Тэма Историография советского периода истории Беларуси



Дата канвертавання30.06.2016
Памер52.72 Kb.
Тэма 7. Историография советского периода истории Беларуси

1. Стварэнне і дзейнасць гістарычных устаноў у БССР.

2. Барацьба з беларускімі нацыянальнымі гісторыкамі.
1. Стварэнне і дзейнасць гістарычных устаноў у БССР.

Утварэнне беларускай савецкай дзяржаўнасці ў 1919 г. прадвызначыла новы этап у развіцці гістарычнай навукі, што праявілася ў арганізацыі навуковых цэнтраў па вывучэнню айчыннай гісторыі.

Вядучай навуковай установай акадэмічнага профілю ў 20-я гг. ХХ ст. з’яўляўся Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт), створаны 30 студзеня 1922 г. на базе навукова-тэрміналагічнай камісіі. Яго першым старшынёй быў выбраны С.М.Некрашэвіч, а затым У.М.Ігнатоўскі.

Ў Інбелкульте з кастрычніка 1925 г. як навуковае таварыства дзейнічала гісторыка-археалагічная камісія на чале з М.В.Доўнар-Запольскім. Яна займалася вывучэннем гістарычных крыніц. У прыватнасці, быў падрыхтаваны другі том «Беларускага архіва», выдаваліся «Працы і матэрыялы па гісторыі і археалогіі Беларусі», «Запіскі аддзела гуманітарных навук». Буйным мерапрыемствам стала правядзенне ў Мінску ў студзені 1926 г. Першага з’езда даследчыкаў археалогіі і археаграфіі Беларусі.

15 кастрычніка 1929 г. Інстытут беларускай культуры быў рэарганізаваны ў Акадэмію навук БССР (БАН).

Гістарычныя даследаванні праводзіліся ў Інстытуце гістарычных навук БАН, які складаўся з пяці камісій: гісторыі Беларусі, археаграфічнай, археалагічнай, гісторыі беларускага мастацтва і ўсеагульнай гісторыі. Штат супрацоўнікаў інстытута першапачаткова складаў 9 чалавек.

У сакавіку 1931 г. Інстытут гістарычных навук быў рэарганізаваны ў Інстытут гісторыі АН БССР. Спачатку ў ім дзейнічала чатыры секцыі: гісторыі Беларусі, гісторыі Захада, археалогіі, этнаграфіі, а вось у 1940 г. толькі тры: гісторыі Беларусі і народаў СССР, археалогіі, этнаграфіі і фальклору. У даваенны перыяд гэтую навукова-даследчую ўстанову ўзначальвалі Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі (1929 – 1931 гг.), Павел Восіпавіч Горын (1931 – 1936 гг.), Васіль Карпавіч Шчарбакоў (1936 – 1937 гг.), Мікалай Міхайлавіч Нікольскі (1937 – 1953 гг.).

Нельга абмінуць негатыўны ўплыў камандна-адміністрацыйнай сістэмы на дзейнасць Інстытута гісторыі. Хваля рэпрэсій закранула яго супрацоўнікаў. У лістападзе 1932 г. вучоны сакратар Інстытута гісторыі Карніенка на запыт ЦК КП(б)Б падрыхтаваў даклад у форме даносу аб навуковай і палітычнай дзейнасці Інстытута гісторыі. На яго думку, яшчэ ў Інбелкульте з 1925 г. пачалася прапаганда «нацыянал-дэмакратызму». Прычыну «небяспечнай сітуацыі на гістарычным фронце» В. Карніенка бачыў у дзейнасці кіраўніцтва Прэзідыума АН БССР. Было ўказана, што толькі 27,3 % супрацоўнікаў Інстытута гісторыі з’яўляліся членамі ВКП(б).

У 20-я гг. вывучэннем гісторыі Беларусі займаліся гістпарты – камісіі па гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі і Камуністычнай партыі, утвораныя згодна пастановы СНК РСФСР ад 21 верасня 1920 г.

Гістпарт меў тры філіялы на тэрыторыі БССР: у Гомелі (з 1920 г.), Мінску (з 1921 г.) і Віцебску (з 1921 г.). Працавала камісія праз упаўнаважаных ва ўездах і праз групы падтрымкі.

У 1929 г. Гістпарт, Музей рэвалюцыі, камісія па выданню твораў У.І.Леніна і гістпроф пры Цэнтральным савеце прафсаюзаў Беларусі былі аб’яднаны ў навукова-даследчы інстытут гісторыі КПБ – Інстытут гісторыі партыі і Кастрычніцкай рэвалюцыі пры ЦК КП(б)Б.

Актыўна дзейнічала ў БССР з 1927 г. Таварыства гісторыкаў-марксістаў, арганізаванае па ініцыятыве акадэміка М.М.Пакроўскага. Таварыства адказвала за арганізацыю даследчыцкай работы па гісторыі бальшавіцкай партыі, за папулярызацыю марксісцка-ленінскай метадалогіі, за барацьбу з т.зв. «буржуазнай ідэалогіяй».

З 1928 г. Таварыства гісторыкаў-марксістаў было реарганізавана ў Таварыства марксістаў БССР. Колькасць яго членаў дасягнула 35, а ў 1930 г. – 50 чалавек. Праўда, гэта былі ў асноўным маладыя кадры.
2. Барацьба з беларускімі нацыянальнымі гісторыкамі.

У канцы 20-х гг. да нацыянальнай інтэлігенцыі сталі ўжывацца рэпрэсіўныя меры. Пачынаецца кампанія па барацьбе з «нацдэмаўшчынай». Адным з першых у яе ўключыўся С.Х.Агурскі. У лютым 1929 г. ён выступіў на ХІІ з'ездзе КП(б)Б супраць ацэнкі У.М.Ігнатоўскім паўстання 1863 г., а К.Каліноўскага назваў міфічным героем. Агурскі спрабаваў даказаць, што паўстанне мела рэакцыйны памешчыцка-клерыкальны характар. Артыкул «Нацыянал-дэмакратычныя тэндэнцыі на гістарычным фронце Беларусі» («Пралетарская рэвалюцыя», №8) быў накіраваны супраць поглядаў Ігнатоўскага і .Жылуновіча, якіх аўтар прадставіў нацыяналістычнымі. Доказам сталі цытаты з заключэння камісіі У.П.Затонскага і публічнае раскайванне Ігнатоўскага ў сваіх памылках.

Першарадная роля ў барацьбе з «нацыянал-дэмакратызмам» на гістарычным фронце належала часопісу «Бальшавік Беларусі». У 1928 г. быў апублікаваны артыкул А.Кіржніца «У няволі буржуазнага нацыяналізму». У прадмове аўтар акрэсліў сваё стаўленне да беларускага нацыянальнага руху – «нацыяналістычны рух», «згодніцкая інтэлігенцыя». На яго думку, «…гэты рух, які маскіраваўся звычайна «агульнанацыянальнымі» інтарэсамі і ідэаламі, у сапраўднасці быў накіраваны галоўным сваім астрыём супроць савецкай улады». Беларускі нацыянальны рух ён разглядзеў на прыкладах Кастрычніцкай рэвалюцыі, падрыхтоўкі і правядзення І-га Усебеларускага з’езда. Заканчэнне з’езда, якое ў аўтара названа «роспускам», адбылося з-за яго нацыянальнай платформы. А гэта супярэчыла класаваму прынцыпу Кастрычніцкай рэвалюцыі, што ў сваю чаргу прывяло беларускі нацыянальны рух да «…яго ўзурпацыі дробна-буржуазнай згодніцкай інтэлігенцыяй, рэакцыйным чыноўніцтвам і палёно-фільскай шляхтай».

У гэтым жа часопісе за 1929 г. былі змешчаны два артыкулы: «Аб вытоках беларускага нацыянал-дэмакратызму і нацыянал-фашызму» А.Сталевіча і «Беларускі нацыянал-фашызм і яго сабрат беларускі нацыянал-дэмократызм» А.Некрашэвіча. У першым артыкуле аўтар адзначыў, што сацыяльная база, эканамічныя і палітычныя прычыны беларускага нацыянал-дэмакратызму даследаваны поўна. Чаго не скажаш пра карані і вытокі. Гэтаму ён прысвяціў сваё даследаванне. Вытокамі сталі БСГ і газета «Наша ніва».

А.Некрашэвіч больш смела і адкрыта паставіў на адну прыступку «…польскі фашызм і беларускі нацыянал-фашызм». Распрацоўшчыкам апошняга ён лічыў А.Луцкевіча, яго вытокамі – той факт, што беларускі нацыянальны рух узнік не на класавай, а на нацыянальнай глебе. Фактарам, які актывізаваў нацыянал-дэмакратызм у Савецкай Беларусі, была названа палітыка Наркамзема. Аўтар засяродзіў увагу над яго асноўнымі палажэннямі, сярод якіх яму асабліва не падабалася адмаўленне класавай барацьбы ў вёсцы і гаворка пра самабытнасць Беларусі. Але найбольш плённа гэтыя ўстаноўкі распрацаваны ў брашуры А.Зюзькова «Крывавы шлях беларускай нацдэмакратыі» (1931 г.).

На ХІІ з'ездзе КП(б)Б, які адбыўся ў лютым 1929 г., было заяўлена, што беларуская нацыянальная інтэлігенцыя праводзіць нацыяналістычны курс і расце за лік кулацтва. Прадстаўнікі беларускага нацыянальнага руху вымушаны былі падвергнуць сябе самакрытыцы. З.Жылуновіч накіраваў у бюро ЦК КП(б)Б ліст «Мае памылкі і іх карані» (1929 г.), у якім назваў БСГ «неаформленай і палітычна нявызначанай паўсектанцкай групоўкай», а Першы Усебеларускі з'езд – «варожай дэманстрацыяй да рабоча-сялянскай улады». Гісторык абвінаваціў сябе ў невыкарыстанні класавага прынцыпу.



Тое ж зрабіў У.М.Ігнатоўскі. Выступаючы на ХІ з'ездзе КП(б)Б, ён ахарактарызаваў свае погляды як памылковыя. Пры гэтым БСГ і Бунд назваў «згаджальніцкімі нацыяналістычнымі партыямі», указаў на неабходнасць класавага падыхода ў ацэнцы нацыянальна-культурнага будаўніцтва. А.Р.Чарвякоў вымушаны быў асудзіць свае погляды ў артыкуле «Большевистской самокритикой вскроем свои ошибки и еще более закалим свои ряды для борьбы за социализм» (Звязда, 27 снеж.).

Ужо ў 1936 г. у Інстытуце гісторыі адбылася чыстка ад «шкодных трацкісцкіх і нацдэмаўскіх элементаў». А з наступнага года наркам НКУС БССР Наседкін пачаў рэгулярны пошук «злосных ворагаў савецкай улады» у АН БССР. Колькасць аспірантаў скарацілася да 6 са 139. А ў самім Інстытуце гісторыі за перыяд з 1932 па 1937 гг. з 97 запланаваных да публікацыі прац выйшла 10 (прычым 7 з іх канфіскавалі). Рэпрэсіям падвергнуліся Е.І.Рыўлін, С.М.Некрашэвіч, З.Ф.Жылуновіч, І.З.Сурта, С.Ю.Матулайціс, Б.А.Тарашкевіч, В.А.Сербента і інш.
: DocLib5 -> %D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20(%D0%BE%D1%82%D0%B5%D1%87%D0%B5%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B5%D0%BD%D0%BD%D0%B0%D1%8F%20%D0%B8%20%D0%B2%D1%81%D0%B5%D0%BE%D0%B1%D1%89%D0%B0%D1%8F) -> %D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%B8%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> %D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%BE%D0%B3%D1%80%D0%B0%D1%84%D0%B8%D1%8F%20%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%B8%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> %D0%A2%D0%B5%D0%BA%D1%81%D1%82%D1%8B%20%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%86%D0%B8%D0%B9
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%B8%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> Асаблівасці летапісання XVII – хviiiст у Беларусі. Баркулабаўскі летапіс. Магілёўская хроніка Т. Сурты І Трубніцкіх
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%B8%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> Гістарычная крыніца. Аб’ект і прадмет крыніцазнаўства. Класіфікацыя і сістэматызацыя крыніц. Асноўныя этапы крыніцазнаўчага аналіза
%D0%A2%D0%B5%D0%BA%D1%81%D1%82%D1%8B%20%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%86%D0%B8%D0%B9 -> Тэма Беларуская гістарыяграфія ў савецкі час
%D0%A2%D0%B5%D0%BA%D1%81%D1%82%D1%8B%20%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%86%D0%B8%D0%B9 -> Тэма Гістарыяграфія гісторыі Беларусі ў ХVIII – першай палове ХIХ ст
%D0%A2%D0%B5%D0%BA%D1%81%D1%82%D1%8B%20%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%86%D0%B8%D0%B9 -> Тэма Узнікненне гістарычных ведаў І іх развіццё ў Беларусі
%D0%A2%D0%B5%D0%BA%D1%81%D1%82%D1%8B%20%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%86%D0%B8%D0%B9 -> Тэма Гісторыя гістарычнай навукі ў Беларусі ў другой палове ХIХ ст
%D0%A2%D0%B5%D0%BA%D1%81%D1%82%D1%8B%20%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%86%D0%B8%D0%B9 -> Тэма Гістарыяграфія гісторыі Беларусі ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст
%D0%A2%D0%B5%D0%BA%D1%81%D1%82%D1%8B%20%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%86%D0%B8%D0%B9 -> Тэма Гістарыяграфія як гісторыя гістарычнай навукі
%D0%A2%D0%B5%D0%BA%D1%81%D1%82%D1%8B%20%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%86%D0%B8%D0%B9 -> Тэма Гістарыяграфія гісторыі Беларусі ў даследваннях пачатку ХХІ ст




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка