Тэма: Клімат Афрыкі Мэты і задачы ўрока



Дата канвертавання30.06.2016
Памер90.63 Kb.
Тэма: Клімат Афрыкі
Мэты і задачы ўрока:

  • садзейнічаць фарміраванню уяўлення аб клімаце Афрыкі, асноўных фактарах кліматаўтварэння;

  • прывіваць навыкі лагічнага мыслення, навыкі аналіза схем, карт, кліматадыяграм, геаграфічных паняццяў;садзейнічаць развіццю ўвагі, эмацыянальнага ўспрымання матэрыялу, рэфлексіўных здольнасцей;

  • выкарыстаць змест тэмы ўрока і яго дыялогавую прастору фарміравання актыўнай жыццёвай пазіцыі, адказнасці за вынікі сваёй працы і працы свайго суседа

Абсталяванне:
Клімактычная карта свету або Афрыкі, фізічная карта Афрыкі, раздатачны матэрыял для працы ў групах, кліматычныя дыяграмы, план работы з кліматычнымі дыяграмамі.
ХОД УРОКА

I. Арганізацыйны момант
II. Праверка дамашняга задання. Паўтарэнне вывучанага.

Заданні на веды практычнага матэрыялу

  • Дзе ў Афрыцы сустракаюцца маладыя і старыя горы?

  • Апішыце становішча мацерыка ў сістэме атмасферных пліт.

Заданні на праверку прычынна- выніковых сувязей

  • Чаму схілы гор Атлас адрозніваюцца ў рэльефе?

  • Якія карысныя выкапні гор Атлас звязаны з магнетычным паходжаннем?

  • Якая частка Афрыкі прыўзнята, і якія вынікі гэта мае для рэльефа і карысных выкапняў?

Заданні на праверку разумення заканамернасцяў

  • Чаму для ўсходняй Афрыкі характэрны вулканы?

  • Чаму Драконавы горы маюць плоскую вяршыню?

  • У паўночнай часцы Афрыкі маюцца буйныя запасы паліўных карысных выкапняў – нафты і газу, а таксама фасфарытаў. Растлумачце паходжанне гэтых радовішчаў менавіта ў паўночнай Афрыцы.

  • Якія працэсы ўздзейнічаюць на разбурэнне гор?

  • Якой форме рэльефа адпавядае старажытная платформа, а якой - складкаватасці?

  • Якімі тыпамі горных парод складзена старажытная платформа, якія карысныя выкапні залягаюць у асадкавым чахле платформы? Якія карысныя выкапні залягаюць у фундаменце платформы?

  • У рэльефе Афрыкі пераважаюць раўніны. Растлумачце дадзены факт.

Заданні на правеку ўменняў

  • Састаўце апісанне рэльефа в. Мадагаскар (гэта заданне можа быць пісьмовым, дамашнім)

  • Па картах атласа вызначце: геаграфічнае становішча гор, накірунак горных ланцугоў, працягласць, максімальную і пераважаючыю вышыню над узроўнем мора, узрост парод, якія складаюць горы.

Заданні на творчае прымяненне ведаў

  • Што адбудзецца з Афрыканскай платформай, калі працэсы раздвіжэння, якія адбываюцца ў ў зоне разломаў, будуць узмацняцца?

  • У Афрыцы няма такіх працяглых і доўгіх горных ланцугоў, як, напрыклад, Анды, Кардзільеры або Гімалаі. Як можна растлумачыць дадзены факт?

  • Чаму вулкан Кіліманджара знаходзіцца ў межах платформы, а не ў складкаватай вобласці, як вулканы на іншых мацерыках.



III. Вывучэнне новага матэрыялу

  • Афрыка – самы жаркі мацярык. Самае жаркае лета (+58° С) было адмечана ў Лівіі. Максімальная сярэднегадовая тэмпература (+34° С) зафіксавана ў Далоле (Эфіопія) ў 1960 г. мінімальная тэмпература (-15° С) назіралася ў Цізі-эн-Талрхемее (Марока).

  • Давайце разбяромся, чаму Афрыка стала самым жаркім мацерыком? Якія фактары паўплывалі на дадзены факт?

Вучні ўспамінаюць фактары кліматаўтварэння і робяць запісы ў сшыткі ў выглядзе схемы. Настаўнік у ходзе гутаркі дапамагае запоўніць схему, а вучні самі каменціруюць ход работы.

План гутаркі:



  1. Успомніце фактары кліматаўтварэння. (Шырыня мясцовасці, сонечная радыяцыя, уплыў мора, вышыня мясцовасці, уплыў рэльефа, подсцільная паверхня)

б) Фактары кліматаўтварэння ўплываюць на клімат. Якія кампаненты клімату вы ведаеце? (сярэднегадовая тэмпература, сярэднемесячная тэмпература ліпеня, сярэднемесячная тэмпература студзеня, абсалютны мінімум і максімум тэмператур, гадавая колькасць ападкаў, пануючы напрамак вятроў)

в) З дапамогай карт атласа ахарактарызуйце кампаненты: сярэднегадавыя тэмпературы, гадавая колькасць ападкаў на мацерыку.

г) Якія тыпы кліматычных паясоў ёсць у Афрыцы? (экватарыяльны, субэкватэрыяльны, трапічны, субтрапічны)

Потым вучні з дапамогай дадзенай схемы вызначаюць прычыны, дзякуючы якім Афрыка з’яўляецца самым жаркім мацерыком.



IV. Апісанне клімату Афрыкі
Клас дзеліцца на 6 груп – па колькасці кліматаўтваральных фактараў. Кожная група атрымлівае заданне: прывесці прыклады ўплыву дадзенага кліматаўтваральнага фактара на клімат. Напрыклад, шырыня мясцовасці ўплывае на невялікую колькасць кліматычных паясоў, на тэмпературы ў гэтых кліматычных паясах і г.д. Гэту работу можна замяніць на рашэнне задач.

  1. Афрыка – самы жаркі мацярык Зямлі. Прывядзіце аргументы, якія падцвярджаюць справядлівасць гэтага меркавання. На кліматычнай карце Афрыкі : 1) знайдзіце ізатэрмы ліпеня і ізатэрмы студзеня, якія праходзяць паблізу экватара, Паўночнага і Паўднёвага тропікаў, на ўзбярэжжы Міжземнага мора і на крайнім поўдні мацерыка. І ўстанавіце сярэднія месячныя тэмпературы паветра.






  1. Карыстаючыся падручнікам і атласам вызначце: 1) якая частка мацерыка знаходзіцца ў экватарыяльным поясе; 2) які рэльеф гэтай часткі мацерыка. 3) Экватарыяльны пояс Афрыкі, хутчэй не пояс, а вялізная пляма. Як гэта растлумачыць?

  2. На прыкладзе кліматычных умоў горада Боэндэ раскажыце аб асаблівасцях экватарыяльнага клімату. Растлумачце, якія з іх могуць прыгнятальна ўздзейнічаць на жыхароў умераных шырот.

  3. Вызначце: 1) якая частка Афрыкі знаходзіцца ў субэкватарыяльным кліматычным поясе; які рэльеф гэтай часткі мацерыка.

  4. На прыкладзе кліматычных умоў гарадоў Сарх, Нджамена і Тамбукту раскажыце асаблівасцях субэкватарыяльнага клімату і зменах пры аддаленні ад экватара.

  5. Вызначце: 1) якая частка Афрыкі знаходзіцца ў трапічным кліматычным поясе; які рэльеф гэтай часткі мацерыка.

  6. На прыкладзе кліматычных умоў горада Ін-Салах раскажыце аб асаблівасцях трапічнага клімату. Растлумачце, якія з іх могуць прыгнятальна ўздзейнічаць на жыхароў умераных шырот.

  7. Вызначце: 1) якая частка Афрыкі знаходзіцца ў субтрапічным кліматычным поясе, і раскажыце аб асаблівасцях гэтага тыпу клімату.

Кліматычныя паясы Афрыкі




Кліматычны пояс

Паветраныя масы

тэмпература

Гадавая колькасць ападкаў

Рэжым ападкаў

Геаграфічнае становішча

Характарыстыка клімату

студзеня

ліпеня

Эквата

рыяльны






















Субэквата

рыяльны






















Трапічны























Субтрапіч

ны























V. Практычная работа

Заданне: вызначыць тып клімату і даць характарыстыку клімату астравоў Мадагаскар і Сакотра. Работа праводзіцца па варыянтах: першы варыянт апісвае клімат Мадагаскара, другі варыянт – клімат Сакотра.

Далей настаўнік прапануе вызначыць тып клімату па кліматаграмам.

План аналізу кліматаграмы напісаны на дошцы:



  1. Уважліва разгледзьце ўве абазначэнні на дыяграме (месяцы года указаны літарамі). Што па ёй можна даведацца?

  2. Выявіце гадавы ход тэмператур. Чаму роўныя сярэднія тэмпературы студзеня і ліпеня? Якая гадавая амплітуда тэмператур?

  3. Якая колькасць ападкаў характэрна для дадзенага тыпу клімату?

  4. Зрабіце вывад аб тыпу клімату.


Кліматаграмы кліматычных паясоў Афрыкі



Схема кліматычных паясоў Афрыкі



Кліматычныя паясы Афрыкі


VI. Самастойная групавая работа

  1. Знайдзіце памылкі ў тэксце.

Большая частка Афрыкі знаходзіцца паўночней 30° пн.ш. На ўсходзе Мазамбікскі праліў аддзяляе ад паўднёвай Афрыкі самы буйны на зямным шары востраў Мадагаскар. Поўдзень – самая ўзвышаная частка Афрыкі, асабліва яе паўднёва-ўсходняя акраіна, дзе размешчаны Драконавы горы, якія адносяцца да новай складкаватасці. Тут распаўсюджаны шматлікія карысныя выкапні: у перадгорных прагінах – асадкавыя (золата, алмазы, медзь), а на выхадах крыштальных парод – магматычныя (вугаль, нафта, газ).

У паўднёвай Афрыцы прадстаўлены наступныя тыпы клімату: пустынны, трапічны, вільготна трапічны, субэкватарыяльны, субтрапічны міжземнаморскі і субтрапічны раўнамернай вільготнасці на працягу ўсяго года.

Прыродныя ўмовы змяняюцца не толькі з поўначы на ўсход, але і з поўдня на захад. У пустыні Калахары ў студзені тэмпература апускаецца ніжэй -5° С.


  1. Уявіце, што востраў Мадагаскар змясціўся на (-15° С да поўдня. Апішыце, як зменіцца ў гэтым выпадку клімат сталіцы вострава. (Шырыня Антанарыву 19° пд.ш. пры змяшчэнні да поўдня шырыня стане 49° пд.ш. клімат сталіцы Мадагаскара пры гэтым будзе умераным. Значыць, пануючы напрамак вятроў зменіцца на заходні, колькасць ападкаў будзе адпаведна 1000 – 2000 мм у год, студзеньскія тэмпературы будуць вагацца ад 0 да +8° С, ліпеньскія – ад 0 да +8° С).

  2. У ліпені 19.. г. група географаў накіравалася ў экспедыцыю па маршруту Кейптаун – Віндхук – Кіншаса – Лагос – Дакар-Рабат. У кожным з пунктаў яна праводзіла назіранні за станам прыроднага асяроддзя, вынікі якіх заносіла ў дзённік. На тую бяду, у час вяртання экспедыцыі груз папаў пад дождж, і частка запісаў была знішчана. Не захаваліся назвы пунктаў і іх геаграфічныя каардынаты. Выкарыстоўваючы запісы, якія захаваліся, і паказаны ў выглядзе табліцы, дапамажыце ўстанавіць пункты назіранняў.




Тэмпература ліпеня, ° С

Вільготнасць глебы

Колькасць натуральнай

біямасы

Назвы і каардынаты пунктаў

23,3

18

10,3

Рабат

26,0

6

1,9

Дакар

24,3

38

21,6

Кіншаса

24,8

63

30,2

Лагос

12,1

12

3,1

Віндхук

9,3

40

11,0

Кейптаун


VII. Дамашняе заданне

§ 28


Для ўсіх: вызначыць тып клімату па кліматычных дыяграмах.

Дадатковае заданне: падрыхтаваць паведамленне пра рэкі Афрыкі.

Государственное учреждение образования

“Ровенскослободская средняя школа”

Речицкого района

План-канспект урока ў 8 класе



Клімат Афрыкі

Мороз Наталья Владимировна



учитель географии

2012


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка