілёўская хроніка Т. Сурты І Трубніцкіх
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%B8%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> Гістарычная крыніца. Аб’ект і прадмет крыніцазнаўства. Класіфікацыя і сістэматызацыя крыніц. Асноўныя этапы крыніцазнаўчага аналіза
%D0%A2%D0%B5%D0%BA%D1%81%D1%82%D1%8B%20%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%86%D0%B8%D0%B9 -> Тэма Беларуская гістарыяграфія ў савецкі час
%D0%A2%D0%B5%D0%BA%D1%81%D1%82%D1%8B%20%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%86%D0%B8%D0%B9 -> Тэма Гістарыяграфія гісторыі Беларусі ў ХVIII – першай палове ХIХ ст
%D0%A2%D0%B5%D0%BA%D1%81%D1%82%D1%8B%20%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%86%D0%B8%D0%B9 -> Тэма Узнікненне гістарычных ведаў І іх развіццё ў Беларусі
%D0%A2%D0%B5%D0%BA%D1%81%D1%82%D1%8B%20%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%86%D0%B8%D0%B9 -> Тэма Историография советского периода истории Беларуси
%D0%A2%D0%B5%D0%BA%D1%81%D1%82%D1%8B%20%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%86%D0%B8%D0%B9 -> Тэма Гісторыя гістарычнай навукі ў Беларусі ў другой палове ХIХ ст
%D0%A2%D0%B5%D0%BA%D1%81%D1%82%D1%8B%20%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%86%D0%B8%D0%B9 -> Тэма Гістарыяграфія гісторыі Беларусі ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст
%D0%A2%D0%B5%D0%BA%D1%81%D1%82%D1%8B%20%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%86%D0%B8%D0%B9 -> Тэма Гістарыяграфія гісторыі Беларусі ў даследваннях пачатку ХХІ ст




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка