Тэма: Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам



Дата канвертавання08.12.2016
Памер31.92 Kb.

Тэма: Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам



Мэты: Вучыць правільна ўжываць працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам,

развіваць пунктуацыйныя навыкі і творчыя здольнасці вучняў, выхоўваць патрыятычныя пачуцці ў адносінах да Радзімы, людзей, працы.
Радзіма – гэта і сонца ў цябе над галавой,

і паветра, якім дыхаеш,

гэта і вернасць твайго сябра,

і мова, якую даў табе народ,

і песня, што засталася ад прадзедаў.

К. Кірыенка
Ход урока:

  1. Арганізацыйны момант.

  2. Праверка дамашняга задання.

На мінулым уроку мы з вамі вывучылі будову двухсастаўных развітых сказаў. Дома вам трэба было выпісаць з мастацкай літаратуры некалькі двухсастаўных развітых сказаў, разабраць іх па членах сказа. Перш, чым правяраць дамашняе заданне, упомнім, якія сказы мы называем двухсастаўнымі развітымі? Якія члены сказа адносяцца да саставу дзейніка, а якія да саставу выказніка?

(Вучні чытаюць сказы, разбіраюць іх.)



  1. Паведамленне тэмы і мэты ўрока.

  • Сёння мы з вамі працуем у групах. Як вы думаеце, чаму мы сёння павінны навучыцца?

  • На дошцы ў нас запісаны эпіграф. Прачытайце і растлумачце яго сэнс (вучні чытаюць эпіграф, абмяркоўваюць яго сэнс).

  • Для таго, каб ведаць, калі ставіцца працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам, я прапаную вам разглядзець апорную схему (вучням абедзвюх груп раздаюцца апорныя схемы, вучні разглядаюць іх, а потым тлумачаць).


Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам


Працяжнік ставіцца

  1. Калі дзейнік і выказнік выражаны




А) назоўнік + назоўнік

Мінск – сталіца Беларусі.

Б) лічэбнік + назоўнік

Шэсць і восем – чатырнаццаць.

В) інфінітыў + назоўнік

Жыць – Радзіме служыць.

2. Калі перад выказнікам есць словы гэта, вось, значыць, гэта значыць

Наша жыццё – гэта праца.

Працяжнік не ставіцца

1. Калі перад выказнікам ёсць параўнальныя злучнікі як, быццам, нібы

Дружба быццам знойдзены скарб.

2. Калі дзейнік выражаны асабовым займеннікам

Яны надзейныя сябры.

3. Калі пры выказніку ёсць адмоўная часціца не

Беднасць не загана.



  1. Замацаванне.

У вас на лістах запісаны тэкст. Прачытайце яго, вызначце: 1 група – стыль, 2 група – тып

тэксту, пастаўце, дзе трэба, працяжнік.



Мялешкі невялікая вёска з шырокай роўнай вуліцай. Хаты ў ей добра дагледжаныя, на сядзібах яблыневыя і грушавыя сады. Пад вокнамі разложыстыя рабіны з гранкамі чырвоных ягад. У канцы вёскі новыя дамы, якія пабудаваны нядаўна.

І людзі ў вёсцы жывуць цудоўныя: спагадлівыя, дружалюбныя, гасцінныя. Гэта пра іх гаворыцца: “Самая вялікая радасць жыцця адчуваць сябе патрэбным людзям”.
(Групы працуюць самастойна, затым чытаюць тэкст, называюць загаловак, знакі прыпынку).

Фізкультхвілінка.

  • Кожнай групе раздадзены прыказкі. Растлумачце іх сэнс, пастаўце знакі прыпынку, запішыце ў сшыткі.

  1. Птушцы воля, чалавеку Радзіма.

  2. Добрае слова як лекі для душы.

  3. Кожная маці не вораг свайму дзіцяці.

  4. Старасць не радасць.

  5. Слоў рака, а спраў ручаёк.

(Групы абменьваюцца сшыткамі і робяць узаемаправерку.)


  • На дошцы запісаны сказы. Давайце вусна растлумачым у іх адсутнасць працяжніка.

  1. Добрае не забываецца.

  2. Ён сумленны чалавек.

  3. Сінія вочкі як васілёчкі.

  4. Хлеб у нас свой.


5. Падагульненне.

- Звернемся з вамі да апорных схем. Справа, дзе прыведзены прыклады, у вас ёсць месца. Запішыце там па аднаму прыкладу сказа на кожны пункт:

1 група – калі працяжнік ставіцца;

2 група – калі працяжнік не ставіцца.



(Праверка задання.)

  • А зараз адна група другой задайце пытанні па нашай сённяшняй тэме.




  1. Тэст ( самаправерка)

  2. Рэфлексія: на карту Беларусі прымацаваць сцікер у выглядзе сэрца з пажаданнямі:

  • Квітней, расцвітай, мая Беларусь!

  • Люблю маю радзіму.

  • Беларусь – мая матуля і інш.




  1. Дамашняе заданне:

  2. Скласці міні-сачыненне “Беларусь – мая Радзіма”, ужываючы сказы з працяжнікам;

: uploads -> doc
doc -> Месца для фотакарткi
doc -> Воіны-землякі, якія загінулі ці прапалі без вестак на франтах вялікай айчыннай вайны ў 1941-1945 гг. Частка 1
doc -> Веска амельчанкі бекішаў Кірыла Аляксеевіч, н. ў 1906, рад., прапаў без вестак
doc -> Конкурсаў рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся"
doc -> Уключаных у Дзяржаўны Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь
doc -> Расоны (да вайны — мяст. Станіславова)
doc -> Веска амосенкі (былы калгас «vii з'езд Саветаў»)
doc -> Аглядная экскурсія па экспазіцыі краязнаўчага музея
doc -> Партызанскі рух на тэрыторыі Ушацкага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка