Тэма: прыметнікі з суфіксамі ацэнкі, сфера іх ужывання і правапіс. Мэта



Дата канвертавання14.06.2016
Памер47.21 Kb.
Тэма: прыметнікі з суфіксамі ацэнкі, сфера іх ужывання і правапіс.

Мэта: садзейнічаць знаёмству вучняў з групамі ацэначных прыметнікаў, асаблівасцямі іх лексічнага значэння, спосабамі ўтварэння і сферай ужывання. Спрыяць засваенню школьнікамі правапісу вытворных прыметнікаў. Развіваць уменні бачыць ацэначныя прыметнікі ў тэксце, вызначаць іх сэнсава-стылістычную ролю, правільна ўтвараць і пісаць, дарэчы ўжываць ва ўласным вусным і пісьмовым маўленні. Выхоўваць любоў і павагу да роднай мовы.

Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу.

Тэхналогія: камбінаваны ўрок.



Абсталяванне: падручнікі, карткі-тэсты, картка з індывідуальным заданнем, наглядны матэрыял.

Эпіграф:

Ільняная, жытнёвая, сялянская,

Баравая ў казачнай красе.

Старажытная. І самая славянская.

Светлая, як травы ў расе.

Вобразная, вольная, пявучая

Мова беларуская мая.

П. Панчанка
Ход урока

1. Матывацыя.

2. Актуалізацыя ведаў і ўменняў вучняў.

◘ Узнаўленне ведаў пройдзенага матэрыялу.

◘ Узаемаправерка дамашняга задання.

3. Арфаграфічная хвілінка “Пішам правільна”.

Жэмчуг, сардэчны, купэ, інтэрнэт, сервіз, сэрвіс, камп’ютар, лідар, фотакамера, фатаграфія, дзявяты, сямнаццаты, дзесятковы, кераміка, Токіа, трыа, патрыёт, стадыён, ёгурт, дырэктар, дзядзька, просьба, малодшы, пясчаны, мядзведзь.

4. Выкананне тэставых і індывідуальнага заданняў па пройдзенаму матэрыялу (па варыянтах).

Варыянт 1
1. У дужках пазначце род, лік і склон прыметнікаў:

1) над чыстым полем (___________________);

2) у бязвоблачным небе (___________________);

3) з вясёлым настроем (___________________);

4) цікавую кнігу (___________________);

5) зімовай дарогай (___________________).


2. Якое выказванне правільнае?

 1) кароткія прыметнікі не скланяюцца;

 2) кароткія прыметнікі скланяюцца.
3. Дапішыце канчаткі прыметнікаў:

1) пагаварыў з лепш…… сябрам;

2) любаваліся прыгож…… краявідам;

3) узнагародзілі за лепш…… дасягненні;

4) прывітанне ад родн…… сястры;

5) хлеб з пшанічн…… мукі.


4. Дапішыце канчаткі прыметнікаў і назоўнікаў:

1) на шырок…… дароз……;

2) з вясёл…… смех……;

3) з-пад жоўт…… лісц……;

4) з стар…… дрэв……;

5) каля садов…… лаўк…… .



5. Утварыце ад назоўнікаў, што ў дужках, прыметнікі і запішыце словазлучэнні.

1) (ластаўка) гняздо;

2) (бабуля) хваляванні;

3) (Міхась) прыгоды;

4) (мама) характар;

5) (цётка) парада.


Варыянт 2
1. У дужках пазначце род, лік і склон прыметнікаў:

1) пайсці да лепшага сябра (___________________);

2) сустрэў старэйшага брата (___________________);

3) у дружным класе (___________________);

4) на высокай гары (___________________);

5) пры добрым надвор’і (___________________).


2. Якое выказванне правільнае?

 1) у сказе кароткія прыметнікі могуць быць выказнікам і азначэннем;

 2) у сказе кароткія прыметнікі могуць быць толькі выказнікам.
3. Дапішыце канчаткі прыметнікаў:

1) наведаць старэйш…… брата;

2) станкі для швейн…… фабрыкі;

3) параіў знаём…… рыбалову;

4) расказаў пра рэдк…… манеты;

5) прайсці па цэнтральн…… вуліцы.


4. Дапішыце канчаткі прыметнікаў і назоўнікаў:

1) з чацвёрт…… клас……;

2) ад лев…… бераг……;

3) з-за кніжн…… шаф……;

4) пад высок…… вярб……;

5) для дзіцяч…… садк…… .



5. Утварыце ад назоўнікаў, што ў дужках, прыметнікі і запішыце словазлучэнні.

1) (брат) касцюм;

2) (Зося) кніга;

3) (дзед) паліто;

4) (Міколка) партфель;

5) (ластаўка) пяро.


Уставіць прапушчаныя літары.
Вавёрка зімой
Ціш…ня зімов…га лес… парушылася. З высок… елкі адарва…ся камяк пушыст… снегу. Гэта шмыгнула шустр… вавёрка. Яна прачынаецца з усход…м сонца і б…жыць да св…ёй кладо…кі. Зімой вавёрка не адма…ляецца ад сух…га грыба, ж…луда, але больш за ўсё л…біць грызці ар…хі. Іх яна шмат нар…хтавала за цёпл… лета.
4. Фізкультхвілінка.

5. Знаёмства з новай тэмай.

◘ Работа з падручнікам (пр. 235). Якія суфіксы прыметнікаў выражаюць памяншальна-ласкальную ацэнку прадметаў, а якія – павелічальную?

◘ Работа з наглядным матэрыялам. Самастойны вывад правіла.
прямая соединительная линия 5прямая соединительная линия 3








прямая соединительная линия 6прямая соединительная линия 7прямая соединительная линия 12прямая соединительная линия 13прямая соединительная линия 18прямая соединительная линия 19

высокая высозная чорны чорненькі



прямая соединительная линия 16прямая соединительная линия 17

шпрямая соединительная линия 8прямая соединительная линия 9ырокая шырачэнная



прямая соединительная линия 14прямая соединительная линия 15

◘ Чытанне правіла ў падручніку.



6. Замацаванне новага матэрыялу.

◘ Работа ў парах (агучванне правіла)

◘ Калектыўная работа (пр. 236). Знайсці прыметнікі з суфіксамі ацэнкі. Назваць гэтыя суфіксы і вызначыць, якое адценне яны надаюць значэнню прыметнікаў.

7. Псіхалагічны трэнінг.

Заплюшчыце, калі ласка, вочы. Усе пра сябе паўтараем:

– Я самы разумны (самая разумная), таму ў мяне ўсё атрымаецца. З добрым настроем прыступаем да наступнага задання.

8. Работа па варыянтах. Пры дапамозе суфіксаў -еньк-, -эньк-, -аньк- утварыце аднакаранёвыя прыметнікі ад наступных слоў:

1 варыянтвостры, дарагі, жоўты;

2 варыянтпрыгожы, тонкі, чысты.

9. Самастойная работа (пр. 238). Выпісаць прыметнікі з суфіксамі ацэнкі разам з назоўнікамі, з якімі яны звязаны па сэнсе. Абазначыць суфіксы прыметнікаў.

10. Развіццё звязнай мовы. Апісаць свайго чацвераногага сябра, выкарыстоўваючы прыметнікі з суфіксамі ацэнкі.

11. Рэфлексія.

Ці ўдалося дасягнуць мэт, пастаўленых на ўроку?

Што засталося незразумелым?

Над чым яшчэ трэба папрацаваць дома?

12. ◘Каменціраванне і выстаўленне адзнак.

◘ Дамашняе заданне §38, пр. 239.




: olderfiles
olderfiles -> Сармацкае кадзіла
olderfiles -> Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
olderfiles -> Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
olderfiles -> Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
olderfiles -> Табліца 6 вынікі паспяховасці па асобных прадметах
olderfiles -> Адзначце сказы, у якіх парушана лексічная спалучальнасць слоў
olderfiles -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Беларускі дзяржаўны універсітэт Гістарычны факультэт
olderfiles -> Ты жывеш у Беларусі Віктарына
olderfiles -> Беларускі дзяржаўны універсітэт курсавая работа па гісторыі заходніх І паўднёвых славян




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка