Тэма: Культура Старажытнай Русі. Мэта



Дата канвертавання24.12.2016
Памер59.67 Kb.
Сусветная гісторыя – 6 клас. Дата правядзення _________
Тэма: Культура Старажытнай Русі.
Мэта: Пазнаёміць з асаблівасцямі развіцця культуры Старажытнай Русі. Вызначыць якія дасягненні сусветнай культуру прыйшлі на Русь разам з прыняццем хрысціянства.
Эпіграф.

Два мира есть у человека:

Один, который нас творил,

Другой, который мы от века

Творим по мере наших сил.

Античный поэт

Задачы

Навучальная – ахарактарызаваць ролю і значэнне хрысціянства ў развіцці культуры на Русі, пашырэнне, паўтарэнне і канкрэтызацыі ведаў вучняў;

Развіваючая – развіццё творчых інтэлектуальных здольнасцей вучняў, іх пазнавальнай і самастойнай дзейнасці;

Выхаваўчая – выхоўваць у школьнікаў цікавасць к падзеям, прадметам і з’явам гістарычнага і культурнага прошлага Старажытнай Русі.
Галоўныя паняцці да ўрока: Берасцяная грамата, рукапісныя кнігі, летапісь,

Астрамірава Евангелле, “Аповесць мінулых гадоў”, “Слова аб палку Ігаравым”.



Тып урока. Вывучэнне новага матэрыялу з выкарыстаннем пазнавацельнай дзейнасці і самастойнай работы вучняў.

Абсталяванне ўрока: На дашцы запісы тэмы і план урока. Выстава.

Тэставыя заданні. Літаратура: “Гісторыя сярэдніх вякоў”: вуч. дапаможнік для

6 класа. Электронны варыянт урока.

Ход урока


  1. Арг. момант.Уступнае слова настаўніка.

Сябры, я вельмі рада зайсці ў ваш сяброўскі клас.

І для мяне ўзнагарода – здаровых бачыць вас.

Я знаю кожны ў класе геній, але ж без працы ты – ніхто.

Давайце ж возьмемся за веды і пачынае наш урок.



Праверка падрыхтоўкі да ўрока.

Работа с КАРТАЙ. Пакажыце межы Старажытнай Русі.

Тэставыя заданні на замацаванне папярэдніх параграфаў па тэме “Старажытная Русь”.

Тэст №1

1. У якім годзе было прынята хрысціянства на Русі.

а) 980г.

б) 899г.


в) 988г.

2. Хто быў аўтарам старажытнейшага рускага летапісу “Аповесці мінулых гадоў”

а) Манах Нестар.

б) Рурык.

в) Уладзімір Манамах.

3. Хто з князёў назваў Кіеў “маці гарадоў рускіх”

а) Князь Уладзімір Святаславіч.

б) Князь Алег

в) Уладзімір Манамах.

4. Які год лічыцца годам заснавання Старажытнарускай дзяржавы (Кіеўскай Русі).

а) 860г.

б) 958г.

в) 882г.

5. Яраслаў Мудры быў вядомы як заканадавец, пры ім быў створаны звод пісьмовых законаў, як ён называўся.

а) “Руская праўда”.

б) “Святыя пісанні”.

в) “Законы князя”.

Адказы. 1. в; 2. а; 3. б; 4. в; 5. а.

2. Кароткае апытванне вучяў па галоўных паняццях папярэдніх тэм.

3. Вывучэнне новага матэрыялу на аснове самастойнай пазнавальнай работы з падручнікам і гістарычнымі даведкамі. Выкананн вучэбных заданняў.
ІІ. Асноўная частка.

Мы з вамі замацавалі нашы веды па пройдзенаму матэрыялу, а зараз пачынаем вывучэнне новай тэмы ўрока запішым план у сшыткі.


План:

1. Царква ў культурным жыцці Старажытнай Русі.

2. Пісьменнасць і літаратура.

3. “Слова аб палку Ігаравым”.

4. Архітэктура і жывапіс.

5. Майстэрства старажытнарускіх рамеснікаў.

6. Штодзённае жыццё.
Галоўныя паняцці да ўрока: Берасцяная грамата, рукапісныя кнігі, летапісь, Астрамірава Евангелле (сярэдзіна ХІ ст.), “Аповесць мінулых гадоў”, “Слова аб палку Ігаравым”.

Выступленне вучня. Гэта цікава ведаць

Берасцяная грамата

«Я паслаў табе бяросту» Пiсьменнасць з’яўляецца адной з галоўных прыкмет узроўню культуры як чалавека, так i краiны, народаў Сведчаннi аб пiсьменнасцi на Русi адносяцца да пачатку Х ст. Пiсьменнасць хутка пашыралася, бо, вiдаць, гэта стала жыццёвай неабходнасцю.

Звычайна штодзённым жыццi пiсалi на кавалках бярозавай кары – на так званых берасцяных граматах. З дапамогай пiсала тэкст прадрапваўся на падатлiвай кары. Як не дзiўна, але такiя запiсы захавалiся да нашага часу. Археолагi выкопваюць iх прама з зямлi! Зямля Ноўгарада – сховiшча берасцяных грамат. Знойдзены яны i ў iншых месцах, у тым лiку на Беларусi.

З тэкста берасцяных грамат можна даведацца аб самым розным: аб чым клапацiлiся i аб чым марылi тагачасныя людзi, як iшлi iх паўсядзённыя справы i iнш. Берасцяная граматасвоеасаблiвая форма перапiскi, якую вялi памiж сабой нашы далёкiя продкi. «Я паслаў табе бяросту» – так i пiша ў адной з грамат свайму таварышу старажытны наўгародзец.

Падзелімся на 2 групы (2 вучні ў адной і два ў другой).

Цяпер самастойна будзем выконваць заданні.



Першая група. Вызначае – ролю царквы ў культурным жыцці Старажытнай Русі.

С. 107 – 108



Другая група. Вызначае – з якой падзеяй на Русі звязана з’яўленне пісьменнасці і літаратуры.

Гістарычная даведка. С. 112. Вашы меркаванні.



Падвядзенне вынікаў работы ў групах.

Дэманстрацыя ілюстрацый да ўрока.

Гучыць ўрывак “Ідём на брань”



Аперажальнае заданне.

«Слова аб палку Iгаравым».



Вучань. Вяршыняй старажытнарускай лiтаратуры стаў напiсаны ў канцы ХII ст. унiкальны твор «Слова аб палку Iгаравым».

«Слова аб палку Iгаравым». Гэта паэма невядомага аўтара была знойдзена толькi ў канцы ХУIII ст. Але адзiны яе рукапiс згарэў у Маскве ў час нашэсця Напалеона ў 1812 г. На шчасце, напярэдаднi было зроблена некалькi копiй.

У паэме расказваецца аб няўдалым паходзе ноўгарад-северскага князя Iгара Святаславiча супраць полаўцаў. Гэты паход паслужыў сюжэтнай асновай для стварэння пранiкнёнай паэмы аб Русi, яе мужных, хоць і ганарыстых, князях, таленавітым народзе, незвычайным харостве роднай зямлі. Аўтар «Слова аб палку Iгаравым» заклікае князёў спыніць міжусобіцы і аб’яднацца для барацьбы са знешнімі ворагамі – качэўнікамі.
ФІЗКУЛЬТ МІНУТКА.

Зараз дружна з вамі ўстанім і мінутку пагуляем. ГУЛЬНЯ “СНЯЖКІ”


Архітэктура і жывапіс.

Настаўнік. Давайце з вамі ўспомнім тлумачэнне гэтых паняццеў. Архітэктура – будаўніцтва храмаў, палацаў. Мураванае дойлідства – узвядзенне будынкаў з камяню і цэглы, змацаваных вапным растворам. Жывапіс – выявы ў колеру. Фрэса – жывапіс вадзянымі фарбамі на свежай тынкоўцы. Мазайка – від жывапісу з выкарыстаннем каляровых камянёў, эмаляў і інш.

Галоўнам дасягненнем у Архітэктуры ХІ ст. стала пабудова сабора (галоўнага храма горада) Святой Сафіі ў Кіеве.

ПАРАЎНАННЕ ў гэты час ў БЕЛАРУСІ. ЦАРКВА ў ЕЛЬСКУ.
Абагульненне па гэтаму пункту плана ўрока.

Першая група. Вызначае – якім было майстэрства старажытнарускіх рамеснікаў. Якія віды рамяства цаніліся. (рамяство – выраб розных рэчаў ручным спосабам)

С. 111.


Другая група. Вызначае – як адрозневалася жыццё і адзенне сялян і багатых, мужчын і жанчын. Прывядзіце прыклады адрозненя. С. 111 – 112.

Гістарычная даведка. С. 112. Вашы меркаванні.

Падвядзенне вынікаў работы ў групах.

Замацаванне матэрыяла ўрока.

Тэст №2.

1. Назавіце адну з найстаражытнейшых рукапісных кніг, якая захавалася да нашых дзён …

2. Помнікамі пісьменнасці з’яўляюцца:

а) берасцяныя граматы;

б) фрэскі

в) законы

3. Вышэйшага росквіту культура Кіеўскай Русі дасягнула у час княжання:

а) Князь Уладзіміра Святаславіча.

б) Яраслава Мудрага

в) Уладзімір Манамах

4. Першым каменным храмам на Русі лічыцца:

а) Сабор Святой Сафіі ў Кіеве

б) Міхайлаўскі храм

в) Дзесяцічная царква ў Кіеве.

5. У якім горадзе Паўночнай Еўропы быў створаны першы найстаражытнейшы водаправод:

а) Уладзіміры

б) Лондане

в) Ноўгарадзе.



Адказы. 1. “Астрамірава Евангелле”(ХІ ст); 2. а; 3. б; 4. а; 5. в.
ІІІ. Заключная частка

1.Замацаванне галоўнага.

2. Вынікі ўрока.

3. Д/з. п. 22, пыт. стар. 113.Творчае заданне – паведамленне аб любым помніку архітэктуры Беларусі Х – ХІІ стст., або малюнак.



4. Рэфлексія. Выстаўленне адзнак за ўрок.


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка