Тэма: Правапіс не(ня), ні з прыслоўямі



Дата канвертавання29.07.2016
Памер50.89 Kb.
Тэма: Правапіс не(ня), ні з прыслоўямі.

Мэты ўрока:



  • Пазнаёміць вучняў з правапісам не(ня), ні з прыслоўямі і ўзнавіць веды аб напісанні гэтых часціц з іншымі часцінамі мовы;

  • Спрыяць замацаванню правапісу не(ня), ні з прыслоўямі разам і асобна;

  • Выхоўваць павагу да субяседніка, да яго выказванняў.

Абсталяванне: ватманы кожнай групе, на дошцы намаляваны кошык, маркеры.

Ход урока.

І. АРГАНІЗАЦАЙНЫ МОМАНТ

-Добры дзень, паважанае спадарства. Сядайце, калі ласка. Паглядзіце, калі ласка, якая ў нас сёння тэма? А давайце паспрабуем вызначыць сённяшнія мэты на ўроку:



В: МЫ ДАЗНАЕМСЯ АБ ПРАВАПІСЕ НЕ, НЯ,НІ З ПРЫСЛОЎЯМІ;

В: успомнім правапіс часціц з іншымі часцінамі мовы;

В: будзем выпрацоўваць уменні аб правапісе часціц не(ня),ні з прыслоўямі.

Малайцы, адукацыйныя мэты мы вызначылі, а вось выхаваўчая мэтай сёння:



В: мы будзем выхоўваць пачуццё адказнасці за свае словы;

В: павагу да роднай мовы;

-Так, правільна, а яшчэ мы будзем з вамі выхоўваць павагу да свайго субяседніка, да яго думак і выказванняў. Асабліва таму, што сёння ў нас урок будзе праходзіць як і заўсёды па тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення. Аснова гэтай тэхналогіі ў тым, што яна дазваляе прымаць усе выказванні і меркаванні.І таму наш сённяшні дэвіз – прымаем усе выказванні, не ідзем на супярэчнасць”. Такім чынам, адкрыем свае сшыткі і запішам дату і тэму.-5 хвілін

ІІ. СТАДЫЯ ВЫКЛІКУ.

-і зараз праверым дамашняе заданне. Нам трэба запоўніць кошык раней набытымі ведамі аб правапісе не(ня), ні з прыметнікамі і іншымі часцінамі мовы. На вашых сталах ляжаць ватманы і маркеры. Скарыстайце іх, калі ласка, пры складанні кластэра па актывізацыі ведаў у сваіх групах. Вам адводзіцца на гэтае заданне 3 хвіліны. Гадзіннікі сочаць.



І так, што нам прапануе першая група:

Разам: слова без не(ня) не ўжываецца (нявольнік);

Асобна: з дзеясловамі і з дзеепрыслоўямі (не згадзіўшыся); з кароткімі дзеепрыметнікамі (дзверы не зачынены)

Другая група:

Разам:калі можна падабраць сінонім (няпраўда - хлусня); у назоўніках і дзеясловах з прыстаўкай неда.(недапісаць)

Асобна: з формамі вышэйшай ступені прыметнікаў (не лепшы)

Трэцяя група

Разам:з назоўнікамі, калі не(ня) надаюць значэнне адмаўлення (нелюдзі)

Асобна:калі ёсць або падразумяваецца супрацьпастаўленне (не сваяк, а сусед).

Чацвёртая група:

Разам:з займеннікамі, калі пад націскам і не мае паміж сабой прыназоўніка (нехта); з поўнымі дзеепрыметнікамі без паясняльных слоў (недачытаны часопіс)

Асобна:з поўнымі дзеепрыметнікамі, калі пры іх ёсць паясняльнае слова (яшчэ не паколатыя дровы)

-Пытанне ўсяму класу, а як пішацца часціца ні.



В:-Разам: з адмоўнымі займеннікамі (ніхто)

Са словамі, якія без ні не ўжываюцца (ніводны)

Асобна: з адмоўнымі займеннікамі, калі ёсць паміж часціцай і займеннікам прыназоўнік – ні да чаго

У адмоўных сказах (няма ні кроплі вады)

-Калі ласка, паглядзім на дошку і адзначым, што ж мы ўспомнілі. Якая група мае недахоп, запішыце, калі ласка.Я спадзяюся, што вы ўсё ўспомнілі.

ІІІ. СТАДЫЯ АСЭНСАВАННЯ ЗМЕСТУ.

-а зараз мы з вамі возьмем падручнік і разбяром §16 на старонцы 97, выкарыстоўваючы інсэрт. Яшчэ раз нагадаю:

“V” – галачка – ведаю

“+” - гэта для мяне новае

“-“ - супярэчыць маім першапачатковым уяўленням

“?” – хачу даведацца.

-Я спадзяюся, што вы з гэтым заданнем справіцеся ўсяго за 1,2 хвіліны і кожны самастойна.

-Так, спадзяюся, што ўсе справіліся. Паглядзіце мне ў вочкі, а Насця зразумела? А Уладзіслаў таксама зразумеў, што прачытаў. Так, я задаволена. Унясіце, калі ласка, у кластэр аб чым вы даведаліся, калі прачыталі правіла.І як заўсёды чырвоным маркерам мы заносім новы матэрыял.І пытанні таксама - асобным пунктам. Пастарайцеся паспець выканаць гэтае заданне ўсяго за 2 хвіліны.

-А зараз нам зачытае група №3, што яна занесла ў свой кластэр чырвоным маркерам.



РАЗАМ:Калі прыслоўе без не(ня) не ўжываецца

Калі падбяром сінонім

У неазначальных прыслоўях

АСОБНА: -група №2 – ёсць або падразумяваецца слова з супрацьлеглым значэннем (не весела, а сумна)

-А калі ж пішацца ні з прыслоўямі?



В:прыстаўка ні заўсёды ненаціскная і з адмоўнымі прыслоўямі пішацца заўсёды разам (ніяк)

Узмацняюць адмаўленне прыслоўі з прыстаўкай ні, калі ўжываецца дзеяслоў-выказнік з часціцай не.(нідзе не было спакою)

-і ТАК, ДАВАЙЦЕ ЗАРАЗ ВЕРНЕМСЯ ЯШЧЭ раз ДА НАШЫХ МЭТ, ці дабіліся мы іх. А зараз мы замацуем тую тэорыю, якую ведаем на практыцы.



-У вас на сталах ляжаць карткі з заданнямі, вазьміце кожны сваё, якое адпавядае вашаму нумарку.

У вас 7 заданняў. Кожнаму рознае і толькі адно.Толькі гадзіннікам і сакратарам адно заданне. Яны будуць выконваць яго ў парах. Паспрабуйце выканаць гэтае заданне за 3 хвілінкі. Кожны вучань працуе са сваім тэкстам, выдзяляе галоўнае, складаючы апорны канспект.

-Ітак, калі ласка, я бачу,што вы ўжо справіліся з заданнем. Таму, можна перасядаць у экспертныя групы па кожнаму заданню. На месцах застаюцца капітаны, гадзіннікі і сакратары. Гэты прыём называецца зігзаг. У працэсе абмену вынікамі сваёй працы складаецца агульная схема аповеду па тэме. У КАПІТАНАЎ ГРУП ЗНАХОДЗЯЦЦА КЛЮЧЫ ДА ПЭЎНАГА ЗАДАННЯ. Яны правяраюць і абмяркоўваюць. 4 хвіліны.

-Ітак, калі ласка, вяртаемся назад, у свае рабочыя групы. І зараз кожны эксперт знаёміць іншых членаў групы са сваёй тэмай, абапіраючыся на агульную схему аповеду па тэме. У групе зараз адбываецца абмен інфармацыяй усіх членаў. – на гэта 4 хвіліны.

І зараз, калі ласка, што атрымалася ў групе 1:

- ВЫВАД: НЕ(НЯ) з прыслоўямі пішуцца разам, калі можна замяніць сінонімам.

- ВЫВАД: пры далучэнні часціцы не(ня) або ні спосаб утварэння прыслоўяў – прыставачны ад прыслоўяў, назоўнікаў, займеннікаў.

- ВЫВАД: Так як НЕ пішацца асобна з прыметнікамі, калі ёсць супрацьпастаўленне, так і прыслоўі. Можна прасачыць, што не з прыметнікамі пішацца разам, калі падбіраецца сінонім або калі без не слова не ўжываецца.Таксама і прыслоўі. Прыстаўка НІ пішацца ў тых выпадках, калі ёсць дзеяслоў з часціцай НЕ.

- ВЫВАД: НЕ пішацца асобна з нязменным словам ШКАДА, якое выступае ў якасці выказніка, з прыслоўямі, калі ў якасці паясняльнага слова пры іх ужываецца займеннік, які пачынаецца з НІ, з прыслоўямі, часткі якіх пішуцца праз дэфіс.

- ВЫВАД: прыстаўка НЕ пераходзіць у ня, каля знаходзіцца ў пераднаціскным становішчы: акрамя тых выпадкаў, калі далучаецца да адмоўных прыслоўяў.

НЕ – калі падае націск або калі знаходзіцца не ў першым складзе.

НІ – калі гэта адмоўнае прыслоўе і не пад націскам заўсёды.

-Я спадзяюся, што ўсе вашы кластэры падобныя да гэтага. А можа, хто хоча яшчэ што-небудзь дадаць.

А ЗАРАЗ ПАСЛУХАЕМ КАПІТАНАЎ, У ІХ ТАКСАМА БЫЛО ДАДЗЕНА ЗАДАННЕ – ТРЭБА БЫЛО СКЛАСЦІ ТЭКСТ, выкарыстоўваючы адмоўныя ці неазначальныя прыслоўі.1 хвіліна.

ІV. СТАДЫЯ РЭФЛЕКСІІ.

Адкрыйце, калі ласка, дзённікі і запішам дамашняе заданне:

Было б добра, каб дома вы яшчэ папрацавалі над гэтым правілам, выкарыстоўваючы кластэр і падрыхтаваліся да слоўнікавага дыктанта, каб вашыя адзнакі былі толькі выдатнымі.А гэтае практыкаванне 176.

А давайце вынікі падвядзем у выглядзе сінквейна па тэме “Прыслоўе з не(ня),ні”. Напэўна, самае галоўнае, аб чым, мы сёння дазналіся, будзе ў вершы.1 хвіліна.


Прыслоўе

Неазначальнае, адмоўнае.

Не ўжываецца, замяняецца, падразумяваецца.

Можа пісацца разам ці асобна.



Правапіс.


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка