Тэма: Развіццё капіталізму ў Еўропе ў XVI xviii ст



Дата канвертавання17.06.2016
Памер249.09 Kb.
Тэма: Развіццё капіталізму ў Еўропе ў

XVI - XVIII ст.

1. Прамысловасць.

2. Гандаль.

3. Сельская гаспадарка.

4. Змены ў сацыяльнай структуры.
Літаратурa.

История Европы. Т.4, ч.2, гл.2. – М., 1994.

Бродель Ф. Материальная цивилизация, экономика и капитализм. XV-XVIII вв. В 3 т. – М., 1986, 1988, 1992.

1. З другой паловы XV ст. у шэрагу краін Заходняй Еўропы пачынаецца эканамічны ўздым, які суправаджаваўся адносна хуткім ростам колькасці насельніцтва. У гэты час значна павялічалася колькасць прафесіяналаў высокай кваліфікацыі. Дзякуючы гэтаму ў пачатку XVI ст. практычна ў кожным горадзе ў розныз рэгіёнах Еўропы можна было знайсці майстроў практычна ўсіх неабходных прафесій. Гэтыя прафесіяналы высокай кваліфіфікацыі ўнеслі значны ўклад павелічэнне багацця Еўропы. Эканамічны ўздым суправаджаўся знаыом насельніцтва. Гэта было яшчэ адным фактарам росту эканаомікі, а з другога боку эканамічны ўздым спрыяў далейшаму росту колькасці насельніцтва.

XVII cт характарызавалася запаволеннем тэмпаў эканамічнага росту. Яно супала з пахаладаннем у Еўропе. Шэраг даследчыкаў выводзяць эканамічныя праблемы са зменаў клімату. Адбылося запавольванне тэмпаў росту насельніцтва.

Вялікія геаграфічныя адкрыцці далі магутны імпульс эканамічнаму развіццю Еўропы, перш за ўсё гандлю. За ХVI – XVII cт. Аб’ём знешняга гандлю заходнееўрапейскіх краін павялічыўся ў 3-5 разоў, у тым ліку з краінамі Усходу і поўдня – у 15 разоў. У той жа час нельга перабольшваць значэнне росту знешняга гандлю для працэсу мадэрнізацыі заходнееўрапейскіх краін. Даходы ад яго ў 1492 – 1789 гадах не перавышалі 1/5 валавых капіталаўкладанняў, якія былі рэалізаваны ў Заходняй Еўропе, а даходы ад эксплуатацыі адкрытых новых тэрыторый не перавышалі 1% нацыянальнага прадукта Заходняй Еўропы. Такім чынам. Галоўную ролю ў пачатку эканамічнай мадэрнізацыі адыгралі ўнутраныя фактары.

Магутным штуршком да перамен у эканамічным жыцці еўрапейскага грамадства стала “рэвалюцыя цэнаў”. Яна была выкліканапрытокам каштоўных металаў з калоній і ростам колькасці насельніцтва ў Еўропе. Яна садзейнічала росту прыбытку мануфактурыстаў, садзейнічала пераразмеркаванню даходаў на карысць трэцяга саслоўя і паскорыла пераход да мануфактурнага капіталізму ў Заходняй Еўропе.

Вялікую ролю ў справе пераходу да мануфактурнага капіталізму адыграла і Рэфармацыя. Яна суправаджалася секулярызацыяй царкоўнай маёмасці, адносным змяншэннем невытворчых і павелічэннем вытворчых расходаў насельніцтва, умацаваннем працоўнай этыкі і актыўнасці чалавека. Гэта спрыяла накапленню капіталу і пывышэнню эфектыўнасці яго выкарыстання.

У XVI ст. гандлёвы капітал яшчэ меў яўную перавагу над прамысловым капіталам. Асаблівасцю прамысловага развіцця ў той час была цесная сувязь прамысловасці з вёскай. Спецыфічным адлюстраваннем гэтай сувязі стала ўзнікненне хатняй індустрыі. Яна развівалася на аснове раздатачнай сістэмы на чале з гандляром-прадпрымальніка. Ён пастаўляў надомным рабочым сыравіну і забяспечваў збыт прадукцыі. Так на вёсцы ўзнікала рассеяная мануфакутура. Пры такой форме арганізацыі мануфакутурнай вытворчасці сяляне спалучалі сельскагаспаўдарчую працу з прамысловаю. Недахоп рассеянай мануфактуры заключаўся ў тым. Што яна не мала на ўвазе тэхнічнае і тэхналагінпераўзбраенне вытворчасці.

З’яўляецца і цэнтралізаваная мануфактура. Вялікую ролю ў яе развіцці адыгрывала дзяржава. Яна брала на сябе арганізацыю і фінансаванне мануфактур у найбольш важных галінах вытворчасці. Калі рассеяная мануфактура была распаўсюджана перш з а ўсё ў тэкстыльнай вытворчасці, то цэнтралізаваная развівалася ў металургіі, судабудаванні, вытворчасці шкла, зброі, паліграфічнай справе. Менавіта мануфактура стала асновай для ператварэння капіталістычных адносін у важнейшую частку грамадскіх дносін. Развіццё мануфактурнай вытворчасці называюць протаіндыстрыялізацыяй.

Англійская рэвалюцыя надала развіццю капіталізму ў Еўропе неабарачальны характар. Яна паклала пачатак новаму этапу ў развіцці капіталізму. На змену гандлёваму капіталізму прыходзіць прамысловы, яго мануфактурны этап, які ахоплівае перыяд з сярэдзіны XVII да канца ХУІІІ ст. Прамысловасць становіцца рашаючым фактарам эканамічнага развіцця. Гісторыкі выдзяляюць у залежнасці ад узроўню развіцця капіталзму ў Еўропе ў той час 4 рэгіёны:

1) Рэгіён, дзе пануе раннебуржуазны ўклад, яскрава выражана мануфактурная вытворчасць (Англія, Галандыя).

2) Рэгіён, у якім даволі моцны капіталістычны ўклад, але пануючымі застаюцца феадальныя адносіны (Францыя, Швецыя, некаторыя рэгіёны Германіі).

3) Рэгіён, дзе адбываецца рэгрэс сацыяльна-эконамічнага развіцця (Іспанія, Партугалія, Паўночная Італія).

4) Рэгіён прыгонніцтва (2-га выдання прыгоннага парва) - Чэхія, Усходняя Германія, Рэч Паспалітая, Расія.

У першым рэгіёне ў выніку перамогі буржуазных рэвалюцый былі створаны спрыяльныя ўмовы для развіцця капіталізму. Да сярэдзіны XVII ст. Нідэрланды з'яўляліся эканамічным лідэрам свету. Тут ужо ў 16 ст. мануфактура становіцца асноўнай формай прамысловай вытворчасці, выцясняючы рамясло. Цэхі ў гэты час перажывалі глыбокі крызіс. Спецыфіка развіцця прамысловасці Нідэрландаў заключалася ў тым, што гандлёвая гегемонія забяспечвала ёй прамысловую перавагу. Яны ўпэўнена трымалі першанства ў гандлі, і на аснове гэтага стварылі высокаразвітую мануфактурную вытворчасць. Асноўнымі галінамі былі вытворчасць шарсцяных, льняных і шаўковых тканін. Пасля буржуазнай рэвалюцыі мануфактурная вытворчасць атрымала новы імпульс для развіцця. З’яўляецца значная колькасць буйных цэнтралізаваных мануфактур з сотнямі рабочых у тэкстыльнай, цукровай, шкляной. З 1670-х гг. становіцца прыкметнай тэндэнцыя адцяснення Галандыі Англіяй з пазіцый сусветнага эканамічнага лідэра. Навігацыйныя акты падарвалі гандлёвае першанства Галандыі. Галандыя была бедная сыравіннымі рэсурсамі.

Англійская прамысловасць развіваецца за кошт перыпрацоўкі мясцовай сыравіны. З XVI ст. асноўнай галіною англійскай прамысловасці становіцца выраб сукна. Англійскае сукно было больш таннныя чым галандскае і дастаткова высокай якасці. Яно выраблялася галоўным чынам у сельскай мясцовасці, дзе дыфеэнцыяцыя сялян стварыла спрыяльныя ўмовы для развіцця рассеянай мануфактуры. У Англіі быў ёмісты ўнатраны рынак для прамысловых тавараў. Падаткі ў Англіі былі ў 3 разы ніжэйшія, чым у Галандыі, прадпрымальнікам прадастаўляліся ільготы.Гэтая ўнікальная лакалізацыя ў англійскай вёсцы 16 ст. асноўных напрамкаў гаспадарчай эвалюцыі краіны – прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасці – была важнейшай асаблівасцю генезісу капіталізму ў Англіі. У 17 ст. у англійскай прамысловасці паступова ўзрастае роля цэнтралізаванай мануфактуры, але яна не змагла падарваць пануючае становішча рассеянай. Агароджванні ў Англіі далі вялікую колькасць свабодных рук.

Асаблівасцю эканамічнага развіцця Францыі ў 16 -17 стст. было тое, што ў гэтай краіне яшчэ не існавала агульнадзяржаўнай эканомікі. Кожная гістарычная вобласць жыла сваімі рэсурсамі. У гады рэлігійных войнаў 16 ст. Францыя перажыла крызіс ранняга капіталізму “італьянскага тыпу” з арыентацыяй на міжземнаморскі гандаль і змагла ўключыцца ў эканамічны ўздым Паўночна-Заходняй Еўропы, звязаны з пераносам асноўных ганддлёвых шляхоў у Паўночную Атлантыку.

У Францыі на шляху развіцця прамысловасці перашкодай быў недахоп капіталу. Французская буржуазія лічыла, што ўкладываць капітал у прамысловасць не выгадна. Грошы аддавалі на набыццё пасад, якія давалі дваранскі тытул, і зямлі. Гэта прыносіла стабільны даход, павышала сацыяльны статус. Мануфактура ў Францыі ў асноўным займалася вытворчасцю прадметаў раскошы, якія не мелі шырокага спажыўца. Каралеўская ўлада ажыццяўляла крокі, якія перашкаджалі развіццю капіталізму. У 1673 г.быў выдадзены каралеўскі указ аб тым, што ўсе прамысловыя вытворцы павінны ўваходзіць у той ці іншы цэх. Вузкі ўнутраны рынак у Францыі таксама не спрыяў развіццю прамысловасці. Большасць насельніцтва складалі сяляне, якія плацілі шматлікія падаткі і выконвалі феадальныя павіннасці. Рэлігійная палітыка таксама нанесла ўдар па развіццю капіталізма. У 1685 г. быў адменены Нантскага эдыкт, і многія з гугенотаў пакінулі Францыю.

Нягледзячы на прыгаданыя цяжкасці, раннекапіталістычны ўклад утрымаў свае пазіцыі ў Францыі, і ў канцы 17 ст. мануфактуры ў буйнейшых прамысловых гарадах занялі пануючае становішча ў такіх вядучых галінах, як суконная ішоўкаткацкая. У мануфактурнай вытворчасці атрымалі развіццё цэнтралізаваныя мануфактуры, вельмі развітая была хатняя вытворчасць. Французскі ўрад праводзіць палітыку высокіх мытных пошлін, каб абараніць уласных вытворцаў. Асноўная галіна французскай прамысловасці тэкстыльная вытворчасць дабілась поспехаў галоўным чынам дзякуючы палітыцы пратэкцыянізму.

Паспяхова развівалася капіталістычная прамысловасць і ў Швецыі галоўным чынам дзякуючы наяўнасці багатых месцанараджэнняў жалезнай руды. Значны штуршок гэтаму дала Трыцацігадовая вайна. Для Швецыі таксама была характэрна наяўнасць вялікай колькасці цэнтралізаваных мануфактур. Падтрымка з боку каралеўскай улады таксама спрыяла развіццю мануфактур. Значны ўклад у развіццё швецкай прамысловасці ўнеслі перасяленцы з іншых краін, асабліва з Нідэрландаў. Швецкія мануфактуры вызначаліся тым, што на іх выкарыстоўвалася выключна вольнанаёмная праца, і меліся адносна прымальныя ўмовы працы ў параўнанні з іншымі краінамі.

Трэці рэгіён. Нямецкая эканоміка з 15 ст. перажывала ўздым. Ён асацыяваўся з ростам гарадоў, гандлю, купецкага капіталу. Развіццё прамысловасці характырызавалася перш за ўсё бур ным ростам гарадскіх рамёстваў. Таксама паўднёвагерманскія гарады вызначаліся як фінансавыя цэнтры. Перш за ўсе Аугсбург, дзе канцэнтраваліся буйнейшыя банкірскія дамы, у тым ліку – знакамітых Фугераў. У 16 ст. у германскіх гарадах становіцца прыкметным працэс разлажэння цэхавай сістэмы. Фдметнай рысаю Германіі было тое, што ў яе прамысловасці вельмі важнае значэнне мела горнарудная прамысловасць. Але на мяжы 16 – 17 ст. яна прыходзіць у заняпад.

У Італіі капіталістычныя адносіны з’явіліся значна раней, чым у іншых краінах Еўропы – ужо ў 14-15 стст. Уздым у эканоміцы працягваўся да пачатку 17 ст. асабліва вылучалася высокім узроўнем развіцця паўночная частка Італіі. Яе гарады ў 15-16 стст. Уяўлялі сабою буйныя рамесленыя і гандлёвыя цэнтры. Яны вялі шырокі замежны гандаль, актыўную банкаўскую дзейнасць. Асноўнымі галінамі прамысловасці былі ытворчасць суконных і шаўковых тканін.

У пачатку 17 ст. пачынаецца заняпад мануфактурнай вытворчасці ў Італіі. Асноўная прычына рэгрэсу сацыяльна-эканамічнага развіцця для Паўночнай Італіі, як і Паўднёвай Германіі заключалася ў тым, што асноўныя гандлёвыя шляхі перамясціліся з Міжземнага мора ў Паўночную Атлантыку. Вялікі прыток каштоўных металаў з амерыканскіх калоній у Іспанію і Партугалію быў накіраваны не на развццё мясцовай вытворчасці, а на набыццё імпартных тавараў. Вузасць унутранага рынку, канкурэнцыя з боку Англіі, Францыі, Галандыі падарвалі развіцё партугальскай і іспанскай мануфактур. Адбывалася дэіндустрыалізацыя. Размыванне капіталістычнага ладу адбываецца ў Італіі і Германіі, мануфактура была выключна гарадской. Буржуазія Паўночнай Італіі пачынае ўкладваць сродкі ў зямлю, адбываецца упадак гарадоў - эканамічных цэнтраў мануфактурнай вытворчасці.

Іспанія ў16 – першай палове 17 ст. так і не змагла ўступіць на капіталістычны шлях развіцця і стварыць значную прамысловую вытворчасць. У Партугаліі рамяству таксама належала вельмі сціплая роля ў эканоміцы краіны на фоне гандлю.

Асаблівасцю партугальскай, як і іспанскай эканомікі былотое, што на яе развіццё вельмі вялікі ўплыў аказвала наяўнасць велізарных калоній.

4 рэгіен. У краінах Усходняй Еўропы мануфактуры толькі пачалі з'яўляцца. Іх асаблівасцю было шырокае выкарыстанне прыгоннай працы.

XVIII ст. - апошні этап у развіцці мануфактуры ў Заходняй Еўропе. Але нават у гэты час яна не здолела поўнасцю выцесніць з прамысловасці рэмяство і хатнія прамыслы. У XVIII ст. Англія з'яўляецца безумоўным лідэрам у развіцці прамысловасці. Яе асноўным сапернікам з'яўляецца Францыя. Высокія тэмпы развіцця мануфактуры былі ў Саксоніі, Чэхіі, на Ніжнім Рэйне. Адраджэнне мануфактуры ў XVIII ст. адбываецца ў Іспаніі, Італіі і Паўднёвай Германіі. У XVIII ст. назіраецца тэндэнцыя зніжэння ўдзельнай вагі цэнтралізаванай мануфактуры. Яе памеры былі розныя. Прыватная цэнтралізаваная мануфактура – гэта, як правіла, прамысловае прадпрыемства, на якім працавала сям'я ўласніка і некалькі наёмных рабочых. Для ХУІІІ ст. характэрна хуткае развіццё металургічнай вытворчасці.

Дамінуе рассеяная мануфактура, бо яна больш даходная. На рассеянай мануфактуры часта працуюць збяднелыя сяляне. У развіццё мануфактуры пачынае ўцягвацца і сялянская вярхушка, вёска ў значнай ступені становіцца цэнтрам прамысловага росту. Галоўнай галіной вытворчасці ў XVIII ст.застаецца тэкстыльная прамысловасць, у якой дамінуе вытворчасць шарсцяных тканін (20% мануфактурнай вытворчасці), але пачынаецца вытворчасць папярова-баваўняных тканін. У 1722 г. у Англіі была ўсталявана забарона на ўвоз гэтых тканін з Індыі. Станоўчы ўплыў на развіццё мануфактуры аказаў дэмаграфічны выбух. У 1700 г. насельніцтва Еўропы складала 118 млн. чалавек, у 1800 г. - 187 млн., насельніцтва Англіі павялічылася ў 2 разы. Стала больш рабочых рук, узрасла ёмістасць рынку.

XVIII ст. - час, калі хатнія промыслы атрымалі перамогу над рамествамі. Рассеяная мануфактура была рознай па памерах. Хутка развівалася спецыялізаваная мануфактурная вытворчасць, гэта спрыяе развіццю гандлю. Лёгкая прамысловасць яшчэ абганяла цяжкую. Тэмпы росту прамысловасці ў Еўропе былі адносна невысокія (1,5% у год у Францыі). Развіццё прамысловасці адбываецца за кошт экстэнсіўных фактараў, прадукцыйнасць працы вельмі нізкая.

Наспяванне ўмоў для прамысловай рэвалюцыі заключалася ў тым, што ў некаторых краінах капіталістычная вытворчасць становіцца галоўным элементам у эканоміцы. Перш за ўсё гэта датычыцца Англіі, дзе мануфактура важнейшым элементам капіталістычнай эканомікі. Пры гэтым мануфактура тут ужо вычарпала магчымасці для таго, каб забяспечваць паступальнае развіццё прамысловасці. Каб эканоміка Англія далей паспяхова развівалася, неабходны быў пераход ад ручной працы да машыннай, неабходна была прамысловая рэвалюцыя. У першай палове XVIII ст. на некаторых мануфактурах ужо выкарыстоўваюць асобныя машыны, але яшчэ не было асэнсавання таго, што машына павінна адыграваць вядучую роль у прамысловасці. Пачынае выкарыстоўвацца ў вытворчасці розны інструмент. У Францыі развіццё мануфактуры таксама было паспяховым, яна дасягнула высокага ўзроўня развіцця. Але тут галоўнай перашкодай для росту прамысловай вытворчасці была не ручная праца, а панаванне феадальных адносін, якія тармазілі развіццё капіталістычнага ўкладу і мануфактурнай вытворчасці ў прыватнасці. Таму тут для забеспячэння росту мануфакутуры патрэбна была не замена састарэлай тэхнічнай базы, як у Англіі, а ліквідацыя перашкод з боку феадалізму. Таму ў Францыі ў сярэдзіне ХУІІІ ст. не склаліся перадумовы для прамысловай рэвалюцыі, а краіна прыйшла да рэвалюцыі палітычнай. Толькі пасля яе, ужо у час напалеонаўскага рэжыму ў Францыі пачынаецца прамысловы пераварот.

Здавалася, больш за ўсё шансаў стаць лідэрам прамысловага перавароту было ў Галандыі. Тут не было феадальных, у тым ліку і цэхавых абмежаванняў, буржуазія была ва ўладзе, мелася перадавая сельская гаспадарка і развітая мануфактура, велізарны флот. Але перавага гандлёва-фінансавай пасрэдніцкай дзейнасці над вытворчай, завышаны курс валюты, параўнальна высокі ўзровень падаткаабкладання і заработнай платы, ваеннае супрацьстаянне з Англіяй і Францыяй, істотны адток капіталаў і эканамічна актыўнага насельніцтва на заморскія тэрыторыі прывялі да таго, што ў XVIІІ ст. назіралася стагнацыя гаспадарчага жыцця Галандыі.



2. У XVI ст. адбылася карэнная пераарыентацыя еўрапейскага гандлю. Яго цэнтр перамяшчаецца з Міжземнага мора ў Паўночную Атлантыку. У выніку італьянскія гарады поўнасцю страцілі свае вядучыя пазіціі ў еўрапейскім гандлі. З сярэдзіны XVIІ ст. італьянскі ганадаль стаў насіць пераважна ўнутраны характар. Асаблівае месца ў сістэме еўрапейскага гандлю занялі Іспанія і Партугалія. Іспанія атрымоўвала велізарны прыток каштоўных металаў з Амерыкі, а Партугалія стала манапалістам у гандлі з Усходам. У выніку гэтыя дзве краіны сталі багацейшымі ў Еўропе. Але яны не змаглі выкарыстаць вялізарныя сродкі для развіцця прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Пры пасрэдніцтве гандляроў з іншых краін каштоўныя металы разыходзіліся з Пірынейскага паўвострава. Іспанія і Партугалія аказалі не ў стане забяспечыць свае калоніі таварамі ўласнай вытворчасці. Іспанскае купецтва ўсё больш станавілася толькі пасрэдніка ў каланіяльным гандлі, і краіна ўсё больш трапляла ў залежнасць ад замежных тавараў і гандляроў. Партугалія ў 16 ст. з’яўлялася галоўным пасрэднікам ў гандлёвых адносінах паміж Еўропай і краінамі Азіі і Афрыкі.

На развіццё гандлю ў Еўропе ў перыяд генезісу капіталізму вялікі ўплыў аказвала рэвалюцыя цэнаў. Перыяд з 1480 па 1620 г. характарызаваўся імклівым падаражаннем прадуктаў харчавання. Пытанне аб прычынах рэвалюцыі цэн выклікала бурную дыскуссію ў гістарыяграфіі. Адны гісторыік лічыць (амерыканец Гамільтон). Што рэвалюцыю цэн выклікаў імклівы прыток каштоўных металаў у Еўропу з Амерыкі пасля яе заваявання. Іншыя (швецкая даследчыца Хамарстром) робяць выснову, што рост цэн быў выкліканы ростам дзелавой актыўнасці ў Еўропе, якая ў сваю чаргу выклікала прток каштоўных металаў.

16 ст. стала часам шырокай еўрапейскай гандлёвай экспансіі. Уключэнне ў еўрапейскую гаспадарчую сістэму заакіянскіх крыніц сыравіны і рынкаў для еўрапейскіх тавараў радыкальна змяніла ранейшы пасіўны гандлёвы баланс Еўропы на яе карысць.

У XVI – XVIІ ст. вялікую ролю ў развіцці еўрапейскага гандлю адыгрывалі манапольныя кампаніі. Яны атрымоўвалі права на манапольны гандаль тым ці іншым таварам, або з тым ці іншым рэгіёнам. У Англіі прыкладам можа быць кампанія гандляроў-аванцюрыстаў, якая манапалізавала экспарт поўсці і сукна. У 1600 г. была створана Ост-Індская кампанія, як манапаліст у гандлі з Індыяй. З сярэдзіны ХVII cт. Сярод гандлёвых кампаній з’яўляюцца акцыянерныя таварыствы.

Характэрнай рысай развіцця еўрапейскага гандлю ў пачатку новага часу становіцца распаўсюджанне вексельнай формы аплаты тавараў.

XVIII ст. - эпоха якая вызначаецца імклівым развіццём гандлю. Лакальныя рынкі зліваюцца ў агульнанацыянальны. Больш хуткімі тэмпамі рос знешні гандаль, асабліва паміж заходнееўрапейскімі дзяржавамі і іх калоніямі. Вярхушку буржуазіі ў той час складала гандлёва-фінансавая буржуазія. У гандлі з азіяцкімі краінамі Еўропа мела адмоўнае сальда. Яна ўвозіць з Азіі больш тавараў, чым сама вывозіць туды. Затое ў гандлі з Амерыкай Еўропа мела станоўчы баланс. Еўрапейскія краіны шырока вывозілі ў Амерыку прамысловыя тавары, а ўвозілі галоўным чынам сельскагаспадарчую прадукцыю, сыравіну, вялікая роля належала гандлю рабамі Важным рэгіёнам міжнароднага гандлю застаецца Балтыйскае мора. Тут адбываецца рээкспарт каланіальных тавараў, з заходняй Еўропы ва ўсходнюю прадаваліся мануфактурныя вырабы, у адваротным накірунку ўвозіліся сельскагаспадарчыя тавары.

У XVIII ст. зніжаецца роля ў сусветным гандлі манапольных кампаній. Яны захоўваюць яшчэ пануючае становішча гандлі з усходнімі краінамі. Рашаючае значэнне ў той час мелі марскія гандлёвыя шляхі. Лідэрам сусветнага гандлю ў ХУІІІ ст. была Англія, а яе асноўнай гандлёвай саперніцай становіцца Францыя. Фарміруецца сусветны рынак. У гандаль уцягваюцца каланіяльныя народы. Вялікае значэнне для развіцця гандлю набываюць біржы: Антверпенская, Амстердамская. У той жа час ярмарачны гандаль цалкам страчвае сваё значэнне. Амстэрдамская біржа была падзелена на таварную і фондавую.

Развіццё гандлю залежала ад даступнасці банкаўскага крэдыту. Доўгі час у ролі крэдытораў выступалі ювеліры. Ужо на пачатку новага часу аформіліся буйныя банкаўскія дамы,найбольш вядомым сярод якіх былі Фугеры. Гэтыя старыя банкі актыўна ўкладалі сродкі ў дзяржаўныя пазыкі, атрымліваючы ўзамен выгадныя манаполіі. Напрыклад, Фугеры, прадаставіўшы значныя крэдыты Карлу V, атрымалі ўзамен манапольнае права на здабыусрэбра, медзі і ртуці ў Ціролі, Венгрыі, Іспаніі. Гэта прыносіла прыбытак у 50% гадавых. Але такі характар банкаўскай дзейнасці меў і адваротны бок, бо дзяржавы часта абвяшчалі сябе банкрутамі, што наносіла моцны ўдар па банках. Якія іх крэдытавалі.

У XVII ст. пачынае стварацца капіталістычная банкаўская сістэма. Буйнейшымі ў Еўропе ў той час былі Амстэрдамскі банк, Англійскі банк. Прычым гэтыя банкі былі дзяржаўнымі. Мяняецца і сістэма грашовага абарачэння, з'яўляецца папяровая банкнота. Першапачаткова банкнота ўяўляла сабою вексель банка, які аплочваўся банкам па першаму патрабаванню. Характэрнай рысай развіцця еўрапейскага гандлю з пачатку новага часу становіцца распаўсюджанне вексельнай формы аплаты тавараў.

Адным з прыхільнікаў банкнот быў Джон Лоу, які лічыў, што фінансавае абарачэнне ў дзржаве павінна грунтавацца на папяровых грошах. ён прапанаваў французскаму каралю правесці грашовую рэформу. У 1716 г. Лоу адкрывае свой банк у Парыжы і выпускае банкноты, спачатку яны былі ўстойлівымі. Лоу выпусціў і акцыі свойго банка, якія спачатку хутка раслі ў цане. Каб набыць акцыі, многія дваране прадаюць свае зямельныя ўладанні. У выніку адбываецца пэўнае пераразмеркаванне зямельнай уласнасці на карысць новых сацыяльных слаёў, звязаных з развіццём буржуазных адносін. Фінансавая піраміда Лоу рухнула даволі хутка, але яго рэформа спрыяла актывізыцыі таварна-грашовых адносін пераразмеркаванню ўласнасці на карысць буржуазіі.

Характэрнай рысай еўрапейскага гандлю ў 16-18 стст. было тое, што тэмпы росту знешняга гандлю апераджалі ўнутраны гандаль. У большасці краін, за выключэннем Галандыі і Англіі яшчэ не склаўся агульны нацыянальны рынак. Асабліва з вялікімі цяжкасцямі сутыкаўся ўнутраны гандаль у палітычна раздробленых Германіі і Італіі.
3. Сельская гаспадарка заставалася галоўнай галіной эканамічнай сферы. У ёй было занята 8/10 насельніцтва. Ужо да пачатку новага часу ў еўрапейскіх краінах практычна знікла асабістая залежнасць сялян ад сеньёра. Фарміраваліся новыя сацыяльныя адносіны, якія забяспечвалі ўмовы для значнага росту сацыяльнай актыўнасці селяніна. Сеньёры ў новых ўмовах ужо не маглі пазбавіць селяніна ўласнасці. Але яны яшчэ навязвалі селяніну шэраг манаполій і павіннасцей. Аднак гэтага было недастаткова, каб абараніць эканамічныя інтарэсы дваранства ва ўмовах росту цэнаў. У той жа час саслоўныя прынцыпы забаранялі дваранству ў падаўляючай большасці еўрапейскіх краін займацца гандлем, ці прамысловай дзейнасцю.

У вёсцы адбываецца рэвалюцыя капіталістычнага тыпу, якая заключалася перш за ўсё ў гвалтоўным адрыве непасрэднага вытворцы ад ад сродкаў вытворчасці. Моцны ўдар па сістэме феадальных адносін на вёсцы нанесла “рэвалюцыя цэнаў”. Павелічэнне колькасці насельніцтва ў пачатку новага часу прывяло да росту попыту на прадукты харчавання. Гэта ў сваю чаргу выклікала рост зямельнай рэнты і распрацоўку маладаступных і малаўраджайных зямель.

Ва ўмовах абясцэньвання грошай і росту цэнаў на сельскагаспадарчую прадукцыю традыцыйныя фіксаваныя грашовыя аброкі ўтрачвалі сваю прывабнасць для уласнікаў зямлі. Выгаднай стала перадача зямлі ў арэнду і збор аброка ў выглядзе долі ад ураджю. Дзеля атрымання арэнднай платы землеўладальнік і імкнуўся сагнаць сялян – традыцыйных трымальнікаў з зямлі.

У XVI-XVIII ст. тэмпы развіцця капіталістычных адносін у сельскай гаспадарцы ў розных краінах Еўропы былі розныя. Найбольш хутка яны развіваліся ў Англіі, тут актыўна ішлі агароджванні, утвараліся вялікія памесці, якія пераводзілі на капіталістычны шлях развіцця. Уласнік такога памесця сам, як правіла, гаспадаркі не вёў, а здаваў зямлю ў арэнду фермеру-капіталісту, які апрацоўваў зямлю з дапамогаю наёмнай рабочай сілы. Ва ўмовах агароджванняў лорды вядуць актыўнае наступленне на капігольд – форму зямельнага трымання англійскіх сялян па волі лорда. Капігольд актыўна пераходзіць ў рукі прадстаўнікоў капіталістычных саслолвій. Важным сродкам выцяснення сялянскага землеўладання было рэзкае павышэнне лордамі плацяжоў за допуск селяніна да трымання надзела, а таксама - тэрміновы характар капігольда (звычайна 21 год.). Адбываецца ломка абшчыннага землеўладання. У Англіі яно было знішчана.

Хуткаму развіццю капіталістычных адносін у англіі спрыяла тое, што тут дваранства не пртрымлівалася сасловных прынцыпаў, якія недапускалі яго ўдзелу ў гаспадарчай дзейнасці. Англійскія дваране самі кіравалі сваёй гаспадаркай, укладалі грошы ў гандаль і прамысловасць.

Таксама капіталістычныя пераўтварэнні ўжо ў 16 стагоддзі актыўна ішлі ў пвўночна-усходняй Францыі і Паўночна-заходняй Германіі. Але ў цэлым ў Еўропе гэты прэцэс не меў рэвалюцыйнага характару і расцягнуўся на многія стагоддзі.

Лідэрам у развіцці перадавых тэхналогій ў сельскай гаспадарцы была Галандыя. У галіне пазямельных адносін вядучай тэндэнцыяй у 16 ст. было разлажэнне сеньярыяльнага ладу. Паралельна ішло хуткае распаўсюджанне кароткатэрміновай арэнды. Ішло імклівае нарастанне таварнасці сельскай гаспадаркі. Тут асноўнай фігурай у сельскай гаспадарцы быў селянін і асноўную масу прадукцыі давалі сялянскія гаспадаркі. Дваранству належала толькі каля 20% зямлі. Галандыя апераджала іншыя краіны па ступені дыферэнцыяцыі сялянства. Маёмаснае раслаенне сялянства паўсямесным. Сельская вярхушка, якая выкарыстоўвала наёмную працу ператваралася ў капіталістычных фермераў.

Асноўнай ячэйкай сельскагаспадарчай вытворчасці ў Францыі з’яўлялася сялянская гаспадарка. Большасць сялян у XVI ст. былі ўжо асабіста свабоднымі і валодалі цэнзівамі на аснове вечнаспадчынага трымання. Даўнасць валодання прыводзіла да фактычнага ператварэння цэнзівы ва ўласнасць селяніна, хаця і абкладзенага феадальнымі павіннасцямі. Гэта забяспечыла значна большую ўстойлівасць французскай сялянскай гаспадаркі ў параўнанні з англійскім капігольдам. Тым не менш працэс скупкі сялянскіх зямель гараджанамі, вматлікімі заможнымі сялянамі назіраўся. Сеньёры і гараджанне, стаўшыя ўласнікамі зямлі, рэдка вядуць гаспадарку самі. Асноўнай формай эксплуатацыі зямельных уладанняў становіцца кароткатэрміновая арэнда.

У Францыі назіраліся рэгіянальныя адрозненні у формах і метадах укаранення капіталістычных адносін у сельскую гаспадарку. У паўночных раёнах Францыі назіралася выцясненне дробных сялянскіх гаспадарак, мелі месца агароджванні. Тут атрымоўвае распаўсюджванне буйная і сярэдняя арэнда зямлі. На поўдні Францыі развіццё капіталістычнага ўкладу адбывалася за кошт павелічэння колькасці буйных сялянскіх гаспадарак, якія выкарыстоўвалі наёмную рабочую сілу і значную частку сваёй прадукцыі пастаўлялі на рынак. У той жа час частка сялян разаралася і ператваралася ў батракоў. Названы працэс ішоў павольна. Рост насельніцтва прымушаў селяніна дзяліць свае ўчасткі паміж сынамі. Мала хто з сялян мог знайсці сродкі на пашырэнне вытворчасці, бо практычна ўвесь дабавачны прадукт ішоў на выплату пастянна ўзрастаўшых дзяржаўных падаткаў. Ва ўнеўраджайныя гады сялянам часта прыходзілася браць крэдыты пад будучы ўраджай, каб разлічыцца з падаткамі. Такая сітуацыя была характэрна не толькі для Францыі, але практычна для ўсіх еўрапейскіх краін.

Асноўнай прычынай разарэння французскага сялянства былі высокія падаткі, якія становяцца спецыфічнай формай першапачатковага накаплення капіталу. У ходзе гэтых працэсаў частка зямель пераходзіць у рукі гарадской буржуазіі, больш заможных сялян. Шырока была распаусюджана арэнда і субарэнда. У Францыі працягвалі панаваць дробныя гаспадаркі, што рабіла праблематычным ўкараненне новай тэхнікі, агракультуры. Сельская гаспадарка развіваласфя павольна, ураджайнасць была малая (сам 4). Лішкі сельскагаспадарчай прадукцыі былі невялікія, яны не маглі стабільна забяспечыць патрэбы Францыі ў прадуктах харчавання. У XVIII ст. ў Францыі адбываецца ўзмацненне феадальнага ціску на сялян. Сеньёры імкнуцца да захопу абшчынных зямель, выкарыстоўваючы права трыажу (старое феадальнае права сеньёра на 1/3 абшчынных зямель). Растуць разнастайныя феадальныя павіннасці. Гэтая з'ява атрымала назву сеньярыяльная рэакцыя.

У Швецыі сялянства мела асабістую свабоду, сяляне з'яўляліся асноўнымі сельскагаспадарчымі вытворцамі і ўласнікамі зямлі, а таксама асноўнымі падаткаплацільшчыкамі.

У Іспаніі феадальныя адносіны захоўваюць сваё поўнае панаванне, назіраецца запусценне новых земляў, ураджайнасць вельмі нізкая. Іспанія ўвозіць зерне, бо свайго не хапае. У Іспаніі яшчэ захаваліс яэлементы асабістай залежнасці сялян асабліва ў Валенсіі і Арагоне. Увогуле, становішаялян моцна адрознівалася ў рэгіянальным плане.

Ужо ў XVI ст. у Іспаніі праяўляецца сеньярыяльная рэакцыя, якая дасягнула свайго апагея ў сярэдзіне XVII ст. Вельмі жорстка выконвалася правіла майарата, што тармазіла развіццё таварна-грашовых адносін у вёсцы. У канцы 16 ст. можна гаварыць пра масавае абнішчанне сялян.

Адной з развітых сфер была перагонная авечкагадоўля. Прагрэс капіталістычных адносін назіраецца толькі ў Каталоніі. Перагонная жывёлагадоўля вызваліла шмат свабодных рабочых рук, фарміруецца армія жабракоў. Тая ж карціна ў Партугаліі.

У Паўночнай Італіі цяжка гавораць аб актыўным развіцці капіталістычных адносінах. Ужо ў XVI ст. тут актыўна праявілася тэндэнцыя скупкі сялянскай зямельнай уласнасці бюргерствам. Вярхушка гарадоў набывае землі, але яны здаюць у арэнду гэтую землю дробнымі ўчасткамі традыцыйным трымальнікам. Фактычна адбываецца рэфеадалізацыя ў селькай гаспаспадарцы Паўночнай Італіі.

Паўднёвая Італія ў пачатку новага часу вызначалася як буйны экспарцёр зерня, аліўкавага масла, віна. Вытворцамі зерня былі буйныя маёнткі. Пры гэтым шырока выкарыстоўвалася праца наёмных рабочых.

У Германіі таксама захоўваецца панаванне феадальных адносін. У Паўночнай Германіі асноўная маса зямлі сканцэнтравана ў руках буйны памешчыкаў (юнкераў), аснову вытворчасці складала памешчыцкая гаспадарка, заснаваная на прыгоннай працы. У Паўднёвай Германіі, у тым ліку і ў аўстрыйскіх землях, было распаўсюджана дробнае землеўладанне, паншчына была з'явай рэдкаю, а асноўнай феадальнай павіннасцю быў аброк. Пасля заканчэння Трыццацігадовай вайны Аўстрыя трапіла ў зону другога выдання прыгоннага права. З XVI ст. Заходняя Еўропа, ў якой хутка раслі гарады, стала вельмі даходным рынкам для збыту прадуктаў харчавання для буйных землеўладальнікаў остэльбскай Еўропы. Для таго, каб вытворчасць сельгаспрадуктаў была высокадаходнай, ім трэба было знайсці танную рабочую сілу. Ёй сталі прыгонныя сяляне. Выкарыстоўваючы старыя феадальныя правы, памешыі прымацоўвалі сялян да зямлі і прымушалі іх выконваць паншчыну. У выніку на тэрыторыі Усходняй і Цэнтральнай Еўропы адбываецца другое выданне прыгоннага права. Мясцовыя памешчыкі імкнуліся прадаць свій тавар непасрэдна галандскім гандлярам, мінуючы мясцовыя гарады, што выклікала заняпад апошніх.

Аформіліся рэгіянальныя адрозненні і ў спецыялізацыі сельскай гаспадаркі Германіі. Остэльбская і паўночна-Заходняя Германія спецыялізаваліся пераважна на вытворчасці зерня. Паўднёвая Германія - на вытворчасці тэхнічных культур.

Ужо х пачатку XVI ст. можна гаварыць аб значным узмацненні ціску феадалаў на сялян, аб сеньярыяльнай рэакцыі ў германскіх землях. У вестэльбскіх землях яна знайшла адлюстраванне ў захопе сеньёрамі абшчынных зямель, у імкненні распаўсюдзіць на арэндатараў паншчыну. У остэльбскіх землях былі адноўлены крайнія формы асабістай залежнасці сялян ў форме паншчыны. Вынікам гэтага стала вялікая сялянская вайна 1524 -1525 гадоў у Германіі.

Такім чынам, у другой палове ХУІ – ХУІІІ ст. афармляецца шляхі капіталістычнай мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі ў Еўропе:

1) Пераход да памесцяў новага тыпу, у якіх вытворчасць арганізуецца па схеме лендлорд (уласнік зямлі) – арэндатар(арганзатар вытворчасці) - наёмныя работнікі. Гэта сістэма характэрна для Англіі, паўночнай Францыі. У яе рамках адбываецца паступовае выцясненне сялян як класа.

2) Фарміраванне капіталістычных элементаў адбываецца з сялянскага асяроддзя, захоўваюцца дробныя сялянскія гаспадаркі ў якасці асноўных вытворчых адзінак.

Тэмпы развіцця капіталістычных адносін былі розныя і залежалі ад таго, наколькі свабодным было сялянства ў краіне. Найбольш актыўна гэта адбывалася у Скандынаўскіх странах, у Галандыі, дзе сялянская гаспадарка вызначалася вялікай мабільнасцю. На ўсходзе Еўропы па-ранейшаму пануе прыгонніцтва і фальварачная сістэма.

Усходняя Еўропа, пачынаючы з XVI ст., спецыялізавалася на вырошчванні зерня. Але і ў Заходняй Еўропе ёсць рэгіёны з зернавой спецыялізацыяй - Паўночная Францыя, Паўночнай Італія, Саксонія, Рэйнская вобласць, Зеландыя і Фрасландыя (Нідэрланды), Арагон і Андалузія. Вінаградарства актыўна развіваецца ў Францыі, Іспаніі, Італіі. У XVI ст. ў Еўропе склалася дзве зоны, якія спецыялізаваліся на жывёлагадоўлі. Першая – Нідэрланды, Данія, Фрысландыя. Другая – Польшча, Венгрыя, Валынь. У XVIІІ ст. жывёлагадоўля стала асноўнай галіной для сельскай гаспадаркі Англіі, Шатландыі, Швецыі, Іспаніі. Вялікі ўплыў на спецыялізацыю розных рэгіёнаў аказваў попыт прамысловасці на той ці іншы від сельскагаспадарчай сыравіны.

У першай палавіне XVIII ст. назіраецца падзенне цэн на зерне. Жывёлагадоўля становіцца больш выгаднай. Многія раёны пачынаюць меняць спецыялізацыю, частка зямель пераводзіцца пад вінаграднікі (да сярэдзіны XVIII ст.). З 1750-х гг. назіраецца рост цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю, асабліва на зерне. Адбываецца новае пераразмеркаванне сельскагаспадарчых угодзяў, назіраецца рост цэн на зямлю і арэнднай платы. У гэты час Еўропа перажывае сеньярыальную рэакцыю - узмацненне з боку сеньора эксплуатацыі сялян. Растуць феадальныя плацяжы, назіраецца вяртанне да паншчыны, селянін часта павінен быў аддаваць нават неабходную частку вырабленага прадукту. Была нізкая ўраджайнасць. У XVIII ст. - для сельскай гаспадарцы характэрна змяненне форм арэнды, рост удзельнай вагі наёмнай працы, павялічваецца норма эксплуатацыі дробных арэндатараў.

У канцы XVIII ст. заўважаецца тэндэнцыя да інтэнсіфікацыі сельскагаспадарчай вытворчасці. Пачынае шырока ўкараняцца шматпольны севавазварат, зямля не пакідаецца пад пар. Развіццё жывёлагадоўлі дазволіла больш уносіць на палі ўгнаенняў. Пачынаюць выкарыстовываць кампосты, вапнаванне глебы. Лідэрам у працэсе інтэнсіфікацыі сельскагаспадарчай вытворчасці была Англія. Асноўнымі сельскагаспадарчымі культурамі былі ячмень, жыта, авёс. У XVIII ст. значнае распаўсюджванне трымалі бульба, грачыха, кукуруза. Адбываецца паляпшэнне сельскагаспадарчых прылад працы. Распаўсюджваецца лёгкі брабантскі плуг (цэльна-металічны), фламандская барана, простыя сеялкі, усе часцей конь замяняе быка, каса замяняе серп, але машыны яшчэ не выкарыстоўваюцца, і ў цэлым тэхнічная база сельскай гаспадаркі засталася традыцыйнай. У выніку ўраджйнасць на працягу XVI – XVIІІ ст. вырасла ў Захадняй Еўропе ў1,5 – 2 разы.

У XV ст. краіны Захаду яшчэ адставалі ад краін Усходу па аб’ёму валавога прадукта на душу наслеьніцтва. Дзякуючы хуткаму развіццю эканомікі ў канцы XVIІІ ст. еўрапейскія краіны ўжо ў 1,5 – 1,8 разы пераўзыходзілі па гэтаму паказчыку краіны Усходу і Поўдня. Тым не менш Кітай у канцы XVIІІ ст. у 2 разы пераўзыходзіў па эканамічнаму патэнцыялу краіны Заходняй Еўропы. Саступалі яны па гэтаму паказчыку і Індыі.
4. З XVI ст. пачаўся ўстойлівы рост насельніцтва Еўропы. У 1500 г. яно налічвала 100 -120 млн. чалавек, праз 100 гадоў – 100 – 180 млн. чалавек. За гэты ж час насельніцтва гарадоў узрасло больш чым у 2 разы. Шырокія перасяленчэскія працэсы былі выкліканы Рэфармацыяй і контррэфармацыяй.

У XVI - XVIII стст. актыўна ідзе працэс фарміравання асноўных классаў буржуазнага грамадства і адбываецца трансфармацыя тарыдыцыйных класаў феадальнага грамадства. Еўрапейскае дваранства ўжо не прадстаўляла адзінага кансалідаванага саслоўя. У ім вылучаецца старое дваранства, якое працягвала жыць на даходы ад феадальнай рэнты і ваеннай і дзяржаўнай службы.

Новае дваранства імкнулася павысіць даходы за кошт пераходу да капіталістычных метадаў гаспадарання. Яны замянялі традыцыйныя сялянскія трыманні на кароткатэрміновую арэнду, самі часта выступалі арэндатарамі. Эканамічныя інтарэсы і псіхалагічны склад набліжалі новае дваранства да гародскога купецтва і прадпрымальніцтва. У англійскім грамадстве ва ўмовах хуткага развіцця капіталістычных адносін асабліва актыўна ішло збліжэнне джэнтры з буржуазіяй. Джэнтры спалучалі ў сваёй гаспадарцы атрыманне традыцыйнай феадальнай рэнты з атрыманнем капіталістычнага прыбытку. Французскае дваранства не было такім эканамічна актыўным, як англійскае, і пераважна трымалася да рэвалюцыі канца 18 ст. феадальных форм гаспадарання. У Галандыі таксама не склаўся слой “новага дваранства” англійскага тыпу”. Дваранства перажывала вялікія цяжкасці (асабліва ў Германіі) у сувязі з падзеннем ролі рыцарства як ваеннай сілы. У Іспаніі сфарміраваўся велізарны слой збяднелых дваран-ідальга. Многія з іх страчваюць сваё дваранства, але пры гэты захавалі зняважлівыя адносіны да любой фізічнай працы. Асобную катэгорыю дваранства складалі анабліраваныя – выхадцы з трэцяга саслоўя, якія былі ўзведзены ў дваранства за службу, ці ў выніку пакупкі земляў, ці спецыяльных патэнтаў, якія прадавала карона. У Францыі – гэта дваранства мантыі.

Для сялянства характэрны працэс сацыяльнага расслаення. З аднаго боку фарміруецца сялянская вярхушка. Гэта моцныя гаспадары, якія сканцэнтравалі ў сваіх руках вялікія надзелы, буйныя фермеры-арэндатары. З дрогога боку павялічваўся слой малазямельных і беззямельных сялян, якія вымушаны былі наймацца як наёмныя рабочыя. З'яўляецца слой капіталістычных арэндатараў і сельскагаспадарчых рабочых. У Англіі ў канцы ХУІІІ ст сялянства практычна знікае як клас.

У гарадах найбольш заможную праслойку складалі буйныя гандляры, якія займаліся замежным гандлем, банкаўскімі аперацыямі. Слой рамесленых майстроў, аснова гарадской абшчыны сярэдневечча перажывае дыферэнцыяцыю. У 17 стагоддзі большасць яго прадстаўнікоў трапляе ў залежнасць ад гандляроў і мануфактурыстаў, а вярхушка ўліваецца ў рады фарміруючайся буржуазіі.

Фарміруючаяся буржуазія 16 – 17 ст. уключае буйных гандляроў, манафакутрысаў, чыноўнікаў, людзей свабодных прафесій, ранцье. Сярод буржуазіі выдзяляецца вярхушка: гандляры-пайшчыкі манапольных кампаній, фінансісты. Манафактурысты склалі сярэдні пласт буржуазіі. Дробная буржуазія ўключала рамесленікаў, дробных гандляроў. З'яўляецца і аграрная буржуазія - лендлорды, буйныя арандатары.

Пралетарыят адставаў у сваім фармірананні ад буржуазіі, існаваў яшчэ толькі перадпралетарыят, які утвараўся плебсам горада, рабочымі цэнтралізованных мануфактур. Плебс горада ўключаў разарыўшыхся майстроў, падмасцер’яў,падзёншчыкаў, жабракоў. У перадпралетарыяце была вялікая ўдзельная вага жанчын і дзяцей. На вёсцы асноўная маса насельніцтва – гэта дробныя трымальнікі зямлі.

Аплата працы была нізкай. Дарослы чалавек на свой заробак не мог пркарміць сямью, калі ў ёй было больш 2 дзяцей. Таму дзяцей з самага ранняга ўзросту аддавалі на работу.



Імклівы рост жабрацтва, брадзяжнічаства – характэрная рыса практычна для ўсіх еўрапейскіх краін у 16 – 17 стст. У Англіі ў 16 ст. у выніку масавага згону сялянства з зямлі паўперызм стаў сапраўдным сацыяльным бедствам. У Лондане ў пачатку 17 ст. каля ¼ усіх жыхароў складалі дэкласіраваныя элементы.

Такім чынам першы перыяд новай гісторыі ідзе працэс фарміравання новых класаў, асноўных для буржуазнага грамадства: буржуазіі і пралетарыяту. Яны ўзніклі не ў выніку эвалюцыі якога-небудзь аднаго саслоўя, а на аснове зліцця розных груп, якія ўзніклі ў выніку зліцця розных груп, аб’яднаных удзелам у раннекапіталістычных формах вытворчасці.


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка