Тэма: “Птушкі” Мэта: паглыбленне І замацаванне ведаў аб птушках, развіццё цікавасці да прыроды І яе вывучэння, экалагічная адукацыя І экалагічнае выхаванне І гейм “Далей, далей, далей …”



Дата канвертавання30.06.2016
Памер47.88 Kb.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Аношкаўскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”

Гаўдур Алена Уладзіміраўна, настаўнік хімііі і біялогіі



Тэма: “Птушкі”

Мэта: паглыбленне і замацаванне ведаў аб птушках, развіццё цікавасці да прыроды і яе вывучэння, экалагічная адукацыя і экалагічнае выхаванне

І гейм “Далей, далей, далей …”
1. У вадзе купаўся, а сухі застаўся. (Гусь)

2. Птушка, якая не выседжвае птушанят. (Зязюля)

3. Мудрая птушка. (Воран)

4. Буйная птушка, жывучая каля чалавека. (Бусел)

5. Птушка-балтушка. (Сарока)

6. Дзе гняздуюцца шпакі акрамя шпакоўняў? (Дупло)

7. Самая хуткая птушка ў палёце. (Стрыж)

8. Самая маленькая птушка ў свеце. (Калібры)

9. Самая маленькая птушка ў Беларусі. (Каралёк)

10. Самая буйная птушка (Страус)

11. Калі тэмпература цела вераб’я вышэй: зімой ці летам?

(Аднолькавая)

12. Ці дыхае птушаня ў яйцы? (Так)

13. Ці ёсць у птушанят зубы? (Так)

14. Якая птушка носіць прозвішча рускага пісьменніка? (Гогаль)

15. Якія птушкі прылятаюць да нас вясной першыя? (Гракі)

16. Якая птушка дастае сабе ежу ныраючы пад ваду і бегаючы пад вадой нават супраць цячэння? (Аляпка)

17. Птушаняты якіх птушак дружна плююць на воранаў ванючавй вадкасцю? (Буравеснік)

18. Якая птушка возіць на спіне сваіх качанят і нават нырае з імі? (Чолма)

19. Якія птушкі лепшыя бегуны? (Страусы)

20. Якую хуткасць развівае ў палёце птушка Эму? (Не лятае)

21. Самец якой птушкі замуроўвае самку ў гняздзе пры наседжванні яек ? (Калао - насарог)

22. У якой птушкі гняздо ў выглядзе рукавічкі з бакавым выхадам з расліннага пуху? (Рэмез)

23. Якая птушка-драпежнік корміцца пераважна рыбай? (Скапа)

24. Самая буйная птушка Беларусі (Філін)

25. Самая вынослівая да холаду птушка. (Пінгвін)

26. Якая птушка з’яўляецца акрабатам пры лазанні па ствалах дрэў? (Попаўзень)

27. Якая птушка к зіме бялее? (Белая курапатка)

28. Птушка-падальшчык. (Грыф)

29. Кароль арлоў. (Беркут)

30. Самы меншы з усіх арлоў. (Арол-карлік 500-900 гр)

ІІ гейм “Замарочкі з бочкі”

1. Шчаслівы выпадак.

2. Гейм у гейме “Ты мне, я табе”(каманды задаюць пытанні адзін аднаму)

3. Каго называюць сынамі бога сонца? (Фаэтон)

4. Якую птушку і якім чынам выкарыстоўваюць кітайцы для лоўлі рыбы? (Баклан)

5. Музычнае пытанне. (Вызначыць голас птушкі)

6. “Сіняя птушка” - сімвал чагосьці прыгожага і недасягальнага. Але на тэрыторыі Беларусі можно сустрэць зусім рэальную сінюю птушку. Назавіце яе. (Зімародак)

7. Расказ барона Мюнхаузена.

“Мы плыли из Австралии в Японию. Представьте, крысы съели весь провиант - и сухари, и солонину. Рыбу ловить нечем. Вдруг показался какой-то остров, а над ним туча птиц. Капитан отправил меня на охоту. Высаживаюсь на остров: птиц тучи, а стрелять по ним бесполезно - ласточки. Попробуй попади! Яиц в гнёздах нет. Но я не растерялся. Собрал 2 мешка гнёзд, привёз на корабль и спас команду от голодной смерти. Как спас барон Мюнхаузен команду? (У некоторых народов Азии лакомое кушанье - “ласточкины гнёзды”. Эти гнёзда одного из видов стрижей с островов Суматра, Борнео, Цейлон.)


ІІІ гейм “Цёмная птушачка”


  1. Гэта птушка адносіцца да жураўлепадобных. Колькасць гэтых птушак памяншаецца. Агульная колькасць у быўшым СССР, а больш яна нідзе не сустракаецца, у дзікай прыродзе 250-300 асобін. Захаваліся 2 месцы, дзе яны гняздуюцца: балоты у нізоўях Обі і вільготныя тундры Якуціі. Зімуюць - у Індыі і Кітаі. Больш птушак гібне на зімоўках (Сцерх)


IV гейм “Гонка за лідэрам”

(заданні для 1 каманды)
1. Птушка, якую не кусаюць змеі (Птушка-сакратар)

2. Марскія арлы. (Арланы)

3. Пернатая кошка. (Сава)

4. У каго мяшок пад дзюбай? (Пелікан)

5. Птушкі англійскай каралевы. (Лебедзі)

6. Прыгажун з агідным голасам. (Паўлін)

7. Лясная флейта ,лясная кошка (Івалга)

8. Чым карысны совы?

9. Якія птушкі ляцяць у вырай моўчкі, а якія з крыкам?

10. Якія птушкі з наступленнем вясны плывуць на поўнач, але ў паўночным паўшар’і ніколі не бываюць? (Пінгвіны)

11. Паліцэйскія ў лесе. (Совы)

12. Колькі яек адкладвае самка дамашняга вераб’я ў адну кладку і за сезон? (5-6 яек, 2-3 разы)

13.Птушка, ад якой пайшлі іншыя птушкі (Архіяптэрыкс)

14. Пярэднія канечнасці птушак (Крылы)

15. Гэта ёсць у грудной клетцы птушак і ў будове карабля (Кіль)

16. Сэрца птушак ….(4-камернае)

17.Якія птушкі не ўмеюць лятаць (Пінгвіны, страусы)

18. Дзе начуюць белыя курапаткі? (У снезе)

19.Адкуль плыве качка? (Ад берага)

20.Якая птушка можа вымераць тэмпературу дзюбай? (Сорныя птушкі)



IV гейм “Гонка за лідэрам”

(заданні для 2 каманды)


  1. Чаму цела мёртвага крыжадзюба нават у цёплым месцы доўга не раскладаецца? (Крыжадзюб жывіцца насеннем хвойных парод, цела яго прапітана смалой)

  2. Што птушкам страшней зімой: голад ці холад? (Голад)

  3. Размах крылаў у альбатросаў, кандора? (3,5-4 м)

  4. Калі выводзіць сваіх птушанят крыжадзюб? (У лютым)

  5. Чым жывяцца буслы? (Рыбай, жабами, насякомымі)

  6. Якія птушки захоўваюцца у Мінскай вобласці? Да якіх птушак адносіцца варона?

  7. Якая птушка пяе хвастом? (Бекас)

  8. У якіх птушак ёсць яслі? (У пінгвінаў)

  9. Што такое гуана?

  10. Птушкі дыхаюць …. (Лёгкімі)

  11. Страўнік птушак складаецца з двух аддзелаў … (Залозісты і мускульны)

  12. Лепш за ўсё ў птушак развіты …. (Зрок)

  13. Да яйцаноскіх парод адносяцца руская белая (мюрн). Да якой пароды адносіцца жаўна?

  14. Буйная свойская птушка 16 кг (Індычка)

  15. Якая птушка спіць на спіне? (Ібіс)

  16. Якую ваду п’юць марскія і акіянічныя птушкі? (Салёную, праз асобую залозу ў дзюбе)

  17. Як п’юць воду голубы? (Апускаюць дзюбу ў ваду вышэй ноздраў, якія закрываюцца асобымі лусачкамі і п’юць вялікімі глыткамі)

  18. Якая птушка здольна праглынуць кусок ежы велічыней з нагу барана? (Марабу)

  19. Якія птушкі кормяць птушанят сваёй адрыжкай? (Буслы, пінгвіны, цаплі, бакланы, галубы, )

  20. Да якога атраду адносіцца сплюшка?(Совы)



Падвядзенне вынікаў гульні.
: files
files -> Конкурс журналісцкіх матэрыялаў "твой стыль"
files -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”
files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
files -> Культурная праграма Першага нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”
files -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
files -> Пазакласны занятак па музыцы. Калейдаскоп дзіцячых фальклорных гульняў
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка