Тэма: непалярная І палярная кавалентная сувязь (шыфр Цэзара)



Дата канвертавання18.06.2016
Памер109.62 Kb.




______________ ХІМІЯ ___8____ КЛАС
ТЭМА: НЕПАЛЯРНАЯ І ПАЛЯРНАЯ КАВАЛЕНТНАЯ СУВЯЗЬ

(шыфр Цэзара)
МЕСЦА ЎРОКА:___6____ урок па дадзенай тэме
ПРЫМЯНЯЕМЫЯ ФОРМЫ НАВУЧАННЯ: франтальная, індывідуальная, парная.
МЕТАДЫ І ПРЫЕМЫ НАВУЧАННЯ: інфармацыйна- рэцэптыў-

ныя, самастойная работа, самакантроль, узаемакантроль, самаацэнка.



ВУЧНІ САМІ СТАВЯЦЬ ТЭМУ ЎРОКА.

ШЫФР ЦЭЗАРА


Р

З

Т

Г

О

В

У

Р

Г

В




Л





































Т

Г

О

В

У

Р

Г

В

















































Н

Г

Е

Г

О

З

Р

Ф

Р

Г

В








































Ў

Х

Е

В

К

Я
























































МЭТА ЎРОКА: Стварыць умовы для развіцця паняцця аб хімімічнай сувязі. Даць паняцце аб электраадмоўнасці, кавалентнай палярнай і непалярнай сувязі. Фарміраваць уменне састаўляць формулы прасцейшых палярных злучэнняў, апісываць уласцівасці палярных і непалярных малекул.
ЗАДАЧЫ АСАБІСТАГА РАЗВІЦЦЯ І ВЫХАВАННЯ:

Стварыць умовы для развіцця навыкаў і ўменняў праводзіць аналіз, супастаўляць, рабіць выниікі, працаваць самастойна, параўноуваць;

Развіцця рэфлексіўных здольнасцей, ацэначнай самастойнасці вучняў.

Стварыць ўмовы для выхавання ў вучняў экалагічнай культуры праз успрыманне ідэі адзінства прыроды і чалавека, пачуцце ўзаемадапамогі, добразычлівых адносін адзін да аднаго.




ХОД УРОКА
1.АРГАНІЗАЦЫЙННЫ ЭТАП ( хвіл)
ЗАДАЧЫ: стварыць працоўны настрой, павысіць матывацыю да пазнавальнай дзейнасці вучняў.
ЗМЕСТ:

1.Арганізацыйнны момант (узаемнае прывітанне , запісванне атсутнічаючых, арганізацыйныя заўвагі.

2.Аб' яўленне тэмы и мэты ўрока.

3.Разледзіць пытанні, якія ўзніклі пры выкананні дамашней работы.



У сшытку запісаць дату і класная работа !!!!!
2. ПРАВЕРКА ВЕДАЎ: ( хвіл)

ВМШ (1 бал за адказ, мах. 12 балаў, выстаўляюць вучні ў ацэначны ліст)
1.Якую будову мае атам?

2.Як размяшчаюцца электроны ў атаме?

3.Якую будову мае ўстойлівая абалонка атама?

4.Якая асаблівасць будовы атамаў металаў?

5.Якая асаблівасць будовы атамаў неметалаў?

6. Што такое хімічная сувязь?

7.У чым прычына ўзнікнення хімічнай сувязі?

8.Якая прырода хімічнай сувязі?

9.Назавіце асноўныя тыпы хімічнай сувязі.

10.У чым сутнасць утварэння кавалентнай сувязі?

11.Якая сувязь называецца двайной, трайной, адзінарнай?

12.Што такое электраадмоўнасць?


3.ПРАВІЛЬНЫЯ СЦВЯРДЖЭННІ: ( хвіл)

Калі вы лічыце,што так-устаць,калі не-сядзіце. За кожны правільны адказ 1 бал, выстаўляеце ў ацэначны ліст. мах. 6 б.
ЯКІЯ З НАСТУПНЫХ СЦВЯРДЖЭННЯЎ ПРАВІЛЬНЫЯ:

1.Палярная кавалентная сувязь утвараецца паміж атамамі розных элементаў (+).

2.Атамы элементаў, якія ўтвараюць палярную кавалентную сувязь, маюць розную электраадмоўнасць (+).

3.Электраадмоўнасць у перыядах павялічваецца злева на права(+).

4.Электраадмоўнасць у групах павялічваецца зверху ў ніз (-) (памяншаецца зверху ўніз).

5.Чым больш велічыня электраадмоўнасці,тым больш неметалічнасць элемента(+).



6.Пры ўтварэнні кавалентнай сувязі электронная пара зрушваецца ў бок менш электраадмошнага атама(-) (больш электраадмоўнага атама).

4.АБАГУЛЬНЕННЕ І СІСТЭМАТЫЗАЦЫЯ ВЕДАЎ( хвіл)
Выконваюць заданні са зборніка задач па хіміі.За кожны правільны адказ 1 бал. Колькасць балаў ставяць вучні самастойна ў ацэначныя лісты.
І.Сярод кожнай з прыведзеных пар хімічных элементаў выберыце той,электраадмоўнасць якого вышэйшая:

1.натрый і кісларод;

2.крэмній і хлор;

3.бром і фтор;

4.кіслород і вадарод;

5.магній і фосфар;

6.бор і кісларод;

7.азот і фосфар;

8.алюміній і бор.
ІІ.Да атамаў якіх элементаў зрушаны агульныя электронныя пары ў наступных злучэннях:

CO2, HBr, OF2, SiH4, SO3 ,HI, CO, SO2.
ІІІ.Якія з прыведзеных ніжэй малекул з’яўляюцца палярнымі:

H2O, Cl2, HBr, H2, F2, HI, O2, CO2.
ІV.ХІМІЧНЫ ДЫКТАНТ. Указаць палярную і непалярную сувязь.У адзін слупок пішам рэчыва з непалярнай кавалентнай хімічнай сцвяззю, у другі з палярнай кавалентнай сувяззю. За кожны правільны адказ 1 бал, ставім у ацэначны ліст.
Правяраем па ключу.
І варыянт:HBr, Br2, CO, O3, CS2, SO3, CCl4, Cl2O, N2, F2.

ІІ варыянт: I2, P2O5, SO2, O2, CO2, CH4, HF, SiO2 H2, SiH4.
КЛЮЧ ДЛЯ САМАПРАВЕРКІ ХІМІЧНАГА ДЫКТАНТУ.

ВАРЫЯНТ 1



НЕПАЛЯРНАЯ СУВЯЗЬ

ПАЛЯРНАЯ СУВЯЗЬ

Br2

O3

N2

F2


HBr

CO

CS2

SO3

CCl4

Cl2O


КЛЮЧ ДЛЯ САМАПРАВЕРКІ ХІМІЧНАГА ДЫКТАНТУ.

ВАРЫЯНТ 2


НЕПАЛЯРНАЯ СУВЯЗЬ

ПАЛЯРНАЯ СУВЯЗЬ

I2

O2

H2


P2O5

SO2,

CO2

CH4

HF

SiO2

SiH4


5.КАНТРОЛЬНА- АЦЭНАЧНЫ ЭТАП (хвіл)

ЗАДАЧЫ: вызначыць узровень засваення вывучаемай тэмы.


ЗМЕСТ:

1.Праверка засвоеннага матэрыялу пры выкананні праверачнай работы:



Праверачнай работы тэставага тыпу па тэме “Хімічная сувязь”.Правільны адказ толькі адзін.

( праверыць па ключу і паставіць колькасць балаў у ацэначны ліст, мах.10 балаў(2 балы за заданне).
ПРАВЕРАЧНАЯ РАБОТА ТЭСТАВАГА ТЫПУ ПА ТЭМЕ “ХІМІЧНАЯ СУВЯЗЬ. ТЫПЫ ХІМІЧНАЙ СУВЯЗІ”

Варыянт 1

1.Знешні электронны ўзровень завершаны ў атаме хімічнага хлемента, сімвал якога:

а) K; б)H; в)He; г)Ca.
2.Паміж атамамі неметалаў з аднолькавай электраадмоўнасцю утвараецца сувязь:

а)кавалентная палярная;

б)кавалентная непалярная;

в)іонная;

г)металічная.
3.Адзінарная сувязь знаходзіцца ў малекуле рэчыва:

а)азоту;


б)хлору;

в)кіслароду;

г)аксіду вугляроду(ІІ).
4.Формулы рэчываў з кавалентнай палярнай сувяззю запісаны ў радзе:

a)NaCl, KBr; в)HCl, CO2;

б)Cu, NH3 ; г)H2,O2.
5.Электраадмоўнасць атамаў хімічных элементаў убывае ў радзе:

а)Li, B, O; в)O, C, F;

б)Br, Ca, K; г)I, Br, Cl.
Варыянт 2

1.Да завяршэння знешняга электроннага ўзроўню не хапае трох электронаў у атаме хімічнага элемента, сімвал якога;

а) N; б)Al; в)Be; г)S.
2.Электраадмоўнасць-гэта:

а)уласцівасць атамаў хімічнага элемента ўтвараць хімічныя сувязі;

б)уласцівасць малекул прыцягвацца адна да адной;

в)здольнасць атамаў хімічнага элемента прыцягваць да сябе агульныя электронныя пары, якія ўдзельнічаюць ва ўтварэнні хімічнай сувязі;

г)здольнасць атамаў хімічнага элемента аддаваць электроны другім атамам.
3.Трайная сувязь есць у малекуле рэчыва:

а)азот;


б)бром;

в)аксід вугляроду (ІV);

г)вадароду.
4.Формулы рэчываў з кавалентнай непалярнай сувяззю запісаны ў радзе:

а)CuO, H2O; в)N2, H2;

б)NH3, PH3; г)AlCl3, KBr.
5.Электраадмоўнасць атамаў хімічных элементаў узрастае ў радзе:

а)N, P, As; в)Na; Al, S;

б)H, O, K; г)F, O, C.
КЛЮЧ ДЛЯ ЎЗАЕМАПРАВЕРКІ ПРАВЕРАЧНАЙ РАБОТЫ

ПА ТЭМЕ “ХІМІЧНАЯ СУВЯЗЬ”

Варыянт 1

Варыянт 2

ЗАДАННЯ

АДКАЗ

ЗАДАННЯ

АДКАЗ

1

2

3

4

5

в

г

б

в

б

1

2

3

4

5

а

в

а

г

в


6.ДАМАШНЯЕ ЗАДАННЕ ( хвіл)

ЗАДАЧЫ: забяспечыць разуменне вучнямі домашней работы.


ЗМЕСТ:
& 17 , №№ 7, стар.76, падручнік.
7.РЕФЛЕКСІЯ. ПОДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ УРОКА

ЗАДАЧЫ: рефлексія індывідуальнай і сумеснай дзейнасці, подведзенне вынікаў урока.


ЗМЕСТ:

1.Адказаць на пытанне: «Я сення на ўроку думаў» і паставіць знак прыпынку «кропку», «пытальнік»,обо «клічнік».



2.Аналіз урока настаўнікам?
АЦЭНАЧНЫ ЛІСТ

Прозвішча і імя вучня_____________

ЭТАП УРОКА

МАКСІМАЛЬНАЯ

КОЛЬКАСЦЬ

БАЛАЎ

АТРЫМАНАЯ КОЛЬКАСЦЬ БАЛАЎ

1.ВМШ

12




2. Правільныя

сцвярджэнні

6




3.Заданне 1

8




4.Заданне 2

8




5.Заданне 3

8




6.Хімічны дыктант

10




7.Праверачная работа

10




Усяго балаў

62




АДЗНАКА







60-62б.- “10”

55-59б.-“9”

40-54б.-“8”

30-39б.-“7”

25-29б.-“6”

15-24б.-“5”

10-14б.-“4”

5-9б.-“3”

менш 5б.-“2”









: lapenica -> library
library -> Тэма: рэакцыі злучэння, раскладання, замяшчэння (шыфр Цэзара)
library -> Артыкул Тэарэтычныя асновы грамадзянска- патрыятычнага выхавання
library -> Справаздача аб дзейнасці музея ўстановы адукацыі
library -> Урок беларускай мовы ў 8 класе
library -> Расклад факультатыўных заняткаў на І паўгоддзе 2014/2015 н г
library -> Цыклаграма работы дуа “м-лапеніцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа”
library -> Гульня- віктарына "Наша Беларусь"




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка