Тэма: Паўстанне 1863-1864гг у Беларусі Матэрыял да ўрока Мэта ўрока



Дата канвертавання30.06.2016
Памер52.72 Kb.
8 клас

Гісторыя Беларусі


Тэма: Паўстанне 1863-1864гг. у Беларусі
Матэрыял да ўрока
Мэта ўрока: раскрыць прычыну, ход і вынікі паўстання 1863-1864гг. праз характарыстыку палітычных поглядаў і рэвалюцыйна-вызваленчай дзейнасці К.Каліноўскага

Эпіграф:

...Бывай здаровы, мужыцкі народзе!

Жыві ў шчасці, жыві ў свабодзе,

І часам спамяні пра Яську свайго,

Што загінуў за праўду для дабра твайго

К.Каліноўскі. Пісьмо з-пад шыбеніцы
Яго імя мы помнім у нягодах

І ў час шчаслівай, бы вясна, пары,

А нашы сэрцы, поўныя свабодай,

Гараць, як Каліноўскага кастры



С.Законнікаў. Каліноўскі
Прычыны паўстання:

  1. Незадаволенасць сялян умовамі “свабоды”

  2. Незадаволенасць беларуска-літоўскай шляхты паднявольным становішчам


Плыні ў паўстанні:

Крытэрыі для

параўнання

Белыя”

Чырвоныя”



Памяркоўныя

(кансерватыўная)



Рэвалюцыянеры-дэмакраты (радыкальныя)

1.Сацыяльны склад

Памешчыкі, сярэдняя буржуазія

Шляхта, гарадская

буржуазія



Інтэлігенцыя,

студэнства



2.Сацыяльна-эканамічная

програма


Захаванне памешчыцкага землеўладання

Кампенсацыя памешчыкам за зямлю

Ліквідацыя памешчыцкага землеўладання

3.Нацыянальная праграма

Аднаўленне Рэчы паспалітай у межах 1772г.


Аднаўленне Рэчы паспалітай у межах 1772г.

Права народаў на самавызначэнне

4.Сродкі барацьбы

Мірныя сродкі: калектыўныя заявы, мірныя маніфестацыі

Супраць паўстання

Узброенае паўстанне


Заданне: прачытайце ўрывак з “Мужыцкай праўды” і адкажыце на пытанні:

  1. Як К.Каліноўскі ставіўся да царскай улады і памешчыкаў? Якімі былі яго адносіны да праведзенай царскім урадам адмены прыгоннага права?

  2. Да чаго заклікала народ газета і яе аўтар? Якія мэты ставіў перад сваімі чытачамі Каліноўскі?

  3. Паспрабуйце растлумачыць назву газеты, зыходзячы з яе зместу.

“Мінула ўжо тое, калі здавалася ўсім, што мужыцкая рука здатна да сахі, - цяпер настаў такі час, што мы самі можам пісаці... О, загрыміць наша праўда і, як маланка, паляціць па свеце! Няхай пазнаюць, што мы можам не толькі карміць сваім хлебам, но яшчэ і вучыць сваёй мужыцкай праўды...

Шэсць лет ужо мінула, як пачалі гаварыць аб свабодзе мужыцкай. Гаварылі, талкавалі і пісалі многа, а нічога не зрабілі. А гэты маніфест, што цар з сенатам і з панамі для нас напісаў, то такі дурны, што чорт ведае, да чаго ён падобны, - ніякай у ім няма праўды, няма з яго для нас ніякай карысці.

Ад паноў няма чаго спадзявацца, бо яны не вольнасці, а глуму нашага хочуць. Но не доўга яны нас будуць абдзіраці, бо мы пазналі, дзе сіла і праўда, і будзем ведаць, як рабіць трэба, каб дастаць зямлю і свабоду. Возмемся, дзецюкі, за рукі і дзяржэмся разам!

Мужык, пакуль здужае трымаці касу і сякуру, бараніць свайго патрапіць і ў нікога ласкі прасіць не будзе.

Мужык пачуў вольнасць, - а мужыцкая вольнасць – гэта ўсё роўна, што шыбеніца для ўсіх глуміцеляў народа. Для таго цар спыняе вольнасць мужыцкую і спыняці будзе, што калі ў паноў штораз пытаў, якую яны хочуць даці вольнасць мужыкам, у мужыкоў і ні разу не спытаў, якой яны хочуць вольнасці. Ён знае, якая то вольнасць мужыцкая, ён ведае, што мужык хоча, каб ніхто не смеў драці з нікога...

Дзяры з нас, цар, дзярыце з нас, чыноўнікі яго, хаця да астатняй скуры; то памятайце, што і на вас прыйдзе пара, памятайце, што калі мужык разгуляецца, то, як свет шырокі, кроў ваша пальецца.

Яська, гаспадар з-пад Вільні”

“Ты, народ мой, - не слабы.

Дзецюкі! Слязу сатрыце,

Да вялікае касьбы

Свае косы навастрыце.

Біце ў звон ва ўсе канцы

Ў непахіснасці і веры.

Сёння вы яшчэ касцы,

Заўтра вы – касіянеры.

Заўтра – з крыўдай змагары, ганьбаю, жыццём ярмовым

І, бог дасць, гаспадары

І зямлі сваёй і мовы.

А не дасць... не знікне след.

Жыць надзея застанецца,

Гулкім рэхам пойдзе ў свет,

З хаты ў хату, з сэрца ў сэрца.

Алесь Каско


Студзень 1863г. – пачатак паўстання ў Варшаве

Характар паўстання:

  • Нацыянальная буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя, накіраваная супраць самадзяржаўя, саслоўнай і нацыянальнай няроўнасці.

  • Не было сялянскім (толькі 18% сялян прынялі ўдзел)


Прычыны паражэння:

  • недастаткова падрыхтавана;

  • не было адзінага плана дзеянняў;

  • не было падтрымана шырокімі народнымі масамі;

  • абмежаванасць праграмы паўстаўшых;

  • карныя аперацыі супраць паўстанцаў пад кіраўніцтвам віленскага генерал-губернатара М.М.Мураўёва.


Вынікі і значэнне:

  • пацярпела паражэння;

  • царскі ўрад вымушаны быў пайсці на шэраг уступак у рэформах 60-70-х гг.;

  • садзейнічала развіццю нацыянальна-вызваленчага руху;

  • Садзейнічала абуджэнню нацыянальнай свядомасці беларускага народа.


Выбар Кастуся Каліноўскага
Дзеючыя асобы:

Кастусь Каліноўскі,

Граф Міхаіл Мікалаевіч Мураўёў

Дзеянне адбываецца ў камеры ў “Дамініканах”. Ноч.



Мураўёў(ціха). Падыміце галаву і слухайце мяне

Каліноўскі. Я слухаю вас, граф.

Мураўёў. Ці думалі вы, супраць чаго паўстаяце? Навошта вам паўстанне? Гэта дарэмна. Былі бунты, рэвалюцыі, а мы заставаліся. Таму што мы – парадак, дзяржава, таму што за нас вера... Людзі не могуць жыць свабоднымі сярод руін. Яны ўзрываюць дом, а потым будуюць новы, яшчэ горшы. І кожны раз ліецца кроў. І гінуць лепшыя, не горшыя.

Каліноўскі. Я думаў пра гэта. Чаго вы хочаце?

Мураўёў. Бачыце муры? Вы можаце з іх выйсці. Зараз. Я хачу гэтага. Ведаеце, каб людзі жылі, трэба, каб лепшыя не бунтавалі, а ішлі да паборнікаў парадку і магутнасці айчыны... Я абяцаю вам словам двараніна волю і месца пры мне.... Я вам абяцаю. Не Аляксандр – я.

Каліноўскі. Гэта важыць больш. Ведаю... Чаму прапаноўваеце?

Мураўёў. Хачу, каб вы сталі членам Дзяржаўнага савета ў пяцьдесят гадоў.

Каліноўскі. У двадцаць пяць я быў вярхоўны ваявода Беларусі і Літвы.

Мураўёў. У двадцаць шэсць можаце не быць нікім.

Каліноўскі. Ведаю.

Мураўёў. А паслухаейце, - можаце жыць, кахаць...

Каліноўскі. Кахаць...

Мураўёў. Так...Бачыш? (за акном густа падае снег) Гэта падае апошні снег у тваім жыцці.



Каліноўскі. Я адкажу такім самым: невядома яшчэ, колькі снегападаў засталося ўбачыць вам.

Мураўёў. Я пажыў...

Каліноўскі. Як пажылі?... і чаму прапаноўваеце гэта мне?



Мураўёў. Сынок... Ты не ведаеш. Вакол мяне адны нягоднікі і дурні... вы – сапраўдны дваранін, рыцар – не тое, што гэтыя вырадкі. І вы са сволаччу.

Каліноўскі. Калі за вас парадак, дык чаму сярод вас столькі нягоднікаў? Чаму з пакалення ў пакаленне лепшае гіне, а ўсё адно ідзе да нас, да “сволачы”?
Паўза.
Я вам скажу, саму. Кожны раз чалавецтва бліжэй да шчасця... Яно, нават паміраючы, паўзе да праўды.

Мураўёў. Вы робіце жахлівую, фатальную памылку маладосці. А маладосць празодзіць. Я некалі таксама быў рэвалюцыянер. Я быў адзін з самых першых дзекабрыстаў.

Кліноўскі. Здраднік. Вам трэба для заспакаення рабіць іншых падобнымі на сябе... Але я гэтага...апошнягя вам не падару..., граф-вешальнік.




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка